• Часопісы
  • Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо  Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Дзве душы; Панская сучка; Вясна; Рускі; Вязьмо

    Максім Гарэцкі, Міхась Зарэцкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 430с.
    Мінск 1992
    149.35 МБ
    — Можа не варта турбавацца па гэтым? Можа ты запіску напішаш, ці што — дык я сам?..
    Але Зелянюк строга перапыніў яго:
    — Тут справа не аб тваёй каханцы, Віця,— тут справа вялікай грамадскай значнасці... Конь твой нас давязе яшчэ да раёна?
    — Можа яшчэ і давязе.
    I зноў змораная, але бязмеры старанная шаўлюжка кльіпала памаленьку, адгадваючы загубленую ў цемры і снегавой замеці дарогу, і зноў без сэнсу, чыста з інерцыі махаў Віктар пугаю, не бачачьі і не чуючы ні дарогі, ні шаўлюжкі, ні шурпатага снегу, што агнёва-калючай жарствою абсыпаў яго твар. Але ўжо не ў чорную глухую яміну падаў загнаны бязлітаснымі вобразамі камсамолец Віктар, а лётаў сярод завірухі смелымі яснымі надзеямі.
    У раёне адразу пад’ехалі да кватэры сакратара райкома таварыша Гайдука. Тут адчынілі ім адразу, бо, відаць, прызвычаіліся да гэтых раптоўных візітаў, і, як увайшлі хлопцы ў невялічкі Гайдукоў пакой,
    гаспадар яго ляжаў у ложку, хоць ужо і варушыўся патроху спрасоння.
    Зелянюк усцёр сярнічку, і яны ўбачылі, што кіраўнік раённае арганізацьіі ўжо сядзіць на сваім непрэзентабельным ложку і, яшчэ не адышоўшы ад сну, дробненька чмыхае сваім хоць і доўгім, але не надта паважным носам.
    — А! Хлопцы... Ну што?
    Зелянюк без доўгіх абыходаў сціслым стрыманым тонам баявога рапарта пачаў дакладваць сакратару райкома пра сутнасць справы. Гэты яго тон надзвычай імпанаваў Віктару, затое мізэрны выгляд Гайдука, які, седзячы на ложку, усё яшчэ чмыхаў носам, спачатку не абуджаў у ім асаблівае даверлівасці.
    Гайдук, выслухаўшы даклад, пацвярджальна кіўнуў галавой, нібы хацеў сказаць, што ўсё так ідзе, як і мусіла ісці, і буркнуў:
    — Я хацеў выклікаць Карызну... пагаманіць... Аж цяпер прыйдзецца неяк іначай...
    Ен млява пацягнуўся да тэлефона, што стаяў тут жа, пры ложку, і доўга выклікаў сонную тэлефаністку.
    I вось невыразныя, пакончаныя санлівасцю словы сакратара райкома прагучалі камсамольцу Віктару цудоўна-прыгожай, райскай музыкай:
    — ...а восьмай уранні?.. ага... цяпер шэсць... Ты чуеш?.. Во што, браток... Пазвані туды, на станцыю... Усіх перасяленцаў з Сівецкага сельсавета затрымаць да выяснення справы... Тэлеграму?.. Давай тэлеграму... Бывай...
    I такім самым млявым, нібы вымушаным рухам паклаў назад тэлефонную трубку.
    Камсамолец Віктар адчуў ува ўсім целе цягучую, невымоўна-салодкую слабасць. Ен убачыў каля грубкі вольнае крэсла і сеў на яго, прыхіліўшы ацяжалелую галаву да цёплых кафляў. Увушшу ў яго злілося у роўную буркатлівую песню ўжо далёкая ад яго свядомасці гутарка Гайдука з Зеленюком, а ўваччу распасцёрся белы зімовы шлях, што адкрываецца за Сіўцом бязмежным разгонам, і па тым па шляху папоўз бясконца даўгі кашлаты абоз, над якім паплылі зусім ціхамірныя, пазбаўленыя ўсякага трагізму, людскія рыданні. А з боку ад шляху, на снегавым узгорку, немаведама адкуль з’явіўшыся там, вытыркнулася нязграбная фігура старога Галілея разам з яго верным другам і спадарожнікам — Босым.
    Адтуль, ад Галілея, даляцеў быў таксама нейкі дзіўны завыўна-цягучы чалавечы гук.
    Можа гэта і Галілей плакаў там, стоячы на сваім узвышшы? А мо ён спяваў, чаго добрага?
    Ці плакаў Галілей, ці спяваў?
    ...I над развязаннем гэтага складанага пытання, ці плакаў, ці спяваў Галілей, праводзячы сівецкіх перасяленцаў, заснуў Віктар глыбокім спакойным сном, які кампенсаваў яму ўсе яго трывогі і мукі апошніх дзён.
