Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
рысць памешчыка). Граматы меркавалася ўвесці да 19 лютага 1863 г., аднак супраціўленне сялян сарвала намечаныя тэрміны і ўвядзенне іх было завершана толькі к маю 1864 г. Пры гэтым звыш 78 % граматтак і небыло падпісана сялянамі. Асабліва шырокі размах сялянскі рух набыў у Гродзенскай і Мінскай губернях. Усяго ў Беларусі ў 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскіх выступленняў, з іх больш паловы ў сувязі з увядзеннем устаўных грамат.
У пачатку 1863 г. сялянскі рух значна ўзмацніўся. Сяляне спадзяваліся атрымаць сапраўдную волю ў сувязі з пераводам іх у становішча часоваабавязаных. Узмацненне сялянскай барацьбы на Беларусі супала па часе з нацыянальнавызваленчым паўстаннем. Паўстанне ахапіла частку Беларусі і Літвы, дзе яго ўзначаліў рэвалюцыянердэмакрат Кастусь Каліноўскі (1838 — 1864).
Уздым сялянскага руху на Беларусі вымусіў урад пайсці на істотныя ўступкі сялянам заходніх губерняў. Па загаду ад 1 сакавіка 1863 г. часоваабавязанае становішча сялян Мінскай, Віленскай, Гродзенскай і часткова Віцебскай губерняў адмянялася з 1 мая, яны пераводзіліся на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. 21 лістапада 1863 г. гэты загад быў пашыраны на астатнія паветы Віцебскай і Магілёўскую губерні. Тут часоваабавязаныя адносіны спыняліся з 1 студзеня 1864 г. Адначасова змяншаліся выкупныя плацяжы. У параўнанні з вызначанымі ва устаўных граматах яны былі паменшаны ў Мінскай губерні на 75,4 %, у Гродзенскай на 68,8, Віленскай — на 64, 9, Магілёўскай — на 23,8 %.
9 красавіка 1863 года былі створаны камісіі, якія павінны былі праверыць памеры сялянскіх надзелаў і ў двухгадовы тэрмін скласці выкупныя акты. Сяляне, якія былі пазбаўлены зямлі пасля складання інвентароў, надзяляліся трыма дзесяцінамі зямлі на сям’ю, а абеззямеленым пасля 1857 г. выдзяляўся поўны зямельны надзел. У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях атрымалі зямлю больш за 20 тыс. двароў. Сялянам Віцебскай і Магілёўскай губерняў вярнулі частку зямлі, адрэзанай пры складанні ўстаўных грамат. За імі захоўваліся таксама сервітуты, але толькі ў тых маёнтках, дзе яны існавалі да рэформы 1861 г.
Памешчыкі Беларусі былі незадаволены дзейнасцю пра верачных камісій у сувязі з павелічэннем надзелаў і змяншэннем павіннасцяў. Таму пасля падаўлення сялянскіх выступленняў работу праверачнай камісіі пачалі пераглядаць з улікам скаргаў памешчыкаў. У хуткім часе яны былі 150
ліквідаваны зусім, а завяршэнне выкупных аперацый было даручана павятовым міравым з’ездам.
Складанне выкупных актаў на Беларусі было завершана ў асноўным к пачатку 70х гг.
Палітычныя падзеі 1863 г. прымусілі пераглядзець і землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян, якія складалі каля 20 % сельскага насельніцтва Беларусі. Умовы вызвалення дзяржаўных сялян ад феадальнай залежнасці былі больш спрыяльнымі, чым памешчыцкіх. У адпаведнасці з законам ад 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі зямельных надзелаў, але выкуп для іх не быў абавязковым. Дзяржаўныя сяляне ў асноўным захавалі свае надзелы, якія аказаліся вышэйшымі, чым у памешчыцкіх. За карыстанне зямлёй сяляне павінны былі плаціць дзяржаве аброчны падатак.
Да канца 80х гг. XIX ст. урад прыняў шэраг законаў і ўказаў, якія вызначалі ўмовы землекарыстання і пераходу на выкуп іншых, адносна нешматлікіх катэгорый сельскага насельніцтва (чыншавікоў, аднадворцаў, старавераў і г.д ). Захоўваючы істотныя феадальныя перажыткі, гэтыя законы тым не менш садзейнічалі развіццю капіталістычнага ладу ў беларускай вёсцы, зліццю асобных груп сельскага насельніцтва з асноўнай масай сялян.
