• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Гандлёвая сетка была фактычна разбурана, за выключэннем магазінаў і крам, дзе па картках прадаваліся некаторыя прадукты харчавання, у асноўным хлеб. He хапала прадуктаў і прадметаў першай неабходнасці. У Мінску, напрыклад, генеральны камісарыят узімку 1941/42 гг. на кожнага працуючага ўвёў рацыён —200 г хлеба і 10 г солі надзень. ”Аб выдачы мяса і тлушчу, — гаварылася ў адной са справаздач генеральнага камісарыята за люты 1942 г., — не можа быць і гутаркі”. Нямала людзей знаходзілася пад пагрозай галоднай смерці.
    Пэўнае развіццё атрымаў камісійны гандаль. У некаторых гарадах былі адкрыты камісійныя магазіны, у якіх нярэдка прадавалі нарабаваныя гітлераўскімі марадзёрамі рэчы. Але фактычна ў гарадах панавалі чорныя рынакі, на якіх бойка гандлявалі салдаты і афіцэры акупацыйнай арміі. Прычым насельніцтву забараняўся продаж на рынку шэрага прадуктаў і тавараў. Згодна з распараджэннем генеральнага камісара, дазвалялася гандляваць прадуктамі толькі пад кантролем акупацыйных улад. Пры гэтым рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі маглі ажыццяўляць толькі тыя сяляне, якія ўжо выканалі ўстаноўленыя гітлераўцамі абавязковыя пастаўкі.
    Каб не дапусціць высокага ўзроўню інфляцыі, не страціць кантроль над вытворчасцю, маштабы якой былі вельмі абмежаванымі, нямецкая адміністрацыя спрабавала ажыццяўляць на акупіраванай тэрыторыі Беларусі рэгуляванне цэн на асноўныя прадукты спажывання. Гэта рабілася як у ма газінах, крамах, так і на рынках. Прадаўцы, якія самавольна павышалі цэны, караліся буйнымі штрафамі, у іх адбіралі патэнты. Але стрымліваць рост цэн нават жорсткімі адміністрацыйнымі метадамі гітлераўскім уладам не ўдавалася.
    Рабаванню беларускіх зямель садзейнічала і грашовакрэдытная палітыка фашыстаў. Цікава, што на акупіраванай савецкай тэрыторыі існавала сістэма абарачэння дзвюх валют: савецкай і акупацыйнай. За савецкім
    314
    рублём германскія ўлады захавалі моц плацёжнага і пакупніцкага сродку. Акупацыйныя рэйхсмаркі адрозніваліся ад неакупацыйных партрэтамі на грашовых купюрах. Разам з тым афіцыйны курс маркі быў крайне завышаны: 10 руб. за 1 марку, амаль у 5 разоў больш у параўнанні з даваенным курсам. Такім чынам устаноўлены абменны курс з’яўляўся грабежніцкім, таму што ён адказваў афіцыйным савецкім цэнам і фактычна абясцэньваў грошы ў руках насельніцтва.
    3 мэтай падтрымання высокага курсу маркі гаспадарчыя нямецкія банкі, створаныя замест мясцовых кантор і аддзяленняў Дзяржбанка, скуплялі вялікія сумы савецкай валюты, а пасля выкарыстоўвалі яе на акупіраванай тэрыторыі для фінансавання сваіх расходаў, ажыццяўляючы ’’легальнае” рабаванне. Асноўны даход імперскай крэдытнай касы ў Мінску, якая ажыццяўляла ўсе банкаўскакрэдытныя аперацыі ў генеральнай акрузе, складалі паступленні ад сродкаў, якія рэквізаваліся ў насельніцтва.
    Татальнаму грабяжу рэспублікі спрыяла і падатковая сістэма акупантаў. Існавалі дзве формы грашовага падатку: дзяржаўны і мясцовы. Уласныя і дзяржаўныя прадпрыемствы плацілі дзяржаўны падатак з абароту, з прыбылі, падаходны. Грамадзяне аблагаліся падушным, адміністрацыйным падаткамі, страхавым зборам, падаткам для аплаты старастаў вуліц. Сялянам даводзіліся нормы абавязковых паставак, грашовыя падаткі. Адраджаліся і такія падаткі, якія існавалі ў часы сярэднявечча за вокны, коміны і нават за катоў і сабак. Спаганяліся ўсе гэтыя падаткі самымі жорсткімі метадамі.
