Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Патрэцяе, прыкметныя ўнутрыпалітычныя змяненні ў Рэчы Паспалітай. Пад уплывам мацнеючых таварнаграшовых адносін у той часткі пануючага класа, якая займалася прадпрымальніцтвам і рацыяналізацыяй гаспадаркі, павялічвалася зацікаўленасць у бесперашкодным развіцці рынку, паляпшэнні агульных умоў развіцця эканомікі краіны. Яны імкнуліся да пэўнага ўрэгулявання ўнутрыдзяржаўнага ладу, спрабавалі ўтаймаваць свавольства магнатаў. Пад іх уздзеяннем у 60 —70я гг. XVIII ст. былі праведзены адміністрацыйныя рэформы, якія ўзмацнілі цэнтральны апарат дзяржаўнай улады: на сеймах абмя жоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, былі створаны адміністрацыйныя органы па галінах кіравання, заснавана Скарбавая камісія — спецыяльны дзяржаўны орган па кіраванні фінансамі, ажыццяўленні судовых функцый па фінансавых справах, нагляду за гандлем.
У 1775 г. былі выдадзены законы, якія дазвалялі беларускім мяшчанам набываць феадальныя маёнткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем без страт сваіх шляхецкіх правоў. Значнай колькасці багатых мяшчан прысвоена званне шляхты.
Станоўчы ўплыў на гаспадарчае развіццё зрабілі перадавыя эканамічныя вучэнні, якія ў другой палове XVIII ст.
109
распаўсюджваліся на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы. У гэты час тут былі вядомы погляды французскіх эканамістаў Ф.Кенэ, А.Цюрго і іншых фізіякратаў, якія выступалі за ўзмацненне буйнога земляробства, увядзенне свабоды гандлю, патрабавалі прававых гарантый прыватнай уласнасці ад феадальнага свавольства, крытыкавалі феадальнапрыгонніцкія парадкі.
Пачацвёртае, меры па развіцці гандлю і сродкаў зносін. У другой палове XVIII ст. праз палескія балоты пракладваюцца пінскаслонімскі і пінскавалынскі тракты. Па рашэнні Скарбавай камісіі праводзяцца работы па ачыстцы і рэгуліроўцы рэк, збудаванні рачных партоў, будаўніцтве дарог і мастоў. У 1784 г. закончана будаўніцтва канала, які праз Шчару, Ясельду і Прыпяць злучыў Нёман з Дняпром. У 1781 — 1784 гг. быў пабудаваны другі канал, які адкрываў шлях з Прыпяці ў Заходні Буг.
3 мэтай навядзення парадку ў гандлі ў 1766 г. уводзяцца адзіныя для Вялікага княства Літоўскага меры вагі, аб’ёму і даўжыні. Робіцца спроба зблізіць іх з адзінкамі вымярэння іншых дзяржаў, у тым ліку і Польшчы.
У 1764 г., а потым у 1775 г. урад Рэчы Паспалітай уводзіць ’’генеральную мытную пошліну”, абавязковую для ўсіх, у тым ліку і для шляхты, духавенства і караля, якія раней яе не плацілі, і адмяняе ўнутраныя пошліны. Для таго каб абмежаваць ліхвярства, сойм Вялікага княства Літоўскага ўводзіць даўгавы працэнт у памеры не больш як 6 % на карысць духоўных і не больш 7 % свецкіх крэдытораў.
Меры вярхоўнай улады садзейнічалі эканамічнаму развіццю Беларусі, у тым ліку і сельскай гаспадаркі. Гэта праявілася ў пашырэнні фальварачнай запашкі (захад і цэнтр Беларусі) з прычыны асваення новых зямель, а таксама ў выніку выцяснення сялян на горшыя землі. Узніклі новыя фальваркі. У панскіх гаспадарках удасканальвалася агратэхніка, узрастала пагалоўе хатняй жывёлы, што садзейнічала павышэнню ўраджайнасці, якая дасягнула сам4. Павялічылася таварнасць вотчыннай сельскай гаспадаркі, пашырыліся яе сувязі з рынкам. Буйныя памешчыцкія гаспадаркі выраблялі прадукцыю галоўным чынам для збыту на мясцовым рынку або для продажу за мяжу.
