• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    О	©	Г 04 О ^	ч—
    X	W—•		
    		£ 8	
    		5	5
    	3		
    m		8 S'	
    ч		«	л	co	л
    я Q с	CL X Е	S о 0 п ^	 5 я « х 5 о
    			
    		ід q а. >,	ю Ч
    181
    Аналіз прыведзеных даных сведчыць аб тым, што ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі. Так, калі колькасць цэнзавых прадпрыемстваў за 1900 — 1913 гг. павялічылася на 61,2 %, то дробных — усяго на 17 % (дадатак 4). Адпаведна валавая прадукцыя буйной прамысловасці ўзрасла на 229,6 %, а дробнай — на 110 %. Тым не менш у 1913 г. вытворчасць дробнай і саматужнай прамысловасці Беларусі склала 53,5 %, а буйной — 46,5 % усёй валавой прадукцыі. Але аблічча асноўных галін прамысловасці Беларусі вызначалі ўжо фабрыкі і заводы. Шматлікія рамеснасаматужныя прадпрыемствы адыгрывалі дапаможную ролю, аказваючы бытавыя паслугі насельніцтву. Прамысловыя прадпрыемствы былі параўнальна невялікімі. Яны часта размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, у непасрэднай блізкасці ад крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы, што дазваляла іх гаспадарам атрымліваць высокія прыбыткі. Менавіта такія прадпрыемствы забяспечвалі перапрацоўку ўсёй сельскагаспадарчай вытворчасці і збыт тавараў як на ўнутраным, так і на знешнім рынку.
    Склаўшаяся раней галіновая структура прамысловасці Беларусі амаль што захавалася. У 1913 г. вядучымі заставаліся харчовая прамысловасць, удзельная вага якой складала 26 % ад аб’ёму буйной прамысловасці, лесанарыхтоўкі і сплаў —16,8, дрэваапрацоўчая — 16,1, ііапяровая — 7, чыгуначныя і рамонтныя майстэрні — 5,8, шкляная — 5,7, тэкстыльная — 4,8, гарбарнаабутковая — 4,1, металаапрацоўчая — 3,8, запалкавая —2,9 % і г.д.
    Будаўніцтва новых прадпрыемстваў, іх інтэнсіўнае тэхнічнае і тэхналагічнае пераабсталяванне, напаўненне новымі паравымі, механічнымі і электрычнымі рухавікамі сталі характэрнымі рысамі дрэваапрацоўчай, цагельнай, шкляной і металаапрацоўчых галін прамысловасці. У харчовай прамысловасці прамысловы пераварот ішоў маруднымі тэмпамі. Тым не менш з 1908 па 1913 г. магутнасць рухавікоў павялічылася з 27,3 тыс. да 44,9 тыс. к.с., а энергаўзброенасць на аднаго рабочага ўзрасла з 0,7 да 0,82 к.с.
    У тэкстыльнай прамысловасці адбыліся некаторыя перамены — скарацілася суконная вытворчасць і развілося льнопрадзенне. У дрэваапрацоўчай прамысловасці з’явілася фанерная і мэблевая вытворчасці. Значныя змены адбыліся ў гарбарнаабутковай прамысловасці. Калі да пачатку XX ст. абутак вырабляўся ў рамесных майстэрнях,' то потым — на новых фабрыках. У лесахімічнай прамыс182
    ловасці, дзе пераважна былі дробныя смалакурныя, шкіпінарныя і дзягцярныя прадпрыемствы, было пабудавана некалькі новых, у тым ліку ў Аршанскім павеце Вындрыцкі завод па сухой перагонцы дрэва — самы буйны ў Расіі. Металаапрацоўчая прамысловасць складалася з невялікіх прыватнакапіталістычных і казённых прадпрыемстваў і даволі буйных рамонтных чыгуначных майстэрань.
    У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі пачалі ўзнікаць манапалістычныя аб’яднанні. Так, у чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга края, які устанаўліваў адзіныя манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць і продаж запалак. У Віцебску дзейнічаў сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы,— піваварных заводчыкаў Паўночназаходняга края. Лесапрамыслоўцы і гаспадары папяровых прадпрыемстваў таксама стварылі рэгіянальныя аб’яднанні — Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночназаходняга края і ’’Прадакон”.
