• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Важным дадаткам да земляробчажывёлагадоўчай гаспадаркі служылі паляванне і рыбалоўства. Паляванне мела два напрамкі: харчовае(паляванне на высакароднага аленя, зубра, дзіка, казулю, гуся, лебедзя, цецерава) і футравае (паляванне на баброў, лісіц, куніц, мядзведзяў, вавёрак, ваўкоў, зайцоў).
    Хатнія промыслы былі таксама неад’емнай часткай натуральнай сялянскай гаспадаркі. Аб прадзенні і ткацтве 68
    сведчаць шматлікія знаходкі археолагамі чырвонашыферных прасніц. У іх адтулінах часам трапляюцца рэшткі драўляных верацёнаў (знойдзены ў Мінску, Гродне, Полацку). Драўляныя часткі ткацкага станка — збоі і чаўнок — знойдзены ў Гродзенскім Старым замку разам з абломкам драўлянага навоя, яго касцянымі галоўкамі і драўляным грэбнем для часання кудзелі і воўны (Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972. С. 85 — 86.). Адбіткі тканін археолагі знайшлі і на ганчарных вырабах. 3 ільну, канапель і воўны рабілі пражу, потым ткалі палатно (тканіна з расліннай сыравіны) і сукно (тканіна з воўны). Такія самаробныя тканіны выкарыстоўваліся для пашыву адзення і ў хатняй гаспадарцы.
    Апрацоўка скур і пашыў вопраткі з іх таксама мелі ў сялянскай гаспадарцы характар хатняга промыслу. Апрацаваныя скуры, асабліва футры, у разглядаемы перыяд былі адным з галоўных відаў даніны на карысць князя, царквы або мясцовага баяра (феадала). Яны былі і важнейшым відам экспарту.
    Адным са старажытных хатніх промыслаў быў выраб посуду. Ганчарства ўжо існавала як рамяство, але значную колькасць посуду з дрэва і гліны рабілі самі абшчыннікі для ўласнага выкарыстання.
    Надзвычай важным працэсам, які адбываўся менавіта ў перыяд станаўлення феадальных адносін, быў працэс выдзялення рамяства як важнейшай галіны эканамічнага жыцця.
    3 працзсам развіцця рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі звязаны і працэс узнікнення і росту гарадоў. На Беларусі найбольш буйнымі цэнтрамі развіцця рамяства станавіліся Полацк, Тураў, Мінск, Віцебск, Новагародак (Навагрудак), Гродна, Брэст і інш. Дарэчы, працэс аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі ўзмацняецца ў XI ст., да якога адносіцца ўзнікненне большасці старажытных гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Вылучаюцца і прафесіяналырамеснікі ў вёсцы.
    Адным з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі (здабывалі жалеза з балотных і дзярновых руд), а таксама кавалі (выраблялі жалезныя прылады працы і бытавыя рэчы). Кавалі мелі горан і кавадлу, a таксама клешчы і молаты розных памераў. Выплаўкай жалеза ў сырадуўных горнах займаліся ў асноўным вясковыя кавалі. Яны пастаўлялі жалеза і ў гарады.
    У гарадах у галіне апрацоўкі жалеза з’явілася не менш 16 прафесій. У XI — XII стст. беларускія рамеснікі выраблялі
    69
    больш за 100 відаў жалезных вырабаў: косы, сярпы, сякеры, малаткі і іншыя прылады працы, рсзныя віды зброі (мячы, кальчугі, шлемы), прадметы быту і ўпрыгажэння. Аб тэхнічным узроўні металургічнай вытворчасці сведчыць прымяненне рамеснікамі зваркі, ліцця, наваркі і загартоўкі сталі.
    У IX — X стст. як самастойная галіна рамяства вылучаецца ювелірная справа. 3 высакародных (галоўным чынам серабра) і каляровых металаў рамеснікі рабілі жаночыя ўпрыгажэнні — грыўны, падвескі, бранзалеты, пярсцёнкі і інш. Выкарыстоўваліся розныя тэхнічныя прыёмы іх вырабу: адліўка ў жосткія (каменныя) і пластычныя (пясок, гліна, фармовачная зямля) формы, выраб кованага і цягнутага дроту, гравіроўка і чаканка кропкавых, кружковых і іншых арнаментаў. Аб высокім узроўні майстэрства ювеліраў старажытнай Беларусі сведчыць крыж Ефрасінні Полацкай, зроблены ў 1611 г. майстрам Лазарам Богшам. Гэты крыж з каштоўнага дрэва быў абкладзены залатымі пласцінамі з жэмчугам і самацветамі. Асэблівую каштоўнасць мелі эмалевыя мініяцюры з арнаментам і выявамі святых. Крыж знік у час Вялікай Айчыннай вайны з Магілёва і да сённяшняга часу не знойдзены.
