Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Стан сельскагаспадарчай вытворчасці асуджаў сялян на паўгалоднае існаванне. А калі ў 1928 г. у Віленскім зоо
ваяводстве было атрымана 30 % звычайнага збору збожжа, голад ахапіў сотні тысяч сялян. У маі 1929 г. урадавы афіцыйны орган "Gazeta Poiska” пісаў: ’Толад такі страшны, што сваімі памерамі перавышае голад, які быў на Віленшчыне ў час вайны. Паведамляюць, што жыхарства ўжо тыдні жывіцца лупінамі з бульбы, якія (лупіны) купляе ў мястэчках, прадаючы ўсё з гаспадаркі. У вёску Калкуны прыехала павятовая камісія, аднак не магла дастукацца ў хаты, бо насельніцтва прыгатавалася на смерць. Сяляне пазамыкалі з сярэдзіны хаты і разам з жонкамі і дзецьмі ляжалі, чакаючы, калі смерць скароціць іх галодныя мукі”.
Увосень 1931 г. у выніку агульнага неўраджаю голад зноў ахапіў шырокія масы працоўных. Вясной 1932 г. ён дасягнуў велізарных памераў. Так, у Ашмянскім павеце галадала 60 % сялян. У сувязі з адсутнасцю насення іх землі засталіся незасеянымі, што прадвызначала голад і ў наступ ныя гады. У пачатку 1934 г. толькі ў Віленскім ваяводстве галадала каля 200 тыс. чалавек.
Адмоўна адбівалася на становішчы сялян і гандлёвая палітыка манаполій. Прамысловыя тавары былі дарагія, a сыравіна і прадукты сельскай гаспадаркі непараўнальна танныя. Калі ў 1928 г. для пакупкі аднаго плуга трэба было прадаць 100 кг жыта ці 28 кг свініны жывой вагі, то ў 1935 г. — 270 кг жыта ці 41,5 кг свініны. У 1935 г. селянін быў вымушаны плаціць за тыя ж прамысловыя тавары ў 2 —3 разы больш, чым у 1928 г. У гады крызісу ўзровень спажывання няўхільна падаў. Нават у заможных сялян з 1930 па 1934 г. спажыванне скарацілася на 70 %. Што ж датычыцца сялянскай беднаты, то спажыванне прамысловых вырабаў у гэтай катэгорыі практычна ўпала да нуля.
Паўгалоднае існаванне, цяжкая праца, дрэнныя бытавыя ўмовы параджалі іпматлікія хваробы і эпідэміі. Шырокае распаўсюджанне атрымала захворванне туберкулёзам, частымі былі эпідэміі тыфу. Гэтыя і іншыя хваробы ўносілі тысячы чалавечых жыццяў. Медыцынскае абслугоўванне было арганізавана вельмі дрэнна, да таго ж была мізэрнай колькасць медыцынскіх устаноў. У 1929 г. у заходнебеларускім краі на 3,3 млн насельніцтва налічвалася толькі 75 невялікіх бальніц — адна на 44 тыс. чалавек. Акрамя таго, кошт лячэння для многіх працоўных быў недаступны. Так, у Стаўбцоўскім павеце ў 1926 г. за візіт фельчара трэба было плаціць 5 злотых, за лякарствы ў аптэцы — 12. Але такія грошы мелі далёка не ўсе.
301
Гаворачы аб жыцпёвым узроўні нашых суайчыннікаў у гады знаходжання ў складзе Польскай дзяржавы, трэба адзначыць і такі яго паказчык, як стан культуры. адукацыі.
Польскі ўрад у 1924 г. вымушаны быў выдаць закон ”Аб мове”, па якім дазвалялася адкрываць беларускія школы там, дзе беларусы складалі звыш 25 % на сельніцтва. Пры гэтым абвяшчаліся лозунгі аўтанамізацыі Заходняй Беларусі, яе федэрацыі з Поль шчай. Аднак на самой справе правячыя колы Польшчы рознымі сродкамі выкаранялі беларускую культуру. Яны імкнуліся знішчыць беларускую інтэлігенцыю. Беларусаў не прымалі ў якасці служачых на чыгунку, у лясное ведамства, іншыя дзяржаўныя ўстановы, яны не маглі выкладаць у школах.
