• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    — Мы вось сядзім, як прусы ў запечку. А вы ж, будучы, светам перабываеце, Ахрэм Данілавіч! Што дзе чуваць такога пракраснага?
    — Як чхнеш, так і пачуеш. Свой сквіл мілей за чужую песню.
    — Нашто той сквіл? Хто гэта будзе сквіліць?
    — Дзе вяселле, там і музыка, Цімафей Міронавіч! Гвардыян самаўпэўнена ўсміхнуўся.
    — Аб чым, будучы, сход склікаюць, Ахрэм Данілавіч?
    — Калектывізацыя, Цімафей Міронавіч!
    На колькі секунд занялося вострае напружанае маўчанне. Пасля Гвардыян сталым павольным рухам адсунуў убок скураты, паклаў на калені рукі і на голы пергамінавы твар свой напусціў выраз глыбокае развагі.
    — А што ж, і пойдуць. Чаму, будучы, не пайсці, Ахрэм Данілавіч? Галоўнае, няма табе ніякага клопату — адпрацуй сваё, атрымай, што табе належыць. Hi заботы, ні турботы. Цябе і накормяць, будучы, і надзенуць, і другое, і трэцяе... А гаспадарка — ёй трэба
    догляд. I не ўспіш, і не ўясі, не адпачынеш ніколі, як людзі. Гэта, браце мой, апарат...
    Хітры чалавек Гвардыян! Гаворыць, дык проста — шчырай душою. He іначай, ён першы будзе стаяць за калгас.
    — Вы, Цімафей Міронавіч, пэўна, таксама ў калгас пераступіце?
    Гвардыян усхапіўся.
    — А чаму ж не? Што ж вы думаеце? Ці ж мне век, будучы, мардавацца на гаспадарцы? Баба з калёс — калёсам лягчэй... Хай кіруюць — божухна-бацюхна! Ці ж нам шкода, ці што? Абы з сзнсам было, абы парадак!
    Ен зноў завінуўся каля сваіх скуратоў, але ў руках яго не было ўжо ранейшай павольнасці — яны бегалі залішне дробна і, мабыць, без ладу. Ён яшчэ раз скрывіўся, хоць ніткі ўжо не кусаў, працягнуў фальцэтам:
    — Пойдуць усе, даражэнькі мой, пойдуць...
    I пастараўся ўсміхнуцца як мага безуважна:
    — Хе-хе... А хто не схоча — к ліхой долі, таго набок. Ці праўда, Ахрэм Данілавіч?
    — Пужаецеся, Цімафей Міронавіч?
    Гвардыян аж падскочыў.
    — Я? Баюся? Чаго мне баяцца? Каго мне баяцца? Што, я ўкраў у каго? Што, я забіў каго, абрабаваў? Што са мной зробяць? Га? Што са мною зробяць?
    Галілей раптам устаў і борздзенька пабег да дзвярэй, на хаду выгаварваючы:
    — Чатыры чатыркі, дзве растапыркі, адзін махтын, два вухтаркі...
    Гвардыян, як апантаны, закрычаў яму ўслед:
    — Гэта — карова! Ту, Галілей! Го-го-го!..
    I не спазнаць было, ці гэта ён так засмяяўся, ці агатукаў у шалёнай злосці.
    Галілей ужо добра ведаў, што Цімафей Міронавіч канечна прыбяжыць на сход, што ён чуе сілу сваю, але троху пабойваецца, і што за гаспадарку сваю, за жыццё сваё сытае будзе трымацца зубамі аж да астатняга дыху.
    Галілей загадзя ведаў, хто што будзе гаварыць і як хто будзе паводзіць сябе на сходзе, аднак адзін з першых прытрусіўся ў зусім пусты яшчэ нардом і заняў у куточку сабе стратэгічна выгоднае месца.
    I выйшла ж так, што Галілей цалкам памыліўся.
    Першае, што ашукала яго, гэта — склад сходу. Сышліся бадай адны бабы. Ніхто з галоўных местачковых верхаводаў не з’явіўся. Прахор і той прыбег толькі з палавіны сходу. Нават Цімафей Міронавіч (заўважце гэта), нават Цімафей Міронавіч Гвардыян астаўея ў хаце. 3 прычыны гэткага непаразумення зайшло было пытанне аб тым, ці не варта адкласці сход. I стары ненавіснік і вораг жаночага роду дзед Піліп з несусветнай пагардай зазначыў:
    — Які ж гэта сход? Гэта ж бабы!..
    Але дзеду Шліпу дала добрага чосу Вера Засуліч — што, бабы хіба не гэткія самыя людзі і грамадзяне? — дык дзед Піліп змоўк і з дэманстрацыйнай безуважнасцю закурыў сваю вялізную старасвецкую піпку.