    Значнае развіццё атрымала на Беларусі ганчарства і наогул кераміка дзякуючы вялікім запасам гліны. Ганчарнае кола пачало прымяняцца на Беларусі ў IX — X стст. Паступова наладжваўся выраб кафлі для ўпрыгожвання печак, грубак, сцен (вядома, у багатых пакоях).
    Развіваецца гарбарства, апрацоўка камню і дрэва, разьба па косці, прадзенне, ткацтва і інш. Рукамі рамеснікаўбудаўнікоў былі створаны выдатныя помнікі архітэктуры: Сафійскі сабор у Полацку (XI ст.), Каменная вежа ў Камянцы (XI ст.), СпасаЕфрасіннеўская царква (сярэдзіна XII ст.), Каложская царква ў Гродне(ХІІ ст.) і інш.
    Свае прадукты рамеснікі ў большасці выпадкаў для рынку не выраблялі, а папярэдне забяспечвалі сябе заказам з боку пакупніка. Гэта тлумачыцца слабым развіццём у Полацкім і Тураўскім княствах таварнаграшовых адносін, поўным панаваннем натуральнай гаспадаркі. Унутраны рынакбыўяшчэ вузкім, і рамеснік не мог быць упэўнены, што яго прадукцыя заўсёды знойдзе попыт. Заказ аплочваўся натурай, неабходнымі рамесніку прадуктамі, радзей грашыма.
    У сувязі з ростам грамадскага падзелу працы развіваліся гарады. У асновеўзнікнення многіх гарадоў былі феадальныя і княжацкія замкі або пагранічныя крэпасці, а магчыма, і сельскія пасяленні, дзе паступова павялічвалася роля рамя70
    ства. Горад быў звязаны з бліжэйшай сялянскай акругай, прадуктамі якой ён жыў, і з насельніцтвам, якое забяспечваў рамеснымі вырабамі. У той жа час і частка гарадскога насельніцтва захоўвала сувязь з земляробствам. У XII ст. на сучаснай тэрыторыі Беларусі налічвалася 33 гарады.
    Старажытнабеларускі горад складаўся з дзвюх частак: умацаванага дзяцінца (града) і рамеснагандлёвага пасада, дзе знаходзіўся рынак. Рамеснікі падзяляліся на свабодных і залежных (княжацкіх і баярскіх). Гарадскую знаць складала баярства.
    Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі былі Полацк і Тураў, у якіх пражывала некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. Яны адначасова з’яўляліся адміністрацыйнымі і ваеннымі цэнтрамі.
    Аддзяленне рамяства ад земляробства і горада ад сяла выклікала развіццё гандлю. Цэнтрамі ўнутранага гандлю былі гарады. Яны мелі рынкі, на якіх ішоў гандаль як прадуктамі харчавання, так і рамеснымі вырабамі. На рынкі прывозілі тавары і заморскія купцы. Знешні гандаль вёўся ў асноўным у тых гарадах, якія стаялі на рэках. Важнае значэнне меў водны шлях ”з варагаў у грэкі”. Ён звязваў усходнееўрапейскія землі паміж сабою, а таксама Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй. Ад Царграда па Чорным моры гандлёвыя караваны плылі да вусця Дняпра. Потым па Дняпры караваны плылі да яго вярхоўя. На поўначы водны шлях раздвойваўся. Паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной, a таксама паміж Заходняй Дзвіной і Ловаццю былі волакі, таму што тут водны шлях перарываўся. Далей адна яго ветка ішла па Заходняй Дзвіне, а другая — па Ловаці, возеры Ільмень, рацэ Волхаў, Ладажскім возеры, рацэ Няве ў Варажскае (Балтыйскае мора) і ў Скандынавію. Вялікі гандлёвы шлях абагачаў тыя землі, праз якія ішоў, у тым ліку і Полаччыну. Полацк панаваў на заходняй частцы воднага шляху. Туг былі волакі, а значыць, і склады, факторыі купцоў, у тым ліку замежных. Напрыклад, у канцы XII ст. немцы мелі свае двары ў розных гарадах Полаччыны. Найбольш заможныя купцы Полаччыны мелі вялікі ўплыў у грамадстве, у прыватнасці ў полацкім вечы.
