• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Нагадаем, што летам 1917 г. Часовы ўрад увёў земскія ўстановы ў Віленскай і Гродзенскай губернях.
    Такім чынам, відавочна, што такія захады Часовага ўрада не толькі не палепшылі сацыяльнаэканамічнае становішча Расіі, але і прывялі да рэвалюцыйнага выбуху восенню 1917 г., які паклаў пачатак сацыялістычнаму эксперыменту ў краіне.
    Ю2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і першыя сацыяльнаэканамічныя пераўтварэнні
    3 перамогай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ўстанаўленнем там Савецкай улады пачынаюцца сацыялістычныя пераўтварэнні і на нацыянальных ускраінах Расіі. Ужоў кастрычніку — лістападзе 1917 г. Савецкая ўлада была ўстаноўлена на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі, і з гэтага моманту яна прыступіла да стварэння сваёй мадэлі дзяржавы, галоўным элементам якой была эканоміка.
    Бальшавікі спрабавалі стварыць эканоміку, якая б апіралася на грамадскую ўласнасць на сродкі вытворчасці. Пошук формаў і метадаў гаспадарання пачаўся ў надзвычай цяжкіх умовах, пры развале народнай гаспадаркі ў выніку сусветнай, а затым і грамадзянскай войнаў, поўным расстройстве фінансаў і грашовага абарачэння, натуралізацыі ўсіх гаспадарчых адносін. У сувязі з гэтым толькі за першыя 2,5 месяца было прынята 25 дэкрэтаў, якія, па словах саміх аўтараў, былі больш ’’інструкцыі, якія звалі да масавай практычнай справы”, чым збор сур’ёзных юрыдычных прадпісанняў. Дакладнай праграмы жыццядзейнасці будучай эканомікі ў бальшавікоў проста не было.
    У другой палове лістапада 1917 г. у Мінску прайшлі тры
    204
    з’езды: Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і Саветаў салдацкіх дэпутатаў арміі Заходняга фронту. У пастановах з’ездаў падкрэслівалася, што Саветы працоўных, салдацкіх, сялянскіх і батрацкіх дэпутатаў поўнасцю самастойныя ў вырашэнні пытанняў мясцовага характару, але заўсёды абавязаны дзейнічаць згодна з дэкрэтамі і пастановамі вышэйстаячых органаў улады.
    На з’ездах былі абраны выканаўчыя камітэты, якія аб’ядналіся і ўтварылі абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах), які і стаў вышэйшым органам улады рэспублікі. Перад новым кіраўніцтвам паўсталі цяжкія пытанні кіравання народнай гаспадаркай, ускладненыя тым, што ішла вайна і значная частка тэрыторыі была акупіравана нямецкімі войскамі.
    Усе органы ўлады Часовага ўрада былі ліквідаваны. Аблвыканкамзах меў свой рабочы апарат. Было створана 13 аддзелаў (камісарыятаў): ваенны, унутраных спраў, харчовы, фінансавы, працы, прамысловасці і гандлю, нацыянальны і інш. Пры выканкаме функцыяніравалі тры камісіі: рэдакцыйная, інфармацыі і гаспадарчая. Для кіраўніцтва аддзеламі выбіраліся камісары.
    Удасканальваючы сваю структуру, Аблвыканкамзах у снежні 1917 г. дадаткова стварыў аддзел грамадскіх работ, рэарганізаваны пазней у Камісарыят народнай гаспадаркі, Камісарыят па польскіх справах, Камісарыят народнага здароўя. У студзені 1918 г. былі аб’яднаны Камісарыят працы і Камісарыят прамысловасці і гандлю ў адзіны камісарыят.
    Для каардынацыі дзеянняў камісарыятаў і аператыўнага рашэння асабліва важных пытанняў на аснове пастановы абласнога выканаўчага камітэта 26 лістапада 1917 г. быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. СНК быў адказны перад абласным выканаўчым камітэтам і абавязаны даваць справаздачу як перад сходам выканкама, так і перад насельніцтвам вобласці на публічных сходах. СНК накіроўваў дзейнасць камісараў, кіраваў усім гаспадарчым і культурным жыццём вобласці, дэмабілізацыяй з фронту, барацьбой супраць контррэвалюцыйных выступленняў, прымаў меры па ліквідацыі старых устаноў.
