Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Значнае месца ў сельскагаспадарчым комплексе заходнебеларускай вёскі займала жывёлагадоўля. Аднак узровень 1914 г. быў дасягнуты толькі ў 1928 г. Разам з тым за чатыры наступныя гады колькасць буйной рагатай жывёлы ўзрасла на 25,7 % і ў 1931 г. склала 1352,2 тыс. галоў. Пры гэтым у жывёлагадоўлі таварнасць сялянскіх гаспадарак была значна ніжэйшай, чым у памешчыцкіх.
Такім чынам да канца 20х гг. у заходнебеларускіх ваяводствах было некаторае ажыўленне аграрнай вытворчасці. Гэтаму садзейнічалі стабілізацыя капіталізму ў краіне і паляпшэнне кан’юнктуры на сусветным рынку. Сярэдні валавы збор збожжа ў 1925 — 1928 гг. складаў 88 %, а бульбы — ужо 115 % ад узроўню 1914 г. Бульба выціскала хлеб са стала селяніна. Частайз’явайтагочасубылі неўраджаі. Толькі 1923 — 1933 гг. былі адзначаны пяццю неўраджайнымі гадамі (1924, 1926, 1928, 1931 і 1933).
Значна пагоршыў стан сельскагаспадарчай вытворчасці ў заходнебеларускай вёсцы эканамічны крызіс 1929 — 1933 гг. Яго асноўнае праяўленне ў адрозненне ад прамысловасці заключалася ў падзенні цэн і зніжэнні даходнасці.
За перыяд з 1928 па 1935 г. па трох заходнебеларускіх ваяводствах цана пшаніцы ўпала больш чым у 3 разы, жыта — у 2,7, ячменю — у 2,6, бульбы — амаль у 3 разы. 296
Прычым падзенне было большым, чым у Польшчы ў цэлым. 3 1929 па 1933 г. цана на прадукцыю жывёлагадоўлі знізілася амаль у 2,5 раза.
Розніца цэн паміж сельскагаспадарчымі і прамысловымі прадуктамі, так званыя ’’нажніцы”, істотна знізілі рэнтабельнасць аграрнай вытворчасці. Гэта тармазіла тэхнічны прагрэс, які пераставаў акупацца. У 1933 г. у параўнанні з 1929 г. сялянам плугоў было прададзена ў 13 разоў менш, барон звычайных — у 409, сеялак — у 107 разоў. Продаж мінеральных угнаенняў скараціўся ў 10 разоў. Вёска вярталася да прымітыўных метадаў апрацоўкі зямлі і прыладаў працы.
Толькі ў другой палове 1935 г., у значнай ступені дзякуючы росту цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю на сусветным рынку, Польшча выйшла з аграрнага крызісу. У выніку ў 1936/37 гаспадарчы год у параўнанні з 1929/30 валавы збор збожжавых у Заходняй Беларусі складаў 103,6 %, бульбы — 116,0, ільнасемені — 127,9, ільнавалакна — 96,4 %. Колькасцьбуйной рагатай жывёлы ў 1935 г. у параўнанні з 1930 г. складала 102,0 %, свіней — 129,9, авечак — 118,9 %. Аднак ужо ў 1938 г. вёска зноў апынулася пад пагрозай крызісу. У краіне ў чарговы раз пачалося падзенне цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, якое працягвалася да пачатку другой сусветнай вайны.
Такім чынам, аграрная вытворчасць Заходняй Беларусі знаходзілася ў складаным становішчы. У немалой ступені яно было абумоўлена і аграрнай перанаселенасцю вёскі. Па падліках вучоных, у 1931 г. у заходнебеларускім краі было прыкладна 700 тыс. чалавек залішняй рабочай сілы, што складала каля 50 % усіх працаздольных. Развіццё капіталістычных адносін у вёсцы ішло па вядомым ’’прускім шляху” — з захаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання і шматлікіх рэшткаў феадалізму.
13.3. Матэрыяльнае становішча насельніцтва Заходняй Беларусі
Скарачэнне прамысловай вытворчасці, шматлікія рэшткі феадалізму ў сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў складзе Польшчы асуджалі значную частку насельніцтва на нізкі жыццёвы узровень, беднасць, паўгалоднае існаванне.
