• Часопісы
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    свету, не, брат ты мой, во што я табе скажу... Налівай мне яшчэ, Гарэлік! Я хачу выпіць з гэтым бералу... бела-ру-сам. I няхай жыве інцанал... інцына-ра-цынал... ін-тэр-на-цы-я-нал! Няхай жыве!!
    — Няхай жыве! — крычэў п’яны Гарэлік.— Крычы, a то расстраляю за контррэвалюцыю, ну!
    — Няхай жыве,— казаў Абдзіраловіч, а Васіль церабіў пушанку з кансервамі, каб іх не слухаць, і не слухаў, засмучоны.
    — Ну, таварыш, дзёрнем за вашу самасційную мову і... за богам створанае хараство, ці што... He за хараство вашае мовы, не, бо яна, таварыш, пакуль што мала скобленая і некультурная, а за жывое, богам створанае хараство, за дзевачак, ці што...— так буруздзіў Гарэлік Абдзіраловічу, нібыто надта ўжо п’яны, што й нічога не разумее. Але, націснуўшы на некаторыя словы, быццам будзячы ў свайго субяседніка даўныя і толькі ім вядомыя ўспамінкі, ён так зірнуў у вочы Абдзіраловічу, што той як слова чуў: «Я цябе пазнаў, і ты мяне пазнаў. I не дзіва. Але дзіва, што дзе гэта мы сустрэліся? I што з таго ўсяго будзе? Так?»
    I на гэтьім ён не застанавіўся, а пачаў пераказваць Абдзіраловічу, чаго кульгаець Карпавіч,— быццам той не ведаў. Ен намаляваў яму абразок, як сам раніў Карпавіча. А Карпавіч замінаў яму п’яным языком:
    — He пераказуй яму, таварыш Гарэлік, не пераказуй, чуеш, ну? Лепей бо за цябе ён ведаець аб тым. Ен жа мой даўны знаёмы, а ты чуў гэта ад мяне толькі, чуеш, ну? Ен сам там быў!
    I на гэтым не застанавіўся капітан, а пачаў пераказваць Абдзіраловічу, як яны з Карпавічам сцішылі мужыцкі бунт.
    — Уводзяць іх да мяне ў штаб. «Бунтаваўся?» — «Бунтаваўся».— «К сценцы». Раздзяваюць, вядуць у другі пакой — чуем: трах! Валіцца і галавою стукнецца. I так аднаго, й другога, й дваццатага, й трыццатага. Два родных браты былі, паповічы, левыя сацыялістырэвалюцыянеры. За правадыроў былі. Адзін аж млеець, белы, як крэйда, ногі падламуюцца, зубы калоцяцца, і словам не можа сказаць, заікаецца. А другі... яшчэ па днэй, Карпавіч, што? — а другі, брат, малайчына, спакойны і галаву дзярэць, хоць ведае, што зараз і яго раздзенуць. Падводзяць яго. «Бунтаваўся?» — «Змагаўся з гвалтаўнікамі».— «Хочаш, каб цябе расстраля-
    лі?» — «Хачу!» — «А! Маладзец! Ну, раздзявайся». Расшпіляець сарочку. «Косцік! Будзь смялей!» — кажа брату. «Можа, чаго хочаш? Прасі»,— кажу. «Напісаць запіску матцы».— «Пішы. А малодшага вядзіце». Самлеў той, павалаклі, а гэты крычыць: «Прашчай, Косцік! Я пішу маме». А сам на кавалачку паперы хапаецца, пішаць,і рука, праўда, дрыжыць: «Дарагая мамулечка! He плачце — так трэба. Косціка ўжо павялі... Стрэл. Заваліўся. Гэта ён. Зараз я. Цалую». He дапісаў. Схапіў я ноган і ўсадзіў яму кулю ў лоб. А маладзец?
    Абдзіраловіч слухаў, як загіпнатызаваны нечым смярдзючым, гідкім; быццам нешта ліпкае, жудаснае наліпаець на яго, а ў горле сцінаець дыханне.
    Гаршчок п’ець, убіўшы вочы ў дол.
    — Ну, мне пара дахаты, я болей не магу, трэба адпачыць,— сказаў Васіль з нясхованай прыкрасцю і ўстаў.
    — He прымай да сэрца, Васілёк,— спрабуе жартаваць п’яны Гаршчок.
    Васіль кінуў на яго пагляд, як расчарованы вучань на вучыцеля, за каторага стануў вышэй, і злосна сказаў:
    — Дык няма чым хваліцца, калі забілі болып невінаватых, чымся вінных.
    Ен і Абдзіраловіч пачалі апранацца.
