Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Аднак будаўніцтва, рэканструкцыя фабрык і заводаў, асваенне новай тэхнікі давалася нялёгка. Рэспубліка адчувала вялікі недахоп паліва і электраэнергіі, многія прадпрыемствы зза арганізацыйных і гаспадарчых цяжкасцяў не выконвалі вытворчых заданняў. 3за недахопу вопыту, кваліфікаваных рабочых і інжынернатэхнічных кадраў марудна асвойваліся новыя магутнасці. Адчувалася слабасць гаспадарчага кіраўніцтва. He хапала жылля, паліва, хлеба, харчовых і прамысловых тавараў.
Каб неяк паскорыць тэмпы сацыялістычнага будаўніцтва ў краіне ў цэлым і ў Беларусі ў прыватнасці ў гады другой пяцігодкі разгарнулася сацыялістычнае спаборніцтва і ўдарніцтва, якое пасля рэкорду данецкага шахцёра А.Стаханава паступова набывае масавы характар. У першых радах удзельнікаў спаборніцтва ішлі камуністы і камсамольцы — ініцыятары многіх працоўных пачынанняў, запланаваных у 250
цішы партыйных і камсамольскіх кабінетаў. На асобных прадпрыемствах рэспублікі 100 % камунісгаў станавіліся ўдзельнікамі сацыялістычнага спаборніцтва. Як, напрыклад, на ’Томсельмашы”, дзе к канцу 1933 г. усе камуністырабочыя сталі ўдарнікамі вытворчасці. Аднак у выніку масавы характар спаборніцтва, які насіў больш прапагандысцкі характар, чым эканамічны, адмоўна адбіўся не толькі на якасных, але і на колькасных вытворчых паказчыках пяцігодкі.
Тым не менш у гады другой пяцігодкі ў рэспубліцы былі ўведзены ў эксплуатацыю такія буйныя прадпрыемствы, як Гомельскі шклозавод, які ў 1937 г. даў звыш 7 млн м шкла, Крычаўскі цэментны завод магутнасцю ў 140 тыс. т цэмента ў год, Аршанскі льнокамбінат магутнасцю звыш 15 млн м тканіны ў год, Магілёўскі трубаліцейны завод з выпускам 12 тыс. т труб у год, Магілёўскі аўтарэмонтны, дрэваапрацоўчы камбінат і завод ізаляцыйных пліт у НоваБеліцы, ацэтонавы завод у Быхаве і інш. Пачалі даваць ток новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ2, Слуцкая, Мазырская, Полацкая, Барысаўская, а таксама шэраг электрастанцый у раённых цэнтрах, як, напрыклад, у Заслаў’і, Дзяржын ску, Дрысе, Нароўлі.
Асаблівых змен у галіновай структуры прамысловасці рэспублікі не адбылося, так як галоўная ўвага ўдзялялася завяршэнню прамысловага будаўніцтва, пачатага ў папя рэдняй пяцігодцы. Тым неменш прадпрыемствы рэспублікі асвоілі вытворчасць шэрага новых металарэжучых станкоў, машын, гідратурбін, электраматораў, ільнокамбайнаў, сеялак і іншых механізмаў, якія раней увозіліся зза мяжы.
Усяго за пяцігодку было пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 прадпрыемстваў карэнным чынам рэканструявана.
Што датычыць агульных колькасных паказчыкаў другой пяцігодкі, то яна дала павелічэнне валавой прадукцыі ў 1,9 раза, што значна прасунула прамысловае развіццё рэспублікі. У той час гэты паказчык аказаўся не толькі ніжэй запланава нага (3,8 раза), але і ніжэй агульнасаюзнага (2,2 раза). Сярэднегадавы прырост прадукцыі ў буйной прамысловасці за гэты час панізіўся з 21,6 % у першай пяцігодцы да 13,9 %. Што здарылася? Замаруджванне прамысловага росту растлумачваецца перш за ўсё тым, што ў гады другой пяцігодкі з ўсёй вастрынёй праявіліся негатыўныя вынікі каманднай эканомікі, якая стала дамінуючай ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця. Рынак, таварнаграшовыя адносіны паміж гаспадарчымі адзінкамі ўсюды былі выштурхнуты дырэктыўным пла251
навым размеркаваннем рэсурсаў і прадукцыі. А гэта непазбежна прыводзіла да валюнтарызму ў эканоміцы, гаспадарчыя правалы перакладваліся на плечы працоўных.
