Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
Пачуў, як паволі наплывае нез’яснёны сорам за словы «што б там ні было», і дадаў:
— Прыгожая музыка, праўда?
— Ага, прыгожая...
Яна не ведала напэўна, як разумець словы <<што б там ні было», але палічыла іх за яго супярэчнасць з бальшавіцкімі крывавымі ўчынкамі і наўмысля сказала падумаўшы:
— Прыгожы матыў «Інтэрнацыянала», але пакуль ён не пабуджае ў маёй душы ўяўлення гора або радасці абы-якой «інтэрнацыянальнай» грамады людзей, пакуль такой грамады сярод нацый на зямным клубку я не відзела й не знаю,— патуль мне больш чаго кажаць матыў нашай мужыцкай беларускай марсельезы, з матывам каторай мне ўяўляецца бясконцы, цярнёвы, крывавы шлях к інтэрнацыяналу майго няшчаснага народа...
Памаўчаўшы і трошку спакайней, але з яшчэ вялікшай тугой у голасе дзяўчына казала далей:
— Праўда, мне і з тым і з тым матывам аднолькава ўяўляецца тое трагічнае і нялепае для нас, адраджоных беларусаў, што чужыя для нас людзі, не заўважаючы на сабе яшчэ не скінутай імі сваёй нацыянальнай прапітанасці, прыйшлі да нас з інтэрнацыяналам толькі на вуснах, з яго толькі фікцыяй у сваіх мазгох, і з фанатычнай безміласэрнасцю ўзяліся рабіць з беларускай нацыі толькі гной на градкі для ўзрашчывання сваёй фікцыі інтэрнацыянала. О, будзь яны прокляты! — узварушоным голасам, з горам крыкнула яна.— Яны хочуць зрабіць адзнакі сваёй нацыянальнасці інтэрнацыяналам для нас,— дык дзякуй за ласку... Можа, трапім увайсці ў інтэрнацыянал як роўныя з усімі, без гэтай дадатковай формы развіцця!
— Іраіда Аўгенаўна! Навошта ж прыймаць усё так блізка к сэрцу. Мне здаецца, што ўсё няшчасце тут ад разладу тэорыі і практыкі. Бо, скажыце, калі ласка: тэорыя камунізму дазваляе, каб маскоўскія ці якія іншыя камуністы гвалтам абмаскалівалі беларусаў? Тэорыя інтэрнацыяналу вінавата ў тым, што беларускім народам кіруюць цяпер бальшавіцкія камісары ўсякіх нацый, апрача беларускай? Ці яна вінавата, што ў на-
шым знамянітым Обліскомзапе* ёсць армяне, латышы, жыды, палякі, маскоўцы, але няма нас, беларусаў? Што правінцыя маець толькі такіх кульгавых беларусаў, як гэты Гаршчок?
— Можа, пойдзем абедаць? — паспыталася ў яго Іра.
Ен усміхнуўся, змоўк і адказаў, што «з прыемнасцю».
Калі схадзілі па лесвіцы, Іра прадэкламавала пачатак «Марсельезы»:
Адвеку мы спалі, і нас разбудзілі,
Сказалі, што трэба рабіць, Што трэба свабоды, зямлі чалавеку, Што трэба зладзеяў пабіць...
I сказала, патроху адпускаючысь у злосці:
— Я лічу аднакава зладзеямі як тых, што даюць замест хлеба камень як камень, так і тых, што даюць яго пад відам хлеба. I аднакава пабіла б іх, ці яны — разлад тэорыі і практыкі, ці яны — простая сваволя.
Прьікрасць ізноў, яшчэ горшай, чапнула настрой яго. «Змоўкла бы ты ўжо,— падумаў аб ёй,— ты не чула таго, што чуў я надоечы ў таго праклятага Гаршка, ты не ведаеш, што робіцца ў маёй душы, а ўсё мяне папікаеш няведама за якія ўчынкі...»
А яна паглядзела на яго збоку, падумала, што ён, аднак, прыгожы, а потым адвярнулася і памысліла: «Ты ловак цяпер разважаць, а гдзе ты сам, вайсковы беларус, быў тады, як украінцы арганізавалі свае нацыянальныя вайсковыя часці, выдзяляючысь з маскоўскага войска? Пэўне, і тады вельмі разумна разважаў».
На вуліцы яна хапалася шыбчэй абмінуць маніфестантаў і забегчы ў страўню, а ён углядаўся, й слухаў, і думаў: «Я з-за непаразумення трапіў у панскія сыны, я сын гэтай чорнай грамады і хацеў бы павесці яе ляпей за ўсіх да шчасця».