    — А ці не будзе па дарожцы і мне з таварышамі,— звярнуўся больш да Абдзіраловіча Гарэлік і падняўся з застолля на свае дыбатыя ногі. У голасе меў цынічную, Абдзіраловічу зразумелую, спакойнасць, выглядаў невінавата-спакойны, быццам нічога не разумеў, дзеля таго яму ўсё тое, што хоча Васіль, прыстаець, як да сцяны гарох.
    — Іван Карпавіч! Будзьце ж ласкавы, памажыце,— з прыкрай прыніжонасцю, але вялікай стараннасцю прасіў Абдзіраловіч, выхадзіўшы,— памажыце вызваліць іх з вастрога, бо хоць прысягну вам, што арыштаваны яны хіба па абмылцы, ні ў чым проціў савецкан уласці невінаваты... Будзьце ж ласкавы, не забудзьцеся...
    — Добра, добра... Калі так, дык я іх зараз выпушчу... Добра, добра...— марматаў ля дзвярэй Гаршчок, кульгаючы.
    На вуліцы Гарэлік яшчэ ля ганка спытаўся ў Абдзіраловіча, у каторы яму бок.
    — У гэты? О, то й я з вамі якраз, таварыш,— сказаў
    ён.— Што? А вы туды? — крыкнуў ён з праступаючай насмешкаю Васілю, каторы паспеў ужо крыху аддаліцца ад іх.— А мы сюды... Бывайце, бывайце!! — старанна крыкнуў ён не столькі за сябе, сколькі за Абдзіраловіча і як слова не заўважыў, што той не прыстоіў, каб падаць ім руку на развітанне.
    Калі стукат яго ног па тратуары заціх у воддалі, Гарэшка азірнуўся ў розныя бакі спячай, пустой вуліцы пад сонным бліскам месяца ў трэцяй квадры, безмалімонна падхапіў Абдзіраловіча пад пашку і ціха загаманіў у свежым, ядраным паветры рана-восеннай пары.
    — Ну, пане мой, каб ведаў, што увіджусь тут я з вамі, разумеецца, прывёз бы паклоны й прывітанні ад Аляксандры Мікалаеўны і князя...
    Абдзіраловіч пачуў у гэтых словах цверазеючага капітана, сказаных так зняцейку, спробу пашчупаць грунт, але была ў іх зусім відная насмешка, а таксама паказанне сілы дужэйшага над слабейшым. Ен подаўга думаў, як адказаць, і выйшла так, што зусім змоўчаў. Тады капітан пачаў казаць далей.
    — Ці ж вас, пане мой, не цікавіць, як маецца ваша даўная знаёмая Алечка?.. Па-даўнейшаму •— Алечка, a цяпер то, праўда, княгіня Аляксандра Мікалаеўна Гальшанская... Жывое, богам створанае хараство, казаў той... што?
    — А вьі адкуль ведаеце? — спытаўся неўспадзеўкі для сябе Абдзіраловіч, хоць пачынаў надта крьіўдзіцца і намерыўся асадзіць нахальнага капітана.
    — А я, пане мой, не дужа даўно з Каўказа. Ну, што ж вам цікаўнага сказаць? Мікола Мартынавіч, хоць я і з ім знаём мала, болей са слоў князя, выехаў з сямейкай у Румынію. Усе выехалі, апрача, праўда Алечкі, дзеля таго, што князь такі з ёю пабраўся. I гімназіі не скончыла. Ну, разумеецца, гэтакі завірушны час. Вас мы з ёю ўспаміналі. Так... Казала, што вы чалавек добры і ёй чалавек любы, але мяккасць ваша не да спадобы ёй. Князь мяне пазнаёміў з ёю. Цяпер яны абое выехалі адтуль... туды, куды камандзіравалі князя. Ну, а вы, квіт за квіт, раскажыце, пане мой, аб сваіх прыгодах з той пары?
    — Я працую на савецкай службе, так, як і вы, таварыш Гарэлік, толькі вы, здаецца, на вайсковай, а я — на цывільнай.
    — Так... Разумеецца, так... Што? Вы па гэтай вулі-
    цы? Добра, добра... Дык вас, кажаце, не дзівіць, як гэта з кульгавым сябрую? Што?
    — Я нічога не кажу, але мне, калі на тое, праўда, што наўздзіў вашы гэны... маскарад, ці як ляпей сказаць, не ведаю.
    — Так... наўздзіў, кажаце... Ну, але ж, пане мой, дасцё чэснае слова, што нікому нічога не скажаце, так?
    Абдзіраловіч нічога не адказаў. Яны падышлі пад самы дом, дзе ён жыў. Месяц ліў сваё соннае святло, а нейдзе на другой вуліцы, за рагом, вартаўнік затрашчэў кляшчоткаю. Гарэшка ўзяў Абдзіраловіча за борт пальта, схіліўся і з націсканнем слоў прамовіў яму ў самыя вочы:
    — Чэснае слова, пане мой, дасцё вы мне, што язык свой не распусціце; але не такое, калі памятаеце, як далі ў Маскве, што?
