• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    — Можа, скажаце, зямлю адбяруць?
    — Кхе... кхе... адбяруць.
    — Можа, скажаце, гаспадарку рашаць?
    — Кхе... кхе... і рашаць.
    — Можа, і хату?.. I тое, што ў хаце? Га? I тое, што ў хаце? Можа, скрыні пачысцяць, кішэні павыварачваюць? Можа, сарочку здзяруць? Ну? Кажы! Ну? Кажы!..
    Ён падступіў пад палаці і ашчэрыўся на Галілея сваёй дзікай грымасай, у якой перамяшаўся страх з агіднай нястрымнай злосцю.
    — А можа ты брэшаш, га? Брэшаш, Галілей, во што... Брэшаш! Брэшаш! He загубяць бязвіннага чалавека! Няма такога закону! Закону няма!
    Галілей замітусіўся на палацях, закхекаў, затрос сваёй мізэрнаю барадзёнкай. Падняўшы пад столь правую руку, ён таргануў за нейкую вяровачку, і раптам палаці плаўна пасунуліся ўніз і спусцілі Галілея на падлогу.
    Гвардыян стаяў аслупянелы, разявіўшы рот ад здзіўлення. А Галілей ужо трусіўся па хаце, поўны дзівоснае непакойнасці, і лапатаў не то Гвардыяну, не то самому сабе:
    — А ўчора я трактар бачыў... ага... Ішоў некуды праз наша мястэчка... Тах-тах-тах-тах-тах... I жук
    поўз па дарозе. (Галілей відочна зманіў. Які ўзімку мог жук паўзці па дарозе? Ды і трактара, пэўна, ніякага не было.) Жучок... Проста — чорны жучок... Кхе... кхе... Дык трактар пайшоў, а жучок астаўся... раструшчыў трактар жучка... I ніхто не шкадаваў... Раструшчыў, Цімафей Міронавіч, ага... разумееце?
    Гвардыян, якога троху ахаладзіў цудоўны сход на зямлю Галілея, слухаў яго з падазронаю настарожнасцю.
    — А што гэта па-твойму — трактар?
    Галілей трыумфаваў.
    — Ага... Вось — не ведаю... кхе... кхе... He разумею, Цімафей Міронавіч, не разумею... I нічога не скажу... ага...
    У гэты час зноў нібыта недзе ўгары азваўся сабака — заскавытаў жаласна і нецярпліва. Галілей зайшоў на другі бок печкі, таргануў за другую вяровачку, і такім жа спосабам, як і ён сам, спусціў на дол ягоны сабака. Галілей зараз жа растлумачыў:
    — Кхе... кхе... Сцюдзёна ў мяне. Ыа доле ніжэй за нуля тэмпература. Кожнае стварэнне цеплынёй ажыўляецца... Босы, не чапай Цімафея Міронавіча!
    Мабыць, папраўдзе было сцюдзёна ў Галілеевай хацёнцы, бо Гвардыян калаціўся, як у трасцы, хоць і бьіў апрануты ў добрае футра. Наогул, ён адчуваў сябе, як акунуўшыся ў проламку. Прыкрая ледзяная золь ела нутро, падтачваючы цёплую заслону душэўнае раўнавагі. Ен мацней захінуўся ў футра і няпэўнаю ступою пасунуўся да дзвярэй.
    — Бывайце, Ахрэм Данілавіч!
    — Таго і вам, Цімафей Міронавіч... Кхе... кхе... Усяк бывае, ага... усяк бывае...
    Гвардыян напружыў усе сілы і, выходзячы, крыкнуў з задорнай бязрупатнасцю:
    — Дармо! Ці то бачылі на белым свеце! Жывём і жыць будзем... ого-го!..
    Узышоўшы на вуліцу, Гвардыян раптам завярнуў назад, пад сваю хату: ён не мог у гэткім настроі ісці да аб’ездчыка. Ідучы па мястэчку, ён, мабыць, упершыню за ўвесь час свайго сівецкага дабрабыту забыўся трымаць знадворную станавітасць; ён сігаў шпаркімі нервовымі крокамі, выцягнуўшы наперад худую сваю жылаватую шыю,
    У галаве білася тлумнай навалай:
    — Разбой... Гэта — чысты разбой... Сярод белага дня рабаваць чалавека! Што ж гэта будзе?
    Страх і разгубленасць памалу пераходзілі ў злосць, і Гвардыян сціскаў кулакі.
    Чакайце ж, браточкі! Ен не дасца так лёгка! Нічога не выйдзе! He адзін жа ён гэткі! Усіх не імеш — няпраўда ваша! Чакайце, ён таксама не будзе сядзець склаўшы рукі, нешта будзе рабіць і ён, чакайце, даражэнькія!
