• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    Цяжка сказаць, ці знайшоў Карызна сабе жаданае заспакаенне ў гэтым Верыным прызнанні. Праз увесь той вечар ён з нейкай надрыўнай прагнасцю шукаў яе ласкі, быў дзіўна настойлівы, ненасытны, быццам няўпэўнены ў заўтрашнім дні, спяшаўся як мага болей зазнаць поўнага, неабмежаванага шчасця.
    Галілей-ткі праўду казаў некалі Марыне Паўлаўне, што стары дурней за маладога хлопца кахае...
    Астаўшыся нарэшце адна, Вера Засуліч — дарма, што была позняя пара,— яшчэ доўга сядзела ў глыбокай задуме. На яе прыгожым твары, яшчэ хвіліну таму насычаным гарачай пяшчотай, цяпер ляжаў выраз сухой халоднай заклапочанасці, нібы развязвала яна трудную і страшэнна дакучную задачу. Потым, пакорна ўздыхнуўшы, яна з нязменнай сваёй рупнасцю і стараннасцю ўзялася парадкаваць у хаце і доўга з цёплым замілаваннем ладзіла на ноч сваю свежую, непарушна-чыстую, як сама яна, пасцелю.
    Ужо напаўраздзетая, яна падышла да люстэрка і з хвіліну разглядала сябе ўважлівым, дапытлівым вокам. Светлая ўсмешка, якая мякка кранула яе чароўныя вусны, паказала, што Вера Засуліч сабой цалкам здаволена.
    12
    Праз два дні пасля гэтага брыгадзір Зелянюк атрымаў з раёна паперку, у якой яму прапанавалі зараз жа пераехаць на працу ў другі сельсавет. У той самы дзень позна ўвечары, адбыўшы ўсе свае не вельмі багатыя перадвыязныя клопаты, Зелянюк зачыніўся ў сваім пакоі, у чыстай палавіне хаты сівалапаўскага селяніна-серадняка Малаха Загароўскага, і пісаў ліст у горад, да свае дзяўчыны, адкрываючы ў ім усю глыбіню свайго новага настрою.
    Вось гэты ліст.
    «Любая мая, дарагая Стася!
    Уяві сабе стан чалавека, які разам з іншымі працуе на пабудове новага, цудоўна-прыгожага, яшчэ нідзе нябачанага дасюль будынка і якога акурат у той момант, як з шэрае масы матэрыялу пачынаюць ужо вырысоўвацца так доўга, так напружана чаканыя
    формьі, забіраюць з гэтае работы, адрываючы ад найцікавейшага моманту яе творчага завяршэння.
    Такі прыблізна стан цяпер у мяне. Але — ты ведаеш, Стася,— не ў маім характары наракаць, енчыць, выказваць нездаволенне. Я проста канстатую факт.
    Мяне ў самым гарце работы, у момант яе бясспрэчнага наладжвання перакідаюць у другі сельсавет. Гэта — справа нашага сакратара ячэйкі, яго сяброўская мне паслуга...
    Нашыя стасункі з гэтым чалавекам, пра якога я пішу табе бадай у кожным лісце, дайшлі да свайго крайняга пункта. У нас з ім выбухнуў адкрыты канфлікт, у выніку якога ён кінуў мне рэзкае абвінавачанне ў групоўшчыне, фракцыйнасці, пагражаючы «арганізацыйнымі вывадамі». Але, мабыць, трапіўся яму пад руку лягчэйшы і прасцейшы спосаб пазбыцца мяне — і вось яго вынік. Я, шчыра сказаўшы, чакаў такога канца, бо бачыў, што я замінаю яму, што мая прысутнасць чамусьці цяжарыць яго, нібы звязвае яму рукі. Я чакаў, што ён захоча вызваліцца ад мяне, але не думаў, што гэта будзе так раптам і так проста.
    Дзіўны гэта, Стаська, чалавек, папраўдзе... Ен больш цікавіць мяне, чым абурае. Я ўпэўнены, што ў яго ёсць унутры нейкі захаваны гнёт. I гэты гнёт неадступна мучыць яго, вострым ражном укліняецца ўва ўсё ягонае жыццё. Я перш думаў, што гэта — сямейная трагедыя (з жонкай ён ужо разьішоўся і гэтым, я ўважаю, зрабіў ёй вялікую паслугу), потым я ўпэўніўся, што і сямейныя ягоныя справы, калі не цалкам, дык, прынамсі, у значнай меры — вынік яго захаваных згрызот.