Дыскрымінацыя беларусаў асабліва востра праяўлялася ў галіне адукацыі. Польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы. Калі ў 1918 1919 гг. у Заходняй Беларусі было каля 400 беларускіх школ, то ў 1925 г. засталося 77 школ, уякіх навучалася 18 тыс. вучняў. 3 іх толькі чатыры гімназіі былі беларускія: у Вілыіа, Навагрудку, Радашковічах, Клецку. У 1938/39 навучальным годзе у заходнебеларускіх ваяводствах не было ніводнай беларускай школы. Высокая плата занавучанне(для гімназііянараўнялася 220 злотых у год) закрывала шлях да асветы дзецям працоўных. Ва ўстановах і школах забаранялі карыстацца беларускай мовай.
Гэта палітыка ўлад садзейнічала росту непісьменнасці сярод насельніцтва. У 1938 г. у Палескім ваяводстве непісьменных сярод насельніцтва ва ўзросце больш за 10 гадоў было 70 %, у Навагрудскім — 60 %. Насельніцтва многіх вёсак было скрозь непісьменным. Закрываліся беларускія клубы, бібліятэкі. выдавецтвы. У 1921 — 1927 гг. былі закрыты 22 беларускія газеты. Уся беларуская літаратура дэмакратычнага напрамку разглядалася як нелегальная.
Усё гэта сведчыць аб тым, што шырокія масы працоўных пакутавалі як ад сацыяльных бедстваў, так і ад нацыяльнага прыгнёту.
Такім чынам, заходнебеларускія землі ў перыяд знаходжання ў складзе Польшчы прайшлі вельмі цяжкі шлях як эканамічнага, так і сацыяльнага развіцця. Шматлікія вострыя супярэчнасці, пароджаныя недальнабачнай палітыкай польскага ўрада, прывялі гэтую дзяржаву да значнага аслаблення і заваявання ў верасні 1939 г.
302
Г л а в a 14
ЭКАНОМІКА БЕЛАРУСІ Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (1941 1945 гг.)
14.1. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм оеларускага народа ў савецкім тыле
22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія абрушыла сваю ваенную моц на Савецкі Саюз. Найбольш моцны ўдар прыйшоўся на беларускія землі. Пачаліся масіраваныя налёты на аэрадромы, вузлы чыгунак, а таксама на гарады Беласток, Брэст, Гродна, Баранавічы і іншыя населеныя пункты рэспублікі.
Сур’ёзныя памылкі сталінскага кіраўніцтва ў галіне знешняй палітыкі, знішчэнне ваеннакаманднага саставу Чырвонай Арміі, непрыняцце своечасовых, належных мер да адбіцця агрэсіі, пануючы таталітарны рэжым не дазволілі рэалізаваць ваенны і эканамічны патэнцыял краіны ў першыя месяцы вайны, садзейнічалі яе зацягванню, што вяло да вялікіх людскіх і матэрыяльных страт.
Пры гэтым нельга адмаўляць таго, што ваеннаэканамічныя рэсурсы Германіі і яе саюзнікаў істотна перавышалі савецкія. 3 прыходам фашыстаў да ўлады ў Германіі ўсё жыццё краіны было падпарадкавана ваенным мэтам. У 1939 — 1941 гг. гітлераўцы захапілі амаль усе краіны Заходняй Еўропы і паставілі іх прамысловасць, запасы стратэгічнай сыравіны на службу сваім агрэсіўным імкненням.
Паражэнні Чырвонай Арміі ў пачатку вайны прывялі да хуткага прасоўвання ворага ў глыбіню краіны. Ужо за першы тыдзень цяжкіх абарончых баёў нямецкія войскі занялі Гродна, Брэст, Маладзечна, Слуцк, Баранавічы, Мінск, Бабруйск — амаль усю Заходнюю і Цэнтральную Беларусь. У ліпені войскі вермахта выйшлі на лінію Дняпра, захапілі Віцебск, Оршу, Полацк, Магілёў. У другой палове жніўня была акупіравана астатняя, паўднёваўсходняя частка Беларусі. Так трагічна пачалася вайна для нашай рэспублікі.
