Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
надыбе? Дык згарі яна! He надыбе крамы, не надыбе, не надыбе!! Пойдзем, браточкі, дамоў!» —казаў, а госць усё ўглядаўся ў яго і потым, каб не збіцца з сваіх думак, каб толькі слухаць і далей думаць, запытаўся:
— Ці ж так адны старыя ўва ўсім вінаваты? Я чуў ад многіх, што бываець наадварот, маладыя на старых усселі цяпер і ездзяць на іх, колькі хочуць...
Сказаў і думаў, што нос у Васіля — адыстар бацькін, старога пана Абдзіраловіча, і што каб той стары пан падзіваваўся цяпер на гэтага свайго сына і паслухаў яго, што было б... Што было б, каб ён даведаўсь, што гэты бальшавік, работнік — сын яго родны.
— He адны старыя ўва ўсім вінаваты,— адказаў яму Васіль,— ёсць за што ганіць і маладых. Але ў ідэйнасці, беспярэчна, старыя нічога не варты; праўда — збоку маладых...
Ен памаўчаў, замысліўся, адылі загаманіў.
— Можа й, праўда, я здаўся вам, Ігнат Восіпавіч, не бесстароннім, дык я скажу яшчэ колькі слоў, каб паказаць, якая свалата ёсць і сярод маладых. Падвадзіў мяне ў дарозе адзін бедны жыд каваль, ён ехаў у П-цкі савет па зялеза. Ен прыхільнік камуністычных парадкаў, а наказаў мне пра маладых свайго сяла столькі чаго, што іх усіх проста павесіць трэба. Сяло беднае, дык усе маладьія йшлі раней у свет, у гарады, а цяпер паварочалісь дамоў гультаямі, бандытамі і пад штандарам бальшавізму здзекуюцца над усімі сялянамі. Жывуць паразітамі, паўлезлі ў камітэт беднаты, і ніхто іх не зачапі. Старшыня «камбеда» — яшчэ даволі малады блазнюк, быў засуджаны ў Маскве за ўбійства, сёлета ўлетку так пабіў граблямі сваю братоўку, жонку братаземляроба, што такя памучылася колькі дзён і памёрла, брата ўсадзіў у чразвычайку, быццам за контррэвалюцыю, а бацьку штодня лупіць чым пападзя, па галаве, ганяець старога на работу, а сам п’янствуе ды гуляець з сваёй бандаю...
— У некаторых валасцях сяляне паўсталі...— сказаў Абдзіраловіч, напалавіну пытаючысь.
— Ну, паўсталі, разумеецца...— у тон яму адказаў Васіль і засмуціўся з складкай абурэння на вуснах, а шчокі яго гарэлі ад гутаркі. А потым сказаў: — Яшчэ горай тое, што даручаюць давіць паўстанне і караць паўстанцаў такім бэсціям-крывасмокам, як розныя п’янюгі з быўшых афіцарышак, як гэтыя розньія Гарэлікі...
Сказаўшы тыя словы з вялікай злосцю, Васіль схапіўся, што й госць яго — быўшы афіцарышка, ён пачуў цёпла на шчоках і скоса зірнуў на Абдзіраловіча. Злосць, аднак, не мінулася.
— А што такое? Хто гэты Гарэлік? — спакойна спытаўся госць.
— Нейкі п’янюга капітан, а можа, навет быў і жандарам калі-небудзь. Убіўся ў ласку к нашаму Карпавічу, наўчыў яго п’янстваваць, іх паслалі давіць паўстанне, і яны... яны без міласердзя парастрэлівалі зусім невінаватых людзей, цёмных сялян.
— Што ты кажаш?! — спытаўся Абдзіраловіч парушаным, але такім голасам, у якім сам помала чуў патрэбнага пачуцця і зганіў сябе за тое.
Васіль вельмі расстроіўся, але не хацеў паказаць усяго сябе.
У дзвяры забарабаніла гаспадыня, увайшла з самаварам, тоўстая, сівая ў замасленай блюзцы і ў пантофлях.
— А я прыйшоў прасіць, каб вы завялі мяне к Карпавічу,— сказаў Абдзіраловіч Васілю, калі яна ўсё паставіла на столе й вышла,— буду прасіць яго, каб памог вызваліць з «чразвычайкі» майго арыштаванага таварыша і яшчэ аднаго чалавека.
— Добра, пойдзем,— каротка сказаў Васіль, наліваючы гарбаты,— зараз, як нап’ёмся.
