• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    сёды, як абмяркоўвалі тую ці іншую справу, праводзіў сваю думку Гайдук — так павялося ад першых дзён ягонага прыезду,— але Рачкоўскі скрозь быў упэўнены, што тон дае ён, што ўсё робіцца па ягонаму меркаванню. I кожны раз, як Гайдук рабіў якую трапную прапазіцыю, Рачкоўскі нязменна ўзіраўся ў яго з шчырым здзіўленнем, быццам казаў сам сабе:
    — Бач ты, і ён часам можа людскае нешта прыдумаць.
    На гэтым пленуме лагічна-выразны, мерны (хоць і падкрэслены нутраным стрыманым агнём) даклад сакратара райкома дапоўніў Рачкоўскі сваім, як зазвычай, нязграбным, важкім, насычаным грубаю воляю выступленнем. I цяжка сказаць, хто з іх больш узняў у прысутных той непакойны імклівы настрой, які разам з іншымі захапіў і Карызну.
    У перапынку астаўся быў неяк Карызна адзін на адзін у кабінеце з Рачкоўскім. Той парыўчата прайшоўся разы са два па пакоі (ідучы, ён перавальваўся, як качка), потым стаў за сталом, пацёр энергічна рукі, абапёрся імі аб стол і, нахіліўшы над сталом сваё цяжкое тулава, мнагазначна ўпяўся вачмі ў Карызну:
    — Ну, браце, як?.. Кумекаеш, га?..
    Карызну стала надзвычай лёгка і весела. Ен з маху лэпнуў Рачкоўскага па мясёным плячы і, радасна смеючыся, адказаў:
    — Разумею, браце, на ўсе сто працэнтаў.
    — Прыйдзецца нам, Сымонка, з табой бадай што ўвесь свет перавярнуць... га?.. Праўду я кажу ці не?
    — Ці дзіва, што перавернем. Аж затрашчыць.
    I тады Рачкоўскі, важка адкінуўшыся назад, нечакана зарагатаў магутным раздольным смехам. Потым суняўся, падышоў да Карызны і самадавольна падміргнуў:
    — Сакратара б яшчэ мне... га?
    I лёгенька тыркануў Карызну пад бок. Карызна прамычаў нешта невыразнае. Ен ведаў, што Рачкоўскі гэта — так сабе, з форсу, што ён Гайдуком цалкам здаволены.
    Карызна падабаў Рачкоўскага і сябраваў з ім. Яны ці мала год працавалі разам з ім і тут, у гэтым раёне, і яшчэ там, дзе Карызна раней быў за настаўніка. Бадай што ў адну пару яны і пераехалі сюды, у гэты раён. Звязвала іх аднаго з адным, апроч спраў службовых
    ды партыйных, яшчэ многа чаго інтымнага, пра што ўспаміналі часам яны нібы з сарамлівай, але ў сутнасці прыемнай і давольнай усмешкай.
    На пленуме райкома было некалькі новых незнаёмых таварышаў, што прыехалі з цэнтра дапамагаць мясцовым працаўнікам перабудоўваць вёску. Адзін з гэтых брыгадзіраў чамусьці звярнуў асаблівую ўвагу на Карызну. Ен доўга прыглядаўся да яго, бадай што хадзіў следам за ім, а тады падышоў і запытаўся:
    — Дык гэта вы — Сымон Карызна?
    I адкрыта глядзеў на яго не то наіўнымі, не то хітраватымі вачмі.
    Карызна здзівіўся:
    — Чаму вы пытаецеся?
    Замест адказу той загадкава ўсміхнуўся і не кідаў з цікавасцю разглядаць Карызну. Карызна зноў запытаў:
    — Мы можа дзе сустракаліся? Вы мяне знаеце?
    Брыгадзір унікліва і невыразна матнуў галавой (можа і знаю, але не будзем ггра гэта гаварыць) і, занядбаўшы Карызнава запытанне, стаў дапытвацца пра стан работы ў Карызнавай ячэйцы.
    Звалі брыгадзіра таго — Зелянюк, і быў ён зусім малады яшчэ хлопец, тонкі, драбнявы, але не малы, з досыць прыгожым, толькі залішне бледным і рэзкім тварам.
    Як Карызна садзіўся ўжо ехаць дахаты, Зелянюк гукнуў яго ад дзвярэй райкома вясёлым, па-дзяцінаму звонкім голасам:
    — Чакай, Карызна! Чакай!
    I, падбегшы, з маху кінуўся ў розвальні.
    — А я ўсё ж такі да цябе еду, у тваю ячэйку. Папрацуем разам, га?
    I вальготна пасунуўшыся на сядзенні, ёмка штурхануў Карызну пад бок.
