Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо
Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 430с.
Мінск 1992
трапілася у слаўным чырвонай славаю Кранштаце... Гэта было >араз после сацыяльнай рэвалюцыі. Адну таварыш прастытутку, маю знаёмую, чырвоныя матросы запрасілі да сябе на баль. У вадным антракце кавалер гэтай дамы запрасіў яе на гарбату і павёў у трум. Там ляжаў на спіне, голы і прыбіты к падлозе рукамі і нагамі, зусім маладзенькі і прыгожанькі мічман, а на голых грудзёх у яго гарэў грудок трэсак і стаяў саганок з вадою, каб, зварыўшы, піць гарбату... Пераказуючы гэта, я здзёр вопратку з грудзей Гаршка, насыпаў на касматае цела трэсак, кавалкаў паперы і сказаў, што «ну, зараз падзівуюсь, ці добра выглядала вогнішча на грудзёх у майго брата»...
Капітан наліўся крывёю, дрыжачай рукой адарваў канец цыгаркі і казаў далей:
— Тут Гаршчок неўспадзеўкі для мяне самлеў, і я, замест таго, каб паліць яго, адліў вадою, потым вывалак нагару, у пакой, паклаў на пасцелю і брытвай, каб доўга не мучыўся, зарэзаў яго. Ен ляжаў у крыві — кароценькі, з падагнутаю кульгаваю нагой...
I Гарэшка і Абдзіраловіч маўчалі доўга. Аж у дзверы стукнулі. Капітан спакойна адчыніў іх і ўпусціў нейкага запыханага чырвонаармейца. Потым узяў шапку і сказаў, махнуўшы на таго, каб сказаў сваё после за яго:
— Ну, аставайцеся здаровы, таварыш Абдзіраловіч! Можа, яшчэ калі а калі сустрэнемся. Вы пачынаеце беларусіцца, а я, прызнацца, памагаю цяпер Гальшанскаму, а ён якраз працуе сярод беларусаў, там. Надта ж, надта вам дзякую, што ўважна слухалі, бо так мне палягчэла, быццам быў запэцканы ды й вымыўся ў чысценькай вадзіцы.
I ён пайшоў.
— Таварыш! — шыбка загаманіў новы госць.— Я прыйшоў сказаць, каб ратавалі і свайго і майго таварыша. Той гарэцкі студэнт заўчора ўцёк з вастрога, калі вартаваў мой таварыш з С-кай воласці, дык і яго цяпер заарыштавалі. А таго вашага, што застаўся, сянні ўноччы павядуць некуды, ёсць ужо прыказ... Ратуйце іх, я нічога не ўмею...
— Божа мой! Што ж я ўмею?! — мімаволі застагнаў узварушаны Абдзіраловіч і схапіўся за голаў.
...У гэты сам вечар Іра выпраўляла ў далёкую дарогу, за дэмарклінію, Сухавея, каторы з рызыкай забегся да дзяўчыны.
Вучань нязграбна й борзда хадзіў, бесперастанна, ад кута да парога, пакуль яна складала яму нешта ў хатылёк, круціў пачырванелымі, запалёнымі вачмі то на партрэт Янкі Купалы, то на вакно, за якім чарнеўся мак і бялелася табака, і гаварыў, хапаўся, як у трасцы, ды збіваўся і чапляўся за стул сваімі запыленнымі ботамі.
— Што? Сяброўка думала, што я пакладуся на помач гэтага рэнегата? Яшчэ няведама, як ён паможа сябру Канцавому. Што? Ен казаў вам, што мае «дзве душы»?.. I вы яго бароніце? Дарма! Гэта не «дзве душы», а гэта... гэта...— хлапец круціў рукамі,— гэта расхрыстанасць, разлезласць, мяккацеласць... нешта для мяне гідкае, слізкае. Гэтыя вырадкі губяць бацькаўшчыну, як і ўсякія ворагі-чужынцы... Эт, дрэнь... Што? Ужо! Гатова?
Яна маўкліва падала яму хатылёк. Ен уздзеў яго на плечы, схапіў кіёк, памкнуўся некуды ўбок, потым ізноў да яе.
— Ну, аставайцеся здаровенькі, сяброўка! He закідайце працы!
Ен нязручна неяк працягнуў руку, ды яна схапіла яго за плечы, прыцягнула да сябе, пацалавала раз і другі і задушаным ад слёз голасам шаптала:
— He... не, браточку, не закіну...
— He прапускайце, не выходзьце! — крыкнуў з парога. I яна глядзела ў вакно, як схаваўся за яблынкамі, на мяжы, сярод канапелек, у цямноце вечара зусім блізкай восені.
Села ў плеценае крэсла і плакала горка адна.
