• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Залатая манета (імперыял адпавядаў 10 сярэбраным руб., утрымліваў 11,61 г золата) стала выплачвацца і прымацца дзяржаўным казначэйствам з невялікім павышэннем супраць нармальнай цаны, г.зн. імперыял — у 10 руб. 30 кап., паўімперыял — у 5 руб. 15 кап. серабром.
    Е.Ф.Канкрын пры ажыццяўленні сваёй сістэмы правёў шэраг пераходных мерапрыемстваў. Спачатку для зручнасці абарачэння асігнацыі былі заменены часовымі крэдытнымі знакамі, былі выпушчаны дэпазітныя білеты.
    У 1840 г. пры камерцыйным банку была адкрыта дэпазітная каса. Банк прымаў ад укладчыкаў на захаванне сумы сярэбранай і залатой манетай, выдаваў беспрацэнтныя білеты, якія называліся дэпазітнымі: трох, пяці, дзесяці, дваццаціпяці, пяцідзесяці і сторублёвай вартасці. Звонкая манета, якая атрымлівалася за гэтыя білеты, захоўвалася ў дэпазітнай касе і прызначалася для іх размену. Дэпазітныя білеты мелі вольнае абарачэнне ва ўсёй імперыі нароўні з сярэбранай манетай.
    У 1841 г. было дазволена прымаць у дэпазітную касу золата ў злітках і былі выпушчаны крэдытныя білеты, якія атрымалі вольны ход. Працэнты, якія атрымлівалі банкі, прызначаліся на іх пагашэнне. Маніфестам 1843 г. знішчаліся асігнацыі і былі выпушчаны дзяржаўныя крэдытныя білеты, якія банк разменьваў на сярэбраную манету. Бюджэтны дэфіцыт пакрываўся займамі з банкаў. Рэформа дапамагла ўмацаваць фінансы Расіі.
    У 1824 г. Е.Ф.Канкрынам была здзейснена гільдэйская рэформа, па якой пашыраліся гандлёвыя правы купцоў трэцяй гільдыі (ад ням. Gildeкарпарацыя, аб’яднанне; слова старажытнагерманскага паходжання).
    Маніфестам ад 17 сакавіка 1775 г. купецкае саслоўе было раздзелена на прывілеяванае гільдэйскае купецтва (тры гільдыі) і мяшчан. Па ўказе ад 25 мая 1775 г. да першай гільдыі прылічваліся купцы, якія аб’ядноўвалі капітал ад Ютыс. руб. і больш, дадругой — ад 1 тыс. руб., да трэцяй  ад 500 руб. да 1 тыс. Адначасова найбуйнейшыя купцы (капітал больш за 50 тыс. руб.), банкіры
    141
    (капітал 100 —200тыс. руб.) і некаторыя іншыя гараджане былі выдзелены ў разрад ’’знакамітых” грамадзян. Купцы 1й гільдыі і ’’знакамітыя” грамадзянеатрымалі пераважнае права весці замежны гандаль.
    У канцы XVIII — пачатку XIX ст. адбываўся паступовы заняпад гільдэйскага купецтва. У 1863 г. трэцяя гільдыя наогул была адменена.
    Асобы, якія не ўваходзілі ні ў адну з гільдый, атрымалі права набываць гільдэйскія пасведчанні. Аднак мяшчанамрамеснікам да ўступлення ў гільдыю абмяжоўваліся правы гандлю сваімі таварамі на пэўнай тэрыторыі. Між тым гандлюючым мяшчанам дазваляўся закуп у сваіх паветах такіх тавараў, як хлеб, пянька, лес, сала і інш. Рэформай сялянам дазвалялася мець у сваіх дамах ткацкія станкі для вырабу простых тканін.
    Безумоўна, усе гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі пашырэнню таварнаграшовых адносін у феадальнай гаспадарцы.