    Больш таго, беларускія запалкавыя фабрыканты ініцыіравалі арганізацыю Усерасійскага запалкавага сіндыката. Такім жа шляхам імкнуліся пайсці ўладальнікі шкляных заводаў Беларусі. Але ж узровень манапалізацыі прамысловасці ў Беларусі быў ніжэй, чым у індустрыяльна развітых рэгіёнах Расіі.
    У пачатку XX ст. на Беларусі нарастаў працэс акцыяніравання прадпрыемстваў. Напярэдадні першай сусветнай вайны налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Яны атрымлівалі перавагу ў тэмпах павелічэння вытворчасці ў параўнанні з індывідуальнымі капіталістамі. Так, з 1900 па 1903 г. аб’ём вытворчасці на акцыянерных прадпрыемствах Беларусі павялічыўся ў 5,2 раза, а ўдзельная вага — з 0,6 у 1900 да 14,8 % у 1913. Акцыянерныя таварыствы, карысгаючыся падтрымкай банкаў, параўнальна хутка засвойвалі і пераносілі ў мясцовую прамысловасць больш дасканалыя формы арганізацыі вытворчасці, а таксама будавалі новыя прадпрыемствы. Так, у Мінску ўзнікла шпалерная фабрыка, якая ў 1912 г. вырабляла 14,5 % усіх шпалераў Расіі. Таксама пачала працаваць буйная абутковая фабрыка ’’Скараход” маскоўскага акцыянернага таварыства ’’Шаўрохром”. Перад сусветнай вайной акцыянернае таварыства ’’Валынь” у Ваўкавыскім павеце пабудавала цэментны завод.
    Эканамічны ўздым стварыў спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцый. Іншаземны капітал стаў актыўна пранікаць у лесаапрацоўку і іншыя галіны прамысловасці. Аб’ём вытворчасці на прадпрыемствах, якія належалі за183
    межным уласнікам і замежным акцыянерным таварыствам, за гэты час павялічыўся ў 11,6 раза. Аднак іх удзельная вагаў валавой прадукцыі цэнзавай прамысловасці Беларусі 1913 г. складала ўсяго 6,7 %.
    Так, буйная нямецкая фірма ’’Фрыц Шульц” (Лейпцыг) вяла лесаапрацоўкі ў 4 маёнтках Бабруйскага павета. У маёнтку Вярхуціна яна пабудавала буйны лесапільнафанерны завод, на якім працавала больш як 400 рабочых. Нямецкія і аўстрыйскія лесапрамыслоўцы пабудавалі лесапільнафанерны завод на станцыі Калодзішчы, які перапрацоўваў закупленую на карні драўніну ў Мінскім і Ігуменскім паветах. Таварыства рускаамерыканскай вытворчасці абутку пабудавала ў Мінску абутковую фабрыку ”Арол”.
    Істотныя змены адбыліся ў тэкстыльнай прамысловасці. Так, рускабельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку ’’Дзвіна”, на якой працавала 1,5 тыс. рабочых; аўстрыйскія капіталісты — Высачанскуюльнопрадзільную фабрыку, а французскае ’’Акцыянернаетаварыства Баньфуа, Жорж і К° ” набыло 2 шоўкакруцільныя фабрыкі. У выніку адбылося значнае абнаўленне асноўнага капіталу. У 1913 г. на новых прадпрыемствах выраблялася 78,2 % тэкстыльнай прадукцыі. 3 1908 па 1913 г. аб’ём вытворчасці ў гэтай галіне павялічыўся ў 1,6 раза.
    Аднак, нягледзячы на істотныя зрухі, узровень прамысловага развіцця Беларусі заставаўся паранейшаму ніжэйшым, чым у цэлым у Расійскай імперыі. Так, на душу насельніцтва Беларусі прамысловай прадукцыі прыпадала амаль у 2 разы менш, чым у Расіі. Калі ў 1908 г. колькасць рабочых Беларусі складала 2,2 % рабочых усіх рускіх фабрык, то ў 1913 г. ужо 3,5 %.
