• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    За 1959 — 1965 гг. значна павялічыўся аб’ём вытвор часці хімічных валокнаў. У 1964 г. пачаў выпускаць прадукцыю першы, а ў 1965 г. другі комплекс Светлагорскага завода штучнага валакна. Пачалося будаўніцтва буйнейша га ў Еўропе Магілёўскага камбіната па вытворчасці лаўсану. У 1963 г. уступіў