Такім чынам, рэформа ў Беларусі і Літве была праведзена на больш выгадных для сялян умовах. Сярэднія памеры надзелаў былых памешчыцкіх сялян Беларусі аказаліся вышэйшымі, чым у цэлым па Расіі (у Беларусі 4,2 5,7 дзесяціны, па Расіі — 3,3 дзесяціны). Акрамя таго,на перыяд часоваабавязанага становішча беларускім, таксама як і літоўскім сялянам, былі зменшаны павіннасці.
Аднак гэтыя ўступкі самадзяржаўя не ліквідавалі сялянскага малазямелля. Памешчыкі ўтрымлівалі ў сваіх руках звыш паловы лепшай зямлі. У той жа час каля 40 % былых памешчыцкіх сялян атрымалі надзелы, не дастатковыя для самастойнага вядзення гаспадаркі. Калі на адну буйную памешчыцкую гаспадарку прыходзілася ў сярэднім 2915 дзесяцін зямлі, то на адну сялянскую — каля 12.
Такім чынам, галоўным прыгонніцкім перажыткам у эканоміцы пасля рэформы з’яўлялася памешчыцкае землеўладанне. Захоўвалісятаксамасервітуты, цераспалосіца, ва ўсходняй частцы Беларусі не было ліквідавана абшчыннае землекарыстанне: 86 % усіх сялянскіх двароў Магілёўскай і 46 % Віцебскай губерняў уваходзілі ў абшчыны, якія звязвалі сялян кругавой парукай і прыма151
цоўвалі іх як да зямлі, так і да памешчыка. Нават зніжаныя выкупныя плацяжы аказаліся не пад сілу сялянам. Нядоімкі па іх былі настолькі вялікімі, што ўрад вымушаны быў указам ад 28 снежня 1881 г. зрабіць агульнае зніжэнне выкупных плацяжоў, якое закранула таксама і Беларусь.
Разам з тым рэформа з’явілася паваротным момантам у гістарычным развіцці ўсёй Расіі, у тым ліку і Беларусі. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Была ліквідавана манаполія памешчыкаў на эксплуатацыю сялянскай працы, што садзейнічала росту рынку рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Значна хутчэй сталі развівацца прадукцыйныя сілы, склаліся ўмовы для ўстанаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці.
7.2. Буржуазныя рэформы 60 — 70х гг. XIX ст.
Адмена прыгоннага права абумовіла неабходнасць правядзення шэрага рэформаў дзяржаўнага кіравання і змянення эканамічнай палітыкі. У ліку гэтых мерапрыемстваў пэўнае месца належыць рэформе па ўпарадкаванні грашовага абарачэння.
Як вядома, у выніку рэформы 1839 — 1843 гг. у Расіі была ўстаноўлена грашовая сістэма, пры якой серабро выступала ў якасці ўсеагульнага эквівалента і асновы грашовага абарачэння, а ўсе папяровыя грошы абменьваліся на каштоўныя металы. Аднак значныя фінансавыя расходы на вядзенне Крымскай вайны і павелічэнне ў сувязі з гэтым дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту амаль у 2 разы вымусілі ўрад спыніць размен крэдытных білетаў на серабро. У Расіі пачаўся працяглы перыяд інфляцыйнага папяроваграшовага абарачэння.
Каб упарадкаваць фінансавую сістэму і спыніць інфляцыю, у 1862 — 1863 гг. была праведзена грашовая рэформа, у выніку якой меркавалася стабілізаваць грашовае абарачэнне шляхам аднаўлення размену крэдытных білетаў на золата і серабро і такім чынам адрадзіць прынцыпы арганізацыі грашовай сістэмы, якая існавала ў 1843 1853 гг.
Для правядзення рэформы патрабаваліся буйныя сродкі. Таму ў красавіку 1862 г. урад Расіі заключыў дагавор у Лондане з банкірамі ’’Н.М.Ротшыльд” і ў Парыжы ’’Браты Ротшыльд” аб 5%най пазыцы 15 млн фунтаў стэрлінгаў. 152
Адна частка атрыманых сродкаў накіроўвалася на пакрыццё дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту, другая — на павелічэнне разменнага фонду, які дасягнуў 120 млн руб. У гэты час у абарачэнні знаходзілася крэдьггных білетаў на суму 713 млн руб., і ўрад прыняў рашэнне аб іх размене на залатую і сярэбраную манеты. Першапачаткова прадугледжвалася абменьваць крэдытныя білеты па курсе 570,0 кап. за залаты паўімперыял і 110,5 кап. за 1 руб. серабром з тым, каб у далейшым усганавіць абмен па курсе 100 кап. крэдытнымі білетамі за 1 руб. звонкай манетай.
