• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    У маёнтках сярэдняй і дробнай шляхты рэформа праводзілаея больш павольна. Гэтыя землеўласнікі і раней вымушаны былі дакладна ўлічваць зямельныя надзелы і павіннасці, часам і самі працавалі ў гаспадарцы. Да таго ж землеўпарадкаванне (памера) каштавала вельмі дорага.
    У прыватных маёнтках, як і ў дзяржаўных, аграрныя пераўтварэнні суправаджаліся пашырэннем панскага ворыва і скарачэннем сялянскіх надзелаў. Тут таксама павялічвалася колькасць цяглых надзелаў, у першую чаргу на захадзе і ў цэнтры Беларусі. Адначасова больш выразным становіцца падзел вёсак на цяглыя і чыншавыя. Аднак у канцы XVI ст. у сувязі з пэўным паніжэннем кошту збожжа, а таксама цяжкасцямі Лівонскай вайны ўзрасла колькасць чыншавых надзелаў, даход з якіх быў больш гарантаваным, чым з фальваркаў.
    Трэба адзначыць, што падзел на цяглыя і чыншавыя адбыўся не толькі паміж вёскамі, але і паміж гаспадаркамі ў вёсках, нават і надзелы складаліся з цяглай і чыншавай частак. Асабліва шырока такая практыка ажыццяўлялася ў першай палове XVI ст. Паўсюдна з‘явіліся змешаныя надзелы, якія складаліся з некалькіх доляў розных відаў: цяглай, чыншавай, прыёмнай (прымалася на распрацоўку і вызвалялася ад падаткаў ці падаткі з'мяншаліся на пэўны час). Прыёмныя надзелы, або прыёмныя долі надзелаў, пашыраліся ў перыяд войнаў, калі знішчалася насельніцтва, разбураліся гаспадаркі і шляхта імкнулася хоць якнебудзь пратрымацца і не дапусціць запусцення зямель.
    Па меры росту насельніцтва адбывалася здрабненне сялянскіх надзелаў з 1 — 1/2 да 1/2 — 1/4 валокі. Гэта было звязана таксама з індывідуалізацыяй сялянскай сям’і і яе павіннасцяў. У канцы XVI — першай палове XVII ст. на захадзе Беларусі сярэдні зямельны надзел складаў 0,71
    91
    валокі, тут пераважала паншчыннае вядзенне гаспадаркі, на ўсходзе Беларусі сярэдні надзел быў 0,82 валокі і перавага аддавалася чыншу.
    Фальварачнапаншчынная сістэма да канца XVI ст. зацвердзілася і ў царкоўных, перш за ўсё каталіцкіх, землеўладаннях. Царква таксама стварала фальваркі і пераводзіла сялян на паншчыну і чынш.
    Распаўсюджванне фальварачнапаншчыннай гаспадаркі суправаджалася аслабленнем ролі і нават разбурэннем сялянскай абшчыны, таму што яна стрымлівала імкненне феадалаў павялічыць памеры рэнты, увесці новыя віды павіннасцяў, адасобіць сялянскае землекарыстанне, каб лягчэй было забяспечыць свае інтарэсы. Абшчыну пачалі адлучаць ад раскладу і збору даніны, натуральнага і грашовага аброку. Гэты працэс меў пэўныя вынікі на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі. Аднак на ўсходзе Беларусі абшчына ў той ці іншай форме захоўвалася. Дарэчы, абшчына страхавала сялян ад разарэння шляхам кругавой парукі, што адпавядала і інтарэсам скарбу ці феадала. Абшчына трымала дадатковыя землі, сенажаці, якімі карысталіся ўсе жыхары сяла, збірала чынш, выплату якога гарантавала ў любым выпадку.
    Як ужо адзначалася, правядзенне рэформы, яе тэмпы былі розныя ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкія гаспадаркі былі цесна звязаны з рынкам, яны актыўна выкарыстоўвалі сваё права бяспошліннага гандлю. Рэформа тут была завершана да канца XVI ст. На паўночным усходзе Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна (1558 — 1583 гг.) і землі займаліся рускімі войскамі, а таксама на ўсходзе, дзе Вялікае княства межавала з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь і феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так паслядоўна і актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тут пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Валочны надзел на ўсходзе параўнальна шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVII ст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў. Тут пераважаў аднавалочны памер надзела, у той час як на захадзе — паўвалочны.
    Галоўнай мэтай аграрнай рэформы сярэдзіны XVI — першай паловы XVII ст. было павышэнне даходнасці феадальнай гаспадаркі. На гэта былі накіраваны ўсе азначаныя мерапрыемствы. Наколькі яны дасягнулі сваёй мэты? На жаль, прамых сведчанняў павелічэння прыбытку феадалаў, а таксама прадукцыйнасці працы вельмі мала. Так, напрык92
    лад, у Бабруйскай воласці ў 1566 г. даход складаў 402 капы грошаў, а пасля рэформы ў 1639 г. — 1776 коп грошаў. Даход павялічыўся па масе чыстага серабра на 40 % у асноўным за кошт пераразмеркавання атрыманага прадукту на карысць феадала і часткова за кошт паляпшэння агратэхнікі. У 1594 г. слонімскі стараста Леў Сапега павялічыў паншчыну, чынш, натуральны аброк на 50 — 80 %. Потым, як вядома, паншчына яшчэ павялічвалася да 3 —4 дзён, a ў некаторых маёнтках і да 6 дзён на тыдзень. Будаўніцтва палацаў, замкаў, рост багацця феадалаў былі вынікам рэформы, якая ўдасканальвала арганізацыю працы, але галоўным чынам шляхам узмацнення феадальнага прыго
    НУ
    Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяў суправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый у адзін классаслоўе — прыгоннае сялянства. Гэта знайшло адлюстраванне і ў заканадаўстве.
