• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Малазямелле сялян узмацнялася цераспалосіцай. Сялянскія надзелы вельмі часта размяшчаліся не на адным месцы, а паасобку, сярод памешчыцкіх угоддзяў. У заходніх губернях цераспалосіца была распаўсюджана больш, чым ва ўнутраных раёнах Расіі. Яна затрымлівала ўвядзенне рацыянальнай сістэмы земляробства, інтэнсіфікацыю сялянскай гаспадаркі.
    3 ростам таварнаграшовых адносін паскорыўся працэс маёмаснага і класавага расслаення сялянства. У канцы 70х гг. 61,9 % сялянскіх двароў мелі каля 15 дзесяцін зямлі, a 10,4 % — звыш 20. У выніку рэформаў 60х гг. зямля стала аб’ектам купліпродажу, і на Беларусі павялічвалася колькасць сялян, якія набывалі дзесяткі і нават сотні дзесяцін зямлі. Некаторыя з іх куплялі цэлыя маёнткі. Ужо ў 70я гг. XIX ст. былі сяляне, якія купілі маёнткі плошчай больш за тысячу дзесяцін, нават 2400 — 2800 дзесяцін. Важную ролю ў працэсе куплі зямлі адыграў Сялянскі банк, заснаваны царскім урадам у 1882 г. Банк выдаваў доўгатэрміновыя пазыкі сялянам з мэтай куплі зямлі і садзейнічаў памешчыкам у выгадным продажы зямлі сялянам па завышаных цэнах. Пазыкі выдаваліся, як правіла, на 55 з паловай гадоў пры ўмове штогадовага пагашэння іх у памеры 6,5 % даўгавой сумы. Банкаўская ацэнка прадаваемай зямлі праводзілася на выснове капіталізацыі з разліку 5 % яе даходнасці. 3 па
    163
    велічэннем попыту на зямельныя ўгоддзі цэны на зямлю пачалі хутка расці. У 90я гг. у параўнанні з 60мі яны ўзраслі ў пяці заходніх губернях з 11 руб. 45 кап. да 34 руб. 87 кап. за дзесяціну, гэта значыць больш чым у 3 разы. Высокія цэны на зямлю абумовілі і высокія плацяжы па банкаўскіх пазыках. У канцы XIX ст. яны складалі ў сярэднім 3,6 % на дзесяціну пакупной зямлі. Але, нягледзячы на гэта, купля зямлі сялянамі пры садзейнічанні Сялянскага банка паступова ўзрастала. У 1886 — 1890 гг. у параўнанні з 1883 — 1885 гг. колькасць пакупак павялічылася больш чым у 20 разоў. Да 1890 г. сяляне ў пяці заходніх губернях набылі праз Сялянскі банк 984,3 тыс. дзесяцін зямлі.
    У беларускай вёсцы пераважала пакупка зямлі таварыствамі, а не асобнымі гаспадарамі. Яны лічыліся банкамі больш надзейнымі ў сэнсе пагашэння пазыкі. Сяляне, якія аб’ядноўваліся ў таварыства, маглі яе прадаць, перадаць па спадчыне, здаць у арэнду, але ўсе гэтыя здзелкі разглядаліся і зацвярджаліся таварыствам, якое павінна было сачыць за плацежаздольнасцю сваіх членаў.
    Працэс развіцця капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы Беларусі паскорыўся ў 80я гг. Значную ролю ў гэтым адыграў сусветны аграрны крызіс80 —90х гг. XIX ст. Непасрэднай прычынай крызісу з’явіўся ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкі, Канады, Аргенціны і Аўстраліі, у выніку чага рэзка ўпала яго цана на ўнутраных рынках еўрапейскіх краін, а таксама Расіі.
    На Беларусі зніжэнне цэн пачалося ў 1881 г. і працягвалася да 1897 г. Так, з 1881 па 1887 г. цэны на жыта знізіліся ў сярэднім у 2 разы, на пшаніцу па асобных губернях — на 10 — 35 %, на авёс — на 12 — 57 і на ячмень — на 38 — 62 % (дадатак 2). Такое працяглае зніжэнне цэн было выклікана і тарыфнай палітыкай царскага ўрада. Ён, абараняючы інтарэсы памешчыкаў цэнтральных губерняў Расіі, устанавіў для іх значна ніжэйшы тарыф на правоз збожжавых грузаў, чым для памешчыкаў заходніх губерняў.
