Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Але ў цэлым за першую палову XIX ст. адбылося значнае развіццё мануфактурнай прамысловасці, яе ўдзельная вага ў агульнай прамысловасці за гэты перыяд падвоілася, у ёй сканцэнтравалася чвэрць усіх рабочых.
Мануфактура стварала неабходныя ўмовы для развіцця машыннай вытворчасці, прычым першыя фабрыкі і заводы ў Беларусі, як і мануфактуры, былі прыгоннымі. Паравыя машыны ў прамысловасці тут з’явіліся на два дзесяткі гадоў пазней, чым у Расіі, — у 20я гг. XIX ст. на суконных прадпрыемствах у мястэчках Хомску Кобрынскага і Косаве Слонімскага паветаў. Яны належалі буйному памешчыку і прамыслоўцу Пуслоўскаму. Толькі ў 1841 г. узнік мукамольны завод капіталістычнага тыпу ў Магілёве, затым цукровы — у Беліцы. Магілёўскі завод размяшчаўся ў цагляным будынку і за год перапрацоўваў у крупчатку 30 тыс. пудоў пшаніцы. Завод быў аснашчаны паравым рухавікам. Усе рабочыя былі вольнанаёмнымі.
Асноўныя змены^ звязаныя з развіццём прамысловасці Беларусі ў сярэдзіне XIX ст., можна прасачыць па табл. 61.
Табліца 6.1. Колькасць прадпрыемстваў і рабочых на іх у Беларусі ў сярэдзіне XIX ст.
Губерня 1825 г. 1861 г.
Прадпрыемствы Рабочыя Прадпрыемствы Рабочыя
Магілёўская 35 784 240 1882
Менская 29 497 37 815
Віцебская 31 156 109 484
Віленская 98 652 48 1421
Гродзенская 25 1385 170 5112
Усяго па Беларусі 218 3474 604 9714
3 табл.5.1 відаць, што прадпрыемствы, адзначаныя спецыяльнай статыстыкай таго часу, у пераважнай большасці былі дробнымі, з нязначнай колькасцю рабочых.
132
Кошт прадукцыі прамысловасці Беларусі выражаецца ў наступных сумах: у 1852 г. прадукцыі было выпушчана больш чым на 2,5 млн руб., у 1859 г. — амаль на 5 млн руб. На першым месцы па кошту прамысловай прадукцыі стаіць Гродзенская губерня, якая ў 1852 г. дала прадукцыі на 1,5 млн руб., а ў 1859 г. — больш чым на 2,3 млн руб.; потым ідзе Магілёўская губерня, кошт прадукцыі яе прамысловасці ў тыя ж гады выражаецца ў суме каля 300 тыс. і больш 800 тыс. руб. адпаведна. На апошнім месцы — Менская губерня, якая выпусціла прадукцыі за тыя ж гады на 220 тыс. і 460 тыс. руб. 3 гэтых даных відаць, што ў 50я гг. прамысловасць Беларусі робіць прыкметны крок наперад.
У 1861 г. дамінуючае становішча займалі наступныя галіны прамысловасці: суконная (5152 рабочых, кошт прадукцыі каля 3 млн руб.д папяровая (539 рабочых, кошт прадукцыі звыш 2 млн руб.), шкляная (523 рабочых, кошт прадукцыі каля 200 тыс.руб.) і інш. Астатнія насілі другасны характар. Да іх адносяцца палатняная, дывановая, канатная, медная і некаторыя іншыя галіны.
Паасобныя губерні па аб’ёмах сваёй вытворчасці, колькасці занятых на мануфактурах рабочых і іх значнасці займалі неаднолькавае месца ў прамысловасці Беларусі. У Гродзенскай губерні, напрыклад, на першым месцы стаялі суконныя прадпрыемствы, на якіх у 1861 г. працавала 4418 рабочых з агульнай колькасці па губерні 5112; з усёй сумы коппу прадукцыі па губерні ў памеры 2 884 742 руб. кошт суконных вырабаў склаў 2 681 290 руб. Гродзенскі губернатар пісаў: "...Сукнадзелле тут вельмі пашырылася, асабліва ў апошнія гады: яно займае мноства рук, пускае ў камерцыю значную колькасць вырабаў і ўтварае зварот грашовых капіталаў”.
