Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
За 1904 — 1914 гг. з пяці беларускіх губерняў выехала 356 378 чал. (дадатак 6). Гэта былі ў асноўным малазямельныя і сярэднія слаі сялянства. Найбольшую колькасць пера сяленцаў дала Магілёўская вобласць, а найменшую — Віленская. У сярэднім на адну перасяленчую сям'ю з Бела русі ў Сібіры прыходзілася 6 дзес. зямлі. Зразумела, што на іх магла быць толькі бядняцкая гаспадарка. Гэта была адна з важнейшых прычын таго, што на Беларусь вярнуліся 36 544 чал. (10,9 % усіх выехаўшых). Палітыка перасялення паскорыла працэс сацыяльнага расслаення сялян.
190
Пры гэтым трэба ўлічваць і тое, што як вёскі, так і гарады і мястэчкі Беларусі былі перанаселены, таму людзі перасяляліся таксама ў гарады Расіі і выязджалі за мяжу. За 1903 — 1913 гг. адсюль эмігрыравала пераважна ў ЗША, Аргенціну, Бразілію і Канаду звыш 1,5 млн чалавек. Але потым 600 тыс. з іх, прыдбаўшы грошай на абзавядзенне гаспадаркі, вярнуліся на радзіму. Неабходна адзначыць, што ў 1912 г. толькі ў Германіі працавала ІООтыс. выхадцаў з беларускіх губерняў, а ў 1917 г. беларусаў пражывала, напрыклад, у Петраградзе, Маскве і Адэсе больш, чым у гарадах Беларусі.
Выключную ролю ў правядзенні сталыпінскай аграрнай рэформы адыграў Сялянскі пазямельны банк, заснаваны ў 1882 г. Хутка былі адкрыты яго аддзяленні ва ўсіх губернскіх гарадах Беларусі. Менавіта праз гэты банк праводзіліся грашовыя аперацыі, звязаныя з купляй і продажам зямлі, атрыманнем ссуд, крэдытаў і г.д. Выхаваўчае значэнне банка грунтавалася на тым, што селянін, зрабіўшыся ўласнікам купленай зямлі, стане паважаць не толькі сваю ўласнасць, але і чужую, і будзе ўсяляк абараняць яе. Банк выдаваў ссуды сялянам пад залог надзельнай зямлі, а таксама зямлі, купленай без дапамогі банка. Куп леная зямля за нявыплату ў тэрмін працэнтаў ці за непагашэнне доўгу прадавалася крэдыторам. Так, толькі ў 1908 г. на Беларусі было адабрана ў непапраўных заёмшчыкаў звыш 13 тыс. дзесяцін зямлі. Для куплі зямлі ў адзіночку даваўся крэдыт да 500 руб., а пры закупцы абшчыннай адкрываўся крэдыт да 150 руб. на кожнага.
Галоўнымі прадаўцамі зямлі былі памешчыкі. Да пачатку XX ст. памешчыкі заходніх губерняў залажылі праз Дваранскі банк (1885 г.), які цесна супрацоўнічаў з Сялянскім, 52 % прыватнаўласніцкай зямлі і атрымалі за гэта 83 млн руб. Плошча памешчыцкай зямлі, якая прапанавалася банку, расла. Калі на 1 студзеня 1905 г. фонд Сялянскага банка складаўся з 36 маёнткаў і 36 799 дзесяцін зямлі, то на 1 студзеня 1914 г. у распараджэнні банка было ўжо 315 маёнткаў і 211 302 дзесяцін зямлі. Гэта сведчыла аб тым, што даходнасць памешчыцкіх маёнткаў падала, а цэны на зямлю раслі. У 1906 — 1915 гг. толькі Сялянскі банк заплаціў памешчыкам за купленую ў іх зямлю 28 млн руб. Сярод прадаўцоў <ямлі былі таксама купцы, мяшчане, малазямельныя сялянеабрубшчыкі, якія атрымлівалі большую плату за ўгоддзі ў адным месцы. Галоўнымі пакупнікамі зямлі былі ў першую чаргу заможныя сяляне, a
191
таксама разбагацеўшыя сельскія пісары, ураднікі, гандляры і інш. Пры гэтым рабіліся пэўныя захады па пашырэнні рускага землеўладання. Паказчыкам такой палітыкі з’явілася стварэнне ’’особого фонда для устройства русскнх поселенцев в СевероЗападном крае”, які арганізаваўся перш за ўсё за кошт казённых зямель... Нагадаем, што Дзяржаўны банк не даваў крэдытаў землеўладальнікам каталіцкага веравызнання. За 10 гадоў у пяці губернях Сялянскім банкам было прададзена з выдзяленнем ссуд і за наяўны разлік звыш 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн руб. У прыватную ўласнасць было перададзена каля 91 % зямлі, таварыствам — 6,67, а сялянскім абшчынам — усяго 2,36 %, з іх пад хутары і адрубы — каля 229 тыс., ці 98,3 %.
