• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    — О, так, так, каханы пане! — паслужна патураў госць.— Я чуў, што пане князь даў за сваю Лэдзі каласальную цану?
    — Але ж не, пане мой! He надта ўжо і дорага. Я аддаў Любамірскаму за маю гаротную Лэдзіньку некалькі душ падданых. Эт, у выселках, пане, жылі, у ройстах, рогам убіўшыся ў Любамірскага загоны. Ну, колькі сем’яў перагналі бліжэй сюды, а тых, рэшту, з кавалкамі балота, я адступіў суседу за Лэдзі. Ды не ў цане тэй справа, пане мой! А не ў цане! To ж гэткая мне страта...
    — О, так, так, каханы пане!
    — Няхай аджывяць мне маю Лэдзі, і я кіну за гэта ўдвойчы, утройчы болей — колькі хочаце! — сем’яў. Але ж яна ўжо — не жыве... Сканала мая галубка ўдосвецця, гадзіне а палове сёмай, пане мой. Ніякая ветэрынарыя не дала тут рады. Доктар спачатку даў надзею, што Лэдзінька напэўна ачуняе, і я меў тое безгалоўе — адпусціў яго дамоў, не пачакаўшы лепшае гадзіны. Мой уласны ветэрынар... але не! Я не магу, не магу супакойна ўздумаць на яго...
    I князь паплёскаў далоняй аб далонь...
    Нячутна адчыніліся ў кабінет дзверы, нячутна, як тая здань, даўся на вочы камердынер, з сівымі бародкамі ля вух і ў золатам вышытай фамільнай князеўскай ліўрэі.
    — Хлоп слухае яснавяльможнага пана!
    — Скажы камісару, пану Міхалу, што ветэрынара Будзьку аддаём у войска за няздольнасць у яго адмысловай працы. Выправіць заўтра ўранні.
    Граф Пшаздзецкі быццам меўся нешта сказаць, але, як на тое, дапіваў віно, ён папярхнуўся і закашляўся, а ў той час камердынер выйшаў.
    — Лэдзі! Лэдзі! — засігаў князь з кута ў кут.— Бач, мой пане, нарадзілася яна ў Ангельшчыне, і радавод яе не горшы, чамся якога літоўскага шляхціца з драбнейшых. О! Прывёз яе бацька Любамірскага, нябожчык пан Ксавэры, пухам яму зямелька. Ах, і што ж то быў за знаўца і цаніцель! Сынок цяпер старанна абкругляе валадарства, але пары слоў не звяжа, блазен, у сабачых справах. I вось я дастаў ад яго Лэдзі. Яна прыйшла ў мой дом. Пане! Я ж дрыжаў над ёю, я ж яе кукобіў... Заўжды спала яна, мая галубка, ля маіх ног. I навошта мне было спускаць яе з Сангушкавым кабялём? Скажэце, пане мой, навошта, а? Ці ж гэткія далікатныя, гэткія кволыя стварэнні пана бога прызначаны быць маткамі? Вось я бачу, яна ўся ў маіх вачах. Памятаеце, пане? Якая пластыка, а? Якое хараство правільньіх ліній! Якая духоўная выразнасць кожнага мускула, кожнае жылкі! А стойка? А як яна мяне любіла! А, пане мой, скажу зусім без перавышкі... ці ва ўсёй Польшчы і Літве быў калі сабака лепшы за яе? Ай, Лэдзі, Лэдзі!.. На тых вялікіх ловах у Панятоўскага, дзе быў са сваім услаўленым сабакам кароль Прусаў, мая Лэдзі бьіла лепшай за ўсіх панскіх і каралеўскіх сабак...
    — О, так, так, мой залаценькі пане! To ж гэткія Лэдзі нараджаюцца не вельмі часта сярод сабак, як геніі і таленты сярод людзей,— казаў Пшаздзецкі.— А паважуся спытацца: шчанючочкі... яны засталіся жывыя, пан бог хаваў?
    — Так.
    — Ну, то дзякаваць пану богу! Як мне здаецца, дык гора каханага князя павінна зменшыцца надзеяй на шчанючкоў. Уважаю на тое, што яны ж дзеткі слаўнай Лэдзі. Дый Сангушкаў сабака, я ведаю, добрьі сабака. Гадок ці паўтара — і ў каханага князя будзе некалькі добрых Лэдзі.
    — Так, так... Засталіся сляпенькія, нядужыя. Здохнуць.
    — Змілуйцеся, мой каханы пане! Прьі добрым a пільным доглядзе, пры належным клопаце не могуць яны здохнуць,— выкачаюцца.
    — Але не, пане! Бач, яны нават лактаць не здолеюць, ім трэба ссаць.
