• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Абчысціўшы вусы ад лёду, Рымарчук не зусім адважна і не надта складна загаманіў:
    — Вось што, Таццяначка. Трэба табе цяпер жа ехаць са мною ў князеў палац.
    — Няшчасцейка ў мяне, пане любенькі!.. Аслабаніце, калі ласка панская. He ведаю, навошта я тамацька патрэбна ў гэткі час?
    — Там... бач, мамкі патрэбны. Чалавечае малако на лекі, ці што, патрэбна,— няўдалымі словамі напалохаў ён баб.
    — Ой, нешта не так, паночку даражэнькі, кажыце нам усю праўду.
    — Рыхтуйся, Таццяна. Праўды вам заманулася. Можа, трапіцца ўсяго дзень які пабыць, потым другую прывязуць.
    Баба бухнула ў ногі.
    — Паночку наш залаценькі! Абаронца наш! Змілуйцеся! Дайце ж мне самой пахаваць майго дробненькага.
    Войт змагаўся і не ведаў, як зрабіць. Здань панскага гневу палохала яго. Надаўшы паважнасці, Рымарчук злосна буркануў:
    — Няма там чаго... Зараз жа рыхтуйся!
    Баба абхапіла яго за ногі і завыла. Ен, нарэшце, выпрастаўся і закрычаў ужо грозна, як прызвычаіўся за шмат гадоў вайтоўства.
    Але баба раптам перамянілася.
    — He паеду! Забіце, замучце — не паеду я!.. He
    пайду ад свайго сыночка. He аддам яго малачко на панскія лекі... He паеду!
    Гэта было навіною Рымарчуку. I ён замяўся, не ведаючы, што рабіць.
    — Ну, ну, ну...— казаў войт,— пакрычы, каб князь пачуў, дурное бабства. Сёння ж увечары прыязджай: паспееш пахаваць. Так і мужыку скажы. Ен дзе?
    — На прыгоне... У лесе калоды валочыць на сплаў,— адказалі за яе, бо маўчала.
    — Так і яму перакажыце.
    Войт паехаў.
    Па дарозе, воддаль ад цяжкага бачання, ён пачаў каяцца, што не ўзяў адразу. «Ну ды нічога; можа, прывязуць мамку яшчэ адкуль»,— цешыў ён сябе.
    Насустрач ехаў хлоп з возам карчоў і, угледзеўшы войта, хапатліва збочыў, тапіўся ў снезе каля вязнуўшага каня і скінуў шапку. Сабачка яго заліўся ярым гаўканнем і кінуўся да вазка.
    Войт з задавальненнем працягнуў па сабачцы бізуном і ахінуўся кажухом цяплей.
    Бязлюднае снегавое поле ізноў супакойвала, але зараджала ў глыбакосцях душы нязнаную нуду.
    III
    — Закапаць іх разам з Лэдзі!
    — Ну, войт, вязеш бабу? — сустрэў Рымарчука ля замка камісар увечары.
    Войт доўга меркаваў, як адказаць.
    — А ці з далёкіх ні аднэй не прывязлі, вашмосць? — спытаўся ён.
    — Хто ж павінен ведаць? Для чаго ёсць войт? Ты ездзіў па бліжэйшую?
    — Я, так, вашмосць... Незабавам, пане, прывязуць бабу.
    — А шчаняты дагэтуль некармлёныя! Сцеражыся, войце! Князь не падзівуе, што ты войт.
    А князь сядзеў на кукярэчках ля лубачкі ў пакоі шчанятак і бедаваў. Яшчэ трое шавяліліся і барохталіся, жаласна канькалі і лезлі адно на аднаго. А самы дробненькі ляжаў нерухома, убачку, закруціў галоўку і выцягнуў лапкі. Ен здыхаў. Стаялі сподачкі з малаком. Стаялі пачціва ля дзвярэй сівы камердынер і засмучоны псар Яська.
    — Mae гаротныя лэдзіняткі! Mae бяздольныя дробныя цюцечкі,— квохаў князь, гладзячы мякенькую шэрстачку, і з любасцю пачуваў, як піхаюць у яго руку голыя мордачкі і жаласна хныкаюць.
    — Ну, што ж баба? Дзе ж баба? — раздражнёна пытаўся князь, не гледзячы на людзей.
    — Няма яшчэ, яснавяльможны пане,— казаў камердынер, а Яська хмурыўся і маўчаў.
    — Хто паехаў па бліжэйшую?
    — Сам войт Рымарчук.
    — I гэтага старога дурня дагэтуль няма?
    Чалядзінцы маўчалі.
    — Зараз жа даведацца і прыслаць яго сюды. У-у, бэлдасьі,— зусім выходзіў князь з прызвычаёнай ангельскай раўнаважнасці.— I пана Міхала гукнуць! — дадаў ён.
