Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Увогуле аб’ём прамысловасці за 1951 — 1955 гг. павялічыўся ў Беларусі больш чым у 2 разы пры плане 75 — 80 %. Большым стаў асартымент прамысловых вырабаў, наладжаны серыйны выпуск трактараў, грузавых аўтамабіляў, элетрарухавікоў, металарэзных станкоў. Было пераадолена адставанне лёгкай і харчовай прамысло345
васці, што дазволіла ў 1955 г. амаль у 2 разы больш вырабіць тавараў народнага спажывання, чым у 1950 г. Павялічыліаб’ёмперавозакчыгуначны, аўтамабільны, рачны і паветраны транспарт, пачалося будаўніцтва новага віду транспарту — трубаправоднага. У 1952 г. у Мінску ўвайшла ў строй першая тралейбусная лінія.
Пачалі нармалізавацца і працоўныя адносіны на прадпрыемствах. Былі адменены па сутнасці драконаўскія законы 1938 — 1940 гг., якія забаранялі рабочым і служачым звальняцца са сваіх прадпрыемстваў і ўстаноў. К 1956 г. амаль трэцяя частка рабочых памяняла сваё месца працы.
План шостай пяцігодкі развіцця народнай гаспадаркі Беларусі на 1956 — 1960 гг. у прамысловасці прадугледжваў паскоранае развіццё тых галін, якія выпускалі тавары народнага спажывання, — лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай, a таксама энергетычнай, машынабудаўнічай, хімічнай, радыётэхнічнай. У гэты перыяд у рэспубліцы ўвайшлі ў строй першая чарга самай магутнай у той час электрастанцыі Беларусі Васілевічскай ДРЭС, аўтамабільны завод у Жодзіне, пачалося будаўніцтва першага калійнага камбіната ў Салігорску, нафтаперапрацоўчага завода ў Полацку, суперфасфатнага завода ў Гомелі, а таксама дзесяткі фабрык і заводаў лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і інш.
Значная ўвага ў гады шостай пяцігодкі ўдзялялася навуковатэхнічнаму прагрэсу. У канцы 50х гг. савецкая навука атрымала важныя вынікі ў шэрагу прыкладных навук, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, ЭВМ. Сведкамі дастатковага навуковага і тэхнічнага ўзроўню сталі запускі першых штучных спадарожнікаў Зямлі, будаўніцтва першых у свеце АЭС, атамнага ледакола і г.д. Гэтыя поспехі былі прадметам законнай гордасці савецкіх людзей. Аднак навуковатэхнічны прагрэс, нягледзячы на шматлікія з’езды, пленумы, нарады і актывы, упарта не развіваўся ўшыркі, існуючая сістэма кіравання блакіравала яго інтэграцыю з вытворчасцю.
У гэтых умовах быў зроблены захад стварыць іншую сістэму кіравання народнай гаспадаркай і перайсці ад галіновага (праз міністэрствы) да тэрытарыяльнага (праз саўнаргасы) кіраўніцтва. 10 мая 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон аб ліквідацыі ўсіх агульнасаюзных прамысловых міністэрстваў, за выключэннем міністэрстваў электрастанцый, абароннай, авіяцыйнай, судабудаўнічай, радыётэхнічнай, хімічнай і стварэнні замест іх у рамках 346
буйных адміністрацыйных раёнаў каля сотні саўнаргасаў — саветаў народнай гаспадаркі.
Саўнаргасы ўтвараліся для ўмацавання гарызантальных сувязяў паміж прадпрыемствамі за кошт традыцыйных вертыкальных сувязяў і пераносу цэнтру цяжару аператыўнага кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам на месцы. Меркавалася таксама, што паскорыцца ўкараненне дасягненняў навуковатэхнічнага прагрэсу, знікнуць ведамасныя бар’еры, залішняя цэнтралізаванасць і г.д. У нашай рэспубліцы быў утвораны Савет народнай гаспадаркі БССР.
Аднак гэта рэформа прынесла мала станоўчага. Яна аблегчыла развіццё мясцовай прамысловасці, але ўскладніла развіццё цяжкай. Разгрупаванне навуковадаследчых і праектнаканструктарскіх устаной па розных саўнаргасах ускладняла правядзенне адзінай тэхнічнай палітыкі ў галінах народнай гаспадаркі, тармазіла ўкараненне новай тэхнікі. Акрамя таго, увядзенне саўнаргасаў садзейнічала парушэнню склаўшыхся гаспадарчых сувязяў прадпрыемствамі асобных эканамічных раёнаў.