    — Рацыя, рацыя, мой каханы пане. Але ж ведаю некалькі выпадкаў, што звераняткі, пакінутыя ў гэткім стане, гадаваліся.
    — Ну хто заступіць ім Лэдзі? Ніхто!..
    — Так, гэта рэч няпростая. Але памяркуем...
    Граф узяў жалезны кіёчак і біў вугалле ў каміне. Чырвоны водблеск ківаўся на яго вялікай і магутнай постаці. Даўгія вусы з гонарам віселі па баках вуснаў, што грэбліва, па-панску, выпіналіся.
    — Мне прыйшло ўдум штосьці добрае, мой каханы пане,— сказаў ён і павярнуўся галавою ў бок да гаспадара.— Сёння на паляванні стары палясоўшчык пераказаў мне цікавую прыгоду. Можа, казка, можа, не. Спазнілася аднойчы ў полі мужычка з дзіцёначкам. Мядзведзь злавіў яе і з дзіцёначкам прыцягнуў у сваю мярлогу. Быў удавец,— мядзведзіха яго здохла, пакінуўшы дзяцей,— дык залучыў бабу, каб была ў яго за гаспадыню. Баба выкарміла медзведзянят разам са сваім дзіцёнкам. Мядзведзь, як рыцар, дбаў аб усёй сямейцы, прыносіў мёду, хлеба і ўсяго, што здавалася сцягнуць на полі ў мужыкоў, у вуллях, у зямца і абыдзе. Калі медзведзяняты падраслі, добры іх бацька пусціў тую мамку на волю, нават паднёс, кажуць, яе хлопца да самага поля.
    — 3 гэтага выпадае, пане?..
    — 3 гэтага выпадае, мой каханы пане, што дабрачынная мужычка знойдзецца і для Лэдзіных сіротак!
    — Думка не благая! Толькі мне замінае тое, што нашыя хлопы яшчэ надта цёмныя, дурныя... Баба, напэўна, не зразумее, што маральнай крыўдьі для яе асобы тут няма, калі ходзіць аб выратаванні сіротак... А я, пане мой, хоць, можа, гэта смех, не хочу звязваць такіх, таго... такіх бабскіх пачуццяў з успамінкамі аб маёй Лэдзі. He, не хочу!
    — О, то-то-то! У словах каханага пана чуецца даўгое быццё у Ангельшчыне. А я скажу пану: я болей за каханага бавіў час у нашых блаславёных пушчах, і дух нашых хлопаў я, мой залаты пане, до-о-бра ведаю. Пане! Любая баба за гонар будзе лічыць і пойдзе з прыемнасцю... Пабыць у самым замку! — для іх то гэта вялікае шчасце...
    — Так, мой пане. Але я, таго... не хацеў бы я, каб гэта пачалося ад мяне.
    — Божухна мой! Толькі міргніце аканому...
    — А ўсё ж, таго, непрыемна. I толькі дзеля свае Лэдзі, дзеля яе бездапаможненькіх сіротак я складу ўсякую ахвяру. Ай, Лэдзі, Лэдзі мая. Яе ўжо няма.
    II
    — Забіце-замучце — не паеду я!..
    Поўны клопату, стары войт Рьімарчук зрання быў не ў гумары і ў думках пасылаў да ўсіх чартоў здохлую заморскую сучку. За яе, праклятую, то й дзіві, і сам страціш панскую ласку. Дапраўды, і не яго-то, войтаўскі, абавязак клапаціць аб тым, што дзеецца ў самым замку. Але ён — стары, зведаны служака, і на яго валяць усе труднейшыя і непрыемныя даручэнні. Рымарчук, ідучы ў чорную хату, клапатліва загінаў пальцы: ветэрынара да вайсковага начальніка выслалі (тут войт з прыкрасцю зморшчыўся, успомніўшы слёзы і выццё); ямку сучцы ў старым парку капаюць; з заказам на помнік у N ужо паехалі; псара Яську, што забыўся наказаць апальшчыку сагрэць пакой, дзе шчаняткі, абсеклі; застаецца глаўнае і самае дрэннае: знайсці і даставіць у замак мамку. I як мага барджэй. Каб цябе ліха — дзе ж яе так зараз знойдзеш? Але ведама, што ў пяцёх акругах ёсць мамкі. Толькі ўсё надта далёкія, вёрст за дваццаць, трыццаць і далей. Трэба гнаць пасланцоў па ўсіх, а самому трэба ехаць па самую бліжэйшую. Каля чорнай хаты ўжо прыбіралі яму вазок, але пасланцьі не ўсе справіліся, і войт узлаваўся і падняў на іх голас, дражліва перавёў марудных бізуном, што насіў за поясам, як адзнаку войта. 3 крыкамі і лаянкаю сеў ён у вазок, піхнуў паваждая ў спіну і пакаціў па мамку...
