• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    У залежнасці ад мясцовых эканамічных умоў і характара арганізацыі памешчыцкіх гаспадарак розныя пункты гледжання на правядзенне рэформы меліся і сярод беларускіх памешчыкаў. Значная большасць іх выступала за беззямельнае вызваленне сялян. За надзяленне іх зямлёй выказваліся толькі Віцебскі і Магілёўскі камітэты. Тлумачыцца гэта тым, што зямля ў азначаных губернях была нізкай якасці і большасць памешчыкаў атрымлівала даходы ў выглядзе аброку. У заходняй жа частцы Беларусі зямля каштавала вельмі дорага, а вялікая колькасць малазямельных і беззямельных сялян забяспечвала памешчыцкую гаспадарку таннай рабочай сілай. Таму камітэты Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў прапаноўвалі найбольш выгадны для сябе ’’прускі варыянт” рэформы  вызваленне сялян без зямлі і за выкуп.
    Розныя погляды памешчыкаў на правядзенне аграрнай рэформы і ўзмацненне сялянскага руху паступова надаюць урадавай палітыцы новы напрамак. Прыярытэт атрымлівае 145
    канцэпцыя, сутнасць якой у пераўтварэнні сялян ва ўладальнікаў сваіх надзелаў і ліквідацыі вотчыннай улады памешчыка. На аснове гэтай канцэпцыі 4 снежня 1858 г. была прынята новая ўрадавая праграма, якая таксама прадугледжвала пераход ад мясцовага заканадаўства для кожнай губерні і паступовай рэалізацыі яго з захаду на ўсход да стварэння агульнага для ўсёй Еўрапейскай Расіі аграрнага закону.
    3 гэтага моманту маштабы падрыхтоўкі рэформы перасягнулі магчымасці як Галоўнага камітэта, так і традыцыйных інстытутаў самадзяржаўнай манархіі. Таму 8 сакавіка 1859 г. Аляксандр II падпісаў загад аб утварэнні новай установы — Рэдакцыйных камісій. Яны падпарадкоўваліся непасрэдна імператару і складаліся з ліберальных дзеячаў. Менавіта члены Рэдакцыйных камісій распрацавалі самабытны расійскі варыянт новага аграрнага ладу, які заключаўся ў суіснаванні двух тыпаў гаспадарак — буйной памешчыцкай і дробнай сялянскай. Акрамя таго, прапанаваныя Камісіямі праекты вызначылі характар не толькі сялянскай, але і шэрага другіх рэформаў.
    Дарэчы будзе сказаць, што Рэдакцыйныя камісіі адхілілі прапановы беларускіх памешчыкаў аб беззямельным вызваленні сялян. Аднак, улічваючы пажаданні буйных мясцовых землеўладальнікаў, было прынята рашэнне распрацаваць асобнае палажэнне для Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў.
    19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным Саветам "палажэнні”, якія складаліся з ’’Агульнага палажэння”, ’’мясцовых палажэнняў” і дадатковых правіл, і маніфест аб адмене прыгоннага права. У ”Агульным палажэнні” змяшчаліся правілы, па якіх рэформа праводзілася ва ўсіх губернях Расіі. Яно вызначала асабістыя і маёмасныя правы сялян, парадак кіравання сялянамі і выканання імі дзяржаўных павіннасцяў, а таксама правілы аб выкупе зямлі. ’’Мясцовыя палажэнні” ўстанаўлівалі парадак надзялення сялян зямлёй і выканання імі павіннасцяў на карысць памешчыка. Дадатковыя правілы адносіліся да асобных груп прыгоннага насельніцтва.