    8
    Колькі гэтае працы, колькі вечнага клопату ў Веры Засуліч! Зранку — у класе. Праз чатыры, пяць, а часам і піэсць гадзін няўпыннае тлуманіны галава азеліцца так, што, прыйшоўшы нарэшце ў свой чысценькі прытульны пакойчык і адчуўшы ўсім нутром навакол сябе чароўную доўгачаканую ціхасць, Вера доўга, мо хвілін з дзесяць ці болей, стаіць нерухома на адным месцы, млява апусціўшы рукі і ўпяўшы некуды ў прасцяг невідушчы погляд вялых вачэй. Яе стройная фігура тады недалужна сутуліцца і разам з панурым выразам твару можна нават зрабіць уражанне, што Вера Засуліч зусім няшчасны чалавек.
    Але гэта — чыстае непаразуменне. Вера цалкам шчаслівая. Яна любіць працу і сквапна шукае яе, яна не можа жыць без працы, без клопату. Вось пастаіць яна так хвілін з дзесяць (проста адпачывае, змарыўшыся) і зноў ажывіцца і, яшчэ не ўправіўшыся згатаваць сабе чаго-небудзь на ўбогі дзявоцкі полудзень, будзе ўжо гарэць новымі турботамі.
    Увечары (гэта ж праз якіх дзве ці тры гадзіны, ведама — зімовы дзень) збяруцца бабы на «кройкушыццё» — яна кіруе імі, перадае ім сваю прымітыўную практыку, вынесеную яшчэ з дзяцінства, з сацыяльна-несамавітае сям’і сядзельца ў «казенной впнной лавке». Але ж да вечара яна мусіць яшчэ забегчы на адчынены сход ячэйкі, бо хоць яна і беспартыйная, а партыйным жыццём цікавіцца надзвычайна. I вось, наспех перахапіўшы сяго-таго, яна ўжо бяжыць на ячэйку і, бегучы, успамінае, што пасля «кройкі-шыцця» адразу будзе рэпетыцыя новае п’есы. Хоць драмгуртком яна не кіруе, але, як і ва ўсім, у чым даводзіцца ёй браць удзел, адчувае адказнасць за гэтую інстытуцыю, мабыць, больш за самога аптэкара Плакса,
    чалавека ў значнай меры флегматычнага. Дык, бегучы, яна ўспамінае, што яшчэ не распісаны ролі, што трэба канечна гэта арганізаваць, бо без распісаных ролей «з нашымі аматарамі» адна цяганіна.
    I вось яна забягае ў аптэку.
    Аптэкар Плакс з-за свае стойкі, якая падобна да прафесарскае кафедры, сустракае яе, як зазвычай:
    — Цытрываніліну ці пірамідону?
    Вера дасадліва адмахваецца.
    — Адкасніцеся вы з сваім пірамідонам! У мяне не баліць галава...
    Плакс навучальна тлумачыць:
    — Галава заўсёды можа забалець. Кожнай галаве ўласцівы два працэсы: думаць і балець, і гэтыя працэсы ўзаемна абумоўлены: хто больш думае, у таго і больш баліць галава.
    — Дык я анічога не думаю... Плаксік, мне дужа некалі. Як у нас з ролямі?
    Але аптэкар Плакс не можа дапусіць у сваёй справе лёгкамыснай паспешнасці; ён перакананы, што жыццё ў чалавека бязмеры доўгае і яго хопіць на тое, каб рабіць усё спакваля. Перш, чым распачаць справу, ён мые рукі, старанна выцірае іх ручніком, выходзіць з-за свае кафедры і здароўкаецца з Верай, доўга і мякка трымаючы яе невялічкую ручку. Вера церпіць гэта без асаблівай прыкрасці: ёй, па праўдзе сказаць, Плаксава асцярожная сімпатыя куды мілей за абажанне большасці (не ўсіх, вядома) сівецкіх рыцараў. Узаемнага пачуцця да яго яна, мабыць, не чуе, але паважае яго і за драматычныя таленты і за мяккае абыходжанне.
    Але ж ёй страшэнна некалі, і яна ўсё-такі адбірае ў Плакса сваю руку.
    — Дык як жа з ролямі? Гэта ж пільная пастаноўка, нам за тыдзень трэба даць яе.
    Цяпер Плакс можа гаварыць і аб справе. Ен варочаецца за сваю кафедру, поркаецца нечага ў сваіх рэцэптах і нарэшце падае Веры спісаны сшытак.
    — Палавіну роляў я ўжо сам распісаў. Ды і рэшту, мабыць, зраблю.