У гады шостай пяцігодкі даволі паспяхова развівалася і сельская гаспадарка Беларусі. 3 сярэдзіны 50х гг. яна ўпершыню за пасляваенныя гады стала рэнтабельнай. Працягвалі станоўча ўплываць меры, якія былі ажыццёўлены ў 1953 — 1955 гг. па нармалізацыі цэнавых прапорцый і павышэнні матэрыяльнай зацікаўленасці калгаснікаў у выніках сваёй працы. 31956 г. калгаснікі пачалі кожны месяц атрымліваць грашовыя авансы на працадні. У калгасах сталі стварацца грашовыя і прадуктовыя фонды з тым, каб у нейкай меры гарантаваць рэгулярную аплату працы. Гэта станоўча адбівалася на ўмацаванні сельскагаспадарчага сектара эканомікі, росце вытворчасці прадукцыі калгасаў і саўгасаў.
3 мэтай далейшага павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі ў 1958 г. адбылася рэарганізацыя МТС. Раней у калгасах, якія адказвалі за канчатковыя вынікі працы, асноўныя сельскагаспадарчыя работы праводзілі механізатары МТС, што нярэдка прыводзілаяк бы да двухуладдзя на зямлі: калгасаў і МТС. У такіх умовах было вырашана ліквідаваць МТС, стварыць на іх базе станцыі па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, а саму тэхніку прадаць калгасам.
Ліквідацыя МТС і перадача тэхнікі калгасам мела на ўвазе лепшае яе выкарыстанне. 3 эканамічнага пункту гледжання гэта мера, безумоўна, дазволіла многім, асабліва заможным калгасам, палепшыць арганізацыю і падняць прадукцыйнасць працы. Аднак неадкладны выкуп парка 347
МТС бяднейшымі калгасамі, а іх была большасць, паставіла іх у цяжкае фінансавае становішча, бо яны былі вымушаны набываць за высокі кошт часам даволі зношаную тэхніку. Неадкладная і абавязковая ліквідацыя МТС мела і другія адмоўныя вынікі. Гэта і ад’езд у горад большасці інжынернатэхнічных работнікаў былых МТС, і хуткі выхад са строю абсталявання, якое засталося без кваліфікаванага абслугоўвання, і цяжкасці з рамонтам тэхнікі ў большасці калгасаў, бо рамонтныя майстэрні былых МТС таксама сталі набывацца больш моцнымі калгасамі і станавіцца недаступнымі для іншых.
Але, нягледзячы на безумоўныя недахопы ў развіцці народнай гаспадаркі, 50я гг. былі даволі паспяховымі з гаспадарчага пункту гледжання перыядам адміністрацыйнакаманднай сістэмы эканомікі як СССР у цэлым, так і нашай рэспублікі ў прыватнасці. Тэмпы эканамічнага росту перавысілі ўсе мінулыя дасягненні, але — і што асабліва важна — яны былі дасягнуты не толькі за кошт прыросту рэсурсаў, а і за кошт лепшага выкарыстання іх. Прадукцыйнасць працы за дзесяцігоддзе ўзрасла на 62 %, фондааддача — на 17, матэрыялаёмістасць знізілася на 5 %. Была забяспечана таварнаграшовая збалансаванасць, у цэлым на здаровую аснову былі пастаўлены грашовае абарачэнне і фінансы, зніжаліся цэны, сельская гаспадарка ўпершыню за многія гады вырвалася з ціскоў крызісу, спажыванне не нарміравалася, масавы выпуск прымусовых займаў быў спынены. Тэмпы прыросту нацыянальнага даходу склалі каля 10 % у год і гэты рост адбываўся не толькі за кошт нарошчвання цяжкай індустрыі, але і за кошт галін, якія выпускалі тавары народнага спажывання, сельскай гаспадаркі, жыллёвага будаўніцтва, гэта значыць за кошт больш гарманічнага развіцця ўсёй народнай гаспадаркі. 50я гг., на думку многіх эканамістаў, сталі як бы ’’залатым векам” адміністрацыйнакдманднай сістэмы кіравання, калі раскрыліся бадай усе яе магчымасці і яна дала максімум таго, на што была здольна.