    Трэба мець на ўвазе і спробы рэфарматарскай дзейнасці М.М.Спяранскага, які ў 1809 г. па даручэнні Аляксандра I падрыхтаваў план дзяржаўных пераўтварэнняў —’’Уводзіны да ўлажэння дзяржаўных законаў”. Пад яго кіраўніцтвам былі складзены таксама ’’Поўны збор законаў Расійскай імперыі” у 45 тамах (1830), ”3вод законаў Расійскай імперыі” у 15 тамах (1832). Прапанова М.М.Спяранскага зводзілася да таго, каб надаць самадзяржаўю некаторыя формы канстытуцыйнай манархіі. Ён прапанаваў фармальна захаваць парадак абшчыннага землеўладання, але паступова пераўтварыць яго ў інстытут сямейнага землекарыстання. Дарэчы, Е.Ф.Канкрын таксама згаджаўся з задумкай аб спыненні перадзелаў і ўвядзенні наследнасямейнага землекарыстання. Аднак задумкі М.М.Спяранскага не задавальнялі царскі ўрад, і ім не суджана было збыцца.
    Гаспадарчыя рэформы, праведзеныя ў II чвэрці XIX ст. як у Расіі, так і ў Беларусі, адлюстроўвалі імкненне пануючага класа захаваць асновы свайго панавання — феадальнае землеўладанне і прыгонную сістэму. Але яны прывялі і да некаторага паляпшэння становішча сялянскіх гаспадарак Беларусі, што выявілася ў павелічэнні пасеваў збожжавых культур, бульбы, у росце пагалоўя жывёлы. Памешчыцкія захопы казённых зямель былі прыпынены, паншчына ў арэндных маёнтках зніжана, прадпрымальніцтва заможных сялян атрымала дапамогу з боку аграномаў і дробнага крэдыгу.
    Такім чынам, эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX сг. вызначалася ўзаемадзеяннем дзвюх з’яў: з 142
    аднаго боку, завяршыўся працэс разлажэння феадальнапрыгонніцкага ладу як у горадзе, так і ў вёсцы; з другога — склаліся перадумовы для зацвярджэння капіталістычнага спосабу ў прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці. У сярэдзіне XIX ст. перад Расійскай імперыяй, у тым ліку і перад Беларуссю, паўстала праблема адмены прыгоннага права, выбару шляхоў пераходу да капіталізму — рэвалюцыйны ці эвалюцыйны, рэфарматарскі. Дарэчы, Заходняя Еўропа і ЗША прадэманстравалі да гэтага часу абодва з іх.
    Г л а в a 7
    СТАНАЎЛЕННЕ КАШТАЛІСТЫЧНАЙ ЭКАНОМІКІ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
    7.1.	Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне на Беларусі
    К сярэдзіне XIX стагоддзя рэзка абвастрыўся крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы. Паступова сельская гаспадарка губляла рысы тыпічна панскай, на яе развіццё ўсё большы ўплыў аказвалі таварнаграшовыя адносіны. Паскорыўся працэс абеззямельвання сялян, вырасла запазычанасць памешчыкаў. Прыгонная сістэма скоўвала развіццё прамысловасці, перашкаджалаўжыванню наёмнай рабочай сілы, стрымлівала накапленне капіталу.
    Палітыка царскага ўрада па сялянскім пытанні ў 30 — 50 ^ гг. XIX ст. сур’ёзных практычных вынікаў не дала. 3 году ў год нарастаў сялянскі і грамадскапалітычны рух. Сяляне патрабавалі адмены паншчыны і бязвыплатнай перадачы ў іх рукі тых зямель, якія яны апрацоўвалі. У 1858 — 1860 гг. у Беларусі адбылося звыш 40 высгупленняў сялян.
    Сацыяльныя супярэчнасці асабліва абвастрыліся пасля паражэння Расіі ў Крымскай вайне(1853 — 1856). Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні феадальнапрыгонніцкіх адносін стала немагчымым.
    Усведамленне сацыяльнаэканамічнай і ваеннатэхнічнай адсталасці Расіі, а таксама небяспека хуткага нарастання антыпрыгонніцкага сялянскага руху вымусілі ўрад прыступіць да падрыхтоўкі адмены прыгоннага правэ Упершыню афіцыйна аб неабходнасці правядзення рэформы было аб’яўлена 30 красавіка 1856 г., калі Аляксандр II
    143
    прапанаваў маскоўскім дваранам абдумаць умовы паступовага вызвалення сялян. Фактычна ж падрыхтоўка рэформы пачалася са студзеня 1857 г. з нагоды стварэння ’’Сакрэтнага камітэта па сялянскай справе”. Але ўрад жадаў, каб ініцыятыва адмены прыгоннага права ішла ад памешчыкаў, і ў першую чаргу ад Беларусі і Літвы. Пры гэтым улічваліся наступныя абставіны. Папершае, памешчыкі гэтых раёнаў былі ў большай ступені падрыхтаваны да адмены прыгоннага права, таму што іх гаспадаркі былі ўцягнуты ў таварнаграшовыя адносіны праз усходнееўрапейскі рынак. Падругое, памешчыкі Беларусі і Літвы ўжо даўно лічылі неабходным вызваліць сялян, хоць і без зямлі. Патрэцяе, у беларускіх і літоўскіх губернях узмацніўся сялянскі рух, што было асабліва небяспечна для царызма ва ўмовах нацыянальнавызваленчага руху ў Польшчы.
