• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Пераадольванню цяжкасцяў у пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі дапамагала ўся краіна. Дапамога рэспубліцы ўключала ў сябе накіраванне значнай колькасці рабочых, інжынераў і служачых, гаршовыя бюджэтныя датацыі, пастаўкі тэхнікі і абсталявання, метала, вугля, нафты і г.д. Напрыклад, толькі ў 1946 — 1947 гг. для аснашчэння прамысловасці Мінска паступіла больш за 10 тыс. адзінак абсталявання.
    327
    Пэўную подтрымку беларускаму народу ў складаны час разбурэнняў і нястач аказвала міжнароднае супольніцтва. Так, на працягу 1945 — 1947 гг. Беларусь атрымала дапамогу па лініі ЮНРРА (Адміністрацыя Аб’яднаных Нацый па аказанні дапамогі і адбудавання) памерам 142 тыс. т на суму каля 61 млн дол. У гэтай дапамозе значнае месца займалі прадукты харчавання, адзенне, абутак, лекі. Пэўную частку складала і абсталяванне для некаторых галін прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці.
    У ходзе аднаўлення народнагаспадарчага патэнцыялу ўжо ў 1946 г. — першым годзе пяцігодкі — быў вырашаны шэраг задач у галіне прамысловасці. У параўнанні з папярэднім годам аб’ём прамысловай прадукцыі ўзрос у 1,5 раза, павялічылася прадукцыйнасць працы. Былі адноўлены і пачалі даваць прадукцыю звыш 6 тыс. прадпрыемстваў, у прыватнасці станкабудаўнічыя заводы ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Оршы і інш.
    У наступным, 1947 г., у рэспубліцы ўступілі ў строй яшчэ звыш 90 буйных прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку мінскі інструментальны завод імя Чкалава, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Магілёўскі металакамбінат. Першую прадукцыю выпусцілі аўтамабільны і веласіпедны заводы ў беларускай сталіцы, завод ’’Рухавік рэвалюцыі” у Гомелі. Пасля прыняцця ў 1947 г. урадам спецыяльнага рашэння ”Аб мерах паскарэння будаўніцтва трактарнага завода ў Мінску” значна ажывілася гэта буйнейшая новабудоўля Беларусі.
    3 мэтай удасканалення тэрытарыяльнай структуры пра мысловай вытворчасці больш хуткімі тэмпамі, чым у цэлым па рэспубліцы, ішло эканамічнае развіццё Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Тут наладжвалася вытворчасць элект раэнергіі і абутку, будаўнічых матэрыялаў, сельскагаспадарчага машынабудавання, швейных вырабаў і многіх іншых відаў прадукцыі. Былі пабудаваны электрастанцыі ў Баранавічах, Маладзечне, Скідзелі, рэканструіраваны ў Брэсце і Гродне. Увайшлі ў строй адноўленыя і зноў пабудаваныя заводы — Ваўкавыскі цэментны, Лідскі сельскагаспадарчых машын, Неманскі шкляны і інш. У выніку яшчэ ў 1948 г. валавая прадукцыя прамысловасці заходніх абласцей амаль у 1,5 раза перавысіла даваенны ўзровень, а яе ўдзельная вага ў агульным аб’ёме прамысловай прадукцыі рэспублікі — больш чым у 2,5 раза.
    Паступова ішло аднаўленне паліўнаэнергетычнай гаспадаркі. У 1948 г, здабыча торфу складала ўжо 116,6 % ад 328
    узроўню 1940 г. Да пачатку 1949 г. агульная магутнасць электрастанцый рэспублікі дасягнула 116,3 % даваеннага ўзроўню.
    Пасля вызвалення прамысловасць Беларусі перажывала недахоп кваліфікаваных кадраў. 3 мэтай вырашэння кадравай праблемы аднаўлялася практыка арганізаванага набору рабочай сілы на аснове заключэння дагавораў гаспадарчых арганізацый з калгасамі. Аднак былыя сяляне, як правіла, не мелі адпаведнай кваліфікацыі і не маглі выкарыстоўвацца на складаных вытворчых аперацыях.