    Сход адкрылі. Даклад рабіў (зноў Галілей памыліўся) не Карызна, а малады рабочы-брыгадзір з Мінска. Пачаў ён гаварыць зусім ціха, спакойна, нібы і не на сходзе. Таму адразу ж з бабскае гурмы вылецела спагадлівая рэпліка:
    — Бедненькі! Як перад смерцю...
    Але Зеленюка гэтым не імеш! He звярнуўшы ўвагі на рэпліку, ён гаварыў далей тым жа тонам, толькі насыціў словы свае большаю нутранаю напружанасцю. I бабы мусілі скарыцца — сунялі свой пчаліны гуд, сталі слухаць з належнай увагай.
    Галілей з свайго стратэгічнага пункта пільна ўзіраецца ў дакладчыка, вывучае яго.
    Што ж, гаворыць ён з сэнсам. Пачаў зусім здалёку — дзе тая калектывізацыя няма ніякай калектывізацыі, ані слоўца пра яе, ані зыку! — можна слухаць зусім спакойна: от, расказаў пра буржуазію, пра замежныя дзяржавы, успомніў паноў, акупацыю, тое, другое. Галілею гэта дужа падабаецца. Ен ведае, да чаго ўсё яно прыйдзе, але ж трэба падвесці так, падвярнуць, каб і не замецілі, як яно тое галоўнае наповерх выслізне. О, гэта хлопец-зух, няма чаго казаць!
    Ну вось цяпер пра гаспадарку. Пэўна, што гаспадарка — дрэнь. Ува ўсіх — дрэнь. Дзе ж тут дужа разгонішся на гэткіх істужках ды з гэткім начыннем, з гэткай худобай... У Гвардыяна?.. Ён ужо знае Цімафея Міронавіча Гвардыяна? Ого, ён нават ведае ўсё пра яго мінулае, нібы жыў разам з ім, нібы разам з ім гойдаўся ў тым высачайшым гамаку!
    Во, гэта хвацка! Чыкрыжыць, як рэпу грызе...
    Яно што праўда, то праўда: гуртам рабіць ямчэй, гэта табе нават хто-хаця пацвердзіць. Буйная гаспадарка — пэўна што: машыны, угнаенне, севазварот, адным словам — тэхніка. Тут табе такога можна намудраваць, што ого-го! Але што ж ты паробіш з гэтымі квактухамі, якім нічога няма мілей за іхняга старога гнязда!
    Божухна-бацюхна! Дзе яны панабіраліся гэткага спрыту! He раўнуючы, як тыя галкі, калі спудзяць іх з іхняга седала. Крычаць, лямантуюць, адна адну перапыняюць, адна адну не слухаюць, і кожная крычыць сваё, аб сваім, кожная толькі сама сябе і чуе.
    Ну, тут ужо Пацяробу работа. Ен як бач суніме ўвесь гэты гармідар, на гэта ён майстра.
    — Ціху, бабкі! Бабачкі, родныя ціху! Ціху, бабачкі, каб вас пярун пасмаліў. Ціху вы, ну!
    I гэтага апошняга «ну» бабачкі ўсё-ткі паслухалі — скомчылі, сціснулі гоман свой і памалу змоўклі.
    — Хто хоча гаварыць, прасі слова. Гаварыць па адным, а не ўсе разам.
    Бабы маўчаць. Бабы не ўмеюць прасіць словы, не прывыклі гаварыць па рэгламенту.
    — Ну, хто хоча слова, чаго маўчыцё? Гаварыце!
    I праўда, загаварыла бабылка Аксіння. Аб чым жа больпі? — загаварыла аб сваім гаротным жыцці, аб тым, што ёй ходу няма, што ўсе яе крыўдзяць, што няма ёй ніякае дапамогі ад Савецкай ўлады. I ці толькі пусціла яна першую сваю бабскую слязу, як грымнулі ўсе, загарлалі, зноў узнялі несусветны вэрхал.
    I так — скрозь.
    А мужчыны, якія і ёсць тут, маўчаць. У мужчын палітыка — хай яны пакрычаць, што з іх возьмеш, вед'ама — бабы! — а тым часам можа пасвятлее трохі, BiflHeft стане, як там і што. Нават заядлы Прахор і той толькі махае нешта рукамі адзаду, нешта злосна даводзіць гуртку маўклівых сялян, а на людзі выходзіць не важыцца.
    Так і прайшоў гэты сход. Гаварыў яшчэ і Карызна, і Пацяроб, і Віктар, і Вера Засуліч, але вынік быў адзін: крычалі бабы, выліваючы ў тлумны гармідар сваё беспрычын:нае ці, можа, многапрычыннае абурэнне, і маўчалі мужчыны, ці то цішком згаджаючыся з
    бабскім крыкам, ці то проста чакаючы нейкага далейшага выяснення.
