• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    I акурат у гэтай, у пяцісценцы, акурат у гэтага ў селяніна-серадняка, у Малаха Загароўскага, жыве прыгожая — бадай першая на ўсе Сівалапы, а мо і на Сівец — дачка Аўгінька. А за той дачкой, як кажуць, троху ўлягае недалёкі сусед і таксама хлопец не зломак — камсамолец Віктар, сакратар сівецкае камсамольскае ячэйкі.
    Надвячоркам — толькі-толькі сядзе за Сівец гультаяватае зімовае сонца — Аўгінька пачынае турбавацца. Ей канечна трэба знайсці нейкую прычыну каб кінуць сваё бясконцае, да краю абрыдлае прадзіва і выбегчы на вуліцу. Ну, пэўна ж, ёй трэба збегаць да
    суседак даведацца, ці збіраюцца сёння ў супрадкі, дый газы няма ўжо, трэба пазычыць дзе каліва, дый малыя некуды збеглі — мо пайшлі на каўзель, яшчэ патопяцца ў прыцемку,— ці мала ёй рознага клопату?
    А выйшаўшы на вуліцу, яна нікуды не ідзе, а стаіць перад форткай, схаваўшы рукі ў рукаўкі свайго чырвоненькага з чорнай смушковай аблямоўкай кажушка. 3 захаду яшчэ плыве лёгкая ружаватая яснасць зары — яна насычае Аўгіньчын твар і ўсю яе празрыста-мяккаю цеплынёй, і Аўгінька цяпер яшчэ прыгажэйшая, яшчэ мілейшая, чымся заўсёды. Ці дзіва, што Віктар, яшчэ здалёку ўбачыўшы яе, скаланецца ўсім сваім камсамольскім нутром ад раптоўнае хвалі глыбокае нястрымнае пяшчотнасці.
    Аўгінька добра ведае, што Віктар зараз будзе ісці ў Сівец, на вечную сваю працу, на нейкі там сход ці пасяджэнне, яна і выйшла наўмысля, каб пабачыцца з ім, але яна і ў той бок не глядзіць — у яе зусім іншы клопат, яна старанна жмурыць вочы, пільна ўглядаючыся туды, пад Сівец, яе цікавіць нешта ў тым баку. I будзе стаяць так і глядзець, аж пакуль не падыдзе Віктар, не аклікне яе:
    — Добры вечар, Аўгінька! Вочы папсуеш, так узіраючыся!
    Тады Аўгінька паволі абернецца да яго, нібы цяжка ёй адарвацца ад свайго выглядання, і адкажа троху няўважна, каб паказаць, што яна папраўдзе занята нейкаю справай.
    — Здароў, Віця! Куды гэта ты разагнаўся?
    — От, пацягнуся ў Сівец. Як маешся, Аўгінька?.. — Дзякую. Ты малых там дзе нашых не бачыў? Віктар хоць і бачыў, дык скажа, што не. Аўгінька тады задуменна мяркуе:
    — Ці не пайшлі яны — чаго добрага — на каўзель?
    Віктар з рашучай праканальнасцю пацвярджае: — Пэўна, што там. Наш Юзік таксама пабег туды. Гэта значыць, што Аўгінька пойдзе з ім аж да млына. Гэта ж не менш як гоняў з пяцёра!
    Ідзе Віктар наўмысля марудна, ледзь пераступаючы нагамі, каб як даўжэй працягнуць дарогу. Вось Сівалапы асталіся ззаду, іх захінула старая разгатая вярба, абвешаная сівымі пасмамі шэрані. У Віктара сэрца пачынае біцца яшчэ мацней, чымся дагэтуль,
    і ў грудзях узмываецца дужа салодкая і дужа пякучая хваля. Ен клапатліва азірае дарогу — ці не відаць там каго? — і, упэўніўшыся, што ніхто іх не бачыць, неўзаметку, на хаду абнімае адной рукой Аўгіньку і пяшчотна туліць яе да сябе. Яна не вырываецца, і ў гэтай любай пакорлівасці яе самая радасць Віктару. Ен мацней прыціскае яе, і яму здаецца, што праз халодную паверхню кажушка да яго рукі даходзіць мяккая цеплыня яе ўтульна схаванага цела. Гэта, мабыць, яшчэ больш распаляе Віктарава пачуццё, і, мабыць, ён яшчэ мацней сціскае Аўгіньку ў сваіх абнімках, бо яна раптам хапае яго за руку і шэпча з ласкавым дакорам:
    — Віця! Што ты?
    Але рукі ягонае не адрывае, а толькі ціха, нясмела сціскае яе сваімі сагрэтымі ў рукаўках пальцамі.