    Бязлюднае снегавое поле супакойвала.
    Шэра і аднастайна было наўкола. Ані жывой душы. Прыдарожныя бярозы безуважна нудзіліся ў сваім сярэбраным прыбранні. На ўзгорачку, у куточку, пырхала нейкая азызлая птушачка з чырвоным воллем. I сумныя ці няўважна-зачарсцвельія вароны не агалашалі сваім грубым карканнем зімавых палёў.
    У мутна-бялёсых далях, з грабеннем, курганнем і гурбамі снегу маячылі зубчатыя сцены, вежы замкаў, званіцы, дзівосныя горы, агорнутыя воблачкамі. Ды не: мужыцкія там хаты, як завеяныя завірухаю грудкі гною, выплываюць здалёк, сярод йдзінотных бяроз і калодзежных сох з вагамі.
    Уецца сіні дымок над страхою. Дзьмухнуў адтуль вецер і прынёс пах смаленай бяросты, дыму і жылля.
    Пуста на вуліцы, заваленай хваросцем і карчамі з ляда. Прытоптаны вузенькія сцежачкі ад хаты да хаты, да паграбні і да гуменца.
    Мятнулася з грэбнем і мычкамі лёну дзеўка і, спуджаная, таго ж часу дзесь прапала. За рогам стаяла грамадка мужыкоў з сякерамі за паясамі, у шапкахвіславухах. Яны невясёла гаманілі аб нечым з дзедам, што нёс у рэзгінах рыжую асаку.
    Зазвінелі, заскрыпелі палазы пад вазком — бліжэй, бліжэй! I ўсе мужыкі, хапаючыся, скінулі шапкі да пояса.
    — Дзень добры, людзюхны!
    — Дзень добры пану войту!
    — А дзе тут жыве Таццяна Турботная?
    — А вунацька тама, просім пана, тамацька на рагу, за крыніцаю жывуць Турботньія.
    I колькі хлопаў паслужна замахалі рукамі і аблавухамі і пабеглі наперад паказваць.
    Нізкія хацінкі і пуні ўехалі ў зямлю. Малюпаценькія акенцы, як бельмы на воку ў жаласнага старца, тускнелі ў бедных пузырамі, у багатыроў — мутным і таўстым бутэлечным шклом. Саламяныя маты і падстрэшшы закурэлі. Хаты курныя без каміноў, і дым пракурыў усе шчэлачкі. Стрэхі з нізкімі шчытамі і акапамі. Сцены абкладзены саломаю ці канаплянаю сувалкаю — дзеля цяпла. Гэта дом прыгонніка, панскага падданага, гэта яго звярынае логава.
    Пад’язджаючы да Турботных, войт непрыемна ўразіўся: на вуліцы, ля сцяны, стаяў царкоўны дзераўляны крыж.
    — Хаўтуры ў іх. Дзіцёнак у Турбоціхі памёр,— сказалі войту.
    Ен нізка нахінуўся і ўвайшоў у хату. Печ была толькі зачынена, і елкі дым яшчэ вісеў пад столлю і еў вочы. На лаўцы ляжаў пад белым грубым палатном, з венчыкамі на галоўцы, ссінелы маленькі дзіцёначак. Перад абразамі цеплілася жоўтым агеньчыкам чорная свечачка — падарунак якога-небудзь дзядзькі Ярмолы, тутэйшага зямца. Пад палком брыкала ў саломцы цялё; запёртая пад печаю курачка сакатала. У запечак забіліся, як звяркі, дзеці — дзяўчынкі. Сядзела ў кажухах некалькі спагадніц-цётак. Матка галасіла па дзіцяці:
    А мой жа ты дзетачка, А мой жа ты галубятачка!
    Я ж цябе вынасіла, выхварэла, На прыгон у кашолцы насіла, Сама жытца панскае жала, Цябе снапочкамі ад сонца загараджвала, А ты ж мой дрыжоны сынулечка... Хто ж мяне пад старасць прыгледзіць, Кавалачак хлеба прыдбаець, Хто ж мне прыгон служыць пасобіць?
    — Царства нябеснае,— пераксціўся войт і ўздумаў адразу пачаць гутарку аб справе.
    Бабы далі яму месца на лаўцы, змахнулі пыл хвартухом. Адна бабулька пачала гамаваць матку:
    — Супакойся, мая любая. Няхай бог крые, як ты гаруеш, быццам па вялікім. Супакойся, рыбухна.
    Неспадзяваная ўз’яўка войта ўразіла ўсіх і сціскала. Усе чакалі.