    Згодна з пяцігадовым планам аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі меркавалася значна павялічыць падрыхтоўку кваліфікаваных рабочых як непасрэдна на вытворчасці, так і праз сістэму прафесійнатэхнічных навучальных устаноў. Яшчэ ў ліпені 1945 г. у рэспубліцы працавала 20 рамесных і чыгуначных вучылішчаў, 40 школ ФЗН. Да верасня 1947 г. налічвалася ўжо 125 вучэбных устаноў працоўных рэзерваў, у якіх навучалася 24,3 тыс. чалавек. Падрыхтоўка рабочых у асноўным ажыццяўлялася і на прадпрыемствах, будоўлях метадам брыгаднага і індывідуальнага навучання.
    Нямала кваліфікаваных рабочых, інжынераў, тэхнікаў прыбыло ў Беларусь тады з гарадоў Савецкага Саюза. Акрамя таго, звыш Зтыс. пасланцаў рэспублікі атрымлівалі прафесіі на розных прадпрыемствах СССР, напрыклад 1300 беларускіх трактарабудаўнікоў было абучана на прадпрыемствах Сталінграда, Харкава, Алтайска, Златавуста.
    Ішла падрыхтоўка і інжынернатэхнічных работнікаў. За перыяд пяцігодкі вышэйшыя і спецыяльныя сярэднія вучэбныя ўстановы рэспублікі далі народнай гаспадарцы 54,3 тыс. спецыялістаў, з іх 14 тыс. з вышэйшай адукацыяй.
    У выніку колькасць рабочых і служачых за чацвёртую пяцігодку вырасла з 610 тыс. чалавек. да 1038 тыс. у 1950 г. і дасягнула 91 % даваеннага перыяду. Аднак праблема кадраў працягвала заставацца вострай. Галоўнай крыніцай папаўнення рабочых была сельская мясцовасць, але зза адсутнасці ў сялян пашпартоў жыхар вёскі не мог пераехаць у прамысловы цэнтр.
    У перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі Беларусі значна змянілася структура прамысловай вытворчасці. Зніжалася ўдзельная вага пераважаючых да вайны галін — лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай і расла доля электраэнергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі. Аб звышхуткім развіцці двух апошніх сведчаць даныя табл.15.1.
    22.	Зак. 5237. 329
    Табліца 15.1. Паказчыкі росту аб’ёму вытворчай прадукцыі ў чацвёртай пяцігодцы, % да 1940 г.
    Паказчыкі	1945	1946	1947	1948	1949	1950
    Уся прамысловасць	20	31	38	65	86	115
    Машынабудаванне і металаапрацоўка	45	55	91	131	170	237
    У тым ліку машынабудаванне	38	41	79	137	208	341
    Як бачна, пры агульным росце аб’ёму вытворчасці ўсёй прамысловасці на 115 % у параўнанні з 1940 г. аб’ём металаапрацоўкі за гады чацвёртай пяцігодкі ўзрос амаль у 2,4 раза, а прадукцыя машынабудавання — у 3,4 раза. Безумоўна, такі хуткі пад’ём цяжкай прамысловасці садзейнічаў аднаўленню народнай гаспадаркі Беларусі, яе пераўтварэнню ў магутную індустрыяльную дзяржаву. Але разам з тым гэта ’’звышіндустрыялізацыя” ў нямалай ступені стварыла пэўныя дыспрапорцыі ў структуры народнай гаспадаркі. Сёння такая структура прамысловай вытворчасці значна ўскладняе пераход беларускай эканомікі да рыначных адносін.
    Якімі ж былі агульныя вынікі эканамічнага аднаўлення і развіцця рэспублікі за гады першай пасляваеннай пяцігодкі? Адпаведна афіцыйнай статыстыцы таго часу, у першым квартале 1949 г. прамысловая вытворчасць дасягнула ўзроўню 1940 г., а да канца пяцігодкі павялічылася ў параўнанні з даваенным часам на 15%, штобылоў5,7 раза больш, чым у 1945 г.
    Пры гэтым неабходна падкрэсліць, што прамысловасць рэспублікі аднаўлялася на даволі высокім узроўні тэхнічнай і тэхналагічнай аснашчанасці, што ў далейшым вызначыла адносна хуткія тэмпы яе развіцця і прыкметнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзялення працы.