    Значнае месца ў рэалізацыі планаў эканамічнай эксплуатацыі нацыянальнага багацця рэспублікі займала аграрная палітыка захопнікаў. У ёй вылучаюць тры асноўныя этапы: першы — з лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г., другі — з вясны 1942 г. па лета 1943 г. і трэці — з лета 1943 г. па лета 1944 г.
    На першым этапе акупанты паспрабавалі захаваць сталінскую калгасную сістэму з яе атрыбутамі, каб было лягчэй абіраць сялянства. У дакументах рэйха таго часу неаднаразова падкрэслівалася неабходнасць захоўваць калгасы і не праводзіць падзел зямлі. Былі нават пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г.д. Разам з тым увесь калгасны інвентар і жывёла былі абвешчаны ўласнасцю германскай дзяржавы. Германская адміністрацыя абвясціла аб пераўтварэнні калга
    315
    саў у так званыя ’’абшчынныя гаспадаркі” (’’агульныя двары”), а саўгасаў — у ’’дзяржаўныя маёнткі” (’’земскія двары”). Але да лютага 1942 г. аграрныя прадпрыемствы называліся паранейшаму калгасамі і саўгасамі.
    Што датычыцца заходніх абласцей Беларусі, то створаныя там у 1929 — 1941 гг. вельмі нешматлікія калгасы з пачаткам акупацыі адразу ж распаліся і сяляне зноў вярнуліся ад індывідуальнай гаспадаркі. Многія раней размеркаваныя сярод сялянства землі або маёнткі, некалі ператвораныя ў саўгасы, улетку 1941 г. зноў апынуліся ў руках старых уладароў — паноў, асаднікаў, заможных сялян. Аднак юрыдычных правоў на зямлю яе колішнія гаспадары не атрымлівалі, таму пакуль лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі сваіх маёнткаў. Выключэнне рабілася для фальваркаў, хутароў і маёнткаў з прыдатнай плошчай да 60 га, якія ў асноўным заставаліся ў былых уладальнікаў.
    Былыя паны вярталіся на ўласныя сядзібы і нярэдка з дапамогай нямецкіх улад адбіралі калектывізаваную зямлю, жывы і мёртвы інвентар, што суправаджалася супраціўленнем сялян, насіллем і нават забойствам жыхароў вёсак.
    Разам з тым гэтыя ўладальнікі маёнткаў так і не атрымалі права ўласнай маёмасці на зямлю. Акупанты планавалі ў будучым засяленне гэтых абшараў нямецкімі каланістамі і пачалі стварэнне на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі дзяржаўных маёнткаў. Аднак у 1942 г. нямецкая адміністрацыя вымушана была прызнаць слабую прадукцыйнасць такіх гаспадарак і пачала здаваць гэтыя землі ў арэнду.
    Але і на тых беларускіх тэрыторыях, дзе акупанты вырашылі пакуль пакінуць калектыўнае землекарыстанне, прадукцыйнасць сельскагаспадарчай вытворчасці была даволі нізкай. Спробы гітлераўцаў арганізаваць сяўбу на землях калгасаў ’’абшчынамі” сустракалі супраціўленне сялянства, якое не жадала адбываць прымусовую працу. Да таго ж зза эвакуацыі і грабежніцкай палітыкі акупантаў значна пагоршылася матэрыяльнатэхнічная база вёскі. У выніку пасяўныя плошчы скараціліся на 60 %, у тым ліку бульбы — у 4 разы, агародніны — у 2,5, льна — у 8 разоў. Неэфектыўная і пры Савецкай уладзе калгасная сістэма прымусіла фашыстаў шукаць новыя формы землекарыстання.
    У гэтых умовах пачаўся другі этап аграрнай палітыкі, на якім акупанты пакуль яшчэ не зусім адмовіліся ад выкарыстання калектывісцкіх пачаткаў. У лютым 1942 г., пасля паражэння пад Масквой, міністр акупіраваных усходніх абласцей Розенберг выдаў закон ”Аб новым парадку 316
    землекарыстання”, які быў паданы гітлераўскай прапагандай як ’’зямельная рэформа”. Гэты закон адмяняў калгасную сістэму і дэклараваў тры формы карыстання зямлёй: абшчынныя гаспадаркі, земляробчыя карпарацыі (таварыствы) накшталт ТОЗаў і індывідуальныя гаспадаркі, якія павінны былі паступова ўводзіцца ў жыццё. Усе яны разглядаліся гітлераўскім кіраўніцтвам як этапы пераходу ”ад бальшавіцкага калгаса да новых формаў вядзення гаспадаркі”. Калгасы пераўтвараліся ў абшчынныя гаспадаркі, саўгасы — у германскія дзяржаўныя маёнткі, a МТС — у сельскагаспадарчыя пункты.
