Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
291
Каморнікамі з’яўляліся сяляне, якія разарыліся. Яны атрымлівалі ў часовае карыстанне невялікую гаспадарку, павінны былі адпрацоўваць на карысць памешчыка вызначаную колькасць дзён. За гэта вызначалася палова заработка ардынарыя. Сталоўнікамі звалі сялянбеднякоў з маленькай гаспадаркай. За ўзнагароджанне ў выглядзе жылля, права пасвіць жывёлу, часам за арэнду кавалачка зямлі таксама апрацоўвалі гаспадарку памешчыка.
Такім чынам, сялянства ў Заходняй Беларусі валодала менш чым паловай усёй зямлі. Зямельны ’’голад” адраджаў розныя рэшткі феадальных адносін: дробная арэнда зямлі за адпрацоўкі або за частку ўраджаю, адпрацоўкі за права карыстання пашай, нарыхтоўкі дроў, натуральная плата за працу, наяўнасць сервітутаў, цераспалосіца. Акрамя таго, існаваў і такі перажытак феадальнай даўніны, як сістэма павіннасцяў па пракладцы новых дарог, будаўніцтву і рамонце мастоў, якія паглыналі ад 60 да 110 дзён у год адной сялянскай гаспадаркі.
Усё гэта тармазіла развіццё вытворчых сіл у аграрным сектары заходнебеларускай гаспадаркі, несла ў сабе сур’ёзную небяспеку для існуючага дзяржаўнага ладу, параджала моцны сацыяльны пратэст часткі сялянства ’’ўсходніх крэсаў”.
У сувязі з гэтым польскі ўрад вырашыў правесці ў дзяржаве аграрныя пераўтварэнні з мэтай знізіць сацыяльную напружанасць, адкрыць шлях да больш хуткага развіцця капіталістычных, рыначных адносін у сельскай гаспадарцы.
Палітыка зямельных пераўтварэнняў, рэформаў, якія праводзіліся кіруючымі коламі Польскай дзяржавы, знайшла сваё выяўленне ў шэрагу аграрных законаў аб парцэляцыі, асадніцтве, камасацыі.
Яшчэ ў 1919 г. польскі сейм прыняў закон аб аграрнай рэформе, згодна з якім ствараўся дзяржаўны зямельны фонд са свабодных зямель, якія засталіся без гаспадароў, дзяржаўных, часткі памешчыцкіх, якія складалі лішак над устаноўленым максімальным памерам маёнтка. Гэтыя невялікія ўчасткі (парцэлы) прызначаліся для свабоднага продажу. Такое пераразмеркаванне зямлі атрымала назву парцэляцыі. Аднак гэтая рэформа ў той час не была рэалізавана.
15 ліпеня 1920 г. сейм Польшчы, у момант наступлення савецкіх войскаў на Варшаву, пайшоў на прыняцце больш радыкальнага закону ”Аб зямельнай рэформе”, які прадугледжваў надзяленн< зямлёй малазямельных і беззямельных сялян. Але пасля паражэння Чырвонай Арміі на Вісле і 292
заключэння Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. гэты закон таксама быў забыты.
Разам з тым у той час пад выглядам парцэляцыі памешчыкі вялі продаж зямлі па спекулятыўных цэнах. У Заходняй Беларусі за перыяд з 1922 па 1924 г. буйныя землеўладальнікі прадалі каля 120 тыс. га зямлі. Аднак вельмі высокі кошт зямельных участкаў (адзін гектар ворнай зямлі каштаваў ад 1,5 да 2 тыс. злотых) не дазволіў пераважнай частцы сялянства павялічыць свае надзелы.
У канчатковым выніку пад націскам сялянскіх мас у ліпені 1925 г. быў прыняты ’’Закон аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”, які ўвайшоў у гісторыю як ’’Закон аб парцэляцыі і асадніцтве”. Змест гэтай рэформы заключаўся ў продажы дробнымі ўчасткамі некаторай часткі памешчыцкіх зямель і камасацыі (хутарызацыі) сялянскіх гаспадарак з ліквідацыяй сервітутаў.
Аднак у заходнебеларускіх землях парцэляцыя ў значнай ступені была выкарыстана ўрадам для іх засялення польскімі кулакамі і ваеннымі каланістамі — былымі афіцэрамі і ўнтэрафіцэрамі польскай арміі, так званымі асаднікамі. Яны атрымлівалі бясплатна або па невялікай цане зямельныя ўчасткі па 15 —45 га і на льготных умовах доўгатэрміновыя крэдыты на абзавядзенне гаспадаркай, за кошт дзяржавы будавалі жылыя памяшканні.
