• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    77
    палітычнае і культурнае развіццё (Беларусістыка //Беларусь у Вялікім Княстве Літоўскім. Мн., 1992. С. 121 — 122).
    Першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага быў Навагародак. Як сведчаць археалапчныя даследаванні, у XII — XIII стст. Навагародская зямля дасягнула значнага эканамічнага і культурнага развіцця, а сам Навагародак стаў багатым горадам і моцнай крэпасцю. Землі вакол яго былі даволі ўрадлівымі і давалі добрыя ўраджаі. У самім горадзе вядучай галіной рамяства была апрацоўка каляровых і каштоўных металаў. Значная частка ювеліраў станавілася заможнымі гараджанамі. Развіваліся і іншыя рамёствы: выплаўка і апрацоўка жалеза, дрэва, ганчарнае, кастарэзнае. Навагародак меў шырокія знешнія сувязі, вёў гандаль з Полацкам, паўднёварускімі гарадамі, Прыбалтыкай, Польшчай, Візантыяй, Блізкім Усходам.
    На падставе высокага развіцця земляробства, рамёстваў і гандлю багацелі мясцовыя феадалы, аб чым сведчаць іх пахаванні. Навагародская зямля мела даволі развітыя феа дальныя адносіны, значную маёмасную дыферэнцыяцыю, перажывала эканамічны ўздым. Яе кпязі і феадалы былі зацікаўлены ў пашырэнні тэрыторыі княства. У гэтыя ж часы па шэрагу прычын страчвае сваю былую магутнасць Гіолацкае княства, якое ў XIII ст. не было ўжо настолькі багатым і моцным.якуХІ — ХІІстст. Полаччына пазбаўляецца выхаду ў Балтыйскае мора, а зацяглая барацьба з крыжакамі падрывае яе ваенную моц. У выніку дзяржаўнаўтваральная ініцыятыва на беларускіх землях стала пераходзіць ад Полацка да Навагародка. Паступова вакол апошняга пачынае фарміравацца новая дзяржава — Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Ролю Навагародчыны ў гістарычным працэсе стварэння новай дзяржавы вызначала тое, што ў перыяд нашэсця на ўсходніх славян манголаў і крыжакоў беларускае Панямонне было адносна бяспечнай тэрыторыяй. Тут ратаваліся ад заваёўнікаў і шматлікія бежанцы, што ўзмацняла прадукцыйныя сілы Навагародскай зямлі. Гэтая зямля разам з суседнімі літоўскімі стала ядром фарміравання новай дзяржавы, а Навагародак — яго сталіцай.
    Першым вялікім князем літоўскім быў Міндоўг, які каранаваўся ў 1253 г. з бласлаўлення папы рымскага Інакенція XIV. М.І.Ермаловіч лічыць, што Міндоўг быў запрошаны ў 1246 г. у Навагародак на княжанне ў якасці наёмніка.
    Характэрна, што Полацкая і Віцебская землі ў 60я гг. XIII ст. мірна далучаюцца да Вялікага княства Літоўскага, захоўваюць у яго межах значную аўтаномію. У той жа час 78
    літоўскія феадалы супраціўляюцца ўтварэнню Вялікага княства, Міндоўг і яго сын Войшлак вынішчаюць іх значную частку.
    Вялікія князі літоўскія Лютавар, Віцень, Гедымін далучылі да дзяржавы ТураваПінскае і Чарнігаўскае княствы. Менавіта пры Гедыміне (княжыў у 1316 —1341 гг.) завяршылася аб’яднанне тэрыторыі Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, якая была старажытным крывіцкім паселішчам, адным з цэнтраў славянскай каланізацыі балтаў. Славяне ў гэтай дзяржаве займалі 9/10 яго тэрыторыі і складалі 8/10 насельніцтва, на старабеларускай мове вялося дзяржаўнае справаводства.