    У адпаведнасці з ’’Агульным палажэннем” сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы. Яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую ўласнасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом і г.д. Памешчыкі не маглі больш прадаваць і караць сялян. 146
    "Агульнае палажэнне” прызнавала памешчыкаў уласнікамі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы. Частка гэтай зямлі адводзілася для надзялення сялян, але не ў асабістую ўласнасць, а ў пастаяннае карыстанне. На працягу дзевяці гадоў сяляне абавязаны былі трымаць адведзены ім надзел і выконваць за гэта павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку. Гэты час яны называліся часоваабавязанымі і не маглі пакінуць сваё месца жыхарства без дазволу памешчыка. Толькі пасля заключэння выкупной здзелкі сяляне сганавіліся ўласнікамі зямлі. Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка. Складанне ўстаўных грамат даручалася памешчыкам і міравым пасрэднікам у двухгадовы тэрмін.
    У Беларусі рэформа праводзілася на падставе ’’Агульнага палажэння” і двух "мясцовых палажэнняў”. На Магілёўскую і восем паветаў Віцебскай губерні пашыралася ’’Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў”. У гэтых паветах, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, вышэйшы надзел вагаўся ад 4 да 5,5 дзесяціны. Ніжэйшы быў прыкладна ў 3 разы меншы і складаў ад 1 дзесяціны 800 кв. сажаняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажаняў на мужчынскую душу. У выпадку, калі дарэформенны надзел перавышаў вышэйшы, устаноўлены ”Палажэннем”, то памешчык меў права адразаць лішак у сваю карысць. Дарэчы, адрэзкі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях сталі пашыранай з’явай — у асобных паветах у выніку рэформы сяляне страцілі ад 25 да 40 % зямлі.
    За карыстанне зямлёй сяляне, як ужо было сказана, павінны былі выконваць павіннасці на карысць памешчыка. За вышэйшы душавы надзел устанаўлівалася паншчына ў 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён або аброк у памеры 8 руб. у год. Акрамя таго, уводзілася будаўнічая, падводная, натуральная і іншыя павіннасці. 3 мэтай безумоўнага выканання сялянамі павіннасцяў у абшчынах уводзілася кругавая парука.
    У паветах Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветах Віцебскай губерні землеўпарадкаванне сялян праводзілася па асобным ’’Мясцовым палажэнні”. Улічваючы, што ў гэтых паветах існавала падворнае землекарыстанне, тут не вызначаліся нормы надзелаў. У сялян захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 г. Адрэзкі дапускаліся толькі ў тых выпадках, калі 147
    памер сялянскага надзелу перавышаў устаноўлены інвентаром або калі ў памешчыка пасля рэформы заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Аднак памешчыкі абавязаны былі выплаціць сялянам за пабудовы, якія знаходзіліся на адрэзанай зямлі, і выдаць ім грашовую кампенсацыю ў памеры двухгадовага аброку з адрэзанай зямлі. Сялянскі надзел нельга было зменшыць больш як на 1/6.
    Разам з тым памешчык, робячы адрэзкі, мог забіраць у сялян лепійыя землі, выганы, вадапоі і іншыя ўгоддзі. Наўсю Беларусь быў пашыраны артыкул, у якім гаварылася, што панскія лясы застаюцца ў распараджэнні памешчыка. ”Мясцовае палажэнне” абышло і сервітутнае права, што было выкарыстана памешчыкамі, каб пазбавіць сялян пашы.
    Павіннасці ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях вызначаліся ад памеру надзелу, але не павінны былі перавы шаць інвентарную норму. Для аброку ўстанаўліваўся максімум не вышэй трох рублёў з дзесяціны, для паншчыны — не больш 23 дзён у год. Праз год пасля апублікавання маніфеста сяляне, якія не мелі нядоімак, маглі патрабаваць пераводу з паншчыны нааброк. Кожны селянін нёсасабістую адказнасць перад памешчыкам за выкананне павіннасцяў. Кругавая парука ўстанаўлівалася толькі для выканання дзяржаўных падаткаў і падушнай подаці.