У расчыненае вакно плыло свежае паветра, і пахла табака.
XXIII
Той жа начы капітан Гарэшка шчасна пакінуў N. і паехаў таксама ў бок дэмаркацыйнай лініі, згубіўшы пакуль што ўсякую надзею на вызваленне чарняцоў з «чразвычайкі».
А к чароднаму дню савет прызначыў урачыстыя хаўтуры няшчаснага рэзаніка. Усялякія заняткі ў установах забараняліся; савецкія служачыя мелі загад явіцца на хаўтурную працэсію. I дзень задаўся добры: сонечны і цёплы.
Абдзіраловіч прачнуўся вельмі позна, а ў радасным
настрою. He піўшы гарбаты, сеў ён, хацеў хутчэй напісаць Сакавічанцы пісьмо, з добрымі навінамі аб іх справе, і таксама бегчы туды. He загаду баяўся, а самому карцела падзівіцца на гэтыя хаўтуры. Учора не трапілась пагаварыць з Васілём аб смерці Карпавіча, неяк не насмеліўся ён пачаць аб ёй гутарку, а хацелася ведаць, як той думае, дык цягнула да яго. Васіль быў учора смутны, але на гэта ў яго шмат прычын — не дзіва.
Абдзіраловіч жа прачнуўся во спакойны і навет трошку вясёлы. Сам сабе здзіваваў, што ўчора ніяк не мог абдумацца, уцяміць усё чыста, а сянні, як агледзеўся, дык і думаць няма чаго: усё добра... Праўда, яшчэ мітусіўся абраз налітага крывёю Гарэшкі, ды гэта здавалася нейкай няпраўдай, плыло як ува сне, як у тумане. Гэта не тое, што важна для яго. А для яго важна, што выпусцяць добрага, слаўнага Міколу, і ён зараз напішаць аб гэтым Сакавічанцы. Як глыбака адчуваецца радасць пасля гора! Як цяпер люба глядзець на сонечнае вяселле ваконных шыбаў і залаты стоўб пылінак, што йграе ад іх — да зямлі. А як было прыкра! Гэта ж яшчэ ўчора сядзеў тут і казаў такое нядобрае капітан. I ўчора бег ён сам з тым запыханым чырвонаармейцам шукаць ратунку ў Васіля. Знайшлі яго ля кватэры, на вуліцы. Стаяў Васіль пад дрэвам, прыхінуўшысь к загарадцы; схаваўсь у цямноту ад святла лампы з нечыйга вакна і ў нейкай задуме, у адзінокай засмучонасці глядзеў на неба, на зоркі. Але маладзец Васіль! Адразу пакінуў сваю засмучонасць і аж шыбчэй за іх пабег з імі ў вастрог. Нягледзячы на позны час, дабіўся да памочніка начальніка вастрога, таварыша Кірдзюшкі, і даведаўся праўды. Дай бог здароўя Васілю! Ен так насеў на гэтага Кірдзюшку, што той не ведаў, як адчапіцца, і супакоіў іх, што «арыштаваны Канцавы за чразвычайнаю камісіяй ужо не лічыцца, а перадалі яго N-му рэвалюцыйнаму трыбуналу — значыцца, справа яго не страшная, прынамсі да сценкі не паставяць». Ен сказаў яшчэ, што «вось дзеля таго, што гэты арыштант не важны, яго і пераводзяць у быўшы арэсны дом, а стуль і зусім пусцяць на волю да суда».
Абдзіраловіч дастаў скрыначку з пісьмамі, папераю і канвертамі, гдзе таксама ляжаў яго георгіеўскі крыж, фатаграфічныя картачкі знаёмых і яшчэ свежы барвісты кляновы лісцік, той, што яна падаравала. Узяў яго.
паглядзеў, падумаў, адылі пацалаваў. Потым доўга разважаў (з прыкрасцю, што мала, як назло, часу), як звярнуцца да яе на пісьме. «Паважаная? Глыбокапаважаная?.. Ці ўзяць ды й проста чыркнуць: любая Іранька! He, няможна, пакрыўдзіцца, бо адчуе фальш і палічыць за фамільярнасць». Аж тут пачуўся тупат у перадпакоі і ў дзверы нехта заляпаў. Абдзіраловіч спадзяваўся, што нясуць гарбату, дый памыліўся: то быў Васіль.
— Даруйце, што не ў пару. Пішаце нешта?
— Ага, пісьмо да той дзяўчыны, што казаў вам.
— Ну, пішыце, я бунтаваць не буду,— сказаў ён і сеў ля столу. Быў яшчэ смутнейшы, чымся ўчора.
— He, я после дапішу, а цяпер жа трэба йсці на хаўтуры.