    Адным з першых дакументаў, якія сведчылі аб пачатку запрыгоньвання сялян у Вялікім княстве Літоўскім, быў прывілей 1447 г., які пацвярджаў прывілеі, выдадзеныя шляхце ў 1387, 1432, 1434 гг. Прывілей 1447 г., у прыватнасці, пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян.
    Першы Статут Вялікага княства Літоўскага (1529 г.) — усеагульны звод законаў — адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Яны страчвалі права ёю распараджацца без згоды феадала. ’’Уставай на валокі” (1557 г.) сяляне фактычна замацоўваліся за зямельнымі надзеламі.
    Землеўладальнікі былі зацікаўлены ў павелічэнні колькасці сялян, якія пражывалі на іх землях, таму ўчынялі ўзброеныя набегі на суседзяў і захоплівалі сялян, адвозілі іх да сябе, а таксама давалі прытулак беглым сялянам. Каб пакласці гэтаму канец, пад націскам шляхты другі Статут Вялікага княства Літоўскага (1566 г.) уводзіў 10гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто іх хаваў. Забаранялася хаваць сялян і ў гарадах.
    Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых сялян да 20 гадоў. Ён пазбаўляў сялян права пераходу і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, заплаціўшы пану 10 коп грошай, а таксама ўсе пазыкі і дапамогі, якія ён атрымаў 93
    ад пана, аднак выплаціць такія грошы было вельмі цяжка: у 80я гг. XVI ст. 10 коп грошай каштавала палова апрацаванай валокі. Страціўшым права распараджацца сваёй зямлёй і асобай забаранялася арандаваць зямлю, ісці ў наймы. Абмяжоўвалася іх права распараджацца і сваёй маёмасцю. Селянін мог пазычаць грошы ці маёмасць, браць крэдыт пад залог маёмасці (але не пад залог зямлі) без дазволу пана не больш як на 2 капы грошай, даваць паручыцельства не больш чым на 4 капы грошай.
    У цэлым у канцы XVI — першай палове XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім канчатковафактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін адчужаўся ад сваёй спрадвечнай маёмасці, быў пазбаўлены права свабодна ёю распараджгцца. Селяніну без дазволу пана забаранялася ісці ў наймы. Ён стаў аб’ектам залогу, купліпродажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна. Такім чынам, сяляне — асноўныя вытворцы грамадскага багацця — апынуліся на самай ніжэйшай ступені феадальнага грамадства. Адначасова трэці Статут Вялікага княства Літоўскага пашырыў правы шляхты, незалежна ад яе паходжання і веравызнання, адмежаваў яе ад астатняга грамадства як вышэйшае саслоўе.
    Так у другой палове XVI — першай палове XVII ст. на беларускіх землях у цэлым завяршыўся працэс фарміравання і юрыдычнага замацавання рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыя саслоўныя прывілеі і абавязкі шляхты; пазбаўленне сялян правоў на зямлю і замацаванне іх за зямлёй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.
    Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяў, у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI — першай паловы XVII ст. была ўпарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскія сем’і замацоўваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці землеўладальніка.
    Удасканаленая арганізацыя гаспадаркі і пазаэканамічнае прымушэнне сялян суправаджаліся павышэннем прадукцыйнасці працы, што для таго часу было сведчаннем прагрэсу. Але паступова з развіццём рамяства і гандлю, таварнаграшовых адносін фарміруюцца новыя асновы грамадства, адначасова вызначаюцца і супярэчнасці іх з асновамі феадальнай сістэмы. Натуральная гаспадарка, уласцівая класічнаму феадалізму, адыходзіць у мінулае. 94
    4.4.	Развіццё рамяства і гандлю, таварнаграшовых адносін. Беларускія гарады
    У нетрах феадальнай сістэмы зараджаліся новыя эканамічныя адносіны. Яны былі звязаны з развіццём рамяства і гандлю. У XIII — першай палове XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім, як і ў цэлым у Еўропе, адбываецца бурнае развіццё рамеснай вытворчасці. Гэтаму спрыяў рост прадукцыйнасці сельскагаспадарчай працы і прыбавачнага прадукту, які дазваляў пракарміць значную частку насельніцтва, не звязаную з сельскагаспадарчай вытворчасцю. Феадалы, а таксама заможныя сяляне імкнуліся купляць добра вырабленыя на высокім узроўні спецыялістамірамеснікамі прылады працы, прадметы быту, якія ў сваю чаргу спрыялі павышэнню вытворчасці сельскагаспадарчай працы.
    3 вёсак рамеснікі перасяляліся бліжэй да замкаў феадалаў, у мястэчкі (невялікія паселішчы гарадскога тыпу) і гарады — цэнтры рамяства і гандлю. Развіццё рамяства ў сваю чаргу спрыяла іх росту і росквіту.
    На Беларусі былі шырока распаўсюджаны розныя віды рамёстваў. Найбольш значнай была апрацоўка металаў, у якой развівалася шырокая спецыялізацыя. Да сярэдзіны XVII ст. у металаапрацоўцы выдзелілася не менш 25 прафесій, у тым ліку кавалі, слесары, кацельшчыкі, меднікі, лудзільшчыкі, бляхары і інш. Яны выраблялі шырокі асартымент прылад працы і гаспадарчых прадметаў, сярод якіх былі сашнікі, сярпы, матыкі, косы, абады для колаў, падковы, сякеры, нажы, зубілы, малаткі, долаты, нажніцы, іголкі, рыбалоўныя кручкі, замкі, клямкі, завесы і г.д. Асобай прафесіяй быў выраб зброі.