• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    За пяцігодку ў Беларусі ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электралямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка верхняга трыкатажу і панчошнашкарпэткавы камбінат у Брэсце, баваўнянапрадзільная фабрыка ў Гродна, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродна, мясакамбінат у Барысаве і інш.
    На фоне даволі высокіх тэмпаў развіцця прамысловасці рэспублікі вылучаліся хімічная і нафтахімічная, а таксама паліўная галіны. Аб’ём прадукцыі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці за 1966 — 1970 гг. узрос у 2,3 раза, а паліўнай — у 1,8 раза. Нарошчвал іся магутнасці ў электраэнергетыцы, машынабудаванні і металаапрацоўцы, лёгкай і харчовай, прамысловасці будаўнічных матэрыялаў. Значная ўвага ў гэты перыяд удзялялася рэканструкцыі і мадэрнізацыі абсталявання фабрык і заводаў, аснашчэнню іх аўтаматычнымі і механізаванымі лініямі, аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання.
    354
    Асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. У розных раёнах рэспублікі былі пабудаваны птушкафабрыкі на 6 млн галоў птушкі, кароўнікі на 958 тыс. галоў, свінарнікі на 856 тыс. галоў. Капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку за 1966 — 1970 гг. склалі амаль 2,8 млрд руб., што на 13 % больш, чым за папярэднія 10 гадоў. Было асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў, пастаўкі ўдабрэнняў сельскай гаспадарцы ўзраслі амаль у 1,9 раза, а калійных — больш чым у 2,6 раза. Для ўнясення ўдабрэнняў і апрацоўкі палёў хімікатамі пачала выкарыстоўвацца авіяцыя.
    Усё гэта садзейнічала пэўнаму павышэнню прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі. Валавы збор збожжа павялічыўся за пяцігодку ў 1,5 раза, а прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла на 34 %. Узрасла і ўраджайнасць. Калі ў сярэдзіне 60х гг. яна толькітолькі дасягнула рубяжа ў 10 ц/га, то ў 1970 г. склала ўжо 17 ц, а ў некаторых гаспадарках і 30 — 40 ц/га.
    Відавочна, што ў гады восьмай пяцігодкі наступіў перыяд спрыяльнай эканамічнай сітуацыі. Але поспех пачатковага этапа эканамічнай рэформы быў непрацяглым. Ужо ў першыя гады яе ажыццяўлення пачаліся шматлікія карэктыроўкі, папраўкі, дапаўненні, у выніку якіх яна спачатку з буйнамаштабнай ператварылася ў касметычную, a к пачатку 70х гг. аказалася настолькі скажонай, што фактычна перастала дзейнічаць. Рэформа была наборам супярэчлівых мер, бо немагчыма было, напрыклад, спалучаць пашырэнне самастойнасці прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў і ўзмацненне паўнамоцтваў міністэрстваў і ведамстваў. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйнакамандную сістэму не зжывала.
    I да гэтай пары спрэчным з’яўляецца пытанне аб тым, ці дала эканамічная рэформа сярэдзіны 60х гг. якінебудзь станоўчы вынік? Адны даследчыкі лічаць, што яна была вельмі эфектыўнай, бо ў 1,5 раза павялічыліся тэмпы росту эканомікі, у 2 разы —тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі. (Абалкмн П. Опнраясь на ўрокн прошлого //Коммуннст. 1987. № 16. С. 10). Другія аўтары, якія крытычна адносяцца да матэрыялаў афіцыйнай савецкай статыстыкі, лічаць, што ў 1966 — 1970 гг. не адбылося ні паскарэння тэмпаў, ні павышэння эфектыўнасці прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, нават наадварот нацыянальны даход за 1966 — 1970 гг. павялічыўся на 22 % супраць 24 % у 1961 — 1965 гг., прадукцыйнасць працы ўзрасла на 17 % супраць 355
    19 % у папярэдняй пяцігодцы, горш сталі выкарыстоўвацца асноўныя фонды і г.д. (Селюннн В., Ханнн Г. Лукавая цнфра //Новый мнр. 1987. X? 2. С. 194).