    Набыць свой зямельны надзел ва ўласнасць сяляне маглі толькі шляхам заключэння выкупной здзелкі. 3 пераходам сялян на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, і яны залічваліся ў разрад сялян  уласнікаў. Калі сяляне згаджаліся ўзяць 1 / 4 частку устаноўленага надзелу, то зямля выдзялялася ім ва ўласнасць бясплатна. Тым самым сялян пабуджалі браць мізэрныя надзелы.
    Сядзібную зямлю селянін мог выкупіць у любы час незалежна ад жадання памешчыка, а палявы надзел — толькі з яго згоды. Карыстаючыся гэтым, многія памешчыкі не згаджаліся на выкуп сялянскіх надзелаў, імкнучыся па доўжыць часоваабавязаны стан сялян. Другая частка, наадварот, прымушала сялян заключаць выкупную здзелку, каб хутчэй атрымаць сродкі для пераходу да капіталістычнага вядзення гаспадаркі. Толькі ў 1881 г. быў выдадзены закон, па якім ўсе часоваабавязаныя сяляне да 1 студзеня 1883 г. павінны былі перайсці на абавязковы выкуп.
    Правілы выкупу палявога надзелу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума, якую сяляне павінны былі плаціць за надзел, вызначалася шляхам капіталізацыі пераведзенага на грошы аброку з дзесяціны з разліку 6 % 148
    гадавых. Атрыманую з сялян выкупную суму памешчык мог пакласці ў банк і атрымліваць у выглядзе 6 % капіталу такі ж прыбытак, які раней ён атрымліваў з гадавога аброку. Такім чынам, пры завышанай ацэнцы выкупляемых надзелаў сяляне павінны былі не толькі заплаціць за зямлю, але і выкупіць свае аброчныя павіннасці.
    Памешчыкі былі зацікаўлены атрымаць выкуп адразу, але сяляне не мелі такой сумы грошай. У сувязі з гэтым дзяржава выступала ў якасці пасрэдніка паміж памешчыкамі і сялянамі. Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 1/5 частку выкупной сумы, калі атрымлівалі поўны надзел, і 1/4 пры атрыманні няпоўнага. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія яны маглі прадаваць або закладваць. У выніку гэтай аперацыі сяляне сталі даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй так званыя выкупныя плацяжы. У склад штогадовых выкупных плацяжоў уваходзілі і працэнты, якія дзяржава брала за дадзеную сялянам пазыку. У выніку да 1 студзеня 1907 г., калі гэтыя плацяжы былі адменены, сяляне заплацілі дзяржаве і памешчыкам за зямлю амаль у 4 разы больш, чым яна каштавала да рэформы.
    Дваровыя людзі вызваляліся ад аграрнай залежнасці праз два гады пасля маніфеста 19 лютага. Hi сядзібы, ні зямельнага надзелу яны не атрымлівалі.
    Для кіравання сялянамі былі ўтвораны сельскія і валасныя ўлады. Сяляне, якія пражывалі на зямлі аднаго памешчыка і складалі сельскую абшчыну, на агульным сходзе выбіралі старасту, зборшчыка подацей і іншых службовых асоб. Некалькі сельскіх абшчын утваралі воласць. На валасным сходзе выбіраліся праўленне на чале са старшынёй і валасны суд. Сельскія і валасныя праўленні кіравалі зборам подацяў, аб’яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для практычнага ажыццяўлення рэформаў 1861 г. былі створаны спецыяльныя мясцовыя органы — міравыя пасрэднікі, павятовыя міравыя з’езды і губернскія па сялянскіх справах установы.
    Абвяшчэнне рэформы выклікала пад’ём сялянскага руху і паказала, што сяляне засталіся незадаволеныя ’’дараванай” ім свабодай. Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад, адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць іншыя павіннасці. Упартую барацьбу вялі сяляне супраць складання ўстаўных грамат (актаў, што вызначалі пазямельнае падпарадкаванне і павіннасці сялян на Ka149