Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Паколькі НЭП дазваляў свабодны гандаль, у рэспубліцы даволі хутка аднаўляліся таварнаграшовыя адносіны, хаця тавараабменныя аперацыі ажыццяўляліся паралельна з гандлем да восені 1922 г. Развіваліся разнастайныя віды гандлю — прыватны, дзяржаўны, кааператыўны, удзельная вагаякіх (у працэнтах) адлюстравана ў табл. 11.6.
236
Табліца fl.6. Удзельная вага розных відаў гандлю, %
Гандаль
аптовы рознічны аптовы рознічны аптовы рознічны аптовы рознічны
1923/24 1924/25 1925/26 1926/27
Сектар
Дзяржаўны 55 4,9 56,0 8,6 54,9 8,7 45,9 9,5
Каапера
тыўны 34 23,8 35,5 37,7 38,1 45,0 50,8 51,2
Прыватны 11 71,3 8,5 53,7 7,0 46,3 3,3 39,3
Відавочна, што ў аптовым гандлі вядучыя пазіцыі ўтрымліваў дзяржсектар, а ў рознічным — кааператыўны і прыватны, прычым апошні паступова выціскаўся, што адпавядала агульнаму курсу кіраўніцтва краіны на паслабленне пазіцый прыватнага сектара, паколькі ён лічыўся несумяшчальным з сацыялізмам.
У цэлым месца дзяржаўнага гандлю ў валавым абарачэнні Беларусі амаль не змянілася: у 1923/24 гаспадарчым годзе на яго долю прыходзілася 25,6 %, у 1926/27 — 24,8 %.
Кааператыўныя арганізацыі ажыццяўлялі аптоварознічны гандаль галоўным чынам прадметамі шырспажыву, сельгасмашынамі, сыравінай. Кааперацыя ў Беларусі была даволі маладой. 3 3541 спажывецкагатаварыства, улічанага на 1 студзеня 1926 г., даваенны сгаж мела толькі 10. Асноўная частка спажывецкіх таварыстваў узнікла ў гады аднаўлення народнай гаспадаркі: 110 — у 1920 — 1923 гг., 126 — у 1924 г. і 58 у 1925 г.
Прыватны гандаль развіваўся ў гэты перыяд вельмі інтэнсіўна. Прыватнік добра ведаў стан рынку, умеў фарміраваць свае таварныя запасы так, што абарачэнне капіталу складала 10 — 15 абаротаў у год. Прыватны гандаль у рэспубліцы меў перспектывы і для далейшага развіцця, таму што дзяржаўны і кааператыўны не ў стане былі ахапіць увесь рынак зза адсутнасці матэрыялаў і людскіх рэсурсаў, дарагавізны гандлёвага апарату (дарэчы, пытанне аб аднаўленні даваеннай колькасці гандлёвых кропак у рэспубліцы нават не ставілася). Прыватныя прадпрымальнікі выказвалі велізарную жвавасць, паспяхова канкурыруючы здзяржаўнымі прадпрыемствамі. Слабасць прыватнага сектара была не ў галіне эканомікі, а ў сферы заканадаўства: прававая бяспека прыватнага сектара адсутнічала. Яшчэ ў 1924/25 гаспадарчым годзе была
237
канфіскавана значная частка прыватнага капіталу, пры ватнікам забаранялі прадаваць прадукцыю буйной прамысловасці, іх месца занялі грувасткія кааператыўныя таварыствы (напрыклад, Белпайгандаль), якія знаходзіліся пад кантролем дзяржавы.
11.4. Крызісы НЭПа і прычыны яго згортвання
НЭП — гэта перыяд не беспраблемнага развіцця, а, насупраць, час, калі функцыяніраванне рыначных адносін паміж горадам і вёскай немінуча стварала крызісныя з’явы.
Першы крызіс развіўся восенню 1923 г. Парадаксальна, але гэты ’’крызіс збыгу” меў месца ва ўмовах таварнага голаду. Пачынаючы яшчэ са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца так званыя ’’нажніцы цэн”. Іх памер павялічваўся і ў верасні 1923 г. дасягнуў кульмінацыйнага пункту, калі цэны на прамысловыя вырабы пераўзышлі цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў параўнанні з даваенным узроўнем больш чым у 3 разы. Адносіны прамысловага індэкса да сельскагас падарчага склалі 386,8 %. Рыначная цана пары ботаў, складаўшая ў 1913 г. у пераводзе на жыта 12,2 пуда, у кастрычніку 1923 г. дасягнула 64,3 пуда, адпаведна плуга — 6,1 і 12,1 пуда, пачкі запалак — 9,1 і 32,3 пуда. Сялянам стала нявыгадна прадаваць сваю прадукцыю.