— А чый у вас хрэсцік? Ваш? Раней ніколі не хвалілісь. За што вам далі?
— Так сабе, нізавошта.
— Ну, а ўсё ж такі?
— За ўзведкі. Я такі чалавек: пасылаюць — пайду, але сам ніколі не наб’юся, каб мяне паслалі. Так, няведама за што, і ў героі празвялі. Але гэта, казаў той, не геройства.
— Як хто ўважае...
— Чаму так невясёлы, Васіль, а?
— Няма прычыны быць вясёлым, калі ўсюдых адна фалып.
— Э, ці варта прьімаць к сэрцу? Я за вайну так атупеў, што да ўсякай фальшы прызвычаіўся,— сказаў Абдзіраловіч і шчупянуўся, што пачуў сябе атупелым (ды й то не надта) толькі цяпер, сказаўшы гэтыя няшчырыя словы.
Васіль маўкліва падаў яму сянняшнюю газету, друкованую чырвоным з чорнымі жалобнымі рамкамі. Буквы пазліваліся, дык мітусілісь уваччу, а чорныя рамкі здаваліся сінімі. Абдзіраловіч прагледзеў колькі радкоў і пачуў сорам і прыкрасць, бо шмат напісалі там красамоўнае лухты і проста маны пра камуністычную дзяяльнасць нябожчыка.
— Ну, можа, пойдзем на хаўтуры? — ціха папытаўся Васіль.— Ай вы яшчэ не снедалі? Праспалі свой самавар. Дык пойдзем да мяне, я пакінуў яшчэ гарачы.
Абдзіраловіч з агідаю кінуў чытаць, апрануўся, і яны пайшлі.
Радаснае, цёплае святло залівала вуліцы, блішчэла
на плінтусовых тратуарах, трамвайных рэйках і вокнах дамоў. Крамы і ўсё ўсюды было зачынена, як у свята; з дамоў патроху высыпаў рабочы народ, схадзіўся, гаманіў, строіўся на хаўтуры, быццам салдаты на парад. 3 Зарэчча і Слабады ішлі кучкамі прыбраныя работнікі з чырвонымі стужачкамі на грудзёх; яны прыстоівалі на рагу і грудам чыталі налеплены на сцены цэрэмоніал пахавання: гдзе каму схадзіцца і адкуль і калі выхадзіць. Ішоў чырвоны баталіён з аркестрам музыкі, прамчаўся аўтамабіль з дубовым вянком, зараз мелі пачаць вынас.
Абдзіраловіч хацеў цяпер жа зайсці паглядзець на нябожчыка, ды Васіль не пайшоў.
— Я быў,— казаў ён,— ну што там: стаіць пачэсная варта, і больш нічога. Ахмет плачаць, жаліцца, што века труны ніяк не прыстаець, бо нага сагнутая стаіць высака.
Калі яны прыйшлі на Васілёву кватэру і селі піць гарбату, у гаспадынінай палавіне ўзняўся дзяціны скогат.
— Чэкго ж ты хцэш? Чэкго? — крычэла на дзіцёнка радня гаспадьіні, бежанка-полька.— He кшыч, бо вшыстко рувно ніц не мам ці даць, ну! Мільч!
Васіль пачырванеў, схапіў акраец хлеба, адкроіў скібку і пабег. Абдзіраловіч чуў, як ён за дзвярамі сустрэўся з гаспадыняй, і яна быццам пярэчыла, быццам паддавала ахвоты:
— Што пан робіць? Ці ж так можна? Заўжды ўвесь паёк аддасцё Юзіку... Далібог, нам так сорамна, што не ведаем навет, як і дзякаваць пану.
Абдзіраловіч чуў, як яна зашлёпала пантофлямі, а Васіль пабег к дзіцёнку.
3 вуліцы даляцела музыка, бубен цяжка вухаў. Працэсія ўжо кранулася ад кватэры нябожчыка. Абдзіраловіч адчыніў вакно і пачуў засмучона-паважныя і прыгожыя гукі хаўтурнага марша. Чорны мурашнік людзей з чырвонымі штандарамі, з грознымі напісамі рынуў па вуліцы. Далёка там плыла адчыненая труна з нябожчыкам — на плячох у работнікаў, а следам гутаўся катафалк. Гукі марша ўсё дужэлі і бальней хапалі за душу засмучона-паважным, наканованым.
1919
ПАНСКАЯ СУЧКА
Аповесць
I
— Ну хто заступіць ім Лэдзі? Ніхто!..
— Ах, гэткае няшчасце, гэткае няшчасце, пане мой! — казаў князь Вішнявецкі графу Пшаздзецкаму і знерваваны хадзіў па кабінеце.