    Хлебны гандаль Беларусі пачаў цярпець вялікія страты. У сярэдзіне 90х гг. ва ўмовах высокага сабекошту вытворчасці, нізкіх цэн і існуючых тарыфаў памешчыкам нязручна было збываць збожжавыя ў Рыгу і Варшаву, якія традыцыйна з’яўляліся рынкамі збыту беларускага жыта, аўса і ячменю. Збожжавая гаспадарка Беларусі ў ходзе аграрнага крызісу не змагла прыстасавацца да новых умоў рынку. 3 гэтай прычыны памешчыкі пачаліпераарыентоўваць свае гаспадаркі на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі.
    164
    Малочная жывёлагадоўля станавілася той галоўнай галіной, да якой прыстасоўваліся ўсе іншыя галіны сельскай гаспадаркі. Многія памешчыкі заводзілі жывёлу палепшаных парод: галандскай, сіментальскай, тырольскай. У Мінскай губерні знаходзіўся буйнейшы ў Расіі завод па вывядзенні альдэнбергскай пароды. Шырокае распаўсюджванне набыла вытворчасць масла і сыра. На Беларусі налічвалася больш за 200 маслабоен і сыраварань. У масларобчай вытворчасці і ў сыраварэнні выкарыстоўваліся сепаратары, розныя прэсы, удасканаленыя катлы і г.д. На рубяжы XIX —XX стст. Беларусь разам з прыбалтыйскімі губернямі стала трэцім па значэнні пасля паўночных і сібірскіх губерняў раёнам малочнай гаспадаркі Расійскай імперыі.
    Пад уплывам аграрнага крызісу з мэтай зніжэння выдаткаў вытворчасці і павелічэння прыбыткаў памешчыкі пачалі ўкараняць машынную тэхніку. Памешчыцкая гаспадарка беларускіх губерняў у канцы XIX ст. займала другое месца ў Расіі пасля прыбалтыйскіх па распаўсюджванні сельскагаспадарчых машын і прылад. У 90я гг. больш увагі пачалі ўдзяляць насенняводству, паскорыўся пераход да шматпольных севазваротаў. Яшчэ адным следствам сусветнага аграрнага крызісу з’явіўся рост запазычанасці прыватнага, галоўным чынам памешчыцкага, землеўладання. У 1880 г. у банках было закладзена 27,6 % усіх прыватнаўласных зямель заходніх губерняў, аў 1899 г. — 56,8 %. Памешчыкі імкнуліся з дапамогай пазыкі выйсці з цяжкага становішча, выкліканага крызісам. Некаторыя з іх здолелі перабудаваць сваю гаспадарку на новы лад. Іншыя разараліся, а іх зямля прадавалася з таргоў. 3 1877 па 1905 г. дваранскае землеўладанне ў Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях паменшылася на 1,3 млн дзесяцін. За той жа час сяляне пяці заходніх губерняў купілі 1,6 млн дзесяцін зямлі.
    Шырокае распаўсюджванне ў гады крызісу набыла здача зямлі ў арэнду. Так, у 1887 г. на Беларусі ў арэнду здавалася 2,5 млн дзесяцін дваранскай зямлі.
    Сусветны аграрны крызіс аказаў уплыў і на сялянскую гаспадарку. 3 аднаго боку, ён садзейнічаў далейшаму развіццю капіталізму ў гаспадарках заможных сялян, з другога — ажывіў перажыткі прыгонніцтва ў вёсцы, якія прывялі да пагаршэння і без таго цяжкага становішча шырокіх сялянскіх мас. У выніку крызісу паскорылася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянскіх гаспадарак. Так, з 1877 па 1905 г. група бяднейшых сялян (да 15 дзесяцін зямлі на двор) павялічылася на 100 %, а група заможных (звыш 20 дзесяцін
    165
    зямлі на двор) — на 17 %. Увогуле сацыяльнае расслаенне беларускага сялянства ў пачатку XX ст. было даволі значным. Група заможных сялян складала 8 — 10 % усіх сялянскіх гаспадарак, бедната — 60, сярэднія сяляне — каля 32 %.
    Сялянская буржуазія вяла гандлёвую, прадпрымальніцкую дзейнасць, прадавала сельскагаспадарчую прадукцыю, а купляла рабочую сілу. У гаспадарках заможных сялян у 80я гг. працавала не менш 55 тыс. батракоў. Многія мелі прамысловыя або прамысловагандлёвыя ўстановы: маслабойні, лаўкі, млыны. Аднак у цэлым гаспадарчая дзейнасць сялянскай буржуазіі ў парэформенны час мела раннекапіталістычны характар. Гандлёвакапіталістычнае земляробства спалучалася са здачай зямлі ў кабальную арэнду, з адработкамі, ліхвярствамі і г.д.
    У 60 —90я гг. XIX ст., асабліва пасля сусветнага аграрнага крызісу, акрэслілася спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі. Акрамя малочнай жывёлагадоўлі набылі развіццё льна і бульбаводства.