    Я наўмысля пайшоў быў сёння да яго развітацца. Ен сустрэў мяне з хмурай суровасцю, за якой не зусім умела схаваў сваё замяшанне, калі не сказаць — сорам. Я паказаў яму паперку з раёна, і ён памкн^ўся быў здзівіцца, але ў яго гэта не выйшла. Я мімаволі засмяяўся і страшэнна раззлаваў яго гэтым, але ён зараз жа авалодаў сабой і нават павесялеў. Мы ў шчырым сяброўскім тоне пагаварылі пра далейшы лёс тутэйшых спраў, і на развітанне ён, не хаваючы свае радасці, зычыў мне ўсяго найлепшага і прасіў не парываць сувязі з іхняй ячэйкай, хоць на твары ў яго была шчаслівая ўпэўненасць, што ён больш мяне не ўбачыць. Ен, небарака, не ведае таго, што, і працуючы ў другім сельсавеце, я ўсё роўна не буду спускаць
    з яго вока, што я маю на гэта пэуныя свае прычыны...
    Чакай, Стаська, во што яшчэ... Ты магла падумаць, што я еду з такім спакойным сэрцам таму, што сапраўды адчуваю сябе вінаватым, што я ўцякаю ад пакарання. Любая Стася, калі ты гэтак падумала ўжо, дык глыбока мяне пакрыўдзіла. Я, праўда, рабіў некаторыя — і немалыя — памылкі ў рабоце, але каб я чуў хоць найменшую рацыю ў тых папраўдзе жудасных абвінавачаннях, якія ўзвёў супроць мяне сакратар ячэйкі, я б, дай веры, не паехаў адсюль да высвятлення справы. Я еду таму, што ўважаю гэта за несур’ёзнае, за вынік яго гарачага і, праўду сказаць, не зусім законнага гневу, выкліканага тым, што на партыйным сходзе прайшла не яго, а мая прапазіцыя. Я, вядомая рэч, мог бы пратэставаць, мог бы ўзняць цэлы гармідар — у мяне адзін момант і была такая думка, але потым я рашуча адкінуў яе і пастанавіў ехаць. Усё-ткі справа гэта не прынцыповая, траціць на яе энергію ў такі напружаны момант неразумна і нават злачынна. Апошні, дарэчы сказаць, надзвычайны не па-тутэйшаму бурны — сход нашае ячэйкі гарантуе правільны шлях у далейшай рабоце, а хто яе будзе весці — ці ж гэта не ўсё роўна?
    Так, гэта, вядомая рэч, усё роўна, і я мушу ехаць без доўгай развагі і думаць адно пра тое, як брацца за новую, безумоўна, не менш цікавую і пладатворную, чымся тут, работу.
    Так я разважыў і так пастанавіў. Заўтра я еду... Вось, напісаўшы гэтыя словы, я паспрабаваў прыслухацца да сябе, да сваіх адчуванняў, і — нашто маніць? — я пачуў, што мне цяжка, невымоўна цяжка ехаць адсюль. Я палічыў сёння дні, колькі перабыў я ў гэтым мястэчку, і надзвычайна здзівіўся, калі выйшла, што я жыву тут усяго адзін месяц. Я так шчытна ўплёўся ў тутэйшае жыццё, што мне здаецца, нібы я тут і радзіўся. А ведаеш, Стася, чаму гэта? Па-першае, таму, што наогул час цяпер поўна насычаны зместам, што дзень пераварачаецца ў месяц, а месяц у год. А па-другое — гэты месяц быў мне новым праясненнем, новай — глыбокай і напружана-дзейнай жыццёвай школай. А ты ведаеш, як прывязваецца чалавек да таго месца, да таго асяроддзя, у якім праходзяць хвіліны яго найбуйнейшага росту?