Да сярэдзіны 1932 г. на тэрыторыі Віленскага, Навагрудскага, Палескага ваяводстваў, а таксама Гродзенскага і Ваўкавыскага паветаў Беластоцкага ваяводства налічвалася 4640 толькі ваенных асаднікаў. У Віленскім ваяводстве на кожнага з іх прыходзілася ў сярэднім 16,5 га, у Навагрудскім — 18,5, у Палескім — 2,7 га зямлі. Гэта былі тыпічна кулацкія гаспадаркі. Асаднікі былі ўзброеныя і сяліліся хутарамі, пасяленнямі ўздоўж савецкапольскай граніцы і выконвалі паліцэйскія функцыі. Яны з’яўляліся сацыяльнай апорай польскай улады на ’’ўсходніх крэсах”.
Пры гэтым амаль усе асаднікі знаходзіліся на дзяржаўнай службе і не вельмі жадалі працаваць на зямлі, таму яны нярэдка аддавалі ўчасткі на апрацоўку сялянам за арэндную плату. Гэта яшчэ больш абвастрыла сацыяльную напружанасць.
Астатняя частка зямель была прададзена гандлярам, спекулянтам, прадпрымальнікам, чыноўнікам, кулакам. Распрадажа ішла па двух напрамках: па лініі дзяржаўнай парцэляцыі праз сельскагаспадарчы банк і дзікай спекулятыўнай парцэляцыі, якой займаліся памешчыкі, гандляры.
293
Пры гэтым урад галоўным чынам прадастаўляў зямельныя ўчасткі асобам польскай нацыянальнасці. Так, у Навагрудскім і Віленскім ваяводствах сярод атрымаўшых у 1919 — 1932 гг. зямлю беларусаў было толькі 42,1 %.
Да таго ж купіць зямлю незаможным сялянскім гаспадар кам было вельмі складана па прычыне яе высокага кошту. Сярэдняя цана 1 га па прыватнай парцэлярыі дасягала 610 — 830 злотых. Дзяржаўны банк за крэдыты на пакупку зямлі браў не менш 12 % гадавых. Акрамя таго, памешчыкі, маёнткі якіх падлягалі парцэляцыі, выкарыстоўвалі права выбару пакупніка і патрабавалі за землю больш высокую цану, нярэдка ў амерыканскай валюце — доларах.
У выніку толькі частка сярэдніх і бядняцкіх гаспадарак, дробных арандатараў змагла набыць нязначныя кавалкі зямлі. Згодна з афіцыйнымі данымі таго часу па заходнебеларускай вёсцы да 1935 г. у параўнанні з 1921 г. у сярэднім павялічылі свае землеўладанні: бядняцкія гаспадаркі — на 2,1 га, серадняцкія — на 2,7, кулацкія — на 3,9 га. Цікава, што буйныя гаспадаркі, якія налічвалі ад 20 да 50 га зямлі, набылі зямлі амаль у 13 разоў больш, чым сялянскія двары з плошчай да 2 га зямлі.
У выніку дзяржаўнай і ўласнай парцэляцыі з 1921 па 1929 г. было прадана 528,3 тыс. га зямлі. У гэты час памешчыцкае землеўладанне паменшылася прыкладна на 13 %. У 30я гг. буйное землеўладанне скарацілася яшчэ на 147,3 тыс. га, ці на 3,7 %.
Такім чынам, большасць памешчыкаў у заходнебеларускіх ваяводствах захавалі свае ўладанні і буйное землеўладанне засталося непарушаным.
Другім элементам аграрнай рэформы была праведзеная польскім урадам так званая камасацыя сялянскіх гаспадарак. Яна прадугледжвала ліквідацыю цераспалосіцы шляхам масавай хутарызацыі, у выніку якой сяляне замест раздробленых зямель павінны былі атрымаць роўную колькасць зямлі, якая зводзілася да аднаго ўчастка. Аб’ектыўна камасацыя была прагрэсіўнай з’явай і фактычна працягвала вядомую сталыпінскую аграрную рэформу 1906 —1910 гг., якая садзейнічала пэўнаму развіццю вытворчых сіл у сельскай гаспадарцы. Пры гэтым, праводзячы землеўпарадкаванне, улады абяцалі павялічыць зямельныя надзелы і беднякам.
