• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    254
    У той жа час значна адставала энергетыка, новабудоўлям не хапала неабходных механізмаў, матэрыялаў. He поўнасцю асвойваліся капіталаўкладанні, павялічвалася колькасць незакончаных аб’ектаў будаўніцтва. He выконвалі планаў прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, папяровая, лясная і іншыя галіны. Шмат якія прадпрыемствы працавалі нерытмічна.
    Трэба адзначыць, што для паспяховага правядзення індустрыялізацыі ў рэспубліцы важнае значэнне мелі эканамічныя сувязі з рознымі рэспублікамі СССР. Так, метал у Беларусь паступаў з Украіны і Урала, машыны і абсталяванне, хімічныя прадукты — з цэнтральных раёнаў РСФСР і Украіны, нафта і нафтапрадукты — з Азербайджана, будаўнічыя матэрыялы — з Карэліі і Украіны, хлебныя вырабы — з Украіны і Паволжа. Акрамя абмену прыроднымі скарбамі і прамысловымі вырабамі савецкія народы ўзаемадзейнічалі ў тэхнікаэканамічным абгрунтаванні і праектаванні прадпрыемстваў прамысловасці і транспарту. У Маскве быў распрацаваны праект будаўніцтва Магілёўскай фабрыкі штучнага шоўку, у Ленінградзе — барысаўскай запалкавай фабрыкі ’’Чырвоная Бярэзіна”. Праектаваннем ’’Гомсельмаша” займаліся ленінградскае і маскоўскае аддзяленні ’Тіпраммаша”.
    3 кожным годам эканамічная дапамога нашай рэспубліцы няспынна павялічвалася. Прамысловае будаўніцтва ў БССР апіралася на індустрыяльную базу развітых цэнтраў, фінансавую і тэхнічную дапамогу саюзнага ўрада. 3 іншых рэспублік на Беларусь прыязджалі інжынеры, тэхнікі, высокакваліфікаваныя рабочыя, якія аказвалі дапамогу ў будаўніцтвефабрык і заводаў, асваенні новай тэхнікі, падрыхтоўцы кадраў з карэннага насельніцтва, дзяліліся тэхнічным і вытворчым вопытам.
    Амаль 900 рабочых і спецыялістаў з Расійскай Федэрацыі і Украіны прымалі ўдзел у будаўніцтве Беларускай ДРЭС. У ліпені 1929 г. на будаўніцтва завода сельскагаспадарчых машын у Гомелі прыехалі каля 100 рабочых з Гарадзянскай прафесійнатэхнічнай школы УССР. Ленінградскія і маскоўскія машынабудаўнічыя прадпрыемствы таксама прыслалі сваіх высокакваліфікаваных рабочых. Шмат спецыялістаў з РСФСР і Украіны прымалі ўдзел у будаўніцтве Крычаўскага цэментнага завода. Сюды прыехалі энтузіясты з Калужскай, Бранскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай і іншых абласцей.
    Такім чынам, гаспадарчыя сувязі з саюзнымі рэспублікамі
    255
    садзейнічалі правядзенню індустрыялізацыі Беларусі, паска ралі стварэнне адзінай адміністрацыйнакаманднай эканамічнай сістэмы на ўсёй прасторы Савецкага Саюза.
    Укараненне адзінай эканамічнай каманднай сістэмы ў краіне спрыяла ўмацаванню таталітарнага рэжыму і рас паўсюджанню яго на іншыя тэрыторыі, у прыватнасці на заходнія вобласці Беларусі і Украіны, краіны Прыбалтыкі і Малдавію.
    У верасні 1939 г. Заходняя Беларусь была ўз’яднана з БССР. У выніку тэрыторыя павялічылася амаль у 1,9, a колькасць насельніцтва ў 1,6 раза. На далучанай тэрыторыі бальшавікі здзейснілі рэвалюцыйныя пераўтварэнні, як і ў БССР. Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940 г. злілася ў адзінае цэлае.
    3 лістапада да канца снежня 1939 г. была завершана нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў у Гродна, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях. Нацыяналізацыі належалі ўсе прамысловыя прадпрыемствы. Усяго ў заходніх абласцях было нацыяналізавана каля 1700 прадпрыемстваў.
    Побач з узнаўленнем, расшырэннем і рэканструкцыяй старых прадпрыемстваў паўсюдна вялося будаўніцтва но вых заводаў, фабрык, бытавых прадпрыемстваў.
    Напрыклад, у Гродне да пачатку 1940 г. былі ўзноўлены, абсталяваны і пушчаны ў ход 26 прамысловых прадпрыемстваў; у Брэсце былі адкрыты швейная і абутковыя фабрыкі, пабудаваны хлебакамбінат; у Баранавіцкай вобласці было арганізавана 39 новых прадпрыемстваў і г.д. У Беластоку шырокае развіццё атрымала сельскагаспадарчае машынабудаванне, абутковая, шкляная, лесаапрацоўчая і іншыя галіны прамысловасці. Хуткімі тэмпамі развівалася мясцовая прамысловасць. У 1940 г. былі ўведзены ў строй 105 новых прамысловых прадпрыемстваў, і іх колькасць у параўнанні з 1938 г. павялічылася ў 5 разоў.
    Праводзячы сацыялістычныя пераўтварэнні ў прамыс ловасці Заходняй Беларусі, кіруючыя органы акрамя эканамічнай ставілі дзве сацыяльныя мэты: ліквідацыю беспрацоўя і стварэнне сацыялістычнага рабочага класа як галоўнай апоры бальшавіцкага рэжыму. Асноўнымі выканаўцамі гэтых мэт сталі камуністы, камсамольцы і маладыя рабочыя, якія падтрымлівалі ідэі бальшавізму. Так, толькі ў Пінскую вобласць напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ЦК КП(б)Б накіраваў 1100 камуністаў, а на абслугоўванне БрэстЛітоўскай чыгункі было адпраўлена звыш 11 тыс. чалавек, у тым ліку 690 камуністаў і 448 камсамольцаў. 256
    У выніку правядзення індустрыялізацыі рабочы клас Заходняй Беларусі павялічыўся ў параўнанні з 1938 г. больш чым у 3 разы, а беспрацоўе ў асноўным было ліквідавана. Звыш 18 тыс. лепшых прадстаўнікоў рабочых па рэкамендацыі партыйных органаў прафсаюзы накіравалі на работу ў дзяржаўныя і гаспадарчыя ўстановы.
    Такім чынам, напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў эканоміцы Заходняй Беларусі, як і ў эканоміцы Заходняй Украіны, краін Прыбалтыкі і Малдавіі, усталявалася адміністрацыйнакамандная сістэма. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна ўвайшлі ў склад БССР і УССР, а Літва, Латвія, Эстонія і Малдавія сталі саюзнымі рэспублікамі.
    Характарызуючы адміністрацыйнакамандную сістэму, трэба мець на ўвазе, што адным з яе атрыбутаў, і вельмі важным, з’яўляецца лагернаяэканоміка, якая ўсталявалася ў гады першых пяцігодак. Разгледзем яе падрабязней. У 20я гг. праца вязняў у народнай гаспадарцы амаль што не выкарыстоўвалася. Вязні сядзелі ў турмах. Але ў 1929 г. пачынаецца будаўніцтва першых канцэнтрацыйных лагераў АГПУ ў раёне Алонца — Ухты (на 10 і 50 тыс. чалавек). Ужо ў 1932 г. у лагерах АГПУ працавала каля 300 тыс. чалавек. Лагеры і працоўныя калоніі пачыналі адыгрываць усё больш прыкметную ролю ў эканоміцы краіны. Праца зняволеных прымянялася ў рэалізацыі буйнамаштабных гаспадарчаэканамічных праектаў, а гаспадарчыя органы планавалі сваю дзейнасць з улікам магчымасці выкарыстання іх таннай, амаль бясплатнай рабочай сілы. Усе яны працавалі на прамысловых прадпрыемствах і будоўлях, у сельскай гаспадарцы, на лесанарыхтоўках.
    Так, на БАМе ў 1935 г. было занята 150 тыс. чалавек, 196тыс. будавалі канал Масква — Волга, на БеламораБалтыйскім канале працавалі 71 тыс. зняволеных.
    Адной з важнейшых крыніц забеспячэння індустрыялізацыі і масавых закупак абсталявання за мяжой была золатавыпрацоўка. I калі ў 1928 г. шляхам прымусовай працы вязняў было атрымана толькі 11,5 кг хімічна чыстага золата, то ў 1931 г. — 276,6 кг, у 1934 г. — 1141,4 кг, у 1937 г. — 48 т, крыху менш трэці ўсёй дабычы золата ў краіне.
    Эканоміка прымусовай працы была важнай апорай сталінскай сістэмы кіравання. Ужо ў перадваенныя гады НКУС высунуўся ў лік буйнейшых гаспадарчых наркаматаў, забяспечваў значную частку капітальнага будаўніцтва, асабліва ва ўсходніх раёнах, выпрацоўку некаторых відаў I 7. Зак. 5237. 257
    сыравіны. НКУС і яго кіраўніцтва аказалі значны ўплыў на выпрацоўку эканамічнай палітыкі дзяржавы, вызначэнне планаў і прапорцый гаспадарчага развіцця. На яго аб’ектах у розныя гады выкарыстоўваліся мільёны людзей. I хаця да гэтага часу на тэрыторыі Беларусі не выяўлена наяўнасць у 30я гг. папраўчапрацоўных лагераў, тым не менш значная колькасць нашых землякоў, бязвінна рэпрэсіраваных, працавалі на будоўлях сацыялізму за межамі сваёй радзімы.
    Аналіз крыніц інфармацыі дае магчымасць меркаваць, што цераз ГУЛАГ НКУС СССР у 30 — 40я гг. прайшло не менш 10—12 млн чалавек, у тым ліку звыш 600 тыс. ураджэнцаў Беларусі.
    Эксплуатацыя працы зняволеных была адной з умоў жыццяздольнасці сістэмы, давала ёй магчымасць некалькі дзесяцігоддзяў развівацца ў выключным рытме пры высокай марнатраўнасці і нязначнай эфектыўнасці. Існаванне гэтага магутнага сектара прымусовай эканомікі стрымлівала эвалюцыю ладу ў бок дэмакратызацыі.
    Такім чынам, к канцу 30х гг. у Беларусі, як і ў краіне ў цэлым, была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Усталявалася партыйнадзяржаўная ўлада. Канстатавалася перамога сацыялістычнай уласнасці ў дзвюх формах — агульнанароднай і калгаснакааператыўнай, хоць на справе зацвердзілася адзіная дзяржаўная ўласнаць. Таварнаграшовыя адносіны былі зведзены да мінімуму. Прыняцце народнагаспадарчых пяцігадовых планаў фактычна азначала мабілізацыю мільёнаў людзей на абавязковую працу. I хаця сама мабілізацыя была выклікана эканамічнай неабходнасцю, стыль і метады яе правядзення былі ў асноўным гвалтоўнымі. Была створана структура прамысловай вытворчасці рэспублікі, якая адпавядала адведзенай ёй ролі ў агульнасаюзным раздзяленні працы.
    Індустрыялізацыя садзейнічала ўмацаванню таталітарнай сутнасці палітычнага кіравання. Эканамічную аснову каманднаадміністрацыйнай сістэмы замацавала яшчэ больш праведзеная нацыяналізацыя сродкаў вытворчасці. Выцісканне на яе аснове прыватнай і саматужнарамеснай вытворчасці прывяло да гіперцэнтралізацыі прамысловасці, устанаўлення дзяржаўнага манапалізму ў сферы вытворчасці і размеркавання, спрыяла росту бюракратыі, устанаўленню загаднага стылю кіраўніцтва эканомікай.
    258
    12.2.	Насільная калектывізацыя ў вёсцы і яе вынікі
    Сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі ў канцы 20х гг. займала галоўнае месца ў народнай гаспадарцы. Па дадзеных Дзяржплана БССР, прадукцыя сельскай гаспадаркі ва ўсёй валавой прадукцыі рэспублікі (у цэнах 1927 г.) у 1928 — 1929 гг. складала 51 %.
    У параўнанні з даваенным перыядам сельская гаспадарка дасягнула некаторых поспехаў. Пасяўныя плошчы ў 1926 г. перабольшвалі ўзровень 1913 г. на 7,9 %, пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з 1916 г. вырасла на 48,2 %, свіней — на 27,9, авечак — на 100,5, коней — на 55,1 %. Была ўдасканалена структура пасяўных плошчаў: панізіўся ўдзельны вес плошчаў пасяўных культур у параўнанні з 1913 г., хаця абсалютныя памеры плошчы павялічыліся, узрасла доля сеяных траў, тэхнічных і прапашных культур. Трохпольная сістэма земляробства паступова замянялася шматпольнай.
    Аднак узровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім. У сувязі з памяншэннем плошчаў паменшыліся валавыя зборы зерня і бульбы, а гэта выклікала скарачэнне колькасці жывёлы. Толькі ў 1929 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы скарацілася ў параўнанні з папярэднім годам на 2 %, свіней — на 8,8, авечак — на 6 %.