    Калі ўз’явіліся ўстрывожаны камісар і дрыжачы Рымарчук, князь быў грозен. Твар наліўся крывёю, мускул на шчацэ скакаў, нос пашызеў.
    — Дзівуйся, дзівуйся! — пацягнуў ён войта за палу жупана.— Ты замардаваў іх галоднаю смерцю. Яны ўміраюць... Гэты ўжо канае. Ты не маеш міласцівасці, закаржэлы хлоп. Ты правалаводзіў цалюткі дзень дарма, пся крэў твая. Ты надта даўна войтам, агідны смерд. Ты прывык лупцаваць хлопаў, і цябе мала абходзіць труд бедных драбнютак мае бяздольнае Лэдзі.— Князь намагаўся стрымацца і не мог.— Да д’яблаў гэтага нягоднага лайдака,— неспадзявана для сябе зароў ён, звярнуўшыся да пана Міхала,— у найдалейшую вёску, простым хлопам яго, брыдкога, пад пільнае дагляданне старасты!
    I, пусціўшы Рымарчука, галасаваў:
    — Вон! Далоў з воч маіх, пракляты смерд!
    Войт, знямеўшы, паплёўся ў дзверы.
    — Слухаю яснавяльможнага пана,— пракулдыячыў пан Міхал.
    — Слухаеце? Вы — слухаеце! Работу трэба рабіць. Ідзеце сабе...
    I князь сам пайшоў у пакоі. Пан Міхал засіпеў штосьці на камердынера, на Яську, памкнуўся быў да шчанят і вопрамець рынуўся з замка.
    Перапуд пайшоў сярод чэлядзі і ўсіх людзей. Забегалі туды-сюды з ліхтарамі. Зазвінелі балабончыкамі хамуты. Сядалі вершнікі, гаўкалі сабакі. Пан Міхал
    кідаўся па двары і сыпаў праклёны і тэўхалі направа і налева. Паскакалі пасланцы ўва ўсе бакі сустракаць мамак. Гайдук памчаўся ў саначках на скараходзе па Таццяну. А войт сядзеў у пякарні, як хмара. Ніхто не важыўся ўмаўляць яго. А ён яшчэ не мог дасканала ўцяміць, што было, і прызвычаіцца да навіны. Адна думка свердліла галаву: як ён мог так зблагаваць? Паехаў сам-а-сам па бабу і не прывёз. Як ён не сцяміў тады? Але ўжо не паправіць, прапаў... Пан Міхал, зірнуўшы на момант, грэбліва і зларадасна ахапіў яго поглядам і буркануў: «Пся крэў! Нарабіў бяды. Будзеш ты цяпер ведаць у мяне».
    Пад поўнач прывезлі Турботную і ўрынулі к шча нюкам.
    А пад ранне і тыя трое здохлі.
    Увесь замак ведаў і прыцішыўся перад гразою, чакаў князеўскага абуджэння.
    I князь прачнуўся.
    — Прачнуўся, прачнуўся,— зашасцела па ўсіх закутках замка, праняслося па двары і ў чорных хатах.
    Князь у халаце прайшоў да шчанятак. Яго адвярнула: брыдкая, нячыстая, зарумзаная бабішча забілася ў кут, як сава. Падхапілася і рушыла цалаваць князю ў руку. Ен з гідасцю адхапіў і схаваў руку за спіну. 3 нецярплівай цікавасцю падышоў да лубачкі і проста знямеў: гідкія, нечым аблітыя, ускалмачаныя, з вялізнымі брухамі, раскірэчыўшы каляныя лапкі, ляжалі нежьівыя дзеці слічнай Лэдзі.
    Моўчкі пайшоў магнат у кабінет, пляснуў у ладкі і загадаў гукнуць камісара.
    — Ведаеце? — коратка спытаўся ён і не вітаўся, калі прадстануў пан Міхал.
    — Ведаю, пане яснавяльможны, няшчасце...
    — Чаму гэта?
    — Трэба ўважаць, баба абкарміла іх сваім папсаваным малаком, пане яснавяльможны.
    — Абкарміла? Ды як жа яна пасмела?! Можа быць, наўмысля? Можа быць, пачуццё пакрыджанае маткі? О, якая грубасць, якая нялюдскасць у гэным дзікунскім куце! А можа быць, і сваволя? Так, так, безумоўна, сваволя. Тут усе распусціліся. Распусціўся войт, распусцілася чэлядзь, хлопы... Я не ведаю, дзеля чаго я маю камісара. Дзе выкапалі гэтую страшную бабу? Гэтую душагубку? У яе выгляд сапраўднай ведзьмы!
    Абкарміла, ха, ха! Накарміце ж яе самую так, каб аж піць папрасіла! Можаце ісці. Падбадрыце распушчонікаў. Ага... узвараціць ветэрынара Будзьку: няхай даследуе, чаму акалелі шчанюкі. Закапаць іх разам з Лэдзі!