Адна з прычын памяншэння росту прамысловай прадукцыі ляжала і ў самім рабочым класе. Гвалтоўная калектывізацыя прывяла да таго, што ў горад з сяла хлынуў шырокі паток таннай рабочай сілы. Усяго за гады першых пяцігодак вёска дала звыш 2/3 новага папаўнення рабочага класа рэспублікі. Адарваныя ад зямлі, псіхалагічна падаўленыя, імкнуўшыяся любой цаной захаваць сябе і сваю сям’ю, быўшыя сяляне вельмі балюча прыстасоўваліся да гарадскіх умоў жыцця. Новыя гараджане ў большасці сваёй не ўмелі ні чытаць, ні пісаць. Калі ўлічыць, што ў асноўным яны ішлі на новыя прадпрыемствы, то ўсё гэта вельмі ўскладняла авалоданне новай тэхнікі і тэхналогіі, што ў сваю чаргу не садзейнічала росту прадукцыйнасці працы. Толькі ў 1935 г. каля 40 % прадукцыі было атрымана за кошт прыцягнення новых рабочых рук. Пры гэтым амаль 70 % рабочых мелі вытворчы стаж не больш трох гадоў. Матэрыяльнае стымуляванне працы адмаўлялася як перажытак капіталізму, і асноўнымі стымуламі прызнаваліся толькі маральныя. Але калі яны не дзейнічалі, у справу ўключаўся пазаэканамічны прымус. Нізкая якасць працы, паломкі і прастоі новайтэхнікі павялічвалі затраты вытворчасці. Вядома, што ні аб якіх якасных паказчыках нельга было гаварыць, калі нават і колькасныя аказваліся нярэдка пад пагрозай невыканання.
Эканамічныя пралікі трэба было неяк апраўдаць. 1 вінаватых шукалі і знаходзілі ў дыверсійнатэрарыстычных цэнтрах за мяжою і іх "філіялах” у рэспубліцы. Адзін за другім праходзілі судовыя працэсы над ’’шкоднікамі” на заводах, фабрыках, электрастанцыях. Органы НКУС (наркамы Г.А.Малчанаў, Б.Д.Берман), якія арыентаваліся на працэсы ’’Прампартыі” і "Шахцінскайсправы”, знайшлі масу ’’ворагаў народа” і ў прамысловасці Беларусі. Так, яны ’’выкрылі” дзве групы "трацкісцкіх контррэвалюцыянераў” у Віцебскім чыгуначным дэпо, на фабрыцы ’’Сцяг індустрыялізацыі”, Гомельскім вагонарамонтным заводзе і г.д.
Такім чынам, сталінскі механізм кіраўніцтва ў эканоміцы непазбежна даваў разбуральныя вынікі. Вялікая цякучасць кадраў на прадпрыемствах рэспублікі, арганізацыйная неразбярыха (у 30я гг. кіраванне ўвесь час перабудоўвалася), баязлівасць праявіць ініцыятыву і браць на сябе адказнасць вялі да невыканання планаў, якія ўвесь час павялічваліся, і, як вынік, — да замаруджвання працэ252
саў індустрыялізацыі. Працоўны энтузіязм, без якога немагчыма было ў вельмі кароткі тэрмін стварыць індустрыяльны патэнцыял краіны, спалучаўся са сталінскай дыктатурай, з яе карацельнай сістэмай.
Апрабіраваныя метады адміністрацыйнакаманднага кіраўніцтва эканомікай у гады першай і другой пяцігодак атрымалі далейшае развіццё і ўмацаванне ў рэспубліцы ў трэцяй пяцігодцы.
XVII з’езд КП(б)Б, які адбыўся ў чэрвені 1938 г.( вызначыў асноўныя задачы развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1938 — 1942 гг. Нацыянальны даход планавалася павялічыць амаль у 2 разы, аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці — у 1,5 раза, вытворчасць харчовых прадуктаў — у 2,5 раза, узровень народнага спажывання — у 1,5 — 2 разы. Шмат увагі ўдзялялася развіццю машынабудавання і хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі. Прадугледжваўся далейшы рост дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці, транспарту і сувязі.