    10
    Вязьмо зацягнулася, і туга скручаныя канцы яго падвярнуліся пад самае сэрца даўкім балючым вузлом чорнай роспачы. I сталася ж гэта акурат у той момант, як Сымон Карызна, зрабіўшы свой астатні рашучы крок, адчуваў сябе на верхавіне жаданага трыумфу. Нават выйшла тут зусім дзівоснае, неверагоднае супаданне: у тую хвіліну, як паляпалі ў дзверы, ён пісаў акурат данясенне ў раён аб канчатковым завяршэнні суцэльнае калектывізацыі ў Сівецкім сельсавеце.
    Пачуўшьі стукат у дзверы, Карызна адклаў убок пяро і, паціраючы рукі, крыкнуў бадзёра і весела:
    — Уваходзь! Хто там?..
    Але зараз жа настрой яго глыбока апаў, бо сярод нечаканых гасцей ён убачыў бледны, рэзка акрэслены твар ненавіснага Зеленюка.
    Карызна зразумеў усё. I гэта раптоўнае яснае разуменне сітуацыі дапамагло яму авалодаць сабой. Ен запрасіў усіх сесці і з лёгкай усмешачкай слухаў тлумачэнні незнаёмага таварыша, што гэта ёсць вызначаная раённым камітэтам партыі камісія па даследаванні стану партыйнае і савецкае работы ў сельсавеце.
    Камісія сядзела ў яго нядоўга. Умовіліся толькі аб працы на заўтрашні дзень, ды Зелянюк з далікатнасці зрабіў колькі запытанняў звычайнага прыяцельскага характару, якія ў такія хвіліны прымаюцца яшчэ халадней, чымся афіцыйныя размовы. I потым камісія пайшла, паведаміўшы напаследак, што закватараваліся яны ўсе ў сівецкім нардоме. Гэта апошняя вестка задзела Карызну бальней, чымся ўся папярэдняя гутарка.
    «Нават не зайшлі адразу да яго! Нават не захацелі ў яго спыніцца! Зрабілі дэманстрацыю супроць яго!..»
    Астаўшыся адзін, Сымон Карызна перш-наперш падышоў да стала і з хаплівай паспешнасцю падраў недапісанае данясенне ў раён, нібы хацеў як мага хутчэй знішчыць апошні след свае ганьбы. Потым паволі, млява, як лунацік, адышоўся да канапы і сеў у той прытульны куток, дзе любіла сядзець Марына Паўлаўна.
    Ен адчуваў глыбокую да ўсяго апатыю і дзіўнае, амаль шчаслівае палягчэнне. Нібы нёс ён нейкую вельмі патрэбную, але разам з тым і вельмі цяжкую ношку, якую цяпер скінулі ў яго з плеч. Можа дрэнна, можа пуста будзе без яе потым, але ў гэтую першую хвіліну над усім пануе адно салодкае адчуванне раптоўнай палёгкі. I хочацца, каб адчуванне гэтае цягнулася бясконца, каб не было ні думак ніякіх, ні турбот, каб адно слухаць, як па ўсім целе пераліваецца цудоўная ўсеабдымная змора.
    У такім стане заспеў Сымона Карызну Пацяроб, які з’явіўся не па доўгім часе пасля візіты партыйнае камісіі. Ен увайшоў, як зазвычай, не паляпаўшы, не папытаўшы дазволу, прыдыбаў да ўнуранага ў сабе Карызны і схіліўся над ім, ёмка пераламаўшы сваю даўгалыгую постаць.
    — Сымонка! Ку-ку?..
    Карызна ўзняў галаву і ўбачыў проста перад сабой яго твар, з выразу якога можна было меркаваць, што Пацяроб або збіраецца чхнуць, або пырснуць несутрыманым смехам.
    Карызна шчыра здзівіўся.
    — Табе смешна?
    I сапраўды Пацяроб засмяяўся — ды такім дзікім смехам, што Карызна гатоў быў падумаць, ці не звар’яцеў часам непераможны старшыня Сівецкага сельсавета.
    — Асэсары... Асэсары прыехалі... Асэсары... ха-хаха-ха!..
    Але смех Пацяробаў так жа раптоўна апаў, як і ўзняўся. Стаўшы зноў сур’ёзным, ён скрывіўся ў іранічна-плаксівую міну і далажыў Карызну:
    — А я ўжо, Сымонка,— кулдык... Прыйшла паперка з раёна, каб зараз жа перадаў справу намесніку... А ты, любачка, таксама маеш паперку?
    Карызна дасадліва махнуў рукой.
    — Ці аб гэтым справа?..
    — Аб чым жа, золатка?
    Карызна зрабіў разгублена-няпэўны жэст.
    — Няма нічога... разумееш? Нічога няма... Гарадзілі мы з табсй, гарадзілі... I раптам — пуста...
    Пацяроб зразумеў гэтыя словы па-свойму і ўпаў у грознае абурэнне.