    У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, а стварэнне дзяржаўных маёнткаў разглядалася як асноўны сродак каланізацыі гэтых тэрыторый.
    Першым крокам на шляху рэформы ў Беларусі з’явілася стварэнне абшчынных гаспадарак, якія арганізоўваліся на калгасных землях. Пераходзіць да індывідуальных гаспадарак не спяшаліся, бо баяліся, што драбленне гаспадарак прывядзе да зніжэння і іх таварнасці. Да таго ж закон не ўдакладняў, калі пачнецца пераход да індывідуальнага землекарыстання. За вясну 1942 г. у генеральнай акрузе было распушчана 1400 калгасаў у 3500 вёсках і створана 122 тыс. гаспадарак. Што ўяўлялі сабой абшчынныя гаспадаркі? Вытворчасць у іх павінна была весціся на выснове дырэктываў германскай дзяржавы і пад кантролем кіраўнікоў, якія вызначаліся акупацыйнымі ўладамі. Уласнасцю магла аб’яўляцца толькі зямля прысядзібных участкаў. Сялян прымушалі супольна весці сельскагаспадарчыя работы, але ўборка ўраджаю ажыццяўлялася на асобным надзеле, які замацоўваўся за кожным дваром. Памеры гэтага надзела складалі 6 — 7 га на двор. У вёсцы ўстанаўлівалася калектыўная адказнасць за здачу натуральнага падатку, выкананне распараджэнняў акупантаў. Абшчыны адраджалі адпрацовачную рэнту, прымусовую працу, кругавую паруку як атрыбуты сярэдневекавой гаспадаркі.
    На чарговым этапе рэформы абшчынныя гаспадаркі маглі пераўтварацца ў земляробчыя таварыствы. Гэта быў наступны крок да індывідуальнай гаспадаркі, дзе зямля размяркоўвалася паміж сялянамі ў выглядзе палос. Аднак гэты працэс не быў характэрны для Беларусі.
    Мэтай адзначаных аграрных пераўтварэнняў было жаданне акупантаў атрымаць нейкую падтрымку сялянства, a таксама інтэнсіфіцыравацьапрацоўку зямлі, узнавіць сель317
    скагаспадарчую прадукцыю, каб забяспечыць патрэбы гітлераўскай Германіі.
    Аднак грабежніцкі натуральны падатак, сістэматычныя рэквізіцыі, адкрытае рабаванне і карныя аперацыі ніяк не садзейнічалі павелічэнню сельскагаспадарчай вытворчасці. Ужо ў пачатку акупацыі абавязковыя пастаўкі складалі 3 — 4 ц зерня з гектара (фактычна палова ўраджаю), 300 — 400 л малака ад адной каровы, 100 кг свініны з двара, 35 яек з курыцы і інш. У канцы акупацыйнага перыяду былі ўведзены дадатковыя нормы здачы сельгаспрадукцыі.
    Да таго ж шмат харчавання адбіралася ў сялян з дапамогай ваеннай сілы, без увагі на патрэбы мясцовага насельніцтва, без скідкі на неабходнасць аднаўлення вытворчасці. Толькі з 25 мая па 17 чэрвеня 1944 г. нямецкія войскі правялі каля 40 аперацый па канфіскацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Эксплуатацыя беларускай сельскай гаспадаркі яшчэ больш узмацнілася пасля страты гітлераўцамі Украіны.
    Усё гэта вяло сельскагаспадарчую вытворчасць да развалу. Калі ў пачатку 1941 г. на Беларусі, па падліках саміх немцаў, было 497 тыс. коней, 1099 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 1942 тыс. свіней, 1082 тыс. авечак, тоўжо ў 1943 г. засталося толькі 166 тыс. коней, 275 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 260 тыс. свіней, 270 тыс. авечак.