    Увогуле, з пункту гледжання сённяшняга дня, сучасных дасягненняў грамадскай думкі, можна зрабіць вывад аб тым, што ў той сітуацыі паслядоўная эканамічная рэформа была наўрад ці была магчымай. Эканамічныя меры не падмацоўваліся адпаведнымі палітычнымі і ідэалагічнымі. He было зроблена нават спробы адмовіцца ад старых догмаў аб рынку, рыначных адносін, таварнаграшовых адносінах, законе вартасці і г.д. Між тым у нашым грамадстве, дзе эканоміка была цесна зрошчана з палітыкай і ідэалогіяй, ніякія карэнныя перабудовы ў эканоміцы без змен у палітыцы і ідэалогіі былі проста немагчымы.
    Палітычная сітуацыя, якая пачала ўсталёўвацца ў краіне ў канцы 60х гг., абмежавала магчымасці гаспадарчай рэформы, а потым і зусім згарнула іх. Пачаўся працэс кансервацыі існуючых парадкаў у эканамічным і палітычным жыцці, дзеля быццам бы захавання стабільнасці ў савецкім грамадстве, што на справе прывяло спачатку да стагнацыі, застоя, а потым да перадкрызісных з’яў, самога крызісу і замены аднаго грамадскага ладу другім.
    16	.3. Рост дабрабыту народа і развіццё сацыяльнай сферы
    50 — 60я гг. характарызаваліся значным павышэннем матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця беларускага народа і высокімі тэмпамі развіцця сацыяльнай сферы. Узрос нацыянальны даход — асноўная крыніца пад’ёму дабрабыту працоўных, вырасла тая яго доля, якая выдзялялася на задавальненне матэрыяльных і культурных патрэб асобы.
    У 50 — 60я гг. павышэнне дабрабыту народа і развіццё сацыяльнай сферы ажыцяўлялася ў наступных асноўных формах: 1) павышэнне рэальных даходаў насельніцтва; 2) удасканальванне сацыяльнага забеспячэння; 3) развіццё гандлю і бытавога абслугоўвання; 4) паскарэнне жыллёвага будаўніцтва; 5) паляпшэнне аховы здароўя.
    У павышэнні рэальных даходаў насельніцтва значную ролю ў тыя гады адыгрывалі паніжэнні рознічных цэн на прадукты харчавання і прамысловыя тавары. 1 сакавіка 1951 г. было праведзена чацвёртае за пасляваенныя гады масавае зніжэнне рознічных цэн, у выніку якога толькі за 356
    1951 г. насельніцтва дадаткова атрымала 43,5 млрд руб. (у цэнах таго часу).
    Зніжэнні рознічных цэн працягваліся і ў наступныя гады. Так, у 1956 г. былі зніжаны цэны на штапельныя тканіны, адзенне для дзяцей, алюмініевы посуд, радыётавары, у 1957 г. — на рыбныя і агародніныя кансервы, харчовыя канцэнтраты, сала, свініну, птушку, вэнджаныя тавары, лекі, гадзіннікі, у 1958 г. — селядцы, павідла, джэмы, тэлевізары, фотаапараты, у 1962 г. — на цукар, жыры, зноў штапельныя тканіны, у 1965 г. — на баваўняныя, шаўковыя і льняныя тканіны, адзенне, бялізну, панчошнашкарпэткавыя вырабы і іншыя тавары народнага спажывання. Аднак у гэтыя ж гады мела месца і павышэнне цэн на некаторыя тавары, у тым ліку на аўтамабілі, матацыклы, дываны, прадукцыю жывёлагадоўлі.
    У далейшым было вырашана спыніць масавае зніжэнне рознічных цэн і накіраваць рэсурсы на павышэнне грашовых даходаў працоўных, асабліва з нізкай заработнай платай. На практыцы паступовае скарачэнне разрыву паміж максімальным і мінімальным узроўнем зарплаты прывяло да ўраўнілаўкі ў аплаце працы і падзення прэстыжу прафесіі інжынера і настаўніка, урача і вучонага.
    Пэўныя змены адбыліся ў гэтыя гады і ў падатковай сістэме. У 50 — 60я гг. сістэматычна змяншаліся падаткі з рабочых і служачых, якія атрымлівалі мінімальную зарплату, з калгаснікаў, адменены падаткі на халасцякоў і маласямейных, якія былі ўведзены яшчэ ў гады Вялікай Айчынай вайны. 3 1957 г. была адменена абавязковая падпіска на дзяржаўныя займы.
