• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    У роце яму не далі веры, што забіў аўстрыяка, і думалі, што прост у полі дзе знайшоў гэтую аўстрыяцкую стрэльбу. Але, праўда, была яна нядаўна ношаная, «цёплая» і пачышчаная. Можа, і забіў.
    Толькі чалавек з гэтага часу перамяніўся. Быў дужа маркотны, кінуў брадзіць па дварах і бульбоўніках, упадабаў ляжаць на зямлі з раскінутымі нагамі і рукамі... Урэшце зазябіў сабе грудзі, і яго адправілі з пазіцый і прывезлі спярша ў нейкі паўднёвы горад, а потым у наш шпіталь, глыбей у тыл.
    Тут не ведаюць, як яго разумець. Доктар Гэрмэер, немец з Дзвінску, якога мы ўсе не любім, лічыць Руска-
    га за прыкідаку, іначай не заве, як «сімулянтам», і нават у вочы яму кажа:
    — Ты, прахвост, прьікідаешся! Ты ўсё гэта выдумаў! Падлечым табе грудзі і ўсё роўна паедЗеш ізноў на фронт.
    Другі доктар, старшы, на прозвішча Квяткоўскі, а родам, як кажуць, з-пад Баранавіч, старанна лечыць яму грудзі рознымі ўдыханнямі і паветранымі ваннамі, а на яго нервы зважае мала і быццам не чуе, калі таго пачынае забіраць хвароба:
    — Я рускі! Я рускі! Рускі, рускі!..
    — Ну-ну-ну, гэта не столь важна,— гаворыць старшы доктар Рускаму, пераходзячы на другіх хворых і раненых.
    «Не столь важна! He вельмі важна, гм!» — думаю сабе я.
    Я на свае вушы чуў ад Рускага аб тым, як ён забіў беднага аўстрыяка, і спярша таксама не паверыў: ці мала хітрых бестый бывае паміж салдат. Аднак, я на свае вочы бачыў, у першую ж яго ноч у нашым шпіталі, як ён горка плакаў і жаліўся, што яму ўсё нешта здаецца. Няшчасны, нягледзячы на бром і падскурнае ўпырсківанне, заліўся слязьмі так шчыра і жалосна і так доўга, што ніяк не можна было яму не верьіць...
    1915
    МІХАСЬ ЗАРЭЦКІ (1901—1941)
    вязьмо
    Раман
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    1
    Надвячоркам, як ужо добра зашарэла ў хацёнцы, Галілей борздзенька саскочыў з печы, увамкнуў святло свае саматужнае электрычнасці і вострым руплівым вокам азірнуў начьінне. Але зараз жа, мабыць, раптоўна наважыўшы нешта, ён зноў загасіў электрычнасць, гукнуў Босага і выйшаў на вуліцу. Па вуліцы ён, як зазвычай, не ішоў, а бег трушком, дробна падкідаючы ўсё сваё хударлявае тулава. I таксама, як ён, дробна трусіўся следам за ім яго неразлучны калматы таварыш.
    Так дабег Галілей да памяшкання местачковае сямігодкі. Босага ён, не ўважаючы на яго жаласны пратэст, пакінуў у цёмных халодных сенцах, а сам асцярожна прачыніў дзверы ў кватэру загадчыка сямігодкі.
    Марына Паўлаўна стаяла, укленчыўшы на канапе, перад акном — роўна, нерухома, як на шчырым маленні, і ўзіралася ў сіні вечаровы змрок. Як увайшоў Галілей, яна страпянулася, быццам спалохалася, каб не ўступіў хто ў кола яе вольна раскінутых на самоце думак, саскочыла долу і села, стуліўшыся, у куточку канапы.
    Галілей непакойна тупаў у парозе і раз-пораз стрымана кашляў.
    — Можа святло запаліць, дзядзька Ахрэм?
    — Кхе... кхе... вось зараз скончу сваю работу, дык зраблю электрычнасць вам, Марына Паўлаўна... ветрачок, як у мяне...
    — Пакуль што я запалю лямпу. Сядайце, калі ласка.
    Галілей падышоў бліжэй, але астаўся стаяць — сядзець ён не любіў.
    Марына Паўлаўна запаліла святло, і яно цьмяна азарыла твар яе, стараваты ўжо, збляклы, з бясцветнымі вачмі, у пустэчы якіх правальваліся ўсе захаваныя думкі яе і адчуванні.
    Галілеева барадзёнка затрэслася ў спагадлівай турбоце. I каб развеяць Марыне Паўлаўне яе глухую немарасць, ён — аб чым жа болып? — зачаў гаварыць аб сваім вынаходніцтве:
    — Усё з печкаю вэдзгаюся, Марына Паўлаўна... ага... Цыркулярная печка... цыркуляцыя, значыцца, духу... ага... Дый карціць мне, каб як без дыму. Дым цеплыню з хаты выносіць, дык каб затрымаць яе...