Сацыялістычная індустрыялізацыя патрабавала інтэнсіўнага развіцця транспартных перавозак, таму развіццё транспарту стала важнай народнагаспадарчай задачай. Асноўную нагрузку нёс чыгуначны транспарт. Эксплуатацыйная даўжыня чыгуначных дарог агульнага кары стання ў 1940 г. склала 5,74 тыс. км і павялічылася ў параўнанні з 1913 г. на 1,93 тыс. км. Былі пабудаваны новыя чыгуначныя лініі: Камунар — Орша, Орша — Лепель, Гомель — Чарнігаў, Асіповічы — Магілёў. Праведзена рэканструкцыя чыгуначнай гаспадаркі, мастоў, гра мадзянскіх збудаванняў, рамонтных заводаў і цягніковых дэпо. Адпраўленне грузаў чыгуначным транспартам павялічылася ў 2,8 раза, прыбыццё — у 5,6 раза.
Трэба адзначыць, што асаблівая ўвага з боку кіраўніцтва краіны развіццём чыгуначнага транспарту на Беларусі тлумачыцца як эканамічнымі, так і ваеннастратэгічнымі мэтамі, дзяржаўнай граніцай з Захадам, размяшчэннем амаль у кожным раённым цэнтры ваенных падраздзяленняў Чырвонай Арміі.
Аўтамабільны транспарт зарадзіўся ў гады першай пяцігодкі. Тады яго аўтапарк налічваў 906 аўтамашын, у тым ліку 627 грузавых, а ў 1940 г. толькі ва ўсходніх абласцях Беларусі колькасць грузавых аўтамабіляў па вялічылася ў 37,5 раза ў параўнанні з 1928 г. і склала 23 512,5 тыс. Працягласць аўтамабільных дарог з цвёрдым 253
пакрыццём за гады даваенных пяцігодак у параўнанні з 1913 г. узрасла ў 3,2 раза і склала 11,2 тыс.км.
Развіваўся рачны транспарт. У міжваенны перыяд уступіла ў дзеянне ДняпроўскаДзвінскае рачное параходства, быў пабудаваны Гомельскі рачны порт, рэканструяваны шэраг партоў і прыстаняў на Дняпры, Заходняй Дзвіне, Прыпяці, Бярэзіне. Адкрыўся новы пасажырскі маршрут Гомель — Кіеў. Толькі за сем месяцаў 1940 г. быў узноўлены ДняпроБугскі канал працягласцю 202 км, праведзены значныя работы па паляпшэнні судаходства на Нёмане. Паравыя судны замяняліся на газагенератарныя, рачны флот папоўніўся значнай колькасцю маторных суднаў, самаходных баржаў і буксірных параходаў.
Функцыяніравалі і сродкі сувязі. У 1940 г. на тэрыторыі нашай рэспублікі мелася 2 тыс. прадпрыемстваў сувязі. Будаваліся аўтаматычныя тэлефонныя станцыі, ствараліся новыя радыёстанцыі і радыёвузлы.
Пачала развівацца і грамадзянская авіяцыя. 3 1935 г. стала дзейнічаць першая ў рэспубліцы авіялінія Мінск — Масква. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт. Авіясувязь існавала і паміж рознымі рэгіёнамі рэспублікі.
Аднак развіццё транспарту і сувязі ў гады даваенных пяцігодак у цэлым адставала ад растучых патрэбнасцяў народнай гаспадаркі рэспублікі.
За гады трэцяй пяцігодкі ў Беларусі былі пабудаваны дзесяткі новых прамысловых прадпрыемстваў. Старыя фабрыкі і заводы падвяргаліся карэннай тэхнічнай рэкан струкцыі.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 80 % усёй пра дукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на долю прамысловасці. Прамысловасць рэспублікі выпускала складаныя металаапрацоўчыя станкі, сельскагаспадарчыя машыны, маторы, турбіны, радыятары, чугунныя трубы, радыёпрыёмнікі, цэмент, штучны шоўк, прадукты лесахіміі, фанеру, паперу, мэблю, абутак, льняныя, шарсцяныя і баваўнянапапяровыя тканіны, трыкатажныя, швейныя вырабы і іншую прадукцыю (дадатак 10).
Прамысловасць Беларусі заняла важнае месца і ва ўсесаюзнай вытворчасці. На долю Савецкай Беларусі прыходзілася 33,8% усёй выпрацоўваемай у краіне фанеры, 27 % — запалак, 30 % — штучнай аліфы, 25 % — дражджэй, 11 % — маргарына, 10% — торфу, звыш 10% металарэзных станкоў. Па вытворчасці шарсцяных тканін БССР займала другое месца ў Савецкім Саюзе.