    Такім чынам, можна зрабіць выснову, што пасля заняпаду старажытных усходнеславянскіх дзяржаўкнястваў на тэрыторыі ўсходняга славянства і балтаў пачынае складвацца Беларускалітоўская дзяржава, якая адыграла рашаючую ролю ў фарміраванні беларусаў. У той час, як манголататарскае нашэсце замарудзіла працэс палітычнага аб’яднання ўсходнерускіх і паўднёварускіх (украінскіх) зямель, падарвала іх прадукцыйныя сілы, беларускія землі гэтага пазбеглі. Іх прадукцыйныя сілы яшчэ больш узраслі, аб’яднанне паскорылася пад пагрозай нашэсця татараў і крыжакоў. Такімчынам, фарміраваннетэрыторыі Беларусі і ўтварэнне беларускай народнасці пайшлі хутчэй, чым у іншых усходнеславянскіх землях. Культурныя цэнтры на Беларусі не былі разбураны, на іх развіццё аказвалі ўплыў балцкая культура і культура Заходняй Еўропы, што спрыяла дасягненню ёю высокага ўзроўню.
    Сын Гедыміна вялікі князь Альгерд (княжыў у 1341 — 1377 гг.) у 1362 г. перамог татараў у бітве на Сініх водах і далучыў да Вялікага княства Кіеўшчыну, Валынь, Падолле. На ўсходзе Альгерд пашырыў свае ўладанні да Мажайска і Каломны. Дзяржава Альгерда заняла абшары ад Балтыйскага да Чорнага мора, ад Падляшша да Падмаскоўя. Балцкія тэрыторыі складалі ў гэтай дзяржаве толькі 1/12 часткі, а насельніцтва прыкладна 10 %. Адбывалася не толькі тэрытарыяльнае пашырэнне, палітычны ўздым, але і эканамічны ўздым і росквіт дзяржавы.
    Палітыка цесна перапляталася з эканомікай і ў міждзяржаўных адносінах. Экспансія Тэўтонскага ордэна (крыжацкай дзяржавы на ўзбярэжжы Балтыйскага мора) супраць Польшчы і Літвы прымусіла сына Альгерда Ягайлу заключыць у 1385 г. Крэўскую ўнію, па якой ён прыняў
    79
    каталіцтва, стаў польскім каралём, абавязаўся хрысціць па каталіцкім абрадзе язычніцкія Жамойцію і Аўкштайцію, каб спыніць на іх крыжацкія набегі. Галоўным эканамічным патрабаваннем польскай шляхты і каталіцкай царквы было права набыцця зямель у Вялікім княстве Літоўскім. Эканамічныя інтарэсы таксама набываюць своеасаблівую рэлігійную афарбоўку. Так, каб забяспечыць сабе падтрымку родзічаў і прыбліжаных, прыняўшых услед за ім каталіцтва, а таксама заахвоціць іншых, Ягайла ў 1387 г. выдае прывілей, у якім феадалы каталіцкага веравызнання атрымалі неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, былі вызвалены ад выканання шэрага дзяржаўных павіннасцяў.
    Аднак феадалы Вялікага княства, перш за ўсё праваслаўныя, адчулі перспектыву пагаршэння свайго эканамічнага становішча і адмовіліся прыняць умовы ўніі. Іх супраціўленне ўзначаліў стрыечны брат Ягайлы Вітаўт. Літоўскай шляхце ўдалося адстаяць самастойнасць княства, свой урад, казну, палякам забаранілі набываць землі і сяліцца ў Беларускалітоўскай дзяржаве. Фактычна застаўся толькі ваенны саюз з Польшчай супраць крыжакоў. Гэты саюз дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму ордэну каля Грундвальда і ліквідаваць назаўсёды небяспеку крыжацкай агрэсіі.
    Пры Вітаўце Вялікім (княжыў у 1392 — 1430 гг.) Вялікае княства Літоўскае і Рускае дасягнула сваёй найвышэйшай магутнасці. Да яго было далучана ўсё Смаленскае княства, устаноўлены пратэктарат над Разанскай, Ноўгарадскай, Пскоўскай землямі, пашыраны і ўмацаваны межы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Развіццю адзінай эканамічнай прасторы спрыяла ўнутраная перабудова дзяржавы: праводзілася палітыка адхілення ад улады мясцовых радоў і ўвядзення ваяводстваў і намесніцтваў (Віленскае, Полацкае, Віцебскае, Смаленскае, Менскае, Навагародскае, Мсціслаўскае, Падольскае, Берасцейскае, Валынскае, Браслаўскае, Кіеўскае), што ўмацоўвала цэнтральную ўладу, спрыяла развіццю эканомікі.