Парушэнне рыначнай раўнавагі было выклікана, папершае, больш хуткім аднаўленнем сельскай гаспадаркі, чым прамысловасці, як вынік, прадукцыя першай была значна танней. Падругое, церазмерным крэдытаваннем Дзяржбанкам дзяржаўных і кааператыўных арганізацый, якое выклікала ’’агонію” саўзнака. Патрэцяе, манапольным узняццем цэн на прамысловыя вырабы з боку трэстаў і сіндыкатаў. Пачацвёртае, умовамі здавання сельгаспадатку, які па жаданні сялян збіраўся натурай або грашыма. Восенню 1923 г. (дарэчы, ураджайнага) сяляне аддавалі перавагу грашовай форме разліку. Дзеля гэтага яны выкінулі на рынак вялізную масу хлеба, што пры слабейшым развіцці рыначнай інфраструктуры і несвоечасовым фінансаванні дзяржаўных хлебанарыхтовак выклікала рэзкае зніжэнне цэн на хлеб. Папятае, неразвітасцю гандлёвага апарату і памяншэннем крэдытавання гандлю ў верасні — кастрычніку 1923 г. У гандлёвых арганізацый іншы раз не было магчымасці перавезці прамысловыя тавары з месца вырабу ў месца продажу.
Для выпраўлення сітуацыі ў цэнаўтварэнне ўмяшалася
238
дзяржава. Былі ўстаноўлены дырэктыўныя цэны на прадметы спажывання. Спрыяльна паўплывала і грашовая рэформа 1924 г. Але адзначым, што ўстанаўленне цэн зверху было неўласціва рыначнай эканоміцы прывяло ў наступным годзе да таварнага голаду, але так і не было адменена, і стала элементам накіроўваючай эканомікі.
Наступны крызіс меў месца на рубяжы 1925/26 гг. У адрозненне ад папярэдняга ў рэспубліцы ўзнік востры дэфіцыттавараў. Характэрна, што недахоп тавараў праявіўся неў выніку разбурэння вытворчых сіл, а на ступені іх хуткага росту. Тлумачыцца гэты крызіс, папершае, пралікамі ў планаванні, калі дзяржаве не ўдалося закупіць хлеб у сялян па нізкіх цэнах, як гэта было раней (1925 г. быў неўраджайны). У выніку экспарт аказаўся значна меншым, намечаныя тэмпы разгортвання прамысловасці не былі дасягнуты. Падругое, залежнасцю рынку прамтавараў БССР ад іх паступлення зза межаў. Патрэцяе, значным ростам пакупніцкай здольнасці сельскага і гарадскога насельніцтва, якую прамысловасць не паспявала задавальняць. Дзяржава даволі хутка адрэагавала на гэты крызіс: быў скарочаны імпарт, замарожаны новабудоўлі, павялічаны ўскосныя налогі. 3 1925 г. быў уведзены дзяржаўны продаж водкі; павялічана нарыхтоўчая цана на зерне, выкарыстаны ўсе рэзервы і нават пушчаны ў ход закансерваваныя старыя, тэхнічна адсталыя прадпрыемствы. Надоўга хапіць гэтых рэзерваў не магло.
Крызіс 1925 г. паказаў, што вельмі цяжка накіраваць накапленні, створаныя ў прыватным сектары, на мэты, якія выбірае дзяржава. Патрабавалася ўменне валодаць эканамічнымі рычагамі, праводзіць такую палітыку, якая 6 не парушала рыначную раўнавагу, што ў сваю чаргу абмяжоўвала тэмпы індустрыялізацыі.
Калі першы і другі крызісы былі чыста эканамічнымі, то наступны крызіс на рубяжы 1927/28 гг. быў ужо сацыяльнапалітычным. Ён быў таксама звязаны з невыкананнем плана хлебанарыхтовак і недахопаў сродкаў для распачаўшайся індустрыялізацыі. Аднак калі ў першых двух выпадках дзяржава шукала выйсце на шляху развіцця НЭПа з дапамогай рыначных механізмаў, хаця не выключаўся і дзяржаўны націск, дык цяпер звярнулася да надзвычайных мер. Любая ж спроба пераадолець супярэчнасці рынку неэканамічнымі сродкамі прыводзіла ў сваім лагічным развіцці да метадаў ’’ваеннага камунізму”. Такім чынам, сістэма НЭПа стала змярцвелай.