    22 лістапада 1917 г. Саўнаркам прыняў дэкрэт аб судзе, у адпаведнасці з якім ліквідавалася старая судовая сістэма. На працягу лістапада — снежня 1917 г. Саветы і ваеннарэвалюцыйныя камітэты Беларусі прынялі шэраг рашэнняў аб
    205
    ліквідацыі судоваследчых органаў. На месцах былых судовых органаў ствараліся прынцыпова новыя ўстановы: народныя суды, следчыя камісіі, рэвалюцыйныя трыбуналы. У Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымалі рэвалюцыйныя трыбуналы, у задачу якіх уваходзіла барацьба з контррэвалюцыйнымі злачынствамі, сабатажам, спекуляцыяй і г.д. Суддзі рэвалюцыйных трыбуналаў выбіраліся не на аснове прамых выбараў, як народныя, а губернскімі і гарадскімі Саветамі. Гэта давала магчымасць камплектаваць іх склад з палітычна надзейных работнікаў. Кіраўніцтва вышэйшымі судовымі органамі ажыццяўлялі аддзелы і секцыі юстыцыі, створаныя ў Саветах. Такім чынам, адным з першых мерапрыемстваў новай улады была ліквідацыя дастаткова дэмакратычных па тых часах судовых органаў, якія з’яўляліся гарантам утрымання праў грамадзян любой дзяржавы.
    На месцах працэс фарміравання новай улады ішоў дастаткова складана, але ўжо ў студзені 1918 г. убольшасці гарадоў Беларусі асноўныя функцыі кіравання разнастайнымі галінамі ажыццяўлялі выканкамы і аддзелы Саветаў.
    Вялікае значэнне ў справе ўмацавання савецкага дзяр жаўнага апарату мела прыняцце Савецкай Канстытуцыі, якая была зацверджана 10 чэрвеня 1918 г. на Усерасійскім з’ездзе Саветаў. Такім чынам, ужо к лету 1918 г. была створана новая сістэма кіравання дзяржавай. Важнейшым звяном у гэтай сістэме было стварэнне апарату кіравання народнай гаспадаркай.
    Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі стан эканомікі Беларусі быў цяжкім: з невялікай колькасці цэнзавых прамысловых прадпрыемстваў, якія былі на гэтай тэрыто рыі ў 1913 г., уцалела толькі 23,2 %, а іх прадукцыя складала не больш 30 % даваеннай. 3 715 прамысловых прадпрыемстваў Беларусі было ліквідавана да 480. Галоўная маса ліквідаваных прадпрыемстваў прыходзілася на долю харчовай (312 прадпрыемстваў), вінакурнай (266), дрэваапрацоўчай (48), сілікатнай (32), цагельнай і паліграфічнай (26), гарбарнай (11) , папяровай (122), металаапрацоўчай (11) і хімічнай (8).
    У сувязі з першай сусвегнай вайной яшчэ больш знізілася дробная саматужнарамесная вытворчасць, якая ў 1913 г. давала больш паловы (53,5 %) прамысловай прадукцыі. Калі па Расіі валавая прамысловая прадукцыя зменшылася да гэтага ж перыяду на 22 %, то па Беларусі  на 70 %.
    У вельмі цяжкім становішчы аказаўся чыгуначны транспарт Беларусі, які хранічна не спраўляўся з перавозкай 206
    грузаў. Рэзка знізіўся ўзровень жыцця насельніцтва: заработная плата рабочых у 1917 г. знізілася амаль напалову ў параўнанні з даваеннай. Больш за ўсё ад вайны пацярпела вёска, таму што амаль усё працаздольнае насельніцтва было мабілізавана на фронт, увесь час праводзіліся рэквізіцыі жывёлы, зніжалася ўраджайнасць усіх сельскагаспадарчых культур і ў цэлым скараціўся аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці. Становішча ў сельскай гаспадарцы ўскладнілася яшчэ і тым, што ў 1917 г. градам былі пашкоджаны азімыя і яравыя пасевы ў 48 валасцях Віцебскай губерні на плошчы 18 тыс. дзесяцін.
    Пасля ўборкі ўраджаю ў 1917 г. у Беларусі выявілася нястача хлеба ў памеры каля 1 млн пудоў. Становішча ўскладнялася і прыгокам бежанцаў з раёнаў ваенных дзеянняў.