Паабедаўшы, яны разышліся. Іра не хацела, каб ён увечары прапускаў яе ў ад’езд, толькі цвёрда-пільна прасіла, каб усё рабіў, што толькі змога, для вызвалення Міколы й Сухавея. Яна чуць не заплакала, казала, што сэрца яе знібеець, быццам вяшчуючы нешта злашчаснае, дык каб зараз даваў ёй вестку аб усякай новай змене
* Па-маскоўску: «Областной Нсполннтельный Комнтет Западной Армнн н Фронта», а пакарочана: «Обл-іс-ком-зап».
ў справах. 3 свайго боку чуць не клялася, што за сем дзён пастараецца ўсё справіць і адаб’ець яму тэлеграму, як дастанець паперу ад камбеда. Ен сунімаў і супакаіваў дзяўчыну, а развітаўшыся, пачуў аж нейкую палёгку, так усім гэтым знэрваваўся.
Цэлы гэты дзень бальшавіцкага свята бадзяўся па вуліцах і скверы, быў на плошчы і слухаў прамовы аратараў з трыбуны. Асабліва падабаўся слуханнікам кульгавы Гаршчок. Хоць ён не столькі выказываў новыя ці паважныя думкі, сколькі лаяў рознае панства і манахаў, каторыя некалі мучылі яго, біў кулаком у грудзі і па більцу загародкі і крычэў тонкім, звонкапісклявым голасам, хоць так,— але прамову яго просты народ паймаў найляпей і біў яму ў ладкі з усяе сілы і прыемнасці.
Седзячы ў скверы на лавачцы, Абдзіраловіч уздумаў на Іру з мешаным чуццём нейкага жалю, крыўды і раздражнённасці, а потым уздумаў на свае любошчы з Алечкаю. «За якую мяккасць характару неспанараўны быў я для яе?» — думаў сабе. «Што не здолеў вырваць яе дужасцю свайго кахання з прыкрай мне буржуазнай сферы? He, добра, што ў нас нічога не выйшла і мы разышліся ў розныя бакі. Абое былі б няшчасныя, бо скрозь усё жыццё цягнула б нас нешта ў гэтыя розныя бакі. А так яна, прынамсі, знайшла свой пэўны прытулак жыцця, пабраўшыся з тым князем». I тут жа ўзноў уздумаў на Іру, на яе шэрыя круглыя вочы, такія разумныя, але ўжо без той маладзенькай дзявоцкай свежасці, што ў Алі. Белы тварык з бліскучымі чорнымі вачмі і пасмачкамі бліскучых чорных валасоў стаяў уваччу, і не меў ён на яго ніякага жалю, ніякай крыўды. А голас Іры, мяккі, густьі, нутраны, дрыжэў увушшу ды будзіў жаль і раздражнёнасць.
Часам мітусіўся той вечар у Гаршка і забірала злосць на народ і на бальшавіцкіх такіх Гаршкоў. А проці Гарэшкі было штосьці тупое, цяжкое, ненавіднае, што не магло яшчэ прарвацца ў звычайнай злосці і быццам чакала асаблівай дарогі для свайго разгону.
XXII
За сем дзён Іра не справілась вярнуцца, бо сяляне за пільнай работай не маглі сабрацца на зборку, а за гэты час у N. знайшлі контррэвалюцыйны замысел і
ўжо колькі чалавек буржуяў аддалі пад расстрэл.
На неабмеркаваны час быў забаранены ўезд у N., дык Іра, пачуўшы ад людзей, што там ідуць расстрэлы, а яна прыехаць туды, каб бараніць сваіх, не можа,— проста з галавы схадзіла ад чорных думак. Глаўнае, што нічога не ведала: Абдзіраловіч нічога не пісаў.
Тым часам Абдзіраловіч пабыў у другую суботу ў вастрозе і пагаманіў пры вартаўніку з Міколам і Сухавеем. Мікола быў незвычайна рад, што Ігнат даведаўся яго, а Сухавей пазнаў, што Абдзіраловіч той падарожны рэнегат, і непрыхільна наставіўся да яго. Мікола дужа схудзеў, збялеў і аброс шчацінаю, вельмі мучыўся ад боязні, што расстраляюць, і зусім апаў духам. Сухавей быў спакойны, засмучоны, але цвёрды. «Аб бацьку вашым тут ніхто нічога не ведае,— сказаў ён Абдзіраловічу з падказанным значаннем слоў,— веданне знішчылась у сяле, вусны пераказ, як давядзецца, после...» Абдзіраловіч зразумеў, што пісьмо не папала ў рукі «чразвычайкі», і з асаблівай ласкавасцю адказаў яму: «Надта вам дзякую... Добра, добра...» — «А грошы?» — спытаўся вучань. «Я йшчэ не ведаю...» — адказаў Абдзіраловіч. «Дык вы йшчэ рэнегат... Я йзноў памыліўся»,— злосна буркнуў яму Сухавей, кінуў іх, адышоў ад рашоткі на нары, сеў там і болып не падышоў, як ні прасіў яго Мікола «быць чалавекам».