Ва ўладаннях феадалаў на ўсходзе Беларусі фальварачнапаншчынная гаспадарка не атрымала шырокага развіцця. Тлумачыцца гэта як значнай аддаленасцю гэтага рэгіёна ад цэнтра дзяржавы, так і частымі ваеннымі канфліктамі, у выніку якіх некаторыя маёнткі пераходзілі да ворага.
110
У другой палове XVIII ст. ліквідуюцца вынікі разарэння і ў сялянскіх гаспадарках, ураджаі якіх былі яшчэ ніжэй, чым на панскім полі, але ужо складалі сам 33,5. Сяляне асвойвалі пустуючыя землі, а таксама расчышчалі ад лесу новыя плошчы. Дынаміка змяненняў памераў сялянскіх надзелаў прыватных уладанняў характарызуецца наступнымі данымі (табл. 5.1).
Табліца 5/ Сярэдні зямельны надзел прыватнаўласніцкіх сялян Беларусі ў другой палове XVI—XVIII стЛ
Рэгіён Перыяд Колькасць даследаваных сялянскіх гаспадарак У іх зямлі (валок)
Усяго У сярэднім на 1 гаспадарку
Захад і цэнтр Другая палова XVI — першая палова XVII ст. 11 679 8406 0,71
Другая палова XVII — першая палова XVIII ст. 6473 3778 0,58
Другая палова XVIII ст. 6328 3908 0,61
Усход Другая палова XVI — першая палова XVII ст. 1047 865 0,82
Другая палова XVII — першая палова XVIII ст. 2990 1337 0,44
Другая палова XVIII ст. 3719 2456 0,66
Усяго па Бе Другая палова XVI — першая палова XVII ст. 12 726 9271 0,72
ларусі Другая палова XVII — першая палова XVIII ст. 9463 5115 0,54
Другая палова XVIIIct. 10 047 6364 0,63
Ч'олубей В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: XVIXVIII стст. Мн., 1992. C.158.
Як сведчаць прыведзеныя лічбы, сярэдні зямельны надзел прыватнаўласных сялян у другой палове XVIII ст. у цэлым па Беларусі склаў 0,63 валокі (больш чым 13,4 га) на адну гаспадарку. Ён большы, чым у перыяд войнаў і разбурэнняў (другая палова XVII — першая палова XVIII ст.), але яшчэ не дасягнуў узроўню даваеннага часу. Пры гэтым на ўсходзе Беларусі сярэдні зямельны надзел быў некалькі большым, чым у заходніх і цэнтральных рэгіёнах. Звычайна такое становішча тлумачыцца тым, што пры аброчнай сістэме гаспадарання, якая пераважала на ўсходзе, у сяляніна была магчымасць апрацоўваць большую дзялянку зямлі.
Значна павялічылася ў другой палове XVIII ст. і коль
111
касць цяглавай жывёлы ў сялянскіх гаспадарках. У Магілёўскай эканоміі, напрыклад, у вёсках Мхова і Астравы ў гэты час налічвалася 77 двароў. Гаспадароў, што не мелі коней у гэтых вёсках, не было. Па аднаму каню было ў 3,9 % гаспадарак, па 227,3, па 3 — 25,9, па 4 13 %, a па 5 і болей —29,9 %. Сярэдняя па Бёларусі норма рабочай жывёлы на сялянскі двор склала 1,6 — 1,7 запрэжкі (адна запрэжка — 2 валы ці адзін конь), што перавышала ўзровень даваеннага часу.
Такім чынам, у другой палове XVIII ст. напружанай сялянскай працай была ўрэшце адноўлена рашаючая ў той час галіна эканомікі Беларусі — сельская гаспадарка: на захадзе і ў цэнтры — да 60х гг., на ўсходзе — да 70х гг.
Разам з развіццём сельскай гаспадаркі павялічыўся і феадальны прыгнёт сялянства. Узрасла паншчына, на трэць і больш павялічыўся грашовы аброк у чыншавых сялян. У цэлым сялянскія павіннасці ў гэты час павялічыліся ў сярэднім ў 1,5 раза ў параўнанні з папярэднім перыядам.
Адначасова адбываўся і працэс сацыяльнага расслаення ў вёсцы. Каля 10 % сялян не мелі сваёй гаспадаркі і працавалі па наймеў багатых аднавяскоўцаў або на панскай гаспадарцы. Склалася і невялікая група вясковых багацеяў, якая часам арандавала ў памешчыка цагельныя заводы, млыны, дзе эксплуатавалі працу наёмнай беднаты.