16.2. Асаблівасці развіцця народнай гаспадаркі Беларусі ў 60я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
Пачатак і першая палова 60х гг. у развіцці народнай гаспадаркі СССР, у тым ліку і Беларусі як часткі яго эканамічнага комплексу, супалі з перыядам пагаршэння эка
348
намічнай сітуацыі. Калі за 1951 — 1958 гг. сярэднегавы прырост прадукцыйнасці працы ў прамысловасці Савецкай краіны склаў 7,6 %, то ў 1962 г. ён складаў ужо толькі 5,75 %. У параўнанні з 50мі гг. адбывалася паступовае зніжэнне фонда і капіталааддачы, рэнтабельнасці прадпрыемстваў, даходаў насельніцтва. Калі за 1951 —1958 гг. сярэднегадавы прырост рознічнага тавараабароту склаў 12 %, то за 1961 — 1962 гг. — толькі 7 %. У 1963 — 1965 гг. эканамічная сітуацыя яшчэ больш абвастрылася. Тэмпы сталі мінімальнымі — 4,5 %, рэзка знізілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, паменшыліся тэмпы прыросту даходаў насельніцтва.
Асноўнымі прычынамі такіх цыклічных хістанняў у развіцці эканомікі СССР, у тым ліку, зразумела, і Савецкай Беларусі, сталі наступныя. Папершае, гэта немагчымасць аптымальна і эфектыўна кіраваць з адзінага цэнтра надзвычай складанай народнай гаспадаркай СССР, у рамках якой функцыянавалі больш 1,5 млн дзяржаўных і кааператыўных прадпрыемстваў, якія выраблялі 22 — 24 млн відаў прадукцыі. 3 гэтай прадукцыі толькі 14 —16 тыс. відаў, гэта значыць — 0,06 — 0,07 % вырабляліся ў рамках цэнтралізаваных дэталізаваных планаў, а астатнія 99,94 % прадукцыі планаваліся ўзбуйнена, без разбіўкі па тыпах, размерах і іншых прыватных паказчыках, іншымі словамі, іх выпуск планаваўся прыблізна. Падругое, гэта непаўната пазнавання эканамічных законаў, суб’ектывізм і валюнтарызм у кіраванні эканомікай. Патрэцяе, адмоўна адбіліся змены ў сусветных цэнах на сыравіну, паліўнаэнергетычныя рэсурсы, прамысловыя вырабы, а таксама неўраджаі, засухі і г.д. (Абрамов Н.й. Цнклы в развнтнн экономнкн СССР. Мн., 1990. С. 24 25.)
Але, нягледзячы на пагаршэнне, а потым і абвастрэнне эканамічнай сітуацыі ў пачатку і сярэдзіне 60х гг., беларускі народ самааддана працаваў над выкананнем на гэты раз сямігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі. Яшчэ ў верасні 1957 г. урад СССР прызнаваў неабходным, не чакаючы выканання шостага пяцігадовага плана на 1956 — 1960 гг., распрацаваць новы план на 1959 — 1965 гг’, бо ў мінулым плане не былі прадбачаны мерапрыемствы па ліквідацыі дыспрапорцый у народнай гаспадарцы, па канцэнтрацыі капітальнага будаўніцтва, асваенні прыродных багаццяў усходніх раёнаў СССР.
Сямігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларусі на 1956 — 1965 гг. прадугледжваў стварэнне ў рэспубліцы новай галіны прамысловасці — нафтаперапрацоўчай, новых 349
хімічных вытворчасцяў, значнае ўмацаванне паліўнаэнергетычнайбазы, далейшае развіццётрадыцыйных галін. Валавая прадукцыя прамысловасці павінна была ўзрасці ў 1,8 раза. У сельскай гаспадарцы планавалася далейшае інтэнсіўнае развіццё жывёлагадоўлі, павелічэнне вытворчасці льну, бульбы і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Адной з асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове 60 х гг. было хуткае развіццё хімічнай прамысловасці, асабліва вытворчасці мінеральных удабрэнняў. У 1963 г. быў уведзены ў строй першы Салігорскі калійны камбінат, вялося будаўніцтва другога і трэцяга камбінатаў. 3 уводам у дзеянне калійных камбінатаў у Салігорску, азотнатукавага завода ў Гродна, суперфасфатнага ў Гомелі ў рэспубліцы была наладжана вытворчасць уласных калійных, азотных і фасфатных мінеральных удабрэнняў.