    Марына Паўлаўна ледзь прыметна ўсміхнулася.
    — Як жа гэта без дыму, дзядзька Ахрэм? Без дыму ж агню не бывае.
    Галілей замітусіўся па хаце.
    — Вось так... Вось гэтак... Адсюль — сюды... Адтуль — туды...
    Марына Паўлаўна ўдалася ў свае патаемныя думы. Пад Галілееву мітусяніну думалася лягчэй і спакайней — думкі ішлі больш практычныя хатнія.
    — Ага... вось так... Зразумелі, Марына Паўлаўна?
    Марьіна Паўлаўна не зразумела нічога, але троху супакоілася і, замест адказу, раптам загаварыла — зусім вольна, адкрыта — пра сваё:
    — Што мне рабіць, дзядзька Ахрэм? Ці мне самой скончыць усё, ці чакаць, мо ўладзіцца неяк, мо мінецца гэта ў яго... Яму ўжо пад сорак, вы ведаеце? У нас жа зусім дарослая дачка. Мы дзевятнаццаць год як жанатыя... Як гэта разумець, дзядзька Ахрэм? Што рабіць?
    Галілей стуліўся ў настарожанай гатоўнасці развязаць цяжкую праблему Марыны Паўлаўны. Ен захапляўся кожнай праблемай, якая траплялася на ягоным жыццёвым шляху,— усё роўна, ці мела яна непасрэднае да яго дачыненне, ці не — і з роўнай ста-
    раннасцю біўся над яе развязаннем. Такі ўжо быў Галілееў характар! Цяпер ён без ніякага жалю кінуў свае разважанні аб цыркулярнай бяздымнай печы і ўраз працяўся турботаю Марыны Паўлаўны.
    — Кхе... кхе... Тут трэба памеркаваць, Марына Паўлаўна... Апошняе каханне бывае моцнае, дужа моцнае... I дурное. Стары дурней за маладога хлопца кахае... ага... Ды яшчэ і свет цяпер лёгкі пайшоў... Вальготны цяпер свет для чалавечай душы. Гэткім светам — няма чалавеку ніякага ўёму.
    — Я ж не трымаю яго, дзядзька Ахрэм. Ен сам не хоча кідаць мяне.
    — Пэўна, што не хоча. Тут трэба памеркаваць... He хоча, бо да старое ласкі прывык, да абыходу. А і новае загарэлася. Вось і ламаецца чалавек.
    — Праўда, што цяжка яму бывае таксама.
    Галілей раптам замуляўся, закхекаў, затупаў непакойна на месцы. Значыць, меў сказаць нешта для яго важнае, нясцерпнае.
    — Я мяркую так, Марына Паўлаўна. Усё ламаецца, дык і чалавек мусіць ламацца. He ў тым, дык у тым... Раз ператруска ўсяму... усяму ператруска...
    Ен ступіў крок наперад і ў нервовай паспешнасці зашаптаў:
    — Да душы ж, усё ламаецца, Марына Паўлаўна. Нешта будзе, нешта будзе. Можа новая рэвалюцыя ідзе... Я яшчэ не ведаю, не ўцямлю ніяк. Думаю, думаю, а не надумаю нічагутка. Як вы ўважаеце, Марына Паўлаўна? У які бок гэта пойдзе?
    Марына Паўлаўна млява адмахнулася:
    — He ведаю я, дзядзька Ахрэм. Пагаманіце з Сымонам, ён добра знаецца ў гэтым ува ўсім.
    Галілей чамусьці спалохаўся.
    — Добра, добра, я пагаманю з ім, я пагаманю...
    I адчужана змоўк. I Марына Паўлаўна сядзела моўчкі — неяк было ўзнімаць зноў гутарку пра сваё. Галілей яшчэ троху патупаў ды пайшоў на кухню аглядаць зробленую ім па адмысловай сістэме спецыяльна для Марыны Паўлаўны сушыльню.
    Неўзабаве знадворку грукнулі дзверы, па кухні разлягліся шумныя мужчынскія крокі, і ў пакой увайшоў муж Марыны Паўлаўны, загадчык сямігодкі Сымон Карызна. I зараз жа зноў — ужо ціхенька — ляп-
    нулі дзверы, і з сянец пачулася, як Галілей клікаў Босага.
    Сьімон Карызна скінуў на крэсла зашаранелае футра і прайшоўся туды і сюды па пакоі, тручы скалелыя рукі.
    — Мароз аж трашчыць. Зусім адубеў.
    — Я наставіла самавар — зараз будзе гатоў.
    I замоўклі абое.