Гітлераўскі фашызм імкнуўся ліквідаваць СССР, падначаліць сабе яе матэрыяльныя і сыравінныя рэсурсы. Прадугледжвалася паэтапная каланізацыя і германізацыя, а таксама масавае вынішчэнне захопленых народаў. Па плану ”Ост” намячалася знішчэнне разам з іншымі народамі Савецкага Саюза каля 75 % беларусаў, а сама Беларусь зоз
павінна была стаць поўнасцю германізаванай. Насельніцтва, якое засталося ў рэспубліцы, пераўтваралася ў рабоў нямецкіх каланістаў.
Ва ўмовах вайны ўзнікла неабходнасць пераводу эка номікі савецкай краіны на ваенныя рэйкі, патрабавалася мабілізацыя ўсіх працоўных, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў на абарону Айчыны. Надзвычайнай мерай перабудовы народнай гаспадаркі на ваенны лад з’явілася эвакуацыя насельніцтва, матэрыяльных рэсурсаў з месцаў, якім пагражала гітлераўская акупацыя. Гэта рабілася таксама і з намерам пазбавіць акупантаў магчымасці выкарыстання людскога і гаспадарчага патэнцыялу захопленых зямель у сваіх эканамічных і абарончых мэтах.
У гэтай сувязі 23 чэрвеня 1941 г., зыходзячы з надзвычайнай абстаноўкі, вышэйшыя кіруючыя органы Беларусі прыйшлі да высновы аб неабходнасці пачаць частковую эвакуацыю, але аб гэтым пакуль не аб’яўлялася.
25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР на чале са старшынёй СНК І.С.Былінскім (намеснікі старшыні — І.А.Захараў, І.А.Крупеня і інш.). Янаўзначалілаработу ў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцях, якія аказаліся пад пагрозай акупацыі. У ліпені 1941 г. бюро ЦК КГІ(б)Б прыняло дадат ковыя меры па ўзмацненні тэмпаў эвакуацыі. На дырэктараў прадпрыемстваў і сакратароў партарганізацый ускладаўся абавязак не толькі ажыццяўляць дэмантаж, пагрузку і адпраўку эшалонаў з абсталяваннем, але і забяспечваць іх рух да станцый прызначэння.
Эвакуацыя ў Беларусі праводзілася ў выключна складаных умовах. Хуткае наступленне гітлераўцаў практычна не дазволіла рэалізаваць дырэктывы аб эвакуацыі на абшарах Заходняй часткі Беларусі і Мінскай вобласці. Таму на гэтай тэрыторыі эвакуацыя праходзіла ў асноўным стыхійна. 24 чэрвеня, за тры дні да акупацыі Мінска, вышэйшыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі ў спешцы пакінулі сталіцу рэспублікі. У горадзе пачалася паніка, грабяжы магазінаў. Масавая эвакуацыя ў гэтых раёнах аказалася немагчымай.
Таму перабазіраванне насельніцтва, абсталявання прадпрыемстваў і маёмасці ў савецкі тыл ажыццяўлялася га лоўным чынам з усходніх абласцей — Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай, дзе мясцовыя ўлады мелі больш часу для эвакуацыйных работ. У Гомелі, Віцебску, Магілёве, Полацку, Крычаве, іншых гарадах былі арганізаваны 24 эвакапункты, якія займаліся адпраўкай дзя304
цей і дарослых на ўсход, аказвалі медыцынскую дапамогу, забяспечвалі харчаваннем.
3 ліку грамадскага насельніцтва ў першую чаргу эвакуацыі падлягалі дзеці. У чэрвені — жніўні 1941 г. у савецкі тыл удалося вывезці 16 435 дзяцей з 191 дзіцячай установай. Усяго ва ўсходнія раёны СССР выехала тады каля 1,5 млн грамадзян Беларусі. Але пры гэтым адзначым, што агульная колькасць насельніцтва БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны складала прыкладна каля 10 млн чалавек.
Зрэспублікі ўдалося вывезці 161 аддзяленне Дзяржбанка, 116 ашчадных кас, больш за 568 млн руб. грашовага фонду, матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, 60 навуковадаследчых інстытутаў, 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, 6 тэатраў і інш.
3 велізарнымі цяжкасцямі ажыццяўлялася перабазіраванне ў савецкі тыл абсталявання прамысловых прадпрыемстваў. Вялікія складанасці ўзнікалі на стадыі дэмантажу, таму што ўсё не магло быць дэманціравана і прыходзілася вывозіць толькі асобныя, найбольш важныя агрэгаты і вузлы. Нярэдка работа ішла пад абстрэлам, пры варожых атаках.