• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    ваць прыватны абмен мясцовымі рынкамі ці натуральным абменам была асуджана на няўдачу, і з мая 1921 г. грамадзянам і кааператывам было прадастаўлена права ’’абмень ваць, закупаць і прадаваць” сельскагаспадарчыя прадукты, якія засталіся пасля выплаты натуральнага падатку.
    Пры НЭПе існавалі тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Усе яны адкрыта канкурыравалі паміж сабой на роўных умовах. Прыватны гандляр быў найбольш актыўны ў рознічным гандлі, дзяржаўныя органы — у аптовым, кааператывы спалучалі функцыі аптовых і рознічных гандляроў.
    У вобласці фінансаў і крэдыту НЭП прадугледжваў правядзенне грашовай рэформы (аўтар — Г.Я.Сакольнікаў). Яе канцэпцыя заключалася ў наступным: ле галізацыя і арганізацыя ўнутранага валютнага рынку; развіццё знешняга гандлю; стымуляванне экспарту, збіранне валютных рэзерваў для ажыццяўлення валютных інтэрвенцый; эмісія Дзяржбанкам чырвонцаў, меўшых намінальнае залатое забеспячэнне, і падтрыманне валютнага курсу чырвонца на ўзроўні парытэту з дапамогай інтэрвенцый; ліквідаванне бюджэтнага дэфіцыту, спыненне выпуску саўзнакаў для яго пакрыцця; выкуп саўзнакаў за новыя казначэйскія білеты з намінальным залатым зместам, якія ўяўлялі сабой разменныя к'упюры чырвонца.
    Практычна ўся гэтая задума была рэалізавана. У 1922 г. Дзяржбанк выпусціў у абарачэнне чырвонцы, якія абменьваліся на золата (1 чырвонец = 10 дарэвалюцыйным залатым рублям = 7,74 г чыстага золата). Адначасова ў 1922 і 1923 гг. былі выпушчаны саўзнакі і праведзены дзве дэнамінацыі (змяненне намінальнага кошту грашовых знакаў з абменам па вызначнай суаднесенасці старых грашовых знакаў на новыя). Адзін рубель узору 1923 г. раўняўся 1 млн былых рублёў ці 100 руб. узору 1922 г.
    Знамянальна, што спачатку чырвонец разглядаўся не як грошы ў пэўным сэнсе слова, а як асобны тавар, які захоўваў зберажэнні грамадзян і юрыдычных асоб ад абясцэньвання ва ўмовах падаючага саўзнака. Да лета 1923 г. чырвонец не выходзіў з буйнога аптовага абароту і міжбанкаўскіх разлікаў. Але вясной — летам 1923 г. празмерная эмісія чырвонцаў выклікала стыхійнае выцісканне саўзнакаў з аба рачэння, і ўжо к лету чырвонец пранік у рознічны абарот. Імкненне суб'ектаў гаспадарчага жыцця хутчэй пазбавіцца саўзнакаў, трымаць як мага большую частку наяўнасці ва ўстойлівай валюце звузіла сферу іх ужывання.
    222
    У лютым 1924 г. эмісія саўзнакаў завяршылася. Адначасова былі выпушчаны новыя казначэйскія білеты вартасцю 1, 3, 5 руб. золатам, разменная сярэбраная і медная манеты. У сакавіку 1924 г. саўзнакі былі зняты з абароту і выкуплены па цвёрдым курсе: 1 руб. 1924 г. — 50 тыс. руб. саўзнакаў выпуску 1923 г. ці 50 млрд руб. да дэнамінацыі 1923 г. На валютным рахунку ўнутры краіны і за мяжой чырвонцы свабодна абменьваліся на золата і асноўныя замежныя валюты па даваенным курсе царскага рубля (1 амер.дол. = 1,94 руб.).
    У 1921 г. быў адноўлены Дзяржбанк і створаны спецыялізаваныя банкі (акцыянерныя, камерцыйныя і г.д.), якія канкурыравалі паміж сабой. Адны і тыя ж прадпрыемствы, трэсты часта крэдытаваліся ў некалькіх банках адначасова і заўсёды мелі магчымасць звярнуцца за пазыкай у любы банк па сваім выбары.
    У сістэме ашчадбанкаў былі адменены ўсе абмежаванні на сумы, якія маглі захоўвацца ў прыватных асоб ці арганізацый. Уклады ў ашчадных касах не падпадалі пад канфіскацыю і павінны былі выдавацца ўтрымальнікам па іх патрабаванні; гарантавалася тайна ўкладаў.