У чым прычыны частых крызісаў НЭПа? Справа ў тым,
239
што ў адзіным працэсе ўзнаўлення аб’ядналіся горад, які імкнуўся к пашыранаму ўзнаўленню, і арыентаваная галоўным чынам на простае ўзнаўленне вёска. Акрамя таго, партыйнадзяржаўнае кіраўніцтва імкнулася да паскоранай мадэрнізацыі грамадства пад флагам ’’рыўка ў сацыялізм”, што не магло не весці да пастаянных збояў у працэсе ўзнаўлення.
Большасць сучасных даследчыкаў праблем НЭПа прыходзяць да вываду, што яго згортванне ў канцы 20х гг. — гэта не акт суб’ектыўнага самавольства, а заканамернае следства абвастрэння супярэчнасцяў НЭПа. Адмаўленне ад гэтай палітыкі было падрыхтавана складаным узаемадзеяннем эканамічных, палітыкаідэалагічных і сацыяльнапсіхалагічных прычын.
Бясспрэчна, што асноўнай супярэчнасцю дадзенага перыяду была неадпаведнасць паміж аўтарытарнай палітычнай сістэмай і рыначнымі метадамі эканомікі. Але сутнасць праблемы гэтым не вычэрпваецца. НЭП нельга разглядаць як закончаную сістэму, у ёй было шмат элементаў як рыначных, такі ’’ваеннакамуністычных”. Напрыклад, натуральнаяфор ма харчовага падатку існавала да 1924 г. Працягвалася адзяржаўленне простай кааперацыі, якая з афіцыйнага пункту гледжання разглядалася як альтэрнатыва прыватнакапіталістычным элементам у сельскай гаспадарцы, але на працягу ўсіх 20х гг. працавала за кошт капіталаў дзяржаўнай банкаўскай сістэмы і пад жорсткім кантролем дзяржаўных фінансавых і планавых органаў. Заахвочванне саматужнара месніцкай кааперацыі на практыцы вяло да таго, што яна ўсё больш страчвала сваю гаспадарчую незалежнасць.
Дзяржпрамысловасць, хаця і набыла элементы рыначнай канкурэнцыі, алеў асноўным працягвала кіравацца агульным дзяржаўным планам эканамічнага рэгулявання (прамога — цераз вытворчыя праграмы, ускоснага — цераз адпускныя цэны, бюджэтнае фінансаванне, банкаўскае крэдытаванне). Трэстыраванне было зроблена механічна, у большасці выпадкаў яно не цягнула за сабой стварэння адзінага гаспадарчага арганізма, павышэння тэхнічнага ўзроўню вытворчасці, зніжэння сабекошту прадукцыі. Трэсты на сталі вынікам арганічнага развіцця эканомікі, а больш ці менш выпадковым аб’яднаннем нацыяналізаваных прадпрыемстваў, якія групаваліся па тэрытарыяльнай або вытворчай прыкмеце.
Рыначны механізм адсутнічаў у адносінах паміж лёгкай і цяжкай прамысловасцю, апошняя працавала на дзяржаўных заказах і датацыях. Аплата працы работнікаў 240
дзяржсектара паранейшаму фарміравалася расцэнкамі, нормамі, тарыфамі, не ўдзялялася пэўная ўвага здзельш чыне. Адсутнічала рэальная канкурэнцыя паміж дзяр жаўнымі і кааператыўнымі прадпрыемствамі.
He была спынена інфляцыйная крэдытнаграшовая эмісія, паколькі дзяржаўная банкаўская сістэма была выму шана фінансаваць практычна кожныя затраты трэсгаў. He дала доўгачасовага эфекту і грашовая рэформа. Цвёрдая валюта пратрымалася не больш двух гадоў, хаця на валютным рахунку ўнутры краіны і за мяжой чырвонцы абменьваліся на золата і асноўныя замежныя валюты па дадзенаму курсу царскага рубля (1 амер. дол. = 1,94 руб.). Слабымі месцамі чырвонца былі нізкая велічыня залатога запасу, якая складала толькі 1 /7 дарэвалюцыйнага, нерэальны курс чырвонца і малы аб'ём савецкага экспарту. Як толькі пад уплывам невыканання планавых заданняў на 1925 г. станоўчае сальда гандлёвага балансу змянілася адмоўным, грашовая сістэма захісталася. Ужо з сакавіка 1926 г. гандаль валютай на фондавых аддзелах гандлёвых біржаў быў забаронены, нават частковая канверсаванасць чырвонца была ліквідавана.