Вартаўнік-чырвонаармеец з увагай слухаў іхнюю гаворку, а потым прыхільна ўхмыльнуўся і сказаў: «Па-мужыцку гамоніце, а йдзіцё проці народа».— «А вы самі адкуль?» — спытаўся ў яго Канцавы. «А з С-кай воласці, калі ведаеце».— «О, ведаем! Таварыш Сухавей! — гукнуў ён хлопца.— 3 тваёй, братка, воласці чалавек». Вучань не адгукнуўся. «Ен сярдзіты,— сказаў вартаўнік,— з гарэцкіх студэнтаў, я пазнаў па форме...»
На тым і скончылась пабачанне. Абдзіраловіч намагаўся заспакоіць свайго любага Міколу, ды той мала няў веры ў яго няпэўныя словы.
Дальш за гэтыя дні падзеі раскаціліся шырокім клубком.
Глаўнай навіной для ўсяго N. была страшная і загадковая смерць камуніста Гаршка, каторага знайшлі на яго кватэры зарэзанага, а з запіскай, пісанай яго рукою, каб нікога не вінавацілі ў яго смерці.
У газетах нічога не было друкована, але пераказы
штораз болей страшныя і фантастычныя аб смерці «кульгавага» плылі сярод людзей.
На другі дзень пасля тае смерці, увечары, Гарэшка прыйшоў да Абдзіраловіча, сеў проці яго за стол, закурыў цыгару і сказаў:
— Гэта я зарэзаў яго...
— Дык што вы ад мяне хочаце? — сказаў Абдзіраловіч, вытрашчыўшы вочы, і пачуў, як пасцюдзянелі яго пальцы.
— Хочу, каб вы паслухалі, што я кажу.
— Я слухаю...
— Я меў загад якім толькі мага спосабам вывезці з Бальшавізіі аднаго друзленькага, старэнькага архірэя і яго двух манахаў. Я здолеў іх перавезці сюды з Масквы. Патрэбны былі толькі перапускі да дэмарклініі. Нам не пашчасціла. Па нейчыму даказу іх забралі, білі, укінулі ў «чразвычайку». Я быў у ласцы ў нябожчыка Гаршка. Заслужыў гэтую ласку цэлымі цэбрамі густой, запечанай, чорнай крыві паўстанцаў. Аднойчы Гаршчок запрасіў мяне паглядзець на нешта прыемнае. Ен павёў мяне ў «чразвычайку», гдзе начальнікам — яго прыяцель-латыш, сын быўшага прыказчыка князёў Гальшанскіх. Нас завялі ў цёмны склеп, гдзе было толькі трое гэтых манахаў, бо звычайна арыштаваных адсылаюць у вастрог. Гаршчок пераказаў мне, каб чулі й манахі, цэлую гісторыю, як яны яго некалі пакрыўдзілі ў манастыры. Потым ён пляваў ім у твар, здзекаваўся, а потым мы выйшлі. Уноччы ўчора... ці сяння, як гэта выходзіць... я прыйшоў падзякаваць яму за ласку і прыемнае зрэлішча. Выслаўшы Ахмета, запёршы дзверы, я зламаў яго, забіў рот, звязаў і сцягнуў у склеп — ведаеце... робяць тут такія пад кватэрамі... Прынёс туды паперу, чарніла. После нядоўгага падпалівання яму пятак ён згадзіўся напісаць усё, што я прадыктаваў: каб далі перапускі і інш. Праўда, ён зробіў спробу паўстання: кінуўся на мяне з асадкай і зламаў пяро аб лоб, хацеў выкаліць вока... во, бачыце знак? Але я лёгка сцішыў паўстанца і ўспамяніў яму, як мы сцішалі мужыцкае паўстанне ў некаторых паветах. Ен прызнаўся, што ён мізэрны паўстанец. Затым я прынёс колькі трэсачак з лучыны, шкумацця паперы, запаліў другую свечку, сеў побач на нейкую калодачку і, гледзячы на звязанага, як цяпер на вас, пераказаў яму цікаўную гісторыю з жыцця майго брата, якая