    Вера не ведае, як і радавацца гэтай неспадзяванай Плаксавай рупнасці. Цяпер яна спакойная, яна можа бегчы далей. Але Плакс ячшэ хоча нешта сказаць, і яна неспех моршчыць лоб у шчырай уважнасці.
    Плакс выгалашае свой аўтарэтэтны прысуд:
    — П’еса дрэнная, але цалкам адпавядае палітычным задачам сённяшняга дня; пусцім на дармавую...
    — А як жа выдаткі?
    Плакс пагардліва крывіцца і робіць рукой лёгкі жэст, нібы далікатна адпіхвае ад сябе якую брыдкую рэч.
    — Навошта пэцкаць мастацтва ў бруд матэрыяльных рахункаў? Мастацтва даражэй за грошы...
    Вера кідае яму адвітальную ўсмешку і, задаволеная, выбягае з аптэкі.
    На адчыненым сходзе ячэйкі Вера Засуліч сядзіць, застыўшы ў глыбокай напружанасці. Ад яе ўвагі, можа, і не хаваецца тое, што сакратар ячэйкі Сымон Карызна па яе прыходзе відочна ажыўляецца, весялее, робіцца больш гаваркі і красамоўны. Можа, гэта нават і цешыць яе жаночы гонар, але яна не робіць з гэтага ніякіх высноў і нават, больш таго, стараецца гэтага зусім не заўважыць. Пытанні, што абмяркоўвае сход, цалкам захапляюць яе. Ды і ці дзіва! У гэтых пытаннях так многа новага, жывога, глыбаказначнага. Гэта не дробныя справы бягучага дня — гэта справы эпахальных маштабаў, гэта — гісторычна вялікі зрух, які павінен даць новы кірунак усяму жыццю краіны.
    Так прывучыў яе глядзець на калектывізацыю Сымон Карызна, і гэты погляд яна засвоіла з шчырай гатоўнасцю сумленнага спраўнага працаўніка. На загану ёй трэба сказаць, што веліч гэтага гістарычнага працэсу яна ўспрымала трохі абстрактна, і захапленне яе фактычна складалася з двух злітых у адно пачуццяў: з чыста дзяцінага страху перад грознаю невядомасцю і такой жа дзяцінай радасці, што вось дзеецца нешта надзвычайнае, нешта смелае, рашучае, баявое. Адылі гэта не перашкаджала ёй заўсёды быць у дзейнай бадзёрасці і перадаваць гэту бадзёрасць усім, хто з ёю стыкаўся.
    Вера Засуліч у значнай меры натура рамантычная. Таму ёй падабаецца ўсё яскравае, барвістае, выдатнае. Таму ёй больш да ўпадобы гарачыя, багата насычаныя эмоцыяй вьіказванні Сымона Карызны, чымся спакойна-дзелавыя, нават трошачку ўсмешлівыя заўвагі (менавіта — заўвагі) брыгадзіра Зеленюка. Наогул, Карызна гаворыць лепш за ўсіх і, безумоўна, лепш за ўсіх разумее сутнасць усіх гэтых спраў. Вера спачывае fly-
    шой, як слухае ягоныя прамовы. Адно прыкра турбуе яе, што Карызна надта ўжо зважае на гэтага блазнюка брыгадзіра. Гаворачы, ён раз-пораз кідае ў яго бок асцярожны дапытлівы погляд, нібы чакае ягонае ўхвалы. Гэты погляд страшэнна назаляе Веры — ён надае ўражанне, нібы Карызна баіцца Зеленюка, высцерагаецца яго ці мо ўважае яго за нейкі для сябе аўтарытэт. Навошта гэта? Наогул, Вера заўважыла, што паміж гэтых двух партыйцаў часам мільгае нешта падобнае да захаванага спаборніцтва. А можа, гэтак лепей для справы? Хто яго ведае.
    Але ткі давялося на тым сходзе і Веры Засуліч зазнаць хвіліны пякучае прыкрасці.
    Гаварьілі пра сівецкія справы. Выходзіць, што калектывізацыя ў Сіўцы не рушыць з месца, бо побач з упартай работай па прапагандзе ідэй перабудовы вёскі ідзе не менш упартая агітацыя супроць калгаса. Разам з тым, як расце і мацнее дружны актыў перадавікоў, цэнтр якога ў Сівалапах, у хаце дзядзькі Малаха,адначасна збіваецца і другі, не менш дружны актыў, гатовы да астатніх сіл змагацца за старую вёску, за старое жыццё, вякамі ўсталяванае, прырослае да каржаватага мужычага нутра. А фактычна — гэта была зграя кулакоў і падкулачнікаў, першым заводцам у якой быў, вядомая рэч, Цімафей Міронавіч Гвардыян.