    Карызна хадзіў ды хадзіў па пакоі, удаючы, што ніяк не можа сагрэцца. А Марына Паўлаўна ведала, прывёз ён з сабой з раёна нейкае новае ўзрушэнне і карціць яму выказаць яго каму-небудзь, а ён не можа: цяперся ўжо парвалася паміж іх сяброўская блізкасць. Хоць і не злуюць адзін на аднаго, хоць і цёплая ласка ўзгарыцца, зацьмее часамі, а нутро адкрыць адно аднаму — нейкі прыкры, мулкі сорам.
    У Марыны Паўлаўны сэрца знібіць тупым жалем. 3 якой бы радасцю падзяліла яна ягонае ўзрушэнне, ягоную радасць ці смутак, усё роўна. А ён не бачыць гэтага ў ёй — правалілася ўсё ў пустэчу бясцветных вачэй — і балазе, што не бачыць: было б, пэўна, цяжэй і яму і ёй.
    Карызна, п’ючы чай, відочна спяшаецца. I на твары ў яго адбіваецца ўжо добра знаёмае Марыне Паўлаўне турботнае замяшанне: ён зараз устане, з удаванай злоснай рашучасцю апранецца і пойдзе наўмысна гучнымі размашыстымі крокамі.
    Марына Паўлаўна ведае, куды ён пойдзе. Яна тады ўкленчыць на сваёй аблюбёнай канапе і будзе доўга-доўга ўзірацца ў заваконную цемру.
    2
    Сымон Карызна, як сакратар сельсавецкае ячэйкі, ездзіў у раён на пленум райкома партыі, і ўзрушэнне, якое панёс ён ад свае жонкі, было агульнае ўзрушэнне ўсяго калектыву — добрае, бадзёрае ўзрушэнне, імпульс да новай пладатворнай працы...
    У вострай, троху бязладнай і троху ўрачыстай сумятні раёна, у неабыкла напружаным ходзе пасяджэнняў пленума, у праявах па-баявому адкрытай дружнасці паміж усіх партыйцаў пачуў Карызна новы павеў нязгаснае рэвалюцыі, якая праз спакойныя гоні аднаўленчае працы падышла да апошняга штурму
    старога свету. I з сакавітаю свежасцю ўзнялося ў Карызны даўнейшае, астоенае карпатлівымі днямі апошніх гадоў: імклівае парыванне наперад, лёгкая ўзнятасць і ўпарты, троху гуллівы задор.
    Ен чуў, што ў рэспубліцы зачынаецца новая баявая эра.
    Сакратар райкома ў сваім дакладзе гаварыў пра вялікі пералом, пра рэканструкцыю, пра рэвалюцыйную пераробку вёскі, пра гераічны энтузіязм будаўніцтва. Сакратар райкома — з выгляду зусім нязначны чалавек, хударлявы, твар смарчкаваты, нос хоць і даўгі, але не надта паважны. Вялікія словы ўзнімалі сакратара райкома, надавалі яму болып сталасці і разам з тым раскрывалі яго; нават троху дзіўна было, што ўнутры гэтага ціхага чалавека столькі стрыманае сілы, энергіі і запалу.
    Карызна памятае, як усяго месяцы з тры таму прыехаў быў у іхні раён таварыш Гайдук. Карызна сядзеў тады акурат у кабінеце Рачкоўскага, старшыні РВК. Старшыня РВК, прысадзісты, камляваты мужчына з размашыстымі рухамі і грымотным голасам, перш не зважаў зусім на несамавітага наведніка (даўгі пашарпаты кажух, маргелка на галаве, на нагах — грамоздныя боты), потым павёў па ім сярдзіта-дзелавым поглядам і прагрымеў:
    — У вас якая справа, таварыш?
    I калі той паказаў свае паперы, ён не схаваў свайго шчырага здзіўлення:
    — Дык значыць, вы — Гайдук?
    Гайдук прыехаў быў проста з партыйных курсаў, і ў яго не было ніводнага чамадана, ніводнае скрыні. Той першы дзень ён аж да цямна праседзеў у кабінеце старшыні РВК, і калі нарэшце старшыня запытаў у яго:
    — Дзе ж вашы рэчы?
    Ен ціха і спакойна адказаў:
    — Mae рэчы вось у партфелі і ў гэтым клумку. А начаваць я, мабыць, пайду да цябе, старшыня. Мы яшчэ сёе-тое абмяркуем сягоння.
    Рачкоўскі і Гайдук цалкам дапаўнялі адзін аднаго. Гайдук быў спакойна-разважны, строга лагічны. Рачкоўскі — адрыўчаты, інтуіцыйны. Гайдук быў паступовы і роўны, Рачкоўскі — напорны, імклівы. Гайдук знаходзіў і цвёрда трымаў лінію ў працы раёна. Рачкоўскі абарачаў яе ў энергічна ўдарнае дзеянне. Заў-