    У кастрычніку 1857 г. памешчыкі Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў паслалі ў Пецярбург сваю пастанову. У ёй было выказана пажаданне вызваліць сваіх сялян пры ўмове, што ўся зямля застанецца ўласнасцю памешчыкаў, а сяляне могуць карыстацца ёю па ўзгадненні з імі. Тым самым землеўладальнікі разлічвалі правесці рэформу на больш выгадных для сябе ўмовах.
    20 лістапада 1857 г. на імя віленскага генералгубернатара Назімава Аляксандрам II быў накіраваны рэскрыпт (лац. rescriptum — адказ манарха на накіраванае яму на вырашэнне пытанне). Гэта быў першы ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Рэскрыпт дазваляў стварыць у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна. Кожнаму губернскаму камітэту даручалася выпрацаваць свой праект адмены прыгоннага права. На аснове гэтых праектаў віленская камісія павінна была скласці агульны праект. Абмежаваныя рамкі рэскрыпта і яго асноўныя палажэнні сведчылі аб тым, што першая ўрадавая праграма рэформы больш арыентавалася на ўжо апрабаваныя мадэлі, чым на радыкальна новае вырашэнне сялянскага пытання. Так, у адпаведнасці з рэскрыптам за памешчыкамі за хоўвалася права на ўсю зямлю, а сялянам пакідалася сядзіба, якую яны павінны былі выкупіць з цягам часу. Акрамя таго, у карыстанне сялян выдзяляўся зямельны надзел, за які неабходна было плаціць аброк або адбываць паншчыну. Такім чынам, меркавалася поўнасцю захаваць памешчыцкае зем леўладанне і феадальную залежнасць сялян.
    Да вясны 1858 г. губернскія камітэты былі ўтвораны ва ўсіх губернях Беларусі, а пад канец гэтага ж года — у 144
    большасці губерняў Расіі. Узначаліў работу па падрыхтоўцы рэформы Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва, пераўтвораны 8 студзеня 1858 г. з ”Сакрэтнага камітэта”.
    У час падрыхтоўкі рэформы вылучыліся тры найбольш зацікаўленыя бакі — памешчыкі, буржуазія і сяляне. Інтарэсы сялянства найбольш паслядоўна адстойвалі рэвалюцыйныя дэмакраты. У сваіх публіцыстычных выступленнях яны заклікалі да ліквідацыі памешчыцкага землеўладання і перадачы сялянам зямлі без выкупу. Такі варыянт рэформы дапускаў стварэнне свабодных фермерскіх гаспадарак па тыпу гаспадарак ЗША. Але гэты шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, вядомы як амерыканскі, падтрымкі ва ўрадзе не знайшоў.
    Сярод памешчыкаў разгарнуліся вострыя дыскусіі. У першую чаргу гэта было звязана з пачаткам дзейнасці губернскіх камітэтаў, у якія ўваходзілі прадстаўнікі самых розных грамадскапалітычных плыняў. Амаль што ў кожным камітэце ўтварыліся фракцыі ліберальнай ’’меншасці” і кансерватыўнарэакцыйнай ’’большасці”. Але трэба мець на ўвазе, што барацьба сярод дваран вялася зза формы і памераў уступкі. Значная частка памешчыкаў адстойвала найбольш выгадны для сябе "прускі” варыянт рэформы — вызваленне сялян без зямлі і за выкуп. Меншасць, якую складалі памешчыкі, што аддавалі перавагу шляху буржуазных рэформаў вядзення гаспадаркі, выступала за ліберальны варыянт рэформы — вызваленне сялян з зямлёй і з умераным выкупам.