    — Я не лічу патрэбным даваць вам нейкае слова... I ніякага слова не дам... I будзьце ласкавы троху супакоіцца,— сказаў Абдзіраловіч, адхіліўшысь ад прыкратухлага гарэлачнага паху.
    — А-а-а... To так! Ну, добра.
    Гарэшка пастаяў нейкі час моўчкі, задумаўшысь.
    — Калі вас можна бачыць на кватэры? — спытаўся потым ён.
    — Абы-калі, як вярнусь са службы. Толькі не ўноччы.
    — Добра. Дабранач.
    — Бывайце.
    Яны разышлісь, не даўшы рук. Абдзіраловіч пазваніў ля дзверцаў, чакаў, пакуль адчыняць, і чуў, як патроху заціхлі гукі ад шыбкай і шырокай хадні Гарэшкі. А сонны месячык схіляўсь ніжэй на свяжэючым небе.
    XXI
    На ўсходнім фронце чырвоная армія дужа пабіла белую армію. 3 гэтай прычыны ў месце N. бальшавікі назначылі свята на суботу. Бедная Іра Сакавічанка не магла ў гэты дзень пабачыцца ў вастрозе з сваімі сябрамі, бо ўсё ўсюдых было па-святочнаму зачьінена. Трэба было чакаць яшчэ цэлых сем дзён... Парадзіўшысь з Абдзіраловічам, пастанавіла яна за гэты час з’ездзіць
    у сяло, гдзе быў Канцавы вучыцелем, і дастаць паперу ад сельскага камбеда, што арыштаваны не ёсць пэўны шкоднік для бальшавіцкай уласці, што камбед бярэць яго на свой адказ да самага суда. Спадзявалася таксама дастаць нейкую паперу і Сухавею ў Горках.
    Вярнуўшыся з Зарэчча, кудой хадзіла дагаварыць сабе падводчыка-балагола, Іра сустрэла на лесвіцы ў гатэлі Абдзіраловіча. На вуліцы ўжо хадзілі з песнямі, з музыкай, насілі штандары, і куламеса з розных адарваных гукаў ляцела аж сюды на лесвіцу, і дзяўчына хацела шыбчэй забегчы ў свой пакой і схавацца ад усяго. Гэтая няўважнасць дзяўчыны пры спатканні чапнула прыкрасцю і так ужо, як самому здавалася, знэрваваны яго настрой. Ен ішоў за ёю без той радасці, якой жадаў і на якую спадзяваўся. Думаў, што яна маўкліва вінаваціць яго ў тым, што нічога не памог ёй у вызваленні арыштаваных, і дзеля таго і з ім такая. I сам пачынаў вінаваціць яе за гэткую дзявочую легкадумнасць, з якой яна дарма так на яго думае і абніжае розньімі справамі прыемную любасць асабістых яго з ёю адносін.
    — А божухна! Як замарылася за гэты дні і як зусім дарма, ні для чога, ох! — сказала-прастагнала Іра, кінуўшысь на крэсла й абшчапіўшы галаву рукамі.
    — Як дарма? — з малай ахвотай перабіў ён.— Што маглі, зрабілі.
    Абое подаўга маўчалі. У пакой даляталі глухаватыя гукі з вуліцы, там іграў аркестр, а шарэнгі людзей прахадзілі і пяялі. Даляталі гукі «Інтэрнацыянала». Абдзіраловіч прыслухаўся і хацеў бы пайсці на вуліцу. Яна ж зморана схілілася і паглядзелася ў люстра; і паціху адсунулась; схудзела і неяк зблажэла за гэтыя дні беганіны і непакою ў незвычайнай сфэры. Дзівавала сабе, што згубіла і не мае сваёй паўсёднай жыццярадаснасці, што выбілася з духу. Хацела б войстра a войстра адчуць усё тое, што было ў яе, калі тужыла цэлы дзень у гамаку. Няма таго. Во сядзіць той перад ёю, а яшчэ далейшы і чужэйшы, чым тады. 0 божухна! Гэта ж мінулася жыццё, гэта ж сіл ужо няма, зморанасць апанавала.
    Яму падабаўся матыў «Інтэрнацыянала», падабалася пяянне, пабуджаў той клум, што быў на вуліцы, пабуджаў у ім сілы і некуды клікаў, і ён з прыкметнай жывейшасцю сказаў дзяўчыне:
    — Што б там ні было, а мне надта падабаецца музыка «Інтэрнацыянала».