    Зніжэнне рознічных цэн ізмяншэнне падаткаў станоўча паўплывалі на павышэнне рэальных даходаў насельніцтва. У 50 — 60 я гг. асабліва хутка расла зарплата рабочых і служачых. Так, з 1953 па 1964 г. зарплата рабочых павялічылася на 44,5 %, інжынернатэхнічных работнікаў — на 25,7 %, служачых — на 32,9 %. У сувязі са скарачэннем у 1957 г. працоўнага дня на 2 гадзіны ў перадсвяточныя і пераднядзельныя дні без зніжэння зарплаты яе фактычнае павелічэнне адбылося яшчэ на 12,5 %. У 1957 г. у краіне быў уведзены пяцідзённы працоўны тыдзень з двума выхаднымі днямі пры захаванні існуючагаўзроўню зарплаты.
    Рэальнае павышэнне даходаў насельніцтва адбывалася і за кошт грамадскіх фондаў спажывання. 3 іх дзяржава аплочвала 2/3 расходаў на жыллё, пенсіі, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, утрыманне дзіцячых дашколь357
    ных устаноў, бібліятэк, клубаў, дамоў адпачынку, санато рыяў і г.д. У 1967 г. выплаты з гэтых фондаў працоўным Беларусі ў параўнанні з 1958 г. падвоіліся і склалі ў разліку на аднаго чалавека 175 руб. (у цэнах таго часу).
    У 1964 г. была павышана зарплата працаўнікам сацыяльнай сферы, тых галін народнай гаспадаркі, якія абслугоўваюць насельніцтва, — адукацыі, аховы здароўя, жыллёвакамунальнай гаспадаркі, гандлю і грамадскага харчавання. Яшчэ амаль 600 тыс. работнікаў сацыяльнай сферы рэспублікі павысілі свае рэальныя даходы на 25 — 30 %.
    У 50 — 60я гг. хуткімі тэмпамі раслі і рэальныя дахода калгаснікаў. Неаднаразова павышаліся стаўкі аплаты працы механізатараў, жывёлаводаў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі. Толькі ў 1958 г. грашовыя і натуральныя даходы калгаснікаў ад грамадскай і асабістай гаспадаркі ў разліку на аднаго працоўнага былі на 85 % вышэй, чым у 1950 г. Асабліва хутка раслі грашовыя даходы калгаснікаў. Так, ужо ў 1955 г. у калгасах БССР сярэдняя выдача грошай на адзін працадзень у 7,5 раза перавысіла паказчыкі 1950 г. За 1959 — 1965 гг. грашовыя даходы на калгасную сям’ю ў рэспубліцы ўзраслі яшчэ амаль у 2,4 раза.
    Узраслі таксама і рэальныя даходы пенсіянераў. 14 чэрвеня 1956 г. быў уведзены новы пенсійны закон, адпаведна якому павялічыліся размеры пенсіі і пашырылася кола асоб, якія сталі мець права на пенсію. Калі да прыняцця гэтага закона на выплату пенсіі ў Беларусі расходвалася 40,7 млн руб., то пасля яго ўвядзення — 85,3 млн руб. Мінімальны памер пенсіі быў устаноўлены ў 30 руб., максімальны — у 120 руб. У 1965 г. быў прыняты закон аб пенсіях калгаснікам. Усяго 500 тыс. калгаснікаў Беларусі сталі атрымліваць пенсію, у той час калі ў 1963 г. яе атрымлівала толькі 60 тыс. Мінімальны памер пенсіі для гэтай катэгорыі працоўных быў устаноўлены ў 12 руб., максімальны — у 102 руб. У 1967 г. быў прыняты Указ Вярхоўнага Савета СССР ”Аб далейшым паляпшэнні пенсійнага забеспячэння”, пасля чаго яшчэ 250 тыс. працоўных рэспублікі сталі атрымоўваць павышаныя ці звычайныя пенсіі. Акрамя таго, былі павялічаны сродкі на ўтрыманне інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.
    Важным паказчыкам росту матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця беларускага народа стала хуткае развіццё ў 50 — 60я гг. сферы абслуговання, якая ўключае ў сабе гандаль, грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі, жыллёвакамунальную гаспадарку, а таксама ахову здароўя, турызм, спорт, адукацыю і г.д. Рознічны тавараабарот дзяржаўнага і 358