Тым не менш дробная вытворчасць на працягу першай паловы XIX ст. усё яшчэ пераважала. Хаця яна да пачатку 60х гг. XIX ст. у параўнанні з 1796 г. скарацілася па колькасці прадпрыемстваў у 2,3 раза (найперш вінакурні), але аб’ём яе прадукцыі істотна вырас (да 7105 тыс. руб.). Па кошту прадукцыі дробная прамысловасць у 1860 г. больш чым удвая пераўзыходзіла мануфактурную і фабрычную вытворчасці, разам узятыя. I таму пануючыя пазіцыі ўсё яшчэ займала прамысловасць, заснаваная на прыгоннай працы. Па колькасці прадпрыемстваў яна пераўзыходзіла капіталістычную ў 1,5 раза, па колькасці рабочых — у 1,8, па валавой прадукцыі — у 2,8 раза.
Размяшчэнне прамысловасці Беларусі залежала ад стану шляхоў зносін, месцазнаходжання рабочай сілы і крыніц 133
сыравіны. У сярэдзіне XIX ст. асноўнымі звязваючымі ніцямі засгаваліся водныя сістэмы Дняпра, Бярэзіны, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Буга і іншых рэк. Шэрагам каналаў яны злучалі паміж сабой беларускія губерні, а таксама забяспечвалі гандлёвы абмен з Цэнтральнай Расіяй, Украінай, Прыбалтыкай і Царствам Польскім. Водны транспарт заставаўся ў асноўным парусным, судны былі рознага тыпу. З’явіліся першыя параходы і параходныя таварысгвы.
Другім відам шляхоў зносін былі сухапутныя: галоўныя — з губерні ў губерню, павятовыя, сельскія і палявыя. У заходніх губернях Расіі ажыццяўлялася шашэйнае будаўніцтва. Праз Беларусь праляглі шашы: Пецярбург—Кіеў, Масква—Варшава і Рыга — Полацк — Смаленск — Масква.
3 фарміраваннем капіталістычных адносін цесна звязаны рост гарадоў Беларусі. 3 1796 па 1861 г. гарадское насельніцтва павялічылася ў 4 разы — з 80 да 320 тыс. У гарадах зментпыліся колькасць і ўдзельная вага пануючага класа феадальнага грамадства (дваран і духавенства), павялічылася колькасць купцоў, рамеснікаў і працуючых па найме. Адбыліся сур’ёзныя змены і ў нацыянальным складзе гараджан. Перш за ўсё вырасла колькасць яўрэяў і рускіх. Справа ў тым, што ў канцы XVIII ст. пасля падзелу Рэчы Паспалітай і ўключэння тэрыторыі Беларусі ў склад Расіі была ўведзена так званая мяжа аседласці, у якую ўваходзілі беларускалітоўскія губерні, дзе раней пражывала значная колькасць яўрэйскага насельніцтва. У межах аседласці з 1804 г. яўрэям забаранялася як пражыванне ў вёсках, так і валоданне зямлёй. Праводзілася палітыка перасялення яўрэяў у гарады і мястэчкі. Практычна ’’выдвореннем” займалася Мінісгэрства ўнутраных спраў па прадстаўленні мясцовых палат дзяржаўнай маёмасці і губернатараў.
Такая палітыка прывяла да значных перамен у нацыянальным складзе гарадскога насельніцтва Беларусі. Так, у сярэдзіне XIX ст. яўрэйскае насельніцтва складала каля 70 % рамеснагандлёвай часткі гараджан, а выхадцы з беларускіх сялян — каля 2,5 —3 %. Адначасова царскі ўрад павялічваў у гарадах колькасць рускіх чыноўнікаў.
Разам з развіццём прамысловасці, росгам гарадскога насельніцтва развіваўся і гандаль, які ахопліваў усё большую і большую колькасць людзей. Гэтаму ў значнай меры садзейнічаў новы ўздым цэн на хлеб, які стымуляваў уцягненне сельскагаспадарчай вытворчасці ў таварнаграшовыя адносіны. Развіццю гандлю спрыяла расшырэнне кадраў вольнанаёмных рабочых. Да 40 — 50х гг. XIX ст. 134
у гарадах і мястэчках вырасла колькасць купецтва. У Магілёўскай губерні, напрыклад, у 50я гг. налічвалася асоб купецкага саслоў’я 1593 чалавекі, у Менскай 523, у Віцебскай — 1773, у Віленскай — 798, у Гродзенскай —673 чалавекі. Мяшчан і рамеснікаў па пяці губернях налічвалася 248 тыс. чалавек. Характэрна, што ўжо ў 30 — 40я гг. на Беларусі ва ўсіх губернях з’яўляецца катэгорыя так званых гандлюючых сялян, прычым з кожнага з іх спаганялася адных подацяў ад 100 да 200 і вышэй рублёў.