    Аднак, нягледзячы на поспехі ў прамысловым развіцці, у народнай гаспадарцы рэспублікі былі сур’ёзныя недахопы. Адставалі энергетыка і здабыча торфу, слаба выкарыстоўваліся сродкі, асігнаваныя на капітальнае будаўніцтва. Марудна развівалася вытворчасць тавараў народнага спажывання. Лёгкая прамысловасць у 1950 г. у параўнанні з даваеным узроўнем баваўняных тканін выпусціла толькі 17,7 %, панчошнашкарпэткавых вырабаў — 33, бялізнавага трыкатажу — 31,6 %. Значна адставала і вытворчасць харчовай прадукцыі. За вывучаемы перыяд мясаапрацоўчая прамысловасць дала толькі 65 % прадукцыі 330
    ў параўнанні з 1940 г., вытворчасць макаронных вырабаў складала 73, хлебабулачных — 57,3 %.
    Разам з тым прамысловасць Беларусі ў гэты час не толькі ўзнімалася з руін і попелу, але і паступова выходзіла на больш высокую ступень свайго развіцця, стварэння і асваення новых вытворчасцяў, навуковатэхнічнага патэнцыялу.
    Такім чынам, у цэлым каманднаадміністрацыйная сістэма вырашыла складаныя праблемы пасляваеннга адраджэння прамысловасці. Аднак больш ці менш апраўданыя ў той час надзвычайныя прынцыпы кіравання эканомікай і палітыкай станавіліся тормазам у далейшым развіцці народнай гаспадаркі і грамадства.
    15.2.	Адраджэнне сельскай гаспадаркі.
    Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
    Адначасова з даволі хуткім адраджэннем прамысловасці ў рэспубліцы адбывалася павольнае, супярэчлівае, з вялікімі адступленнямі і паваротамі назад аднаўленне сельскай гаспадаркі. Якім жа было становішча сельскагаспадарчай вытворчасці пасля заканчэння вайны?
    Захопнікі разграбілі маёмасць калгасаў, саўгасаў, МТС, разбурылі меліярацыйныя збудаванні, вопытныя і дапаможныя гаспадаркі. У калгасах і саўгасах былі поўнасцю знішчаны грамадская жывёла і птушкагадоўля, пчалярства, племянныя рассаднікі, а таксама разграблена жывёла, якая знаходзілася ў асобным карыстанні калгаснікаў і сялянаднаасобнікаў. Акупанты знішчылі ці вывезлі ў Германію 2,8 млн галоў буйной і 5,7 млн галоў дробнай жывёлы.
    Да пачатку пяцігодкі аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі ў Беларусі згодна з афіцыйнымі данымі фармальна было адноўлена 9746 калгасаў (да вайны іх было 10 165), працавалі 90 саўгасаў (з 92 існаваўшых у 1940 г.). Аднак, як сведчаць некаторыя даследчыкі, фактычнае адраджэнне каля 500 калгасаў не было завершана яшчэ і ў пачатку 1947 г. Поўнае спусташэнне грамадскіх і аднаасобных гаспадарак, недахоп рабочай сілы і матэрыяльных сродкаў значна ўскладнялі пад’ём аграрнага сектара.
    У калгасах нехапалатрактараў, аўтамашын і нават коней. У канцы 1945 r. у МТС налічвалася толькі 4,1 тыс. трактараў, што складала 1/3 даваеннай колькасці. На вёсцы ў калгасах было ўсяго 50 аўтамашын. У гэты перыяд на аднаго каня прыходзілася 24,5 га раллі, у той час як у даваенны перыяд — 8,2 га. Валавы збор збожжа ў апошні ваенны год быў на 331
    38 % ніжэй, чым у 1940 г. Цяжкім заставалася становішча ў жывёлагадоўлі. Да пачатку 1946 г. у сярэднім на адзін калгас прыходзілася толькі 5 кароў, 2 свінні, 16 авечак. Амаль уся жывёла знаходзілася ва ўласным карыстанні сялянскіх і ўласных падсобных гаспадарак. Калгасы, у якіх было больш паловы ўсёй раллі, мелі толькі 14 % усёй буйной рагатай жывёлы, 5 % — кароў, 2,5 % — свіней.
    Пяцігадовы план адраджэння і развіцця беларускай эканомікі ў галіне сельскай гаспадаркі вызначыў поўнасцю аднавіць даваенныя пасяўныя плошчы, пагалоўе жывёлы і забяспечыць далейшае развіццё земляробства і жывёлагадоўлі. План таксама прадугледжваў перасягнуць даваенны ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці, але гэта аказалася нерэальным і не было выканана.