    IV
    — Як накарміць чалавека, каб аж піць папрасіў?
    Пан Міхал уцяшаўся, што бяда блізка што мінулася. Адьілі ўцяшаўся з асцярогаю, каб ногды не давялося расчаравацца. «Накарміце ж яе самую так, каб аж піць папрасіла!» Чорт ведае, што гэта значьіць? А трэба ўцяміць і ў дасканаласці выканаць: доля войта зусім няваблівая. Рымарчук — хлоп; узнесены панскаю ласкаю на высакосці вайтоўства — смерд; яму лягчэй зрабіцца ізноў тым самым, чым быў некалі. А пан Міхал — шляхціц, хоць і заняпалы: яму не знесці сораму. Трэба старацца. Балазе дагэтуль ішло баразною.
    — Скажы ты мне, Яська, як накарміць чалавека, каб аж піць папрасіў, а? — спытаўся ён, сустрэўшы сабакара.
    Той не зразумеў, прыняў за жарты і стараўся патрапіць пад панскі гумар; ён адказаў:
    — Накарміць трэба ўволю, ласкавы пане.
    — Накарміць? Ды мне па добрым абедзе курыць толькі хочацца, разумееш?
    — А мне — піць. Анегдай пасля смажонага селядца я паўкухля квасу выжлуктаў у кухара, ласкавы пане.
    — Ага, так, так, так! Па селядцу, значыцца?
    — Пасля лазні надта піць карціць, ласкавы пане.
    — Ага. пасля лазні яшчэ, Яська? Добра, добра, ты разумны хлоп, псар Яська.
    — Сабакары ўсе мудрагелі,— вышчарыўся Яська.
    — Ну, ідзі сабе да сваіх сабак, a то ізноў на што забудзешся.
    — Дармоўшчына была, паночку...
    — Ну, ну, пагамані ў мяне!
    Пан Міхал пасля размовы з псаром Яськам прасвятлеў. Хоць не выпадае так доўга гутарыць яму са смердам, нядаўна абсечаным, ды нічога: гэны смерд, чорт яму сябра, падаў добрую думку. Князеўская воля будзе споўнена як след.
    У садзе за старою афіцынаю аканома ліпела над заплытым стаўком старэнькая закінутая лазенька. Камісар загадаў, каб як найбарджэй зрабіць у ёй парадак і пачаць грэць. У лазеньку ўмясцілі Таццяну Турботную і замкнулі на замок там, дзе парацца. Ключ паклаў сабе ў кішэню пан Міхал.
    — Скрозь акенца даваць па пяць селядцоў уранні і ўвечары, а болей нічога не даваць. Няхай есць уволю, каб аж піцюхны пабажала. Цяпло ў печцы не спускаць дзень і ноч, ды болей пары паддаваць, a то азызне галубка,— сказаў пан Міхал гайдуку,— паліць як найжарчэй, селядцы выбіраць як найсальней.
    Тры дні, тры ночы стагнала, храпела і драпала сцены знямоглая ад пякучай смагі, хворая, ашалелая баба.
    Ужо і Будзьку павярнулі. Ужо ён з радасці пацвярдзіў, пусціўшы ў ход усё сваё ветэрынарскае веданне, што, дапраўды, шчанятаў баба абкарміла малаком. Надта проста, што і сумысля, бо ўмеюць жа яны карміць сваіх, не абкармліваюць. Ужо князь, захапіўшьі гатоўку ў глаўнай канторы і даўшы нарад фальваркам, закручаны ў мядзведжу поўсць, на шасцёрцы цугам шэрых з яблыкамі пакаціў у бясклапотна-вясёлую Варшаву, маючы далейшы кірунак на Парыж і Лондан, далей, далей ад старонкі дзікунства, згалення і забабонаў, што па дзіўной іроніі дае князю залатыя звонкія чырвонцы.
    Перад выязджаннем князя пану Міхалу надта карціла пахваліцца, як здагадана зацеяў ён тую ведзьму папрасіць напіцца, але не паважыўся турбаваць яго светласці драбніцамі.
    Варкатаў камісар пад нос сабе: «За Нёман, за Нёман...» і адзягаў патранташ, рыхтаваўся прайсціся па парошы з бутэлечкай «погжэбовэго» па зайчышках, а вось гайдук прыйшоў з паведамленнем, што баба сціхла.
    Знайшлі яе на памосце з абдрапанымі да крыві рукамі і грудзьмі, з шырока разяўленым ртом. Камісар збянтэжыўся і накінуўся на гайдука з папікамі і лаянкаю, чаму не сказалі раней, што яна ўжо такая. Са страху ён забыўся на сваю панскасць, прутка сарваў з пляча торбачку, выхапіў пляшку і частку «погжэбовэго» ўліў у непрыгожы і страшны бабін рот...