    У Вялікім княстве паступова развіваліся класічныя еўрапейскія інстытуты дзяржаўнай улады, складалася своеасаблівая форма саслоўнапрадстаўнічай манархіі, шляхецкая дэмакратыя. Заканадаўства было акумулявана ў трох Статутах Вялікага княсгва Літоўскага (1529, 1566, 1588 гг.), якія абагулілі тагачасныя дзяржаўнаправавыя ідэі, і некаторыя з іх апярэджвалі свой час. У Статутах былі замацаваны не толькі асновы дзяржаўнасці, але і маёмасныя адносіны — 80
    гаспадарчае права, якое было распрацавана з улікам сусветнага вопыту (перш за ўсё рымскага права) і мясцовых традыцый, звычаёвага права. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, дзе карысталіся рымскім правам, выкладзеным на незразумелай для многіх лацінскай мове, тэксты Статутаў былі выкладзены на старабеларускай мове, якая была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім.
    Перамога над крыжакамі спрыяла развіццю гандлёвых і культурных сувязяў з Еўропай праз Балтыйскае мора, укараненню агульнаеўрапейскіх традыцый у эканоміцы, праве, культуры, адукацыі (магдэбургскае права, цэхі, кнігадрукаванне, нормы канстытуцыйнага права і г.д.). Разам з тым у Вялікім княстве Літоўскім былі створаны значныя культурныя каштоўнасці, якія ўзбагацілі духоўную агульнаеўрапейскую і сусветную спадчыну. Ва ўмовах духоўнага і палітычнага ўзаемадзеяння адбылося станаўленне самабытнай беларускай, украінскай, літоўскай культур.
    У канцы XV — пачатку XVI ст. рэзка абвастрыліся адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім, якое канчаткова вызваляецца ад татараў і таксама прэтэндуе на збіранне славянскіх зямель. У 1462 г. Вялікі князь Маскоўскі Іван III ажаніўся з апошняй прадстаўніцай візантыйскага імператарскага дома, назваў сябе царом, пераемнікам Візантыі, узяў яе герб (двухгаловага арла) і абвясціў, што ўсе праваслаўныя землі павінны перайсці пад маскоўскую ўладу.
    У ваенных дзеяннях з Вялікім княствам Маскоўскім, якія то сціхалі, то аднаўляліся на працягу XVI ст., Вялікае княства Літоўскае цярпела паражэнні, страчвала землі, яго гаспадарка разбуралася, а людзі знішчаліся. Усё гэта, і асабліва Лівонская вайна 1558 — 1583 гг., у якую было ўцягнута Вялікае княства Літоўскае, прымусіла яго пайсці на цесны саюз з Польшчай. У 1569 г. на сумесным польскалітоўскім сойме ў Любліне была ўтворана федэрацыя — Рэч Паспалітая, а польскі кароль станавіўся і вялікім князем літоўскім. За Вялікім княствам захоўваліся правы аўтаноміі ў аб’яднанай дзяржаве (права мець сваю адміністрацыю, казну, армію, карыстацца беларускай мовай як дзяржаўнай, збіраць соймы ў Слоніме). Праўда, Вялікае княства страціла частку сваей тэрыторыі: па ўніі Украіна адміністрацыйна адыходзіла да Польшчы. 3 часам страчваецца і самастойнасць, эканамічная моц княства, перш за ўсё за кошт палажэння перыферыі вялікай дзяржавы і арэны ваенных дзеянняў з суседзямі.
    81
    Як мы бачым, фарміраванне асаблівасцяў эканамічнага развіцця беларускіх зямель, станаўленне беларускага этнасу адбывалася ў багатых падзеямі гістарычных ўмовах. Развіццё працэсу складання дзяржаўнасці продкаў беларусаў і літоўцаў з’яўлялася вынікам эканамічнага прагрэсу адпаведных тэрыторый. Разам з тым дзяржаўнасць спрыяла далейшаму развіццю эканомікі, пэўным чынам стабілізавала ўнутраныя супярэчнасці, памяншала небяспеку знешніх нападаў. Гэтым і тлумачацца высокі па тым часе ўзровень эканомікі і культуры, які мы бачым на беларускіх землях у перыяд існавання самастойнага Вялікага княства Літоўскага. Геаграфічнае становішча беларускіх зямель у цэнтры, ”на скрыжаванні Еўропы”, спрыяла іх развіццю ў рэчышчы сусветнага эканамічнага, палітычнага і культурнага працэсу, а беларускі народ становіцца адным з найбольш развітых у Еўропе.