    Так падыходзяць яны пад самы млын. Тут яшчэ стаяць некалькі хвілін, і на развітанне Віктар абавязкова запрашае яе прыйсці ўвечары ў нардом. Яна зазвычай адмаўляецца, і Віктар ідзе ад яе з адчуваннем свае глыбокай віны, што не можа, не здольны ўвесці яе ў грамадскае жыццё мястэчка, ліквідаваць яе культурную і палітычную адсталасць.
    Аўгінька ж кідае ўслед яму спакойны ласкавы погляд і паспешна варочаецца дахаты, добра ведаючы, што малыя знойдуцца і без яе.
    Так бывае ў іх бадай штодня, і, як заўсёды ў маладых каханкаў, такая аднастайная паўторанасць не толькі не дакучае ім, а, наадварот, падкрэслівае цёплую інтымнасць іхніх мімалётных сустрэч.
    ...Сёння Віктар падышоў чамусьці асабліва смелы і нават, як здалося Аўгіньцы, троху паважны. Спачатку ўсё ішло як належыць: прывіталіся, пагаварылі пра малых, і ўжо Аўгінька гатова была ўспомніць пра каўзель, як раптам Віктар запытаў у яе:
    — Аўгінька, ці ў хаце твой бацька? Я маю да яго інтэрас.
    Ого! Віктар мае інтэрас да яе бацькі! Віктар гатоў пайсці ў іхнюю хату! Ці не воўк за гарой здох, што гэткае прыспела? Дасюль жа ён ніякім чынам туды не залучаў: баяўся, саромеўся ці мо так меў якую прычыну.
    Бацька, вядома, у хаце — дзе ён будзе яшчэ?
    — Калі хочаш, зайдзі — тата там.
    3 дзелавым выразам на твары, а ўнутры з радасным здзіўленнем ідзе следам за ім, уваходзіць у хату і, астаўшыся ля парога, моўчкі, зацяўшы дух, сочыць за тым, што будзе дзеяцца.
    Віктар важна сядае на лаўку і заводзіць гаворку: — Як, дзядзька Малах, падскакваеце?
    — От, як той пень гнілы, не раўнуючы. Гэта вам, маладым, скокі-падскокі...
    — Мусіць, у калгас ужо запісаліся, дзядзька Малах?
    — Пэўна, што. Яшчэ з восені торбы нарыхтаваў.
    I, каб загладзіць свой непрыязны жарт, зараз жа дадае:
    — Дзе ж той калгас? Яшчэ ніякага ў нас калгаса няма. Яшчэ і гутаркі сур’ёзнае не было.
    — А мы, дзядзька Малах, без гутаркі яго арганізуем. Ураз, па-бальшавіцку.
    Малах замест адказу ўздыхае працяжным чатырохпавярховым уздыхам:
    — Эх-хе-хе-хе-е-е...
    Зрабіўшы належны ўступ, Віктар падходзіць да справы.
    — Як вы з дрыўмі, дзядзька Малах?
    Малах ажыўляецца:
    — Кепска, браточак мой даражэнькі? Лічаныя паленцы ўжо асталіся.
    — Тую палавіну не паліце?
    — Які яе чорт будзе паліць? Ці нам гэтае мала? Віктар яшчэ з хвіліну маўчыць і нарэшце пытае: — Ці не пусцілі б вы ў яе хлопца аднаго на які месяц ці два. Дроў мы неяк прыдбаем.
    Малах троху думае, але болып дзеля прыліку. Чаму ж не пусціць чалавека ў пустую хату, а злашча калі ён з дрыўмі?
    — Хто яго... Так ад людзей мы не ўцякаем, хай бы жыў сабе... Адно клопату троху. А хто ён, гэты твой хлопец?
    — 3 горада што... Брыгадзір.
    Малаху гэта зусім да ўпадобы. Хто ж адмовіцца пусціць да сябе начальства? Можа, яшчэ якая і палёгка будзе... I Малах ураз канчае:
    — Хай прыходзіць. Сёння мы неяк сваімі прапалім.
    — Дык я скажу яму. Бывайце, дзядзька Малах!
    I ён ідзе да дзвярэй — зважна, спакойна,— веда-
    ма, сур’ёзны такі чалавек. I, ідучы паўз Аўгіньку, ловіць яе вясёлы ўдзячны погляд.
    Аўгінька надзвычайна рада. Гэта ж не іначай Віктар з ім таварышуе, з гэтым гарадскім. Ен штодня будзе хадзіць да яго і бачыцца з ёю. I вясёлая Аўгінька гатова ўжэ з радасці пабегчы ўслед за Віктарам, але парой сунімаецца: адразу кінецца ў вочы!
    I яна астаецца ў хаце.