    Слаўная, любая Стаська! Ты не можаш сабе ўявіць, як я рад, што мне давялося сюды паехаць, што
    перад маімі вачмі і з маім непасрэдным удзелам праходзіць гэты вялікі гістарычны рух, які будуць некалі мо ўспамінаць нароўне з найвыдатнейшымі старонкаі людской гісторыі, нароўне з найслаўнейшымі і наймагутнейшымі рэвалюцыйнымі штурмамі! Я рад, што ўбачыў самае нутро, самую глыбіню гэтага цудоўнага працэсу пераборкі нашае дзікае, чорнае, бязглуздае вёскі. Я не толькі пазнаў — я адчуў тут усім нутром з агнёва-яснай выразнасцю ўсю неабходнасць гэтай пераробкі і немінучасць яе. Апрача таго — і можа затым — мне асабліва цяжка адсюль выязджаць: я тут спазнаўся з праўдзівымі героямі гэтае новае рэвалюцыі — з простымі, звычайнымі людзьмі, якія сваёй сціплай, непрыметнай адданасцю новай справе даводзяць яе арганічную зросласць з бядняцкаю масаю вёскі. Я не маю цябе, Стаська, агітаваць за калектывізацыю, але мне хочацца толькі адзначыць, што насупар усякім варожым плёткам усё лепшае, прагрэсіўнае ў вёсцы, што не атручана да грунту тупымі ўласніцкімі інстынктамі ці не абдурана кулакамі, ідзе за намі. Гэтыя людзі не ходзяць з чырвонымі сцягамі і не крычаць — «Даёш суцэльную калектывізацыю!» Іншы, пагаварыўшы з ім, дык зусім пакажа нібыта поўную безуважнасць ці недаверлівасць. Але гэта — надворнае. Досыць разварушыць троху яго, раскатурхаць, узняць заляжалую, зацвілую ўжо, але багатую ў сваёй натуры творчую яго ініцыятыву, і ён пакажа дзівосы.
    Завяліся ў мяне тут, Стаська, і асабліва блізкія прыяцелі, з якімі я, пэўна, і па ад’ездзе не спыню сяброўскіх стасункаў. Іх трое, і ўсе абсалютна розныя людзі. Першы — былы партызан і чырвонагвардзеец, трагічна разбіты змаганнем, хворы, але з дзіўна свежым пачуццём і чыстым імклівым розумам. Другі — камсамолец, мілы хлапчук, па-юнацкаму непасрэдны, просты і шчыры. I нарэшце трэці... адна жанчына...
    Каб ты, хітрая, дрэнная Стаська, хоць трошачку менш была ўпэўнена ў маім каханні, ты магла б зайздросціць да гэтай жанчыны. Я яе «выкапаў» выпадкова і магу з законным гонарам пахваліцца, што з маіх рук яна стала свядомым грамадскім чалавекам.
    Яна досыць прыгожая, па-жаноцку прыемная, вабная, але, апрача таго, разумная і надзвычай чулая. Тое, да чаго мне даводзіцца прыходзіць праз цэлы гушчар лагічных разважанняў, яна бярэ сваім
    вострым інстынктам і рэдка калі памыляецца. Яна глыбока ведае вёску, ці> правільней, адчувае яе, асабліва яе жаночую палавіну. 3 яе будзе — ды і ўжо ёсць — добрая грамадская працаўніца.
    Я не ведаю, у якой меры гэта можна, як кажуць, запісаць у актыў майго мужчынскага гонару, але трэ ба сказаць, што ад’езд мой зрабіў на яе чамусьці асабліва цяжкае ўражанне. Яна, як толькі прачула пра гэтую навіну, адразу прыбегла да мяне — здзіўленая, ашаломленая — і запытала з крыўдай у голасе: «Ты нас пакідаеш?» Я паспрабаваў неяк пажартаваць, пасмяшыць яе, але гэта не зрабіла на яе ніякага ўплыву. Яна з хмурай упэўненасцю, скрозь якую прабіваўся балючы дакор, заявіла: «Цяпер у нас нічога не выйдзе». Я зноў смяяўся, кпіў з яе змрочнага вешчавання, з яе бязверыцы і нарэшце раззлаваў яе. Яна з едкай горкасцю ўпікнула мяне: «Табе пэўна што смешкі... Ты паехаў — і ўсё тут, a што ў нас тут будзе цяпер...» I, каб паказаць, што гэта ў яе не пустыя бабскія прадчуванні, яна аўтарытэтна дадала: «Я ўжо добра знаю сваіх людзей... Нічога не будзе... Усё скуламесіцца...» Яна супакоілася толькі тады, як мы ўмовіліся, што будзем з ёй перапісвацца і што я, як і дасюль, буду з пільнай увагай сачыць за тутэйшымі справамі.
    На развітанне — злуйся ці не злуйся, Стаська,— а мы з ёй шчыра, па-сяброўску пацалаваліся.
    Гэта была апошняя мая акцыя ў гэтым мястэчку.
    Цяпер ужо глухая позняя ноч. У мяне ўсё гатова, і праз якіх колькі гадзін пад’едзе падвода. Я наўмысля сказаў, каб прыехаў досвіта, каб не ехаць к відну — гэта мая паблажлівая ўступка сваёй слабасці.
    Я не ведаю, ці патраплю хоць з гадзіну заснуць, бо ўнутры ні на момант не спадае нервовае ўзруіпэнне, у якім цяжка сказаць, што пераважае: ці жаль па мінулым, ці радасць сустрэчы з новым, невядомым і цудоўна-прывабным?