Многія рабочыя гарадскіх і местачковых прадпрыемст20. Зак. 5237. 297
ваў жылі ў цесных і халодных бараках, падвалах, дзе часта адсутнічалі вада, цяпло, электрычнасць. У адным пакоі нярэдка жылі па 5 —6 чалавек. Да таго ж кватэрная плата паглынала звыш 1/3 заработку. Цяжкімі былі ўмовы працы: бруд і смецце на рабочых месцах, удушлівае паветра. Аднак зза страху застацца без работы рабочыя вымушаны былі ўсё гэта цярпець. 3за адсутнасці тэхнікі бяспекі і аховы працы пастаянна ішоў рост траўматызму. Па даных польскай інспекцыі працы, у 1927 1928 гг. па Беластоцкім, Палескім, Віленскім і Навагрудскім ваяводствах было зарэгістравана 1313 няшчасных выпадкаў, аў 1934 — 1935 гг. — 3463 — больш чым у 2,5 раза.
Нягледзячы на тое, што ў Польшчы фармальна быў устаноўлены 8гадзінны рабочы дзень, на прадпрыемствах ён фактычна працягваўся 10 — 12, а часам і больш гадзін у суткі. У сельскагаспадарчых рабочых працягласць рабо чага дня нярэдка дасягала 16 і нават 18 гадзін.
У перыяд "вялікай дэпрэсіі” 1929 1933 гг. жыццёвы ўзровень працоўных істотна пагоршыўся. Урадавая праграма выхаду з крызісу патрабавала ў першую чаргу зніжэння сабекошту выпускаемай прадукцыі. Аднак рашыць гэтую праблему меркавалася ў асноўнам шляхам скарачэння рабочай сілы, зніжэння заработнай платы, павелічэння рабочага дня. згортвання сацыяльнага страхавання.
У 1933 г. польскі ўрад прыняў’ закон аб рабочым часе, які даваў права прадпрыемцам павялічваць рабочы дзень, скара чаць водпуск з 8 да 4 дзён. Такім чынам, платныя водпускі фактычна ліквідаваліся. У тым жа годзе быў прыняты закон, накіраваны на ліквідацыю сістэмы сацыяльнага страхавання. Тэрмін дапамогі па хваробе скарачаўся з 39 да 26 тыдняў. 3 60 да 50 % заработка зніжаліся памеры дапамогі.
У гады эканамічнага крызісу рэзка знізіліся і без таго мізэрныя заработкі рабочых. Калі ўзровень зарплаты ў 1928 г. прыняць за 100 %, то ў 1931 г. ён быў роўны 69,5, а ў сакавіку 1933 г. — 38,3 %. Такім чыпам, за гэты час яе ўзровень упаў больш чым у 2,6 раза.
Пры гэтым матзрыяльнае становішча працаўнікоў заходнебеларускіх прадпрыемстваў было горшым, бо іх зара ботак складаў ад 30 да 50 % заработнай платы рабочых цэнтральнай Польшчы. Калі, напрыклад, сярэдні заработак рабочага Варшаўскага ваяводства складаў 42,06 злотага ў тыдзень, то Віленскага —27,67, Палескага — 21,87, Наваг рудскага — 15,07 злотага. Да таго ж існавала дыскрымінацыя ў аплаце працы жанчын. У 1937 г. пагадзінная
298
аплата жанчын на буйных і сярэдніх прадпрыемствах была ніжэй сярэдняй заработнай платы мужчын прыкладна на 25 — 50 %. Акрамя таго, пад выглядам працяглага вучнёўства на прадпрыемствах і ў рамесных майстэрнях шырока выкарыстоўвалася танная праца падлегкаў.
У той жа час у сярэдзіне 20х гг. 1 кг аржанога хлеба каіптаваў 0,45, мукі пшанічнай — 0,9, масла — 6,3, цукру 1,4, мыла — 1,7, солі — 0,35, 1 л газы — 0,6, 1 м шарсцяной тканіны (шавіёт) — 33,18 злотага. Калі ўлічыць, што пасля вылічэння падаткаў, штрафаў, якія былі шырока распаўсюджаны на фабрыках і заводах, большасць рабочых атрымлівала каля 12 —15 злотых у тыдзень, то можна ўявіць матэрыяльнае становішча тагачасных працоўных. Да таго ж да наловы гэтай сумы ўходзіла на аплату жылля. Таму асноўным рацыёнам многіх рабочых сямей былі бульба і аржаны хлеб. Але і гэтая невялікая заработная плата нярэдка затрымлівалася часам на тры — чатыры месяцы. Нярэдка яна выдавалася ў выглядзе талонаў у магазін і крамы, дзе рабочыя павінны былі купляць тавары і прадукты па завышаных цэнах.