Апрача продажу зямлі Сялянскі банк практыкаваў так званы продаж банкаўскай зямлі. Запродаж здзяйсняўся ў форме грашовай арэнды зямлі сялянам, продажу ў растэрміноўку, продажу з атрыманнем задатку і г.д. Плошча запраданай зямлі была даволі значнай. Так, у 1907 — 1909 гг. у беларускіх губернях было запрадана 38 736 дзесяцін. Пры гэтым цэны на зямлю банк завышаў.
Сталыпінская рэформа прадугледжвала таксама адмену цялесных пакаранняў сялян, свабоду выбару імі месца пастаяннага пражывання і іншыя правы. Між тым некаторая частка сялянства выступала супраць хутарызацыі. Дарэчы, колькасць падпалаў маёмасці хутаран у 1913 г. у параўнанні з 1907 г. павялічылася ў 2 разы.
Такім чынам, сталыпінская рэформа насіла ярка акрэслены буржуазны характар. Яна закранала асноўныя бакі эканамічнага ўкладу сельскай гаспадаркі Расійскай імперыі: надзяляла сялян уласнай зямлёй, давала ім магчымасць абзавесціся ўласнай гаспадаркай на новых землях, спрыяла некатораму паляпшэнню арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
Правядзенне рэформы на тэрыторыі Беларусі за адносна кароткі час змагло выявіць пэўныя станоўчыя зрухі ў аграрнай сферы. Доля памешчыцкага землеўладання скарацілася да 47 % агульнай зямельнай плошчы. Некаторыя памешчыкі пераходзілі на капіталістычныя формы гаспадарання — сталі ўкараняць мнагаполле, прымяняць жалезныя плугі, сельскагаспадарчыя машыны, мінеральныя ўгнаенні, наёмную рабочую сілу. У іх гаспадарках павысілася ўдзельная вага і рыначнае значэнне такіх галін, як малочная і мясная жывёлагадоўля, свінаводства, сада192
водства і інш. Адметную ролю ў гандлёвым земляробстве адыграла льнаводства.
Сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала агульнаму росту сялянскай гаспадаркі. Напярэдадні рэвалюцыі яна апрацоўвала 90,7 % усёй сялянскай пасяўной плошчы, давала каля 90 % усяго збору збожжа і бульбы. Пасяўныя плошчы пад тэхнічнымі культурамі і бульбай у сялянскіх гаспадарках перавышалі памешчыцкія гаспадаркі адпаведна ў 5,7 і 12 разоў. Ім належала 94,4 % коней і буйной рагатай жывёлы.
Важным вынікам сталыпінскай рэформы, з аднаго боку, стала канцэнтрацыя зямельнай уласнасці ў руках сялянзаможнікаў, што з’яўлялася неабходнай умовай буржуазнай перабудовы сельскай гаспадаркі, а з другога — рост колькасці беззямельных і незаможных сялян. На пачатак сусветнай вайны незаможнае сялянства складала не менш 68 % двароў, сярэдняе — 20, заможнае —12 %. Апошняе вяло сваю гаспадарку па законах рынку. Яму належала асноўная колькасць сельскагаспадарчых машын. Трэба адзначыць, што сельскагаспадарчая буржуазія пераважна была беларускай.
Рост капіталізму спрыяў і таму, што за 1908 — 1913 гг. пасяўная плошча па дзесяці асноўных культурах павялічылася на 56 тыс. дзесяцін, ці на 2,3 %. Ураджайнасць узрасла да 46,4 пудоў, ці на 16,4 %. Па ўраджайнасці жыта Гродзенская губерня займала першае месца, Мінская — трэцяе, Віленская — пятае, Магілёўская — адзінаццатае, астатнія апынуліся ў сярэдзіне сярод губерняў Еўрапейскай Расіі. Беларусь вылучалася сярод іншых губерняў па развіцці і перапрацоўцы жывёлагадоўчых прадуктаў, па павелічэнні траванасення, рабіла поспехі ў выкарыстанні сельскагаспадарчых машын.