    Дарогай яны многа аб чым перагаварылі, але Карызна, недаверлівы і сцеражлівы, трымаў скрозь дзелавы, пагадліва-ласкавы тон, не ўпадаючы ў асаблівую гаварлівасць. Нават сваё ўзрушэнне, узнятае пленумам, ён чамусьці стараўся сціскаць у сабе, не даваў яму выйсця.
    А Зелянюк аб усім дапытваўся, аб усім дазнаваўся, ані не хаваючы і не саромячыся свайго нязнайства ў драбніцах вясковага жыцця. Што далей, то ўсё болып
    і больш ён браў да свайго спадарожніка заўзята пабрацімскі, нават троху нахабны тон. I паміж гутаркі ўсё разглядаў яго, раз-пораз усміхаючыся сваёй загадкавай усмешкай.
    Карызну гэта не зусім падабалася.
    3
    Сацыяльнае паходжанне ў Веры Засуліч было несамавітае: яна роджана была ў сям’і сядзельца з «казенной вннной лавкн». Гэта часам непрыемна турбавала яе дасканала шчырае сумленне, але ў роспач з гэтага яна не ўпадала, а, наадварот, праціналася яшчэ мацнейшым імкненнем да працы над сабой, да найглыбейшага ўкаранення ў плодную глебу сучаснасці. I трэба сказаць, што сярод усіх местачковых настаўніц яна лічылася за самую актыўную, палітычна пісьменную, энергічную, спраўную і чулую да грамадскага жыцця працаўніцу.
    Росту яна была сярэдняга (можа трошачку нават ніжэй), у фігуры — стройная, твар мела белы з вялікімі не то цёмна-карымі, не то чорнымі вачмі. Апранута была заўсёды чыста і сціпла, без надужвання спакуслівымі аксесуарамі местачковых мод. Таму ў жанчын і ў павярхоўных кавалераў аўтарытэту не мела, але сур’ёзным людзям падабалася і за два гады жыцця ў мястэчку набыла ці мала па-рыцарску адданых прыхільнікаў, сярод якіх першае месца, бясспрэчна, займаў загадчьік сямігодкі Сымон Карызна.
    Галілей меў рацыю, як гаварыў, што стары кахае дурней за маладога. Сымон Карызна сапраўды кахаў Веру Засуліч дзівачным каханнем хлапца-падлетка, топячы свае без малага сорак год у свежых хвалях зусім юнацкага захаплення. Таму мо і чуў сябе ён так смела і незалежна перад Марынай Паўлаўнай, што ў сваім пачуцці да Веры бачыў нешта вышэйшае за звычайнага сцёртага і забруджанага практыкай год поцягу да жанчыны.
    Сымон Карызна ідэалізаваў Веру Засуліч. Ен лічыў яе за сучасную жанчыну ў праўдзівым разуменні гэтага слова, за жанчыну-таварыша, мала што не за героя. I смех сказаць! — але ў гэтым грала пэўную ролю дзіўнае Верына прозвішча, якое страшэнна імпанавала Сымону Карызну, быццам кідала яно нейкі рамантыч-
    на-светлы след на яе ад тае славутае рэвалюцыянеркі.
    Невялічкі пакой у новым будынку пачатковае школы — у будынку спраўным, чыстым і светлым, як сама Вера Засуліч, быў для Сымона Карызны месцам цудоўнага адпачынку. Сюды нёс ён заўсёды ўсе ўзрушэнні свае душы, сваю радасць, свой смутак, свае надзеі і сумненні. Тут перажываў ён хвіліны таго дзівоснага трымцення нерваў — лёгкага і меладычнага, у слодычы якога раставалі яго без малага сорак год, адкрываючы ў ім юнацкую свежасць.
    Вядомая рэч, што ўсё гэта ён пільна хаваў у сабе, унутры. Вядомая рэч, што гэтага звонку зусім не відаць было. I вядомая рэч, што сама Вера Засуліч аб гэтым ані не дагадвалася.
    ...Выйшаўшы з хаты ў наўмысна распаленай злоснай рашучасці і грукнуўшы нават дзвярмі (як зразумела ўсё гэта Марыне Паўлаўне), Карызна першнаперш суняўся і з палёгкаю ўздыхнуў. Потым, з хвіліну прыстоіўшы на месцы, задуменна схіліў галаву і спакваля пасунуў па вуліцы. Але зараз жа крокі яго пашыбчэлі, і ён, неўзаметку для самога сябе, пачаў спяшацца.
    У Веры людзі: Віктар — сакратар камсамольскай ячэйкі, аптэкар Плакс — ён жа кіраўнік тутэйшага драмгуртка і местачковы філосаф, яшчэ настаўнік адзін і настаўніца. Ля парога муляецца Галілей.