    3 беларускіх зямель вывозілі футру, воск, мёд, лён, зброю і іншыя тавары, якія ішлі на рынкі Заходняй Еўропы і Усходу. 3 Блізкага Захаду і Візантыі паступалі прадметы раскошы: тканіны, вострыя прыправы, грэцкія арэхі, шкляны посуд.
    У Полацкім, Тураўскім і іншых княствах на тэрыторыі
    71
    Беларусі існавала даволі развітае па тым часе грашовае абарачэнне. Яно было даволі стракатым. Грошы з каштоўных металаў паступова прыходзяць на змену грошамжывёле і грошамфутрам (кунам). Самай буйной грашовай адзінкай была грыўна, якая ўпамінаецца ў 882 г. Сярэбраныя грыўнызліткі каштавалі па вазе.
    Насельніцтва Беларусі карысталася таксама манетай іншаземнай чаканкі, якая мелася ў параўнальна вялікай колькасці. Археолагі знайшлі некалькі тысяч скарбаў іншаземных манет. Арабскія дырхемы былі амаль што выключна сярэбраныя, зрэдку залатыя, і хадзілі або цэлымі, або дзяліліся на часткі. Еўрапейскія манеты з’явіліся на Беларусі ў XI ст. і чаканіліся амаль выключна ў Нямеччыне. Знойдзены таксама рымскія, польскія і чэшскія манеты. Але развіццё гандлю і грашовага абарачэння не мяняла агульнага натуральнага характару гаспадаркі беларускіх зямель. Таварная вытворчасць з’яўлялася толькі невялікай часткай грамадскай вытворчасці.
    Ацэньваючы ўзровень развіцця сельскай і гарадской гаспадаркі беларускіх зямель у перыяд станаўлення феадальных адносін, трэба падкрэсліць дынамізм адбываўшыхся зрухаў, іх развіццё ў рэчышчы агуль наеўрапейскіх працэсаў. Разам з тым натуральны характар гаспадаркі быў відавочным. Эканамічныя сувязі наладжваліся галоўным чынам з ’’дальнім замежжам”. Гандаль у асноўным ішоў той сыравінай і рэчамі з яе, якіх не існавала ў адпаведнай мясцовасці.
    3.3.	Шматукладнасць раннефеадальнай эканомікі.
    Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці
    Разглядаемы перыяд — IX  першая палова XIII стст., — як ужо адзначалася, характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Разам з тым у продкаў белару саў, як і ва ўсіх усходніх славян, у гэты час існавалі даволі моцныя традыцыі ранейшай абшчыннасці і выразныя праявы хатняга рабаўладальніцтва. Такім чынам суіснавалі як бы тры ўклады ў арганізацыі вытворчасці і грамадскага жыцця: раннефеадальны, абшчынны і рабаўладальніцкі.
    Абшчына захавалася ад старажытных часоў першабытнасці, калі аднаасобна чалавек не мог займацца падсечным земляробствам і паляваннем на буйных жывёл (пры толешнім узроўні паляўнічай зброі). Важную ролю ў арганізацыі жыц72
    ця і вытворчасці земляробаў працягвала адыгрываць абшчына і ў раннім сярэднявеччы. Абшчыннікісмерды былі свабоднымі ў распараджэнні ворыўнай зямлёй, а таксама маглі пакінуць яе (але гэта нельга ацэньваць з сучасных пазіцый як волю: невыпадкова астракізм — выгнанне з родных месцаў — лічыўся самым вялікім пакараннем у антычным свеце; чалавек меў вельмі мала шанцаў на аднаасобнае выжыванне). Абшчынай абаранялася маёмасць, аднаўлялася разбуранае ці спаленае жыллё, ажыццяўляўся суд, сгалі збірацца падаткі на карысць князя ці баярына і г.д.