Настрой у вабоіх зламаўся і змяніўся. Васіль не чуў той зморанасці, апякіаласці, а быццам гарэў у трасцы ад патрэбы нейкага дзеяння, творчасці, змагання. Ен абпякаўся гарбатаю і адразу, неўпрыцям, з’ядаў увесь кавалачак цукру, хоць хапацца ж не было зусім куды. Шчокі яго ўсё гарэлі, а бровы насунулісь на вочы.
Абдзіраловіч пачуў тут нейкае палягчэнне ў адносінах да Іры, быццам пераверыўся ў нечым радасным і меў права сказаць: «Эт, каму гэта патрэбна!» А што ды што патрэбна: ці беларускае нацыянальнае адраджэнне, ці яго дружба з дзяўчынаю,— таго і сам добра не цяміў ды й не стараўся абдумаць. Быццам гэтыя дзве акалічнасці толькі заміналі таму, каб назаўсёды знішчыць магчымасць расстрэлу невінаватых людзей.
XX
Пад прозвішчам Гарэліка працаваў у месце N., сярод бальшавікоў капітан Гарэшка, як тайны агент вялікага маскоўскага хаўрусу «Вызвалення Расеі». Хаўрус меў мэтаю адрадзіць «ядзіную і недзялімую» расейскую імперыю і рассылаў сваіх людзей скрозь па ўсіх яе быўшых частках. Капітана Гарэшку, як беларуса родам, паслалі працаваць на Беларусь з вялікімі сумамі грошы і важнымі даручэннямі самага сакрэтнага характару. Між іншым было даручана яму знайсці патрэбных людзей для арганізацыі сялянскага паўстання, самому пралезці ў чырвоную армію, заслужыць ласку ў бальшавіцкіх кіраўнікоў, папасці на ўсмірэнне бунту і задавіць яго з незвычайнай, шалёнай жорсткасцю; між іншым было даручана яму, каб як толькі мага, а вывезці з Масквы, цераз заходні фронт, за межы савецкай тэрыторыі аднаго друзлага архірэя, важнага сябра хаўрусу «Вызвалення» (таго, што некалі быў архімандрытам, у манастыры, гдзе спасаўся Гаршчок, прадаў драгацэнную панагію важнага гістарычнага значэння) і вывезці яшчэ яго двух глаўных супрацоўнікаў, манахаў Паісія і Нікадзіма.
Калі ўвечары к Карпавічу прыйшлі Абдзіраловіч і Васіль, там было сярод дьіму ад табакі шмат рознага балыпавіцкага камісарства, мусіць быць, у гасцёх ці на якой радзе, але скора ўсе разышліся, апрача аднаго, відаць, блізкага прыяцеля Гаршку. Гэта быў высокі мужчына ў чорным крытым кажушку і вялікіх, халявістых ботах, яшчэ не стары, але з акладзістаю барадою і сівеючай галавой, быццам усаджанай у вялікія чорныя акуляры.
— Таварыш Гарэлік! — сказаў яму Гаршчок, кульгануўшы ля столу.— Напрацаваліся мы з табою сяння добра, аж надта... Я ўважаю, што маем права сянняшні вечар прабандурыць, а?
— Я тож так думаю, што прабандурыць,— адказаў той вельмі знаёмым Абдзіраловічу голасам і пачаў круціць папіроску, седзячы за сталом блізка лямпы, ды адхіліўшысь ад яе.
«А божухна, ці ж гэта капітан Гарэшка?!» — памысліў Абдзіраловіч і з неспадзяванай нясмеласцю пільней агледзеў Гарэліка, а той і віду не падаў, што адразу спазнаў быўшага прапаршчыка.
«Ну, ды ён жа, ён...— думаў Абдзіраловіч і глядзеў на добра віднае ад святла лямпы вуха і шыю Гарэліка,— ён, гэта яго чырвоная, спечаная скурачка п’яніцы і дзявошніка, на якой цяпер так адраслі і засівелі .*го мякенькія валасы, ён...» Гэта была для яго першая неспадзеўка.
— А гэта, брат, мае даўныя людзі,— павёў у іх бок рукою Гаршчок, кажучы Гарэліку сваім грубым, але не праціўным голасам: — Адзін, таварыш Васіль, добры камуніста, а другі не ведаю, але чалавек нічога сабе, толькі дужа доўга самавызначаецца. Гэй, Ахмет! — крыкнуў ён у прычыненыя дзверы другога, чарнейшага пакоя.— Давай скарэй вячэру, што там маеш, каб цябе, каб...— а потым павярнуўся і спытаўсь: — Ці ж вы, Ігнат... Ігнат...
— Восіпавіч,— падказаў яму Васіль.
— Чаго казаць, кагды нясу,— адгукнуўся Ахмет.