    НЭП ахапіў і сферу прамысловасці. Паколькі буйная прамысловасць не магла быць адноўлена без вялікіх капіталаўкладанняў, пачаць гэты працэс можна было, стымулюючы спачатку развіццё дробнай і сярэдняй прамысловасці. Таму перш за ўсё аказвалася падтрымка дробным і сярэднім прыватным і кааператыўным прадпрыемствам, адмяняліся дэкрэты, якія абмяжоўвалі свабоду іх дзеянняў і паўнамоцтвы. Прамысловыя кааператывы атрымлівалі правы юрыдычных асоб, маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць доўга і кароткатэрміновыя крэдыты.
    Былі вернуты пад прыватныя ўпраўленне і кантроль шляхам здачы ў арэнду раней нацыяналізаваныя прамысловыя прадпрыемствы, паколькі ў новых умовах дзяржава не магла падтрымліваць іх у рэнтабельным стане. Перавага пры здачы ў арэнду аддавалася кааператывам, хаця не выключалася здача прыватным асобам і замежным фірмам у форме канцэсій, аднак іх роля была невялікай. Тэрмін арэнды звычайна складаў ад двух да пяці гадоў, а арэндная плата бралася натурай у выглядзе пэўнага працэнта ад выпускаемай прадукцыі. У цэлым у перыяд НЭПа на долю прыватнага сектара прыходзілася ад 1/5 да 1/4 прамысловай прадукцыі.
    Карэнным чынам змяніліся адносіны да ўпраўлення буйной нацыяналізаванай прамысловасцю. Глаўкі былі 223
    ліквідаваны, а замест іх створаны трэсты аб’яднанні аднарод ных ці звязаных паміж сабой прадпрыемстваў, якія атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць, у тым ліку права выпуску доўгатэрміновых аблігацыйных пазык. Трэсты самі вырашалі, што выпускаць і дзе рэалізоўваць прадукцыю; прадпрыемствы, якія ўваходзілі ў трэст, здымаліся с дзяр жаўнага забеспячэння і пераходзілі да закупак рэсурсаў на рынку, дзяржава за даўгі трэстаў не адказвала. УСНР не мог умешвацца ў бягучую дзейнасць прадпрыемстваў і трэстаў, ён ператварыўся ў каардынацыйны цэнтр.
    Стварэнне трэстаў з’явілася сродкам ажыццяўлення пераходу прамысловасці на гаспадарчы разлік, гэта зна чыць, што прадпрыемства пасля абавязковых фінансавых узносаў у дзяржбюджэт само распараджалася даходамі ад продажу прадукцыі, адказвала за вынікі сваёй гаспадарчай дзейнасці, самастойна выкарыстоўвала прыбытак і пакрывала страты. Гасразлік дазваляў спыніць такі стан, калі дзяржаўныя прадпрыемствы цяжарам клаліся на плечы дзяржавы, і дапамагаў вызначыць, якія прадпрыемствы здольныя заставацца дзяржаўнай маёмасцю.
    Сталі ўзнікаць сіндыкаты — аб’яднанні трэстаў на аснове кааперацыі, якія займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі, гэта значыць манапалізавалі ўвесь гандлёвы апарат асобна ўзятай галіны прамысловасці, сканцэнтравалі ў сваіх руках асноўную частку аптовага гандлю. Былі адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы зарплаты, якія выключалі ўраўнілаўку, зняты абмежаванні на павелічэнне заробкаў пры росце выпрацоўкі, ліквідаваны працоўныя арміі, адменены абавязковая працоўная павіннасць і асноўныя абмежаванні на перамену месца работы. Гэта значыць, што арганізацыя працы пачала будавацца на прынцыпах матэ рыяльнага стымулявання.
    Такім чынам, эканамічны механізм у перыяд НЭПа грун таваўся на рыначных прынцыпах. НЭП пачаўся з сельскагас падарчай палітыкі, задачай якой было атрыманне большай колькасці прадуктаў харчавання; затым ён развіўся ў камерцыйную палітыку заахвочвання гандлю і абмену, уключаючы фінансавую палітыку, накіраваную на стабілізацыю валюты; нарэшце, ён стаў прамысловай палітыкай, якая дазволіла павялічыць вытворчасць у прамысловасці. НЭП стаў своеасаблівай спробай інтэграцыі ў рамках адзінага гаспадарчага комплексу якасна разнастайных вытворчых сіл і ўкладаў. Яго можна разглядаць як тып шматукладнай эканомікі, унутрана 224
    няўстойлівы па сваёй прыродзе. Тагачаснае кіраўніцтва дзяржавы лічыла мэтай НЭПа максімальна хуткае пераадольванне шматукладнасці на шляху стварэння аднароднага сацыялістычнага грамадства.