    Гэта добра, што людзі. Карызну трэба нарэшце выліць сваё ўзрушэнне, і таварыства тут надзвычай прыдатнае да гэтае мэты. Ен скарыстаў паўзу, якая занялася па ягоным уваходзе, і звярнуўся да Віктара ў стрыманым тоне, скрозь які, аднак, прабівалася нутраная напружанасць:
    — Заўтра, Віктар, збяры сваю камсамолію — паставім пытанне пра калектывізацьію. Удзень будзе партыйны сход — ты свой прызначыш на вечар.
    Ен гаварыў бадай што сярдзіта, хоць унутры было ясна і радасна.
    — Мы мала зважаем на гэта. У нас яно — так сабе: ідзе, дык і ідзе. Так далей быць не можа.
    У Віктара ў адкрытых дзяціных вачах загарэлася палкая цікавасць: нешта новае і важнае прывёз сакратар з раёна, раз пачаў гаварыць у гэтакім тоне. I ён як мага супіў бровы, каб затуліць вясёлую бязрупатную ўсмешку, след перарванае Карызнам гутаркі.
    — Добра, я збяру. У нас, праўда, з тыдзень таму стаяла гэта пытанне. Але...
    — Але не на той назе стаяла.
    Аптэкар Плакс спакойна канстатаваў:
    — У кожнага пытання ёсць дзве нагі: правая і левая.
    Карызна падсеў бліжэй да Віктара, але гаварыць пачаў, вядомая рэч, для ўсіх, хоць удаваў, нібы інструктуе Віктара:
    — Ты разумееш, хлопча, што гэта — не жартачкі? Тут — не бягучая якая кампанія, што сёння зрабіў, a заўтра і забыўся на яе. Наш раён абвешчан раёнам суцэльнае калектывізацыі. Гэта значыць, наш раён цалкам перарабляецца на новы лад. Гэта значыць — усё жыццё мяняецца. Усё пераварочваецца, разумееш?
    Аптэкар Плакс з свайго боку дадаў:
    — Бо ў кожнае лахманіны ёсць два бакі: верх і спод.
    — Мы мусім узняць масу, арганізаваць яе. Працаваць па-баявому, як рэвалюцыянеры, а не як чыноўнікі, бюракраты.
    I ў апошнія словы Сымон Карызна ўклаў ладную порцыю свайго нездавальнення шэрай будзёншчынай апошніх год. Вера Засуліч злавіла гэта і скарыстала, каб далучыцца да гутаркі:
    — Гэта значыць, што дасюль мы ўсе працавалі, як чыноўнікі і бюракраты? Так?
    Карызну падабаецца гэта заўвага: ён любіць часам пафігураваць сваімі рамантычнымі настроямі.
    — Пэўна, што мы ўсе гатовы парабіцца чыноўнікамі. Дзе той запал, энтузіязм, захапленне, з якім мы ўвайшлі ў рэвалюцыю, га? Дзе адвага тая, геройства, што было ў кожнага, хто ішоў на фронт за рэвалюцыю? Няма ўжо — сацьмела, згасла. Трэба яго аднавіць, распаліць, а на гэта трэба вялікая і блізкая мэта. Яна — ёсць цяпер. Рэвалюцыя не згасла, яна ўзнімаецца з новаю сілай. Мы яшчэ паваюем!
    Галілей не ўрымсціў: ступіў на два крокі наперад і запытаўся:
    — А скажыце, тая рэвалюцыя ці скончылася?
    — Якая тая?
    — Што была супроць паноў.
    Карызна няўцямна паціснуў плячмі.
    — Кожная рэвалюцыя пераходзіць паступова праз
    колькі стадый — мы цяпер уступаем у новую стадыю тае самае рэвалюцыі, што была супроць паноў.
    — А цяпер супроць каго?
    — I цяпер супроць паноў, супроць кулака, заўтрашняга пана. Кулак — зласнейшы эксплуататар яшчэ, ніж сапраўдны пан. Наша мэта — знішчыць кулака і разам з ім усякую эксплуатацыю чалавека чалавекам.
    Галілей чамусьці перапытаў:
    — Супроць кулака?
    I зноў адступіўся ў свой куток.
    I было ў тоне гэтага Галілеевага запытання нешта такое значнае і праканалае, што адразу адвяло ўсіхную ўвагу ад агульных разваг да канкрэтнага, блізкага, да непасрэдна датычнага мястэчка, бліжэйшых вёсак, жывых людзей — знаёмых, прыяцеляў, ворагаў. I бадай што толькі цяпер усё тое, аб чым красамоўна гаварыў Карызна, паўстала перад усімі ў жывой і яснай форме, з усёй сваёй важнасцю і складанасцю, з чорным пераплётам магчымых цяжкасцей і перашкод.