Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
3 канца 30х гг. пачалося вырошчванне ў якасці таварнай культуры цукровых буракоў. Найбольш буйныя цукраварныя заводы дзейнічалі ў маёнтках Скірмунта (Парэчча Пінскага павета), Вітгенштэйна(Карэлічы Навагрудскага павета), Паскевіча (Гомель). У сярэдзіне 40х гг. у памешчыкаў Беларусі было 8, а ў канцы 50х — 16 цукраварных заводаў.
Адным з важных напрамкаў спецыялізацыі многіх памешчыцкіх гаспадарак, асабліва на Гродзеншчыне, стала танкарунная авечкагадоўля. На пачатку 40х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 600 тыс. авечак. Для іх гадоўлі пашыраліся пасевы кармавых культур, што станоўча ўплывала і на севазварот. На малочнамясной жывёлагадоўлі ў 40 — 50я гг. спецыялізаваліся толькі асобныя памешчыцкія гаспадаркі, перш за ўсё тыя, што мелі вінакурныя заводы.
Такім чынам, развіццё таварнаграшовых адносін, павелічэнне патрэб у сельскагаспадарчай прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынку выклікалі ў памешчыкаў Бе127
ларусі імкненне ўзнімаць прадукцыйнасць сваіх гаспадарак, вырабляць болып таварнай прадукцыі.
Нягледзячы на ўсе перашкоды, якія стварала прыгонная сістэма, сялянская гаспадарка таксама паступова звязвалася з рынкам. На базары і кірмашы сяляне прывозілі з навакольных вёсак сваю прадукцыю. У той жа час гандлёвыя сувязі сельскай гаспадаркі насілі аднабаковы характар, бо сяляне куплялі нямнога, галоўным чынам соль і жалезныя вырабы, паколькі амаль усе выручаныя ад продажу грошы ішлі на ўплату памешчыцкіх і дзяржаўных падаткаў. Сялянская гаспадарка ў асноўным заставалася натуральнай.
Тым не менш у некаторых сялянскіх гаспадарках былі ўжо веялкі, малацілкі і іншыя машыны. Другім вельмі важным паказчыкам змяненняў, што адбываліся на вёсцы, былі пасевы кармавых траў. Некаторыя сяляне пасля пераходу на чынш пачалі асушаць балоты, набываць лепшае насенне для пасеву, ужываць на ўгнаенне іл і торф. Усё гэта садзейнічала інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і ў рэшце рэшт працэсу расслаення сялянства.
Сялянская дыферэнцыяцыя была больш глыбокай у заходняй і цэнтральнай частках Беларусі, чаму спрыяла падворнаеземлекарыстанне. Сяродсялян, галоўным чынам аброчнікаў, выдзяляліся заможныя. Некаторыя з іх арандавалі корчмы, млыны, займаліся дробным гандлем. Але такіх сялян у гэтых рэгіёнах Беларусі ў параўнанні з цэнтральнымі губернямі Расіі было вельмі мала.
Сведчаннем пранікнення капіталізму ў вёску былі і адыходныя промыслы сялян. Адыход быў звязаны з сезоннымі, сплаўнымі і земляробчымі работамі. Вялікая колькасць сялян працавала ў 50я гг. на будаўніцтве чыгунак за межамі тэрыторыі Беларусі.
Такім чынам, да сярэдзіны XIX ст. працэс разлажэння феадальнапрыгонніцкай гаспадаркі паглыбіўся насголькі, што з гэтага часу можна гаварыць аб яе крызісе. У сельскай гаспадарцы ён праявіўся ў тым, што знізілася ўраджайнасць, зменшылася пагалоўе жывёлы, упала прыбьггковасць памешчыцкіх маёнткаў, выраслі дзяржаўныя нядоімкі. Пад уплывам таварнаграшовых адносін адбывалася маёмаснае і сацыяльнае расслаенне сялянства. Пачала фарміравацца яго заможная вярхушка, якая вяла гандлёвае земляробства або валодала прадпрыемствамі і капіталамі. Тым не менш асноўную масу складалі збяднелыя прыгонныя сяляне.
Адначасова ў старую, прыгонную, пераважна натуральную гаспадарку паступова ўкараняліся элементы 128
капіталізму. Праявамі яго выступалі прымяненне вольнанаёмнай працы, машыннай тэхнікі, спецыялізацыя гаспадарак, пастаўка прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці на рынак і інш.