Паглыбленне эканамічнай дыферэнцыяцыі, выкарыстанне ў некаторых памешчыцкіх маёнтках разам з паншчынай і наёмнай працы, зараджэнне вотчыннай прамысловасці, рост сельскай гаспадаркі сведчылі аб тым, што пачалося разлажэнне феадальнапрыгонніцкай гаспадаркі.
Прыкметныя зрухі ў другой палове XVIII ст. адбыліся ў эканамічным становішчы гарадоў і мястэчак. Да канца гэтага стагоддзя была адноўлена большасць гарадскіх паселішчаў. На Беларусі налічваўся 41 горад і каля 397 мястэчак з агульнай колькасцю жыхароў каля 370 тыс., што складала каля 11 % усяго насельніцтва. Аднак агульная колькасць гарадоў да канца XVIII ст. не дасягнула ўзроўню першай паловы XVII ст.
Усё большую ролю пачынаюць адыгрываць Віцебск, Гродна, Магілёў. Расце і эканамічна дужэе Мінск. У 1797 г. у горадзе налічвалася 5794 жыхары. Па колькасці жыхароў ён уступаў толькі двум гарадам Беларусі — Магілёву і Віцебску.
Па меры ўзнаўлення гарады зноў сталі засяляцца майстровым людам. Рамеснае насельніцтва ў вялікіх гарадах 112
складала 30 — 40 %, у малых — 10 —25 % ад агульнай колькасці жыхароў. Акрамя рамяства важным заняткам жыхароў гарадоў заставалася сельская гаспадарка, а таксама розныя промыслы — рыбная лоўля, сплаў лесу і інш.
Першую, найбольш шматлікую групу складалі рамеснікі, якія займаліся апрацоўкай металаў. У Мінску ў другой палове XVIII ст. яны складалі 32 % ад агульнай колькасці рамеснага насельніцтва горада, у Пінску — 31, у Слуцку — 22, у Магілёве — 17 %. Да гэтай групы адносіліся кавалі, слесары, залатых і сярэбраных спраў майстры, ювеліры, меднікі, бляхары і майстры зброевай справы. Другую па колькасці групу складалі рамеснікі па скураным вырабе. У Мінску ў гэтай галіне было занята каля 22 % усіх рамеснікаў. Трэцяя група — гэта краўцы, ткачы, прадзільшчыцы, суконшчыцы, шапачнікі, шубнікі і другія майстры па вырабе адзення. Іх было значна менш. Чацвёртую групу складалі рамеснікі будаўнічых спецыяльнасцяў — цесляры, столяры, цагельнікі, муляры, печнікі, шкляры. Значная частка гарадскіх рамеснікаў займалася вырабам прадуктаў харчавання. Усяго ў гэты перыяд у Пінску налічвалася 44 рамесныя спецыяльнасці, у Гродне —45, у Мінску — каля 50, у Слуцку і Магілёве — звыш 60.
3 другой паловы XVIII ст. узрасла таварнасць рамяства, што ў сваю чаргу садзейнічала развіццю першасных формаў капіталістычнай вытворчасці, выкарыстанню наёмных работнікаў. Але наёмная праца ў гарадах Беларусі нават у другой палове XVIII ст. была яшчэ нязначнай. Пануючае становішча ў гарадах заставалася за рамяством, пераважна цэхавым, хаця ў гэты перыяд назіралася разлажэнне цэхавай сістэмы. Колькасць цэхаў прыкметна зменшылася да канца XVIII ст. Калі ў Магілёве, напрыклад, раней налічвалася 17 цэхаў, то ў 80я гг. XVIII ст. іх было толькі 9. У той жа час колькасць рамеснікаў, якія не ўваходзілі ў цэхавую арганізацыю, значна ўзрасла. У Мінску ў канцы гэтага стагоддзя было каля 450 чалавек цэхавага рамеснага насельніцтва, а нецэхавага — 700 чалавек. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю і садзейнічала разбурэнню сярэдневяковай арганізацыі вытворчасці.
Новай з’явай у эканамічным жыцці Беларусі было зараджэнне ў XVIII ст., асабліва ў другой яго палове, мануфактурнай вытворчасці, заснаванай на раздзяленні працы і ручной тэхніцы. Мануфактура як форма прадпрыемства і стадыя ў развіцці прамысловасці адыграла важную ролю ў гісторыі чалавецтва. Яна садзейнічала павышэнню 113