    А Віктар рады яшчэ болып за яе — дармо, што там, у хаце, трымаў такі зважньі, сур’ёзны выгляд. Гэта ж ён сам і падстроіў усё, сам нараіў Зеленюку закватаравацца тут, у Сівалапах.
    3 першых дзён Зеленюковага прыезду ў Сівец у іх завялася з Віктарам цёплая дружба. Віктар адразу прыхінуўся да Зеленюка з шчырай дзяцінай адданасцю. Малады рабочы з горада — такі разумны, разважны, такі дасканалы знаўца ўва ўсіх палітычных пытаннях — стаў для Віктара жывым ўвасабленнем ідэалу грамадскага чалавека. Ен скрозь прыглядаўся да яго, сачыў за кожным ягоным рухам і зусім свядома пераймаў ад яго тыя звычкі, якімі асабліва захапляўся, якія лічыў за ўзорныя для кожнага грамадскага працаўніка. Праўда, яны ў яго адпаведным чынам трансфармаваліся, набываючы болыпую мяккасць і сціпласць, уласцівыя ягонаму характару.
    Зелянюк бачыў гэтую прыхільнасць да яго вясковага хлопца, яна яму імпанавала, і ён, з свайго боку, адчуваў да яго сімпатыю і даверлівасць. У вялікім бязладным Сіўцы, куды закінула яго партыйная мабілізацыя, адарваўшыся і ад работы на заводзе, і ад вучобы (Зелянюк ужо трэці год як вучыўся ў завочным камвузе), камсамолец Віктар быў першы чалавек, якому ён мог вольна адкрываць свае маладыя думкі — столькі ж гарачыя, імклівыя, колькі цвярозыя, пэўныя.
    Пераход Зеленюка на кватэру да Малаха яшчэ больш замацаваў іхняе сяброўства з Віктарам.
    ...I павялося так ад самага таго дня, ці, праўдзівей, ад вечара, калі перабраўся Зелянюк у Сівалапы, што Малахава чыстая палавіна памалу зрабілася неафіцыйным цэнтрам, дзе завязваўся клубочак дружнага актыву, адкуль пачынала кусціцца свежая рунь новага сівецкага бытавання.
    Ужо тады, у першы вечар, падышлі былі па-суседску да Зеленюка: былы партызан і чырвонагвардзеец
    Якуб Лакота, некалі дужы мужчына, а цяпер чэзлы і хваравіты — след белагвардзейскага катавання; Малахаў сваяк — паджылы, але здаровы, камляваты мужык, увесь у густой паклычанай барадзе; малады, спраўны гаспадар Мікіта, які калісь троху вучыўся на агранома і якога ў Сівалапах вельмі паважалі за ягоную стараннасць і за практычныя доследы ды палепшанні ў гаспадарцы. Прыцягнуўся нарэшце і Паўлюк Гвардыян, старэйшы брат Цімафея Міронавіча Гвардыяна, але — не ў пару яму — зусім нікчэмны, шалапутны мужык — вялікі гультай і п’янюга.
    Усе яны перш сышліся ў гаспадара — там сядзелі і сціху гаманілі аб сім аб тым, з чаканнем пазіраючы на дзверы ў другую палавіну. Зелянюк пачуў гамонку, выйшаў пацікавіцца, паслухаць, разгаманіўся сам і нарэшце перацягнуў усіх да сябе. А тады ўжо да позняй ночы ішла жвавая несціханая гутарка, у якой памалу, слова па слову, раскрываўся вялікі сэнс будаўніцтва, што стаяла на парозе непарушнае сівецкае старасветчыны.
    Увайшоў быў потым, сціху прачыніўшы дзверы, Малах, абапёрся аб вушак і стаяў так чорным нерухомым ценем — слухаў толькі, а сам праз увесь вечар не сказаў ніводнага слова.
    Мабыць, найбольш гаваркі, вясёлы і спрытны на словы быў сёння Віктар, які адразу ўжо стаў тут, у Зеленюковай кватэры, за свайго чалавека. Ад яго звычайнае сарамлівасці не асталося і следу. Адно перашкаджала яму, што вельмі часта хацелася піць, і ён, кідаючы гутарку, выходзіў на гаспадарову палавіну. Праўда, ён іншы раз забываўся і напіцца, але ніводнага разу не забываўся сказаць колькі слоў Аўгіньцы і атрымаць ад яе вельмі выразную і мілосную ўсмешку. Нават разы са два, здаецца, ці тры яму пашчасціла заспець яе ў хаце адну — дык там справа даходзіла ўжо і да пацалункаў.
    Ведама, маладосць!
    6
    Усё ішло як мае быць. У Сымона Карызны не было ніякіх сумненняў аб тым, што той зрух, тая вялікая рэвалюцыйна-ператворная работа, якая бурна разгарнулася ў рэспубліцы, якую несла на сваім баявым сцягу