    — Гэта мы пабачым яшчэ, як яно пуста! Яны думаюць, што яны толькі разумеюць. А можа мы бралі лінію на поўную перамогу сацыялізма? А можа мы наперадзе ўсіх ішлі ўдарным штурмам, каб дагнаць і перагнаць? Мы таксама кроў лілі за Савецкую ўладу! Мы таксама рабочымі на фабрыцы працавалі і ведаем, як гнуць пралетарскую лінію... Мы яшчэ паглядзім, хто на чыё пераверне!..
    Сымон Карызна з вялікім здзіўленнем слухаў бязглуздую мітынгоўшчыну Пацяроба і, як той суняўся нарэшце, не ўтрымаўся ад таго, каб з поўнай шчырасцю не канстатаваць:
    — Ну і дурны ж ты, Пацяроб, да немагчымасці.
    Пацяроб спопрыску хапіў быў далей:
    — Нам не ўпершыню цярпець за рэвалюцыю...
    Але абдумаўся, дабраў сэнсу Карызнавае заўвагі і, зноў пераламаўшы сваю несусветную даўгалыгасць, твар у твар прыхіліўся да Карызны.
    — А ты, Сымонка, разумны?
    I зарагатаў злосньім паскудным смехам, ад якога ў Карызны па ўсім целе прабегла дрыготка агіды і жудасці. Ен не мог далей трываць прысутнасці Пацяроба і рашуча ўзкяўся.
    — Ну, я пайду...
    Пацяроб нахабна і хітра падміргнуў яму.
    — Сымонка, куды ж гэта ты, даражэнькі?
    Карызна зразумеў сэнс яго падміргвання, і моцнаю патугаю волі стрымаўшы сябе, каб не плюнуць яму ў твар, адказаў з наўмысна-рэзкай прастатой:
    — Да Веры Засуліч.
    — Схадзі, Сымонка! Схадзі, любачка...
    I ён зноў падміргнуў яму з тым жа брудным, нахабным намёкам.
    Ідучы з хаты і адчуваючы за плячыма ў сябе прыкрую, ліпучую прысутнасць Пацяроба, Сымон Карызна сам сабе дзіваваў:
    — Няўжо я мог плячо ў плячо працаваць з гэтым чалавекам?
    ...Яшчэ з сянец у Веры Засуліч пачуў Карызна да краю абрыдзелае брынканне гітары і хацеў быў ужо завярнуцца назад, але ўспомніў, што болып няма куды ісці, і з адчайнай рашучасцю чалавека, якому няма ўжо чаго больш губляць, адчыніў дзверы.
    Вера чамусьці страшэнна перапалашылася ягоным прыходам і, ускочыўшы з месца, стаяла ў незразумелай Карызну разгубленасці. Затое Андрэй Шыбянкоў адчуваў сябе цалкам вальготна. Ен, не кідаючы брынкаць на гітары, нядбайна падрыгваў адной нагой і глядзеў проста на Карызну ўпартым іранічна-насмешлівым поглядам.
    Выгляд гэтага чалавека абудзіў у Карызны ўвесь запас нутраных сіл, якія яшчэ драмалі ў ім, і ён з нечаканай нават для самога сябе рэзкасцю звярнуўся да Шыбянкова:
    — Андрэй! Выйдзі адсюль, нам трэба пагаманіць з Верай Міхайлаўнай.
    Шыбянкоў, не зважаючы на ягоныя словы, па-ранейшаму ўсміхнуўся яму ў твар ды яшчэ ў дадатак да ўсяго засвістаў пад нос сабе нейкі нахабны матыўчык, які выразней слоў гаварыў Карызну: «Яшчэ невядома, хто тут мае права астацца: ты ці я...»
    Тады Вера Засуліч, заўважыўшы, як страшна збялеў Карызна і якім дзікім агнём загарэліся ў яго вочы, падбегла скоранька да Шыбянкова і спалохана, але разам з тым і пяшчотна папрасіла яго:
    — Ты ідзі, Андрэй... Мы пагаворым... Ты потым прыйдзеш... Добра?
    I ў гэтае апошняе «добра» яна ўліла столькі інтымнасці, што яно кальнула Карызну бадай не менш, як уся нахабнасць Андрэя.
    Андрэй пайшоў. Карызна з глыбокай палёгкай сеў на канапу і паклікаў да сябе Веру.
    — Хадзі, Вера, сядзь тут, ля мяне.
    Вера села поплеч і з мілай, пакорлівай ласкай падала яму абедзве рукі. Карызна прагавіта схапіў іх і затуліў імі свой распалены твар. Так сядзеў ён колькі хвілін, ахаладжваючы мяккім прыткненнем яе маленькіх рук сваё мімавольнае ўзрушэнне. Потым, адкрыўшы твар, з яснай пранікнёнасцю зірнуў на яе і загаварыў паволі — цвёрда і мнагазначна: