• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    народа пры размеркаванні нацыянальнага даходу зыходзілі з рэшткавага прынцыпу, які павінен быў забяспечыць толькі пражытачны мінімум працоўных. Таму і складалася так, што па матэрыяльным узроўні жыцця насельніцтва мы заўсёды адставалі ад развітых капіталістычных краін у некалькі разоў.
    Асноўную частку даходу рабочыя і служачыя атрымлівалі ў якасці заработнай платы. Дынаміка сярэднега давой заработнай платы рабочых і служачых па БССР наступная:
    1928 1929 1930 1931 1932 1933 1937 1940
    536 683 843 1025 1271 1313 2469 3809,9
    Як сведчаць даныя, сярэднегадавая намінальная зарплата ў народнай гаспадарцы Беларусі ўзрасла больш чым у 7 разоў, а сярэднегадавыя тэмпы яе прыросту склалі 16,2 %. У той жа час аналіз паказвае, што ў асобныя гады тэмпы росту зарплаты мяняліся. У 1928 — 1929 гг. яны дасягалі 18,9 %, у 1933 — 1937 гг. панізіліся да 14,2, у 1938 — 1940 гг. узраслі да 15,5 %, і ўсё ж былі меншыя, чым у гады першай пяцігодкі. Аднак рэальная заработная плата працоўных паніжалася. Спажыванне харчовых і прамысловых тавараў было абмежавана. Гэтабылоабумоўленашэрагампрычын. Ажыццяўленне індустрыялізацыі патрабавала значных капіталаўкладанняў, што вымушала Савецкую дзяржаву павялічыць частку нацыянальнага даходу, якая ішла на назапашванне, і скараціць тую, якая ішла на спажыванне. Значная колькасць харчовых тавараў ішла на экспарт для забеспячэння аплаты купляемых за мяжой машын і абсгалявання. Эканамічныя цяжкасці былі звязаны таксама з ажыццяўленнем калектывізацыі сельскай гаспадаркі, прадукцыйнасць якой у рэканструкцыйны перыяд панізілася. Становішча ўскладнялася інтэнсіўным росгам гарадскога насельніцтва і адпаведным павелічэннем у гарадах спажывання харчовых і прамысловых тавараў.
    Трэба адзначыць, што к 1930 г. парушылася прапарцыянальнасць таварнай і грашовай масы ў абарачэнні. Грашовая маса ўзрасла на 45 %, а тэмп яе росту больш чым у 2 разы перавысіў тэмп росту прадукцыі прамысловасці, якая выпускала прадметы спажывання, і ў 2,7 раза — рост дзяржаўнакааператыўнага рознічнага тавараабароту.
    Уплыў празмернай эмісіі стаў адбівацца на пакупной здольнасці рубля. Спачатку гэта адбілася пераважна на росце цэн калгаснага рынку на харчовыя тавары, а ў далейшым — і на дзяржаўных рознічных цэнах. Пакупная
    273
    здольнасць рубля ў першым паўгоддзі 1932 г. у цэлым па краіне па агульнагандлёвым індэксе склала 0,40 ад узроўню 1927 — 1928 гг., або знізілася на 60 %.
    Каб кампенсаваць гэта ў даходах працоўных і забяспечыць матэрыяльнае стымуляванне працы, павышалася аплата рабочых і служачых, асабліва ў галінах прамысловасці, якія мелі важнае значэнне для выканання праграмы індустрыялізацыі, а таксама ў будаўніцтве. Менавіта гэтымі абставінамі ў значнай меры былі абумоўлены больш высокія тэмпы росту сярэднегадавой заработнай платы ў 1928  1932 гг.
    Асабліва хуткімі тэмпамі павышалася заработная плата ў перадавікоў і наватараў вытворчасці вядучых галін прамысловасці: у металапрамысловасці яна павялічылася больш чым на 76 %, у электрапрамысловасці — на 57, у тарфяной — 91, у харчовай —81, у швейнай — амаль на 55 %. У многіх з іх заработак дапаўняўся прэміямі за перавыкананне вытворчых планаў, выплатамі за ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў і іншымі грашовымі заахвочваннямі. Іх сярэднямесячная зарплата дасягала ад 500 да 1000 руб. і болып.
    Для асобных калектываў і рабочых ствараліся асабліва спрыяльныя ўмовы, якія садзейнічалі павышэнню іх заработнай платы. Напрыклад, да пачатку 1937 г. колькасць рабочыхстаханаўцаў на прадпрыемствах Магілёўшчыны склала 43,1 %, з іх 22 % рабочых былі ўдарнікамі, іх заработная плата складала 500 — 800 руб. у месяц. Так, стаханавец Магілёўскай шаўковай фабрыкі т.Стрыжэўскі ў кастрычніку 1938 г. зарабіў 1495 руб., турбіншчык т.Караткевіч — 1216 руб., слесар т. Карамзін — 1130 руб. На мэблевай фабрыцы ім.Халтурына ў Бабруйску з 450 рабочых 376 да 20й гадавіны Кастрычніка сталі стаханаўцамі. Рэзчык па дрэве — сакратар камітэта камсамола фабрыкі т.Лапценка сістэматычна выконваў норму на 300 — 335 %. Яго дзённы заработак складаў 33 — 34 руб.
    Такім чынам, заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у 8—10 разоў перабольшвала зарплату звычайных рабочых, што спрыяла раз’яднанню працоўных, параджала негатыўныя адносіны да працы, не садзейнічала павышэнню якасці прадукцыі.
    Як вядома, у сацыялістычным грамадстве матэрыяльны дабрабыт працоўных вымяраецца не толькі заработнай платай але і грамадскімі фондамі спажывання, якія выдаткоўваліся дзяржавай на адукацыю, культуру, ахову здароўя і інш. 274
    Табліца 12.2. Выплаты і льготы з грамадскіх фондаў спажывання ў БССР
    Выплаты	1928		1940	
    	млн руб. |	%	млн руб. |	%
    Усяго выплат і льгот	29,3	100,0	1538,0	100,0
    3 іх:				
    адукацыя	6,1	20,8	669,0	43,5
    У тым ліку стыпендыі	1,0	3,4	68,0	4,4
    Ахова здароўя і фізкультура	6,1	20,8	334,0	21,7
    Сацыяльнае забеспячэнне	10,1	34,5	301,0	19,6
    У тым ліку пенсіі і				
    грашовыя дапамогі	9,0	30,7	268,0	17,4
    Даныятабл. 12.2 паказваюць, штоаб’ём грамадскіх фондаў спажывання, выкарыстаных у БССРу 1928 — 1940 гг., узрос больш чым у 72 разы. Калі ў 1928 г. у разліку на душу насельніцтва ў рэспубліцы выдаткоўвалася 5,7 руб., тоў 1940 г. — каля 170 руб. Гэта, безумоўна, вельмі малыя выдаткі да невялікай зарплаты рабочых і служачых, але ў афіцыйных і ідэалагічных дакументах бальшавікоў сцвярджалася, што грамадскія фонды спажывання ёсць асноўны сродак камуністычнага размеркавання, які дазволіць у будучым рэалізаваць прынцып: ”Ад кожнага — па здольнасцях, кожнаму — па патрэбнасцях”.
    У канцы 20х — пачатку 30х гг. адбывалася натуралізацыя эканамічных адносін. Каб забяспечыць насельніцтва прадуктамі харчавання і прадметамі першай неабходнасці і не дапусціць далейшага падзення рэальнай зарплаты працоўных, была ўведзена картачная сістэма. Нарміраваны водпуск хлеба і бульбы атрымаў распаўсюджанне ў рэспубліцы ўжо з другой паловы 1928 г. У 1929 — 1931 гг. нарміраваны продаж быў распаўсюджаны і на іншыя харчовыя і прамысловыя тавары. У 1931 г. на нарміраваным забеспячэнні ў БССР знаходзілася 538,4 тыс. чалавек, у 1932 — 700тыс.
    Картачная сістэма дазволіла забяспечыць мінімум рэальнай зарплаты працоўным горада ва ўмовах абмежаванага спажывання, абумоўленага галоўнай задачай — індустрыялізацыяй краіны.
    Для забеспячэння рабочых і служачых, занятых у вытворчасці, харчовымі і прамысловымі таварамі былі створаны закрытыя рабочыя кааператывы (ЗРК). Права на
    275
    першачарговае забеспячэнне атрымалі ўдарнікі, а таксама рабочыя, якія сістэматычна перавыконвалі вытворчыя заданні. Толькі ў Мінску ў 1932 г. было арганізавана 11 закрытых кааператываў. Гэтыя кааператывы мелі магчымасць рабіць пазапланавыя закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі як на рынках, так і ў калгасах, што дазваляла павялічыць продаж рабочым харчовых тавараў. Так, Мінскі ЗРК "Металіст” за 10 месяцаў 1932 г. прадаў амаль на 2 млн руб. селыаспрадуктаў, якія ён змог нарыхтаваць пазапланава. Правядзенне пазапланавых нарыхтовак з’явілася важнай крыніцай дадатковага забеспячэння гарадскога насельніцтва харчамі.
    Пры буйных прадпрыемствах праводзілася работа па арганізацыі сеткі сталовых, буфетаў і паляпшэнні абслу гоўвання імі рабочых і служачых. На многіх прадпрыемствах ствараліся аддзелы рабочага забеспячэння (АРЗы), якія займаліся арганізацыяй нарыхтовак харчавання і тым самым садзейнічалі паляпшэнню забеспячэння працоўных.
    Шырокае распаўсюджанне атрымалі падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў, калектыўныя і індывідуальныя агароды, якія забяспечвалі насельніцтва мясам, малаком, бульбай і агароднінай. У 1932 г. была створана падсобная гаспадарка на заводзе ’’Асінторф”. Яна мела 66,5 га зямлі, малочную ферму на 48 галоў і свінагадоўчую ферму на 292 галавы, а таксама трусагадоўчыя пункты. Прадукцыя падсобнай гаспадаркі пастаўлялася ў рабочыя сталовыя, ма газіны і ларкі ЗРК.
    Колькасць падсобных гаспадарак пры прадпрыемствах рэспублікі хутка павялічвалася. У 1934 г. яны мелі 27 021 га зямлі. На працягу года ад гэтых гаспадарак было атрымана 30 тыс. т бульбы, 15 тыс. т капусты, 13 тыс. т буракоў, 7 тыс. т іншай агародніны. Побач з падсобнымі гаспадаркамі меліся 578 калектыўных агародаў з агульнай плошчай зямлі 7972 га. Акрамя таго, 58 456 сем’яў былі надзелены індывідуальнымі ўчасткамі, што складала 22 % ад агульнай колькасці рабочых сем’яў прамысловых гарадоў. 3 індывідуальных агародаў, меўшых агульную плошчу 6874 га, было атрымана 60 тыс. т бульбы і 10 тыс. т агародніны. 3 аднаго боку, усё гэта некалькі паляпшала забеспячэнне працоўных і іх сем’яў прадуктамі харчавання, а з другога — адмоўна адбівалася на якасных паказчыках вытворчасці, таму што рабочыя імкнуліся шмат часу і сіл аддаваць апрацоўцы сваіх 276
    індывідуальных участкаў і агародаў як галоўных сродкаў існавання.
    У сувязі з паляпшэннем эканамічнага становішча краіны, ростам вытворчасці сельскагаспадарчых і прамысловых тавараў картачная сістэма стала паступова адмяняцца. Узамен дзеючых раней высокіх камерцыйных і нізкіх нарміраваных рознічных цэн з 1 студзеня 1935 г. устанаўліваліся адзіныя дзяржаўныя рознічныя цэны на хлеб, муку і крупу для ўсіх катэгорый спажыўцоў, гарадскога і сельскага насельніцтва, а з 1 кастрычніка гэтага ж года — на мяса і мясапрадукты, тлушчы, рыбу і рыбапрадукты, цукар і бульбу. Новыя цэны былі вышэй нарміраваных, але значна ніжэй камерцыйных.
    У 1937 г. былі зніжаны цэны на нехарчовыя тавары шырокага ўжытку. Аднак ужо ў канцы гэтага года індэкс цэн на нехарчовыя тавары пачынае павышацца, што тлумачыцца абвастрэннем міжнародных абставін і агрэсіўнымі акцыямі нямецкага фашызму ў Еўропе. Звярніце ўвагу на змену ўзроўню цэн дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю на важнейшыя тавары народнага спажывання:
    1940 г. к 1932 г., %
    мясапрадукты	573
    рыбапрадукты	380
    масла сметанковае	503
    малако і малочныя прадукты	223
    цукар	326
    кандытарскія вырабы	327
    тканіны:	
    баваўняныя	224
    шарсцяныя	256
    шаўковыя	193
    трыкатажныя вырабы	158
    панчохі і шкарпэткі	142
    абутак:	
    скураны	233
    гумавы	157
    мыла гаспадарчае	148
    Даныя паказваюць, што ў цэлым за перыяд з 1932 па 1940 г. цэны на асноўныя харчовыя тавары (акрамя хлебных прадуктаў) узраслі ў 2,2 — 5,7 раза, цэны на асноўныя нехарчовыя тавары — прыкладна ў 1,5 — 2,5 раза. Агульнатаварны індэкс у гандлі быў у 2,5 раза вышэй узроўню 1932 г.