    Вельмі складанай аказалася сітуацыя і з фінансамі. Першая сусветная вайна, а затым і палітыка Часовагаўрада прывялі фінансавую сістэму краіны да краху. Яшчэ летам 1914 г. быў прыняты закон, які прыпыняў размен крэдытных білетаў на золата. Дзяржбанк атрымаў права выпускаць крэдытныя білеты, якія не былі пакрыты золатам. У выніку гэтага прагрэсіруючы рост масы папяровых грошай пацягнуў за сабой рост цэн на тавары. У 1917 г. аснову грашовага абарачэння састаўлялі ’’раманаўскія”, ’’думскія” грошы і ’’керанкі”. У якасці грошай пачалі выкарыстоўваць розныя цэнныя паперы — аблігацыі, купоны да іх.
    Важнейшым з першачарговых мерапрыемстваў новай улады было ўстанаўленне кантролю над фінансамі. 3 гэтай нагоды дэкрэтам УЦВК 14 снежня 1917 г. была праведзена нацыяналізацыя ўсіх прыватных банкаў краіны і створаны адзіны Дзяржаўны банк з яго канторамі на месцах, у тым ліку і ў гарадах Беларусі.
    Алеў Беларусі, як і паўсёй Расіі, працягвалі абарачэнне розныя грашовыя знакі, а ў час акупацыі часткі тэрыторыі немцамі і нямецкія маркі. Пасля адыходу немцаў быў забаронены прыём акупацыйных знакаў, якія павінны былі здавацца і абменьвацца ў мясцовых казначэйствах. Рабочым і служачым забаротную плату выдавалі ў асноўным ’’керанкамі”. 3 пачаткам польскай акупацыі ў лютым 1919 г. беларускі рынак зноў захліснула маса разнастайных папяровых грошай.
    Наступным крокам Савецкага ўрада было рашэнне аб увядзенні рабочага кантролю з мэтай барацьбы з сабатажам былых царскіх чыноўнікаў, шэрага прадпрымальнікаў і банкіраў. 21 лістапада 1917 г. у ’’Вестках Віцебскага рэва
    207
    люцыйнага Савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў” было апублікавана ’’Палажэнне аб рабочым кантролі”. У выніку гэтага ўдалося прадухіліць спыненне многіх заводаў і фабрык, прыватных чыгунак, банкаў. Увядзенне рабочага кантролю спрыяла таксама навучанню малапісьменных рабочых і сялян азам кіравання гаспадаркай рэспублікі.
    Неабходнай мерай па перабудове народнай гаспадаркі на сацыялістычны лад была нацыяналізацыя прамысловасці. Працэс нацыяналізацыі ў Беларусі, якому перашкаджала спачатку нямецкая, а потым польская акупацыя, зацягнуўся. Ён праходзіў па меры вызвалення тэрыторыі ў некалькі этапаў. У першую чаргу былі нацыяналізаваны чыгуначныя майстэрні па рамонце паравозаў і вагонаў, усе чыгуначныя дарогі, а затым лесапільныя заводы, млыны, торфапрадпрыемствы і іншыя аб’екты, якія ўяўлялі цікавасць для ваеннага ведамства, паколькі яны працавалі на фронт. Сярод іх былі фабрыкі ’’Везувій” у НоваБеліцы, шчацінная ў Віцебскай губерні, торфапрадпрыемствы, два лесапільныя заводы, Бе шанковіцкі паравы млын у Полацкім павеце і інш.
    У сярэдзіне лютага 1918 г. быў апублікаваны дэкрэт аб нацыяналізацыі кніжных, газетных кіёскаў і кантор, якія належалі прыватным асобам. У радзе гарадоў былі нацыяналізаваны рэстараны, кафейні, аптэкі.
    2 лютага 1918 г. УЦВК зацвердзіў дэкрэт аб стварэнні Вышэйшага савета народнай гаспарадкі (ВСНГ), на які ўскладалася задача аднаўлення народнай гаспадаркі і дзяржаўных фінансаў, аб’яднання дзейнасці цэнтральных і мясцовых устаноў, а таксама фабрычназаводскіх камітэтаў і прафсаюзаў у галінах эканомікі. Ён павінен быў фарміравацца з прадстаўнікоў народных камісарыятаў і Усерасійскага савета рабочага кантролю. ВСНГ падпарадкоўваўся Саўнаркаму і Усерасійскаму з’езду Саветаў.