6.2. Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычназаводскай прамысловасці на Беларусі
У першай палове XIX ст. Беларусь уступіла ў стадыю прамысловага перавароту. Прамысловы пераварот — гэта сістэма эканамічных і сацыяльнапалітычных змяненняў, у якіх знайшоў адлюстраванне пераход ад заснаванай на ручной працы мануфактуры да машыннай індустрыі.
Пачатак прамысловага перавароту звязаны з вынаходствам і прымяненнем машын, а завяршэнне — з развіццём машыннай вытворчасці, заснаванай на шырокім выкарыстанні машыннай тэхнікі. У выніку адбываецца канчатковая перамога капіталістычнага спосабу вытворчасці над феадальным, якая ператварае прамысловасць у галоўную галіну грамадскай вытворчасці.
Як вядома, развіццё капіталізму ў прамысловасці праходзіць 3 стадыі:
1) дробнатаварная;
2) мануфактурная;
3) фабрычная вытворчасць.
У дарэформенны перыяд беларуская прамысловасць прайшла ў асноўным дзве першыя стадыі.
Да пачатку XIX ст. найбольш распаўсюджанымі відамі прамысловай вытворчасці на тэрыторыі Беларусі становяцца промыслы, рамёствы і мануфактуры ў гарадах і мястэчках. Шырокае развіццё атрымалі палатняная, суконная, гарбарная, кравецкая, шавецкая, ганчарная вытворчасці, апрацоўка дрэва, выраб скур і г.д.
Сялянскія промыслы, якія функцыяніравалі ў вёсках, грунтаваліся на сельскагаспадарчай сыравіне. Іх прадукцыя ішла перш за ўсё на ўласнае спажыванне, і толькі частка на продаж. Напярэдадні рэформы 1861 г. выраб асобных відаў тавараў кавальскай, ганчарнай і іншых вытворчасцяў становіцца другім пасля земляробства заняткам, а ў некаторых сем’ях, што парвалі з земляробствам, — асноўнай крыніцай існавання.
У гарадах вядучае месца ў дзейнасці насельніцтва займала рамесная вытворчасць. Рост яе таварнасці выклікаў 9. Зак. 5237. 129
значныя змяненні ў цэхавай арганізацыі рамеснікаў. Былі ліквідаваны пэўная самастойнасць і карпаратыўная замкнутасць цэхаў, іх манаполія ў вытворчасці. Узрасла эканамічная дыферэнцыяцыя сярод цэхавых майстроў, у некаторых майстэрнях яны мелі па 5 — 8 вучняў (раней 3—4 чал.). Члены цэхаў атрымлівалі права наймацца на фабрыкі і заводы. Узніклі таксама больш буйныя майстэрні з наёмнымі рабочымі. Гарадское рамяство задавальняла патрэбнасці ў вырабах не толькі жыхароў горада, але і навакольнага вясковага насельніцтва. У канцы 50х гг. XIX ст. налічвалася да 16,5 тыс. рамеснікаў.
У Беларусі напярэдадні аграрнай рэформы прыгонныя мануфактуры пераважалі над капіталістычнымі. Пануючай формай прыгонных мануфактур была вотчынная, частка якіх паступова перарасталаў капіталістычныя. Узнікненне і развіццё вотчынных мануфактур было вынікам росту таварнаграшовых адносін у памешчыцкіх гаспадарках, але працавалі яны пераважна дзеля задавальнення непасрэдных патрэб памешчыкапрыгонніка і яго двара. Многія з іх былі саматужнымі майстэрнямі з 1—3 рабочымі. Напрыклад, мануфактурны перыяд беларускай металургіі пачынаецца з 1790 г., калі канцлер Вялікага княства Літоўскага Храптовіч стварыў у сваім маёнтку Вішнёве (усходняя частка Віленскай губерні) першую ў Беларусі домну.
У першыя дзесяцігоддзі XIX ст. кола мануфактур пашырылася, існавалі ўжо такія мануфактурныя прадпрыемствы, як шкляныя, медныя, шарсцяныя, жалезныя і інш. (дадатак 2). На іх працавала шмат прыгонных сялян, і выпускалі яны прадукцыі на значныя сумы. Напрыклад, на ўрэцкай шкляной гуце Слуцкага павета працавала 53 прыгонных, якія выраблялі прадукцыі (люстэркавае і аконнае шкло, посуд сталовы, шынковы) на 3578 руб.