Гандлёвыя абароты чым далей, тым усё больш і больш раслі. Толькі адны прамысловыя прадпрыемствы выпусцілі ў 1857 г. вырабаў на суму каля 5 млн руб. Усе гэтыя тавары паступалі пераважна на ўнутраны рынак.
Асноўнай арганізацыйнай формай гандлёвых адносін у 30 — 50я гг. XIX ст. былі кірмашы. Галоўнымі прадметамі гандлю на іх з’яўляліся прывазныя прамысловыя тавары: сукно, футра, жалезныя вырабы, посуд, скуры, сельскагаспадарчыя прадукты і вырабы сельскіх промыслаў. Большасць кірмашоў (82 %) былі ўніверсальнымі, гэта значыць на іх можна было набыць любыя тавары.
Самымі бойкімі былі кірмашы ў Гродзенскай губерні, потым — у Магілёўскай і Віцебскай. Гандаль Віленскай і Мінскай губерняў быў зусім нязначны: усяго 351 кірмаш з прывозам тавараў на 7,4 млн руб. Буйнымі былі кірмашы ў мястэчку Зэльва Гродзенскай губерні (721 тыс. руб.), у Бешанковічах (664 тыс. руб.) і ў Любавічах Магілеўскай губерні (501 тыс. руб.).
У той жа час немалое месца займаў і развознаразносны гандаль у гарадах, мястэчках і сельскай мясцовасці. Многія гарадскія купцы скуплялі ў вёсках сельскагаспадарчую прадукцыю, сартавалі яе, збіралі ў вялікія партыі і прадавалі аптавікам. Базары існавалі амаль ва ўсіх гарадах і мясгэчках Беларусі. Пашыралася сегка стацыянарнага гандлю. У лаўках гандлявалі хлебабулачнымі вырабамі, баваўнянымі, шарсцянымі і шаўковымі тканінамі, прадукцыяй мясцовай вытворчасці. Акрамя лавак меліся і іншыя гандлёвыя кропкі: піЦейныя дамы, карчмы, кавярні, кандытарскія і г.д. У 40я гг. у асобных гарадах сталі з’яўляцца магазіны.
Знешні гандаль у асноўным вёўся ўздоўж рэк. Галоўным гандлёвым шляхам быў Днепр, асноўным пунктам транзітнага гандлю з’яўляўся Юрбург на р. Нёман (сучасны горад Літвы — Юрбаркас). 3 Беларусі тавары траплялі ў Вялікабрытанію, Аўстрыю, Прусію, Францыю, Італію і іншыя еўрапейскія краіны, а таксама ў азіяцкія: Турцыю,
135
Персію, Кітай і калоніі Амерыканскага кантынента. За мяжу з беларускіх губерняў вывозілі прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя вырабы, прадукцыю перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся еўрапейскія фабрычныя тавары, металы, соль, рыба, вінаградныя віны, садавіна, машыны і абсталяванне. Працягваўся традыцыйны гандлёвы абмен з царствам Польскім, з якім у Расійскай імперыі з 1822 па 1850 г. існавала мытная граніца.
Між тым у цэлым як унутраны, так і знешні гандаль развіваўся марудна. Яго развіццю ў вялікай ступені перашкаджаў кепскі стан шляхоў зносін. Тэмпы гандлю ў 50я гг. XIX ст. у параўнанні з другой паловай XVIII ст. нават знізіліся.
Такім чынам, першая палова XIX ст. — перыяд далейшага разлажэння феадалізму ў прамысловым развіцці Беларусі і фарміравання капіталістычных адносін. Аб гэтым яскрава сведчылі новыя капіталістычныя мануфактуры, заводы і фабрыкі, дзе працавалі вольнанаёмныя рабочыя, укаранялася паравая машынная тэхніка. Аднак тэмпы прамысловага развіцця тут былі значна ніжэйшымі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Еўрапейскай часткі Расіі. Галоўныя прычыны гэтага — панаванне прыгонніцкай сістэмы гаспадарання і канкурэнцыя з боку расійскай і польскай прамысловасцяў, якія ўжо мелі значную перавагу ў сваім развіцці.
6.3. Спробы гаспадарчых рэформаў
Крызісныя з’явы феадальнапрыгонніцкай сістэмы прымушалі царскія ўлады рабіць пэўныя захады па рэфарміраванні існуючых парадкаў.