    11.2.	Развіццё сельскай гаспадаркі рэспублікі на аснове НЭПа
    3 усіх рэспублік СССР Беларусь з’яўлялася найбольш сельскагаспадарчай: у 1920 — 1923 гг. тут налічвалася 89 % сельскага насельніцтва. Зразумела, што сельская гаспадарка была стрыжнем, вакол якога варочалася ўся эканоміка рэс публікі.
    Асаблівасцю эканамічнага становішча Беларусі было тое, што ўвядзенне НЭПа супадала па часе з перадачай зямлі сялянам, якім яна патрабавалася асабліва востра. Да гэтага ж большая частка зямель была нізкай якасці, мела малую распаханасць, а беларуская вёска пакутавала ад перанаселенасці. Шчыльнасць насельніцтва на 1 км2 складала 33,2 чалавек — яна была самай высокай сярод другіх раёнаў.
    28 студзеня 1921 г. была зацверджана інструкцыя Наркамзема БССР ”Аб парадку часовага размеркавання былых памешчыцкіх зямель”. У выніку ў 1921 г. сялянства павялічыла сваё землекарыстанне да 5,4 млн дзесяцін, або на 11,4 %. Але прырэзка зямлі аказалася нязначнай: калі б яе размеркаваць раўнамерна між усімі гаспадаркамі (а ў 1921 г. у Беларусі налічвалася 789 тыс. аднаасобных сялянскіх гаспадарак, якія распараджаліся 63,5 % агульнай колькасці зямлі), кожная з іх павялічылася б менш чым на 1 дзесяціну. А прырэзка старым гаспадаркам была яшчэ меншай, таму што больш паловы яе паглынулі нанава ўтвораныя гаспадаркі. У выніку сярэдняя забяспечанасць аднаго двара зямлёй заставалася амаль былой: да 1917 г. на адзін двор прыходзілася 8,35 дзесяціны зямлі, у 1924 — 8,41 (павелічэнне нязначнае  0,6 дзесяціны), прычым атрымана яно галоўным чынам за кошт былой Міншчыны, а на Віцебшчыне забяспечанасць двара зямлёй нават скарацілася амаль на 1 дзесяціну.
    Такім чынам, большасць сялянскіх гаспадарак зямлі не атрымала. 3 нацыяналізаваных прыватнаўласніцкіх зямель толькі 23,3 % было перададзена сялянам, у той час як 69,9 % перайшло ў дзяржаўныя лясны і зямельны фонды, 3,8 % перададзена саўгасам, калгасам, кааператывам. У выніку землезабяспечанасць у БССР была
    15. Зак. 5237.
    ніжэй сярэдняй па СССР на 41 %, а сярэдняй беларускай сялянскай гаспадаркі — на 35,6 %.
    Адным з вынікаў ажыццяўлення Дэкрэту аб зямлі ў рэспубліцы з’явілася змяненне сацыяльнага складу насельніцтва. Найбольш шматлікай групай сталі гаспадаркі з зямельным надзелам ад 2,2 да 6,4 дзесяціны (іх налічвалася 65 %). Ім належала 75 % усёй пасяўной плошчы. Размеркаванне груп гаспадарак па даных даследавання аддзела сельскагаспадарчай эканомікі Наркамзема БССР за 1923 г. прыведзена ў табл. 11.1.
    Табліца 111. Размеркаванне груп гаспадарак
    Групы гаспадарак	Землезабяспечанасць на 1 едака, дзесяцін	Гаспадаркі, %	Сенажаці, %	% належачай ім жывёлы
    Дробныя	да 0,5	25,7	12,4	22,6
    Сярэднія	0,5  1,5	65,2	70,9	67,2
    Буйныя	больш 1,5	9,1	16,7	10,2
    3 ростам колькасці сярэдніх гаспадарак скарацілася колькасць дробных і буйных. Гэтыя гаспадаркі адрозніваліся па забяспечанасці рабочай і прадукцыйнай жывёлай, сродкамі вытворчасці, складам даходу. Найменш маёмасная група сялян была ў 45 разоў бяднейшая за найбольш заможную.