У вёску пачалі пранікаць грашовыя адносіны, якія застаўлялі сялян пашыраць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на рынак. Галоўную ролю ў сялянскай гаспадарцы адыграла бульбаводства, на другім месцы — льнаводства. Багатыя хутаране па прыкладу памешчыкаў заводзілі буйныя малочныя фермы. Частку жывёлы сяляне адкармлівалі на мяса і прадавалі на рынках. Пачыналася станаўленне сялянскага рацыянальнага гандлёвага свінаводства, пчалаводства, садаводства, у меншым памеры агародніцтва і рыбалоўства. Усё гэта сведчыць аб пашы рэнні працэсу спецыялізацыі сялянскіх гаспадарак.
Значна ўмацавалася рыначная накіраванасць белару13. Зак. 5237. 193
скай сельскай гаспадаркі. За 1900 — 1913 гг. чысты вываз з Беларусі малочных прадуктаў вырас на 20,8%, мяса — на 193,6, льновалакна — на 18 %. У 1913 г. было вывезена 9671 тыс. вёдраў спірту (68 % ад вырабленага). Але калі ў 1900 г. чысты ўвоз зерня ў Беларусь складаў каля 118 тыс. т, то ў 1913 г. — 309 тыс., або вырас у 2,6 раза. Гэта тлумачыцца як спецыялізацыяй беларускай сельскай гаспадаркі ў мясамалочным напрамку, так і велізарнай канцэнтрацыяй тут войска ў сувязі з падрыхтоўкай да першай сусветнай вайны.
Пра здаровы рост сялянскай гаспадаркі сведчыць хуткае нарастанне капіталаў. Калі ў 1910 г. на Беларусі былі 1422 установы дробнага крэдыту, якія абслугоўвалі сялян, то ў 1913 г. іх стала 2046. Колькасць іх членаў падвоілася. 3 1905 па 1912 г. сума ўкладаў вырасла з 22 млн да 53 млн руб. Калі ў 1905 г. на адну ашчадную кніжку ’’земляробца” прыходзілася 177 руб., то ў 1915 г. — 212 руб. Паскараўся працэс стварэння розных формаў кааперацыі — спажывец кай, вытворчай, крэдытнай, збытавой і інш.
Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа і яе здзяйсненне адчынілі шырока дзверы для капіталістычнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Рэформа спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян прыватнай зямлёй, паляпшэнню структуры сялянскай гаспадаркі і яе матэрыяльнага дабрабыту, пашырэнню праслойкі замож ных гаспадароў і росту вясковага пралетарыяту. Але сталыпінскія перабудовы не змаглі карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі і паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень.
9.3. Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю. Фінансавакрэдытная сістэма
Станоўчыя зрухі ў прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці актыўна спрыялі развіццю інфраструктуры Беларусі як важнага стратэгічнага рэгіёна Расійскай імперыі. Усё ж у перыяд з 90х гг. будаўніцтва чыгунак тут вялося больш павольнымі тэмпамі, чым у 1870 — 1890 гг. Была працягнута ПецярбургскаАдэская дарога ад Віцебска да Жлобіна. Важнае як гаспадарчае, так і стратэгічнае значэнне набыла чыгуначная лінія Балагое — Полацк — Маладзечна — Седлецк. Былі ўведзены ў эксплуатацыю другія калеі дарог на розных напрамках. Да 194
канца 1913 г. агульная працягласць чыгуначных пуцей на Беларусі складала 3,9 тыс. км. На 1000 км2 тэрыторыі прыходзілася 18,8 км чыгуначных ліній. Гэта ў 1,8 раза больш, чым у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі.
Вялікую ролю ў будаўніцтве чыгунак адыгрываў прыватны капітал, але амаль усе чыгункі, што праходзілі праз Беларусь, сталі ўласнасцю дзяржавы. Чыгуначнае будаўніцтва паскарала распрацоўку і выкарыстанне прыродных багаццяў на тэрыторыі Беларусі, спрыяла развіццю прамысловасці і сельскай гаспадаркі, пашырала прыток і сферу прымянення капіталу. Вузлавыя станцыі ператварыліся ў прамысловыя гарады.