    Галоўным цэнтрам вытворчасці льновалакна сталі паветы Віленскай, а таксама Віцебская і Магілёўская губерні. Льновалакно прадавалася як на ўнутраным рынку, так і за мяжой: у Германіі, АўстраВенгрыі. Цэнтрам канопляводства з’яўлялася Магілёўская губерня. У 60я гг. галоўным рынкам збыту пянькі была Англія, куды яна збывалася праз Рыгу, а ў 70я — Германія, збыт у якую ішоў праз Польшчу і Лібаву.
    Паўсюдна набывала развіццё бульбаводства. Бульба ўжывалася ў вялікай колькасці ў ежу, была асноўнай сыравінай для вінакурнай прамысловасці. Найбольшая колькасць бульбы перапрацоўвалася ў Гродзенскай і Мінскай губернях. У 1882 г. па размерах перапрацоўкі бульбы на вінакурных заводах Мінская губерня займала чацвёртае месца ў еўрапейскай частцы Расіі, Гродзенская — шостае, Віленская — дзевятае, Магілёўская — пятнаццатае. У некаторых гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян прыкметную ролю адыгрывалі гандлёвае агародніцтва і садоўніцтва.
    Такім чынам, галоўнай рысай парэформеннага развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі з’явіўся рост гандлёвага земляробства і жывёлагадоўлі, яе спецыялізацыя па раёнах. Рост таварнаграшовых адносін паступова разбураў патрыярхальны лад у вёсцы, узмацняў сацыяльнае расслаенне сялянства, паскараў фарміраванне сялянскай буржуазіі. Аднак тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі стрымліваліся перажыткамі прыгонніцтва.
    166
    8.2.	Рост капіталістычнай эканомікі і прамысловасці
    Развіццё капіталізму ў прамысловасці Беларусі, як і ў Расіі ў цэлым, прайшлотры галоўныя стадыі: дробнатаварнай вытворчасці (дробныя, пераважна сялянскія промыслы), капіталістычнай мануфактуры і фабрыкі (буйная машынная індустрыя). У дарэформенны час прамысловасць знаходзілася пераважна на першых дзвюх стадыях і толькі ўваходзіла ў апошнюю — стадыю фабрычнай вытворчасці.
    У першыя два парэформенныя дзесяцігоддзі рост прамысловасці Беларусі быў павольны, большасць прадпрыемстваў працягвала заставацца на стадыі дробнатаварнай вытворчасці і мануфактуры.
    Зыходнай формай дробнатаварнай вытворчасці былі хатнія і адыходныя промыслы. Перавага ў дарэформеннай Беларусі паншчыны над аброкам прывяла да таго, што адыходныя промыслы не набылі тут такога развіцця, як у Расіі. Хатнія промыслы былі састаўной часткай сялянскай паўнатуральнай гаспадаркі. Сяляне займаліся кавальскай справай, вырабам скур, драўніны, кравецтвам і шавецтвам. Параўнальна невялікая частка сялян вырабляла прамысловыя тавары на заказ або для продажу на рынку. У 60 — 90я гг. у сувязі з развіццём фабрычназаводскай вытворчасці колькасць сялянсаматужнікаў скарацілася ўдвая. Збяднелае сялянства шукала заробкаў на адыходных промыслах, будаўніцтве чыгунак, шашэйных дарог, сплаве лесу і г.д. За парэформенны перыяд колькасць адыходнікаў сярод сялян павялічылася ў 6,6 раза і ў 90я гг. XIX ст. складала каля 300 тыс. чалавек у год.
    Характэрнай рысай парэформеннага перыяду быў рост рамяства па ўсіх паказчыках: колькасці прадпрыемстваў, рабочых, суме вытворчасці. 3 1860 па 1890 г. колькасць рамесных майстэрняў павялічылася з 20,2 да 58,1 тыс., рабочых на іх — з 30,4 да 110 тыс., сума вытворчасці — з 4,3 да 14,1 млн руб. Большасць рамеснікаў, амаль 63 %, знаходзілася ў мястэчках, каля 37 % — у гарадах. У парэформенны час узрасла спецыялізацыя рамяства. Рамеснікі былі розных спецыяльнасцяў: пекары і капялюшнікі, краўцы і шаўцы, сталяры і цесляры. Сярод іх былі кавалі, шкляры, рымары, гарбары, пераплётчыкі і г.д. Тэхнічныя прыёмы і самі прылады працы рамеснікаў на працягу доўгіх гадоў заставаліся нязменнымі. Вытворчыя навыкі перадаваліся з пакалення ў пакаленне і былі далёкімі ад дасканаласці. Звычайна рамеснік самастойна зай