    Пастановы на тым сходзе не ўхвалілі ніякай, і Галілей пайшоў дахаты яшчэ больш заклапочаны, з яшчэ большым неўразуменнем у сваёй непакойнай істоце.
    Ідучы паўз вялікі чысты дом Цімафея Міронавіча Гвардыяна, ён на момант суняўся, нібы хацеў быў зайсці туды, але падаўся далей. I дзіўнае пачуццё з’явілася тут у Галілея да Цімафея Міронавіча: не то жаль нейкі, не то агіда, не то страх перад нечым няўхільным і жудасным. Адно зусім ясна было Галілею: сёння стаў Гвардыян новы, інакшы, не такі, як быў,— сёння прылюдна паказаў на яго пальцам нехта вялікі і грозны, паказаў і пакінуў яго ў страшнай адкрытасці.
    — ...Якая ідзе рэвалюцыя? Ці тая яна, ці нейкая іншая, новая. Куды яна пойдзе?
    У Галілею гэтулькі клопату! Галілеева сухенькая галава проста трашчыць ад турботных думак.
    ...Ішлі разам са сходу: Карызна, Пацяроб, Віктар і брыгадзір Зелянюк. У Карызны асталося цьмянае нездавальненне, сход быў відочна няўдалы. Пацяроб лаяўся і ўсё даводзіў, што трэба больш рашуча, што трэба «закруціць, каб»... і г. д. Зелянюк весела смяяўся, успамінаючы асобныя сцэнкі са сходу. Ен быў цалкам здаволены.
    — Пачатак добры... Трудна было чакаць лепшае ўдачы.
    Карызна здзіўлена і троху дасадліва запытаў:
    — У чым тая ўдача?
    .— Як у чым? Гэта ж зусім зразумела... Галоўнае нам — разварушыць сялянскую думку. А ці ж гэтага няма? Бабскі гармідар — гэта ж знадворнае выяўленне патрэбнага нам разварушэння. Мужчыны, безумоўна, такога самага настрою, як бабы, толькі дыпламатычна маўчаць. Дармо! Хай памаўчаць, хай пакумекаюць. Раз узрушьіліся, раз злуюць, крычаць, значыць — дадзела, узяло за жывое, значыць, добра, глыбока падумаюць над усім гэтым. I вось — найлепшая глеба да далейшае працы. Разумееш, дружа?
    I ён весела падміргнуў Карызну сваім касаватым вокам.
    ...Што ж, можа, ён і мае рацыю. Можа, і сапраўды гэта добра. Ды Карызна таксама не надта ўдаецца ў роспач. Хай бы сабе і няўдача была тут — дармо.
    яго гэта не спыніць: ён умее змагацца з перашкодамі. У Карызны таксама зусім добры, бадзёры настрой.
    5
    Мястэчка, у якім разгортваецца дзея гэтага апавядання, хоць нічым бадай не розніцца ад звычайнага сяла, але ж сяло тое вялікае. Яно рассыпаўшыся па двух узгорках, паміж якіх цячэ невялікая рэчка Сівец (гэткую ж назву мае і мястэчка). На Сіўцы стаіць млын. Гады з два таму тут пабудавалі новы, высокі ды моцны мост.
    Такім чынам мястэчка дзеліцца на дзве часткі. Адна чысцейшая, дзебялейшая,— там адміністрацыйны, гаспадарчы і культурны цэнтр: сельсавет, кааперацыя, школы (пачатковая і сямігодка), аптэка ды інш. Гэта — уласна Сівец, бо другая частка, хоць у паперах таксама Сіўцом азначаецца, але ў простым народзе зазвычай завецца пагардлівай назвай — Сівалапы. Тут ужо — праўдзівая вёска. Ды яшчэ якая вёска: убогая, брудная, закаржавелая ў сярэдневечным побыце. Адзін мінскі этнограф перабыў тут неяк аж цэлае лета — дык быў у цудоўным захапленні ад непарушнае сівалапаўскае цаліны і, ад’язджаючы, мілосна кулдыячыў:
    — Я пачуў тут сапраўдны дух Беларусі!
    У Сіўцы (уласна Сіўцы) хоць таксама няма камяніц ці нават гарадскога тыпу драўляных будынкаў, але ёсць ці мала добрых, раскошных і чыстых пяцісценак. У Сівалапах жа ўсяго адна людская пяцісценка, праўда, з разьбяным ганкам і фарбаванымі вокнамі. У пяцісценцы ў той жыве селянін-серадняк Малах Тодараў Загароўскі.