Аднак у адрозненне ад рэформы П.Сталыпіна ўсе расходы, звязаныя з правядзеннем камасацыі, дзяржава ўсклала на плечы сялянства. Яно павінна было плаціць за камасацыю кожнага гектара ад 14 да 20 злотых і, акрамя таго, асобная 294
плата спаганялася за складанне праектаў меліярацыі, утрыманне землеўпарадчыкаў, перанясенне дарог і г.д.
Працэс хутарызацыі праходзіў нераўнамерна. Да 1927 г. ён ахапіў нямногім больш за 60 тыс. гаспадарак, якія атрымалі каля 600 тыс. га хутарской зямлі. Аднак з 1927 г. урад Ю.Пілсудскага пачаў ажыццяўляць масавую хутарызацыю, нярэдка ў прымусовым парадку. Ахвотна ішлі на хутары заможныя сяляне, кулакі, якія выйгралі ад камасацыі, набыцця зямлі, інтэнсіфікацыі вытворчасці і значна ўмацавалі сваё становішча. Бядняк ішоў на хутар вымушана, бо яму не было куды пайсці. Серадняк вёў сябе асцярожна, бо не жадаў страціць тое, што меў. Значная ж частка сялян супраціўлялася камасацыі. У выніку заўвесь перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы па Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах на хутары было выселена 259,3 тыс. сялянскіх гаспадарак (агульная плошча 1928,6 тыс. га), што складала 43 % гаспадарак і каля 50 % сялянскай зямлі.
Яшчэ адным элементам аграрных пераўтварэнняў была ліквідацыя сервітутаў — права сялян на сумеснае з памешчыкамі карыстанне пашай і лясамі. Як камасацыя і працэлярыя, гэтая мера была накіравана на ўзмацненне капіталістычных адносін у вёсцы, знішчэнне рэшткаў феадальнапрыгонніцкіх адносін.
Да 1913 г. у Заходняй Беларусі сервітутамі карысталіся 50 % усіх сялянскіх гаспадарак, у 1927 г. — толькі 10 %, a да 1939 г. у заходнебеларускіх ваяводствах яны былі поўнасцю ліквідаваны. Сервітутаў пазбавіліся 115,7 тыс. сялянскіх гаспадарак. У выніку памешчыкі атрымалі да 3/4 сервітутнай зямлі, а сяляне ў якасці кампенсацыі — зямельныя ўчасткі памерам ад 1/4 да 1/3 агульнай плошчы сервітутаў, а ў некаторых выпадках — грашыма. Аднак гэтыя ўчасткі нярэдка былі забалочанымі і пясчанымі, непрыгоднымі для сельскагаспадарчага выкарыстання. Ад ліквідацыі сервітутаў больш за ўсіх страцілі бядняцкія гаспадаркі. Многія з іх ужо не мелі магчымасці трымаць нават па адной карове.
Такім чынам, аграрная рэформа, праведзеная польскім урадам, насіла буржуазны характар. Яна садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, расчышчала шлях да больш хуткага развіцця капіталізму ў вёсцы. У яе выніку ўмацоўваўся стан дробнай і сялянскай сельскай буржуазіі.
Разам з тым рэформа не вырашыла да канца аграрнае
295
пытанне, незнішчыла буйное памешчыцкае землеўладанне, што ў канчатковым выніку прывяло да поўнага збяднення беларускай вёскі. Аб гэтым сведчаць перамены ў структуры заходнебеларускага сялянства. Калі ў 1921 г. беднякі складалі 62 %, сераднякі — 30, кулакі — 8 %, то да сярэдзіны 30х гг. адпаведна 78 80 %, 15 17 і 5 %.
Сельскагаспадарчая вытворчасць у Заходняй Беларусі, як і .прамысловая, развівалася нераўнамерна, цыклічна. Прымітыўны інвентар, перажыткі феадальных адносін, адсутнасць выгадных крэдытаў, недахоп мінеральных угнаенняў стрымлівалі пасляваеннае аднаўленне вёскі. Таму толькі ў 1929 г. сельская гаспадарка дасягнула ўзроўню даваеннага 1913 г.
Вядучай галіной было паляводства з трохпольнай сістэмай у сялянскіх гаспадарках і мнагапольнай у памешчыцкіх і кулацкіх. Асноўныя культуры — жыта, авёс, бульба. У сярэдзіне 20х гг. тэхнічныя культуры ў заходнебеларускіх ваяводствах займалі невялікае месца — каля 1 % у агульнай пасяўной плошчы, сярэдняя ўраджайнасць у перыяд з 1927 па 1930 г. па збожжавых не перавышала 8,8 ц/га, а па бульбе — 89 ц/га.