Што датычыцца сельскагаспадарчых рабочых, то яны атрымлівалі заработную плату амаль выключна натурай. У Палескім ваяводстве, напрыклад, ім выплачвалася грашыма толькі 5 — 6% заработка. Да таго ж памеры аплаты іх працы ўвесь час падалі. Паводле афіцыйных даных, да 1932 г. узровень заработнай платы сельскагаспадарчых рабочых Заходняй Беларусі панізіўся ў параўнанні з 1928 г. на 5052 %.
Асабліва цяжкі было становішча беспрацоўных. У пачатку 1927 г. толькі 13,6 % зарэгістраваных беспрацоўных атрымалі дапамогу па беспрацоўі. Памеры гэтай дапамогі былі вельмі мізэрнымі. У 1936 — 1937 гг. сярэднямесячная дапамога на аднаго беспрацоўнага складала 4 —5 злотых, для сям’і з 4 — 5 чалавек 12 —14 злотых, для беспрацоўнай сям’і з 6 і больш чалавек 16 — 20 злотых. У шэрагу выпадкаў той, хто атрымліваў гэтую дапамогу, павінен быў адпрацаваць яе на грамадскіх работах. Часам у выглядзе дапамогі выдавалі пару талерак поліўкі і 300 г аржанога хлеба ў суткі.
He лягчэй было жыццё і заходнебеларускіх сялян, асабліва беднякоў. Многія з іх, як ужо адзначалася, не мелі ніякай жывёлы, нават каровы. Яны ішлі на падзённую работу, на лясныя промыслы, будаўніцтва мастоў і дарог, бралі зямлю ў арэнду на кабальных умовах. За арэнду селянін нярэдка аддаваў палавіну і больш ураджаю.
299
Гнаныя галечай і адчаем, многія тысячы працоўных у пошуках лепшай долі вымушаны былі эмігрыраваць за мяжу. Яны ехалі ў Латвію, Францыю, краіны Лацінскай Амерыкі. 3 1925 па 1938 г. з заходнебеларускіх ваяводстваў эмігрыравала 78,1 тыс. чалавек. Штогод дзесяткі тысяч працоўных выязджалі ў іншыя краіны на сезонныя работы.
Цяжарам на плечы працоўных Заходняй Беларусі клалася падатковая палітыка польскага ўрада. Існавалі дзесяткі розных падаткаў і збораў. Сума прамых падаткаў была вышэйшая, чым у царскай Расіі. Да 1931 г. падатковае рабаванне было больш чым у 4 разы мацней у параўнанні з 1913 г. Пасля выплаты пазямельнага, царкоўнага, капытковага, меліярацыйнага, падаходнага, дарожнага, маставога, канцылярскага, ураўняльнага і іншых падаткаў у селяніна або рабочага амаль нічога не заставалася на жыццё.
Падатковае ярмо на вёсцы цягнула ў асноўным бядняцкае і серадняцкае сялянства. Аб гэтым сведчаць урадавыя даныя. Так, для гаспадаркі памерам у 5 га асноўная стаўка пазямельнага падатку раўнялася (на 1 га) 2,38 злотага, ад 5 да 15 га —2,15, ад 15 да 60 га — 1,89, ад 60 да 100 га — 2,03, ад 500 да 2000 га — 2,09, звыш 2000 га — 1,01 злотага. Фінансавыя інспектары (секвестратары), судовыя выканаўцы ўсяляк павялічвалі памеры падаткавых збораў.
Каб спагнаць нядоімкі, мясцовыя ўлады шырока выкарыстоўвалі сродкі прымусу. У 1929 г. у Навагрудскім і Палескім ваяводствах адзначана 11 948 выпадкаў канфіскацыі маёмасці. Нярэдка практыкаваліся так званыя экзекуцыі і ліцытацыі (распрадажа маёмасці даўжнікоў на публічных таргах). Толькі ў Навагрудскім ваяводстве ў 1931 г. адбылося 120 055 ліцытацый. У 1931/32 гаспадарчым годзе іх колькасць у Заходняй Беларусі ў параўнанні з папярэднім годам павялічылася на 310 %. Сума запазычанасці селяніна часта перавышала кошт усёй яго маёмасці.
Жыццё заходнебеларускай вёскі нярэдка нагадвала перыяд глыбокага феадалізму. Уласныя патрэбнасці сяляне задавальнялі ў немалой ступені за кошт хатніх промыслаў. Адзенне і бялізна ў асноўным былі ўласнай вытворчасці, шырока выкарыстоўваліся прадметы з лазы, лапці з лыка. Зберажэнні памяшчаліся не ў грошы, а ў жывёлу. Калі трэба было нешта купіць, заплаціць падаткі, прадавалі карову ці цяля. Гандаль у вёсцы меў характар абмену, сувязь з рынкам практычна адсутнічала.