— Ці ж вы, Ігнат Восіпавіч, яшчэ й цяперака не паспелі з сваім самавызначэннем? А я ж вам казаў: бавіцца не выпадае, каб ногды не спазніцца! Забыліся? — зірнуў ён на Васіля з-пад сваіх сівых кучаравых валаскоў і кульгануў, нізенькі, ля столу.— Забыліся ай не?
— He, забыцца,— я не забыўся, але бадай што й вызначыўся...
— А-а-а, ну, ну, цікава! — крыкнуў Карпавіч.
Падняў голаў на яго й Васіль; толькі Гарэлік не заўважаў і пускаў а пускаў клубкамі дым.
— Я, бачыце, як беларус, патроху знаходжу сябе ў беларускай нацыянальнай і сацыяльнай свядомасці.
— He зусім я нешта цямлю,— сказаў з чуць прьікметнай насмешкаю Гаршчок,— але чаму гэта «патроху »?
— А што тут цяміць? — загаманіў Гарэлік.— Таварыш, як відаць самасційнік яшчэ аднэй, здаецца, зусім новай — беларускай фармацыі. Украінскіх то я добра знаю, бо расстрэліваў сваімі рукамі, як быў на паўдзённым фронце...
Усе троху памаўчалі, бо зрабілася быццам прыкра. Тады Карпавіч неўспадзеўкі сказаў:
— О, то й я знаю самасційнікаў, навет беларускіх. Двух гэткіх прывялі ў нашу «чразвычайку» за контррэвалюцыйную прапаганду. Але не йму веры, каб таварыш Абдзіраловіч займаўся тым самым, чым яны.
Карпавіч кульгануў, сеўшы за стол наўпроці яго, і ўстроміў свае вочы ў яго вочы. Абдзіраловіч не заплюскаў і даволі спакойна сказаў:
— А ці не ведаеце, як іх фаміліі? Можа быць, якраз у гэтай справе я і прыйшоў да вас прасіць помачы і рады.
— А-а-а, вун яно што,— ухільна адказаў Гаршчок,— ды, можа, после аб гэтым, а цяпер — не пагрэбуйце: што душа мае, тым і прымае,— запрашаў ён госцяў на вячэру. Як ні адпрашаліся Васіль і Абдзіраловіч, а ткі селі вячэраць. Ахмет, татарын з Несвіжу, быўшы салдат, а цяпер не то дзяншчык, не то кухар, разам са страваю падаў чаркі і бутэльку каньяку. Абдзіраловіч, здаецца, ужо з год як не меў прыгоды не толькі піць, але і бачыць гарэлкі. Гутарка цяпер спачатку не ляпілася, але Гарэлік і Гаршчок націснулі на чаркі і загаманілі весялей.
О, шмат чаго нейзвычайнага пачуў Абдзіраловіч ад іх, калі паўпіваліся і пачалі буруздзіць абы-што. Колькі раз парываўся ўцячы адгэтуль, бо чуў, быццам нешта ліпкае, жудаснае наліпаець на яго, а ў горле сцінаець дыханне, калі яны хвалілісь абодва, адзін перад адным, сваімі паслугамі рэвалюцыі, як забівалі людзей. Ен бачыў, як прыкра было Васілю, як той часам мучыўся, бачыў і сам тож мучыўся, але цікавасць (бо гэта было для яго навіною) змяншала яго мукі. Ен шкадаваў, што трапіў сюды ў гэткі дрэнны час, і губіў надзею дайсці парадку з Карпавічам у сваёй справе і выпрасіць помачы для вызвалення Міколы і яго таварыша вучня. А Карпавіч выслаў Ахмета ў кінематограф ці куды ён хочаць, пазачыняў дзверы і пазавешваў вокны, прынёс яшчэ каньяку і ў збане цеплаватай, летнай кавы дый апанаваў гасцей п’яным гоманам. А памагаў яму, быццам жартуючы, Гарэлік.
— Дрэннае, брат, дрэннае тваё самаазначэнне,— казаў Гаршчок Абдзіраловічу, калі язык у яго зусім плетухаўся.— Дрэннае, брат ты мой,— стукаў ён яго па плячу кулаком,— бо ўсё гэта панскія штучкі, каб пасварыць нас про... проле... лелелета-арыяў. Я ведаю, ты — панскі сын і глядзіш на мяне і смяешся, думаеш: напіўся чалавек, як свінтус, а яшчэ бальшавік. А я, брат ты мой, п’ю не з радасці, а з гора... Гора нам вялікае! Колькі про... проле... лелелета-арыяў загубілі, кроў разлілі, а рэ-во-лю-цы-ю яшчэ не ўратавалі ад паноў усяго