Разменная аперацыя пачалася 1 мая 1862 г. Аднак з самага яе пачатку сталі прад’яўляцца крэдытныя білеты на значныя сумы, што выклікала хуткае скарачэнне разменнага фонду. Да 1 студзеня 1864 г. Дзяржаўны банк прыняў 77,1 млн руб., у той час як разменны фонд паменшыўся на 55,2 млн руб., і складаў усяго 10,2 % ад агульнай колькасці выпушчаных крэдытных білетаў.
Працяг размену пагражаў поўным расходаваннем запасу металу. У канцы 1864 г. урад вымушаны быў забараніць выдачу залатой і сярэбранай манеты ўзамен крэдытных білетаў. Аднавіць даваенную пакупную здольнасць крэдытнага рубля і прынцыпы арганізацыі грашовай сістэмы не ўдалося. Расія зноў вярнулася да абарачэння неразменных папяровых грошай.
Правал спробы ўрада стабілізаваць грашовае абарачэнне быў прадвызначаны эканамічнай і палітычнай сітуацыяй у краіне. Прычынай эканамічнай слабасці Расіі з’яўлялася захаванне перажыткаў прыгонніцтва. Сельская гаспадарка і прамысловасць перажывалі востры крызіс, які перашкаджаў павелічэнню выпуску таварнай масы, здольнай паменшыць лішак крэдытных білетаў. Акрамя таго, застой у гаспадарчым жыцці абумовіў рост дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту, які ў першыя гады Крымскай вайны некалькі скараціўся. Калі ў 1862 г. дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту склаў 11 млн руб., або 2,8 % дзяржаўнага бюджэту, то ў 1864 г. — 90 млн руб., або 20,6 %. Такое становішча дзяржаўных фінансаў спрыяла далейшаму абясцэньванню крэдытных білегаў.
Спроба стабілізацыі рубля не ўдалася таксама і зза адмоўнага гандлёвага балансу 1862 г. Хуткі рост імпарту прамысловых тавараў (станкоў, машын, механізмаў), які ўсямерна падгрымліваўся, не кампенсаваўся аналагічным развіццём экспарту, што з’явілася вынікам маруднага развіцця прадукцыйных сіл прыгонніцкай гаспадаркі Расіі.
Пасля спынення размену крэдытных білетаў на залатую
153
і сярэбраную манету ўрад звярнуўся да эмісіі папяровых грошай для пакрыцця дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту, у сувязі з чым сума крэдытных білетаў у абарачэнні значна ўзрасла. Разам з эмісіяй крэдытных білетаў для пакрыцця дэфіцыту бюджэту пачалі выпускаць білеты дзяржаўнага казначэйства. Па імператарскім указе Дзяржаўны банк павінен быў выпускаць крэдытныя білеты пад забеспячэнне білетаў дзяржаўнага казначэйства, што па сутнасці азначала скрытнае крэдытаванне дэфіцыту. У гэтых умовах курс крэдытнага рубля пастаянна паніжаўся: у 1864 г. ён зменшыўся да 83,4 %, у 1865 — да 81,6, у 1866 — да 76,4 %. Толькі ў пачатку 70х гг. у Расіі намецілася тэндэнцыя некаторага паляпшэння фінансавага становішча.
У 60 — 70я гг. XIX ст. у Расіі былі таксама праведзены рэформы дзяржаўнага кіравання. Яны насілі буржуазны характар і таму іх правядзенне стала магчымым толькі пасля адмены прыгоннага права.
Першай з праведзеных урадам рэформаў была земская, у выніку якой меркавалася палепшыць мясйовае кіраванне і стан гаспадаркі. У адпаведнасці з "Палажэннем аб губернскіх і павятовых земскіх установах” у гарадах утвараліся выбарныя ад усіх саслоўяў земскія ўстановы — губернскія і павятовыя сходы (гаспадарчыя органы) і ўправы (выканаўчыя органы). Земскія сходы складаліся з гласных, якія выбіраліся на тры гады. Яны збіраліся адзін раз у год на некалькі дзён, каб абмеркаваць каштарысы земскіх даходаў і расходаў, абраць членаў земскай управы і яе сгаршыню. Узначальваў земскі сход прадвадзіцель дваранства.