    Развіццё прамысловасці садзейнічала далейшаму росту гарадоў і гарадскога насельніцтва, асабліва рабочых. У 1913 г. у Мінску налічвалася 69 цэнзавых прадпрыемстваў з 5097 рабочымі, у Віцебску адпаведна — 45 і 3886, у Гродне — 19 і 2342. Прамысловымі цэнтрамі станавіліся Пінск, Гомель, Магілёў, Брэст, Барысаў, Мазыр, Смаргонь, Копыль і Орша. Прычым за 1900 — 1913 гг. колькасць рабочых на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці павялічылася з 31 тыс. да 57 тыс., альбо на 76,6 %. Агульная колькасць асоб наёмнай працы ў Беларусі да пачатку першай сусветнай вайны дасягнула 514 тыс. чалавек, без сельскагаспадарчых рабочых — 400 тыс. чалавек. 3 кожным годам узрастала патрэба ў кваліфікаваных рабочых. Невялікая іх колькасць рыхтавалася ў Горацкім рамесным 184
    і Гомельскім тэхнічным чыгуначным вучылішчах. Рамесныя вучылішчы ці рамесныя школы былі адкрыты ў Мінску, Гродне, Клімавічах, Ракаве, Мазыры, Рэчыцы, Дрысе, Негневічах (Навагрудскі павет), Баранавічах. Ha 1 студзеня 1910 г. у Беларусі дзейнічала 66 навучальных прафесійных устаноў, якія падрыхтавалі 4085 рабочых ніжэйшай і сярэдняй кваліфікацыі.
    У нацыянальным складзе як буржуазіі, так і рабочых у Беларусі ў пачатку XX ст. значных змен не адбылося, паколькі палітычныя і сацыяльнаэканамічныя ўмовы фарміравання гэтых класаў захоўваліся ў аснове тыя ж, што і ў канцы XIX ст. Нагадаем, што па перапісе 1897 г. сярод занятых у прамысловасці, гандлі, на ўсіх відах транспарту і сродкаў сувязі, а таксама ў ролі хатняй прыслугі і гарадскіх падзёншчыкаў яўрэяў было 59,9 %, беларусаў — 17,1, палякаў — 10,2, рускіх — 10,1, латышоў — 1,3, літоўцаў — 8, украінцаў — 0,6 %. Напярэдадні першай сусветнай вайны на долю нацыянальнага беларускага класа і буржуазіі прыходзілася каля 2 % ад усёй колькасці пражываючых на радзіме беларусаў, у тым ліку буржуазіі налічвалася каля 20 тыс. чалавек.
    У беларускай гістарыяграфіі амаль не асветленай застаецца праблема дабрабыту насельніцтва Беларусі ў 1900 — 1913 гг., у тым ліку рабочых. Часцей за ўсё ў літаратуры савецкага часу гаворыцца аб пагаршэнні з кожным годам умоў жыцця і працы народа. Між тым памер сярэднегадавой заработнай платы фабрычназаводскіх рабочых Беларусі зазнаў наступныя змены: 1901 г. —157,9 руб., 1904 г.  159,4 руб., 1907 г.  207,6 руб., 1913 г.  210,4 руб. (дадатак 5). У сямейным бюджэце рабочых расходы на харчаванне і жыллё складалі амаль 2/3 заработкаў. Настаўнікі зараблялі 200 руб. у месяц у залежнасці ад адукацыі і тыпу навучальнай установы. Нядрэнна нагадаць, што перад першай сусветнай вайной у Мінску фунт (409,5 г.) жытнягахлеба каштаваў 1 кап., фунт ялавічыны — 14 — 15 кап., кварта(3,07 г)малака — бкап., наём на месяц таннай кватэры дзенебудзь на Старажоўцы — 5 руб., звычайныя боты — 3 руб.
    Адзначым таксама, што ў пачатку XX ст. царскім урадам былі зроблены пэўныя захады па паляпшэнні ўмоў працы рабочых. Так, 2 чэрвеня 1903 г. быў прыняты закон аб дапамозе рабочым, што пацярпелі ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У 1902 —1903 гг. было прынята заканадаўства па рэгуляванні ўзаемаадносін гаспадароў і 185
    рабочых у рамеснай вытворчасці. Рабочы дзень па законе павінен быў працягвацца з 6 да 13 гадзін з паўгадзінным перапынкам для снедання і паўтарагадзінным для абеду. Аднак належнага кантролю за выкананнем законаў не было.
    Такім чынам, 1900 — 1913 гг. сталі важным этапам у далейшым прамысловым развіцці Беларусі. Калі ў 1900 г. прамысловасць давала толькі 15 % ад усяго нацыянальнага даходу, то ў 1913 г. яе доля узрасла на 5,4 % і ўдзел у даходзе Беларусі стаў набліжацца да памеру ўдзелу ўсёй прамысловасці Расійскай імперыі — 24 % у яе нацыянальным даходзе.