У перыяд 1801 — 1805 гг. у Магілёўскай губерні існавала 43 мануфактуры, у Менскай — 176, у Віцебскай — 46, у Віленскай — 16, у Гродзенскай — 27.
Вострым было пытанне аб забяспечанасці мануфактур адпаведнай рабочай сілай. Як вядома, на шляху развіцця прамысловасці велізарнай перашкодай было прыгонніцтва. Нявыгаднасць прыгонных мануфактур у параўнанні з прадпрыемствамі, на якіх працавалі вольнанаёмныя рабочыя, з’яўлялася яскравым пацвярджэннем крызісу прыгоннай гаспадаркі. Так, па адным толькі маёнтку графа Паскевіча ў Гомелі цукраварэнне ў 1858 г. прынесла страт на 4087 руб. 54 кап.
130
Як бачым, крызіс гаспадаркі прыгоннікаў усё больш паглыбляўся, прыбыткі памяншаліся, прыгонныя мануфактуры паступова спынялі сваё існаванне. 3 50х гг. XIX ст. пачаўся хуткі рост купецкіх, капіталістычных мануфактур з вольнанаёмнымі рабочымі. Як вядома, першыя капіталістычныя мануфактуры ўзніклі яшчэ ў канцы XVIII ст. (у 1795 г. — суконная мануфактура каля Гродна, у 1797 г. — шкляная ў Рагачоўскім павеце). На іх працавала ўсяго па 40 чалавек, якія выраблялі прадукцыі на 6 тыс. руб. (12 % ад агульнага аб’ёму прадукцыі ўсіх мануфактур). Уласнікамі мануфактур з’яўляліся купцы, мяшчане і рамесніцкія майстры. У 1832 г. такімі ўласнікамі было 29 купцоў 1й, 2й і 3й гільдый. Амаль усе яны валодалі суконнымі прадпрыемствамі.
Колькасць капіталістычных мануфактур з цягам часу павялічвалася. Вольнанаёмная рабочая сіла займала на прадпрыемствах усё больш і больш значнае месца. У I860 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі працавала 57 капіталістычных мануфактур з 1746 рабочымі, якія выпускалі прадукцыі на 752 тыс. руб. Напярэдадні рэформы 48 % прадукцыі ўсіх мануфактур было выраблена ўжо на капіталістычных прадпрыемствах.
Да сярэдзіны XIX ст купцам і мяшчанам належала 48 % прадпрыемстваў у мясгэчках і 98 % — у гарадах. Усе яны былі дробнымі — у сярэднім па 5 рабочых. Сярод прадпрыемстваў найбольш буйнымі былі шкляная мануфактура ў вёсцы Хізы Рагачоўскага павета і 5 суконных — у мястэчках Ружаны і Ваўкавыск, на якіх працавала па 30 чалавек.
У другой чвэрці XIX ст. адбываўся і працэс узбуйнення вотчынных мануфактур. Некаторыя з іх у 40 — 50я гг. адносіліся ўжо да тыпу фабрычназаводскіх прадпрыемстваў. У той жа час многія арандатары вотчынных мануфактур за гады арэнды назапасілі такія капіталы, што маглі выкупаць у памешчыкаў станкі, будынкі, зямлю і перабудоўваць прадпрыемствы па форме ў капіталістычныя.
Напрыклад, заснавальнікам мегалургічнага завода ў Налібоках быў князь Вітгенштэйн. Завод працаваў на мясцовай рудзе і вуглі. Па памерах выпуску прадукцыі ён займаў першае месца ў Беларусі і быў адным з найбуйнейшых заводаў Расійскай імперыі.
Усе беларускія металургічныя заводы былі створаны памешчыкамі і займаліся ў асноўным перапрацоўкай сыравіны, якая здабывалася ў маёнтках уладальнікаў заводаў. Пры дапамозе тэхнікі і аплаты працы прыгонных сялян яны 131
спрабавалі стварыць сучасныя капіталістычныя прадпрыемствы, але гэта была толькі частка памешчыцкай гаспадаркі і сыравінная база для яе дзейнасці заставалася слабай, a наёмная праца была рэдкай з’явай. Так, на крышталёвым шкляным заводзе графа Румянцава ў Беліцы Магілёўскай губерні было 14 вольнанаёмных рабочых, у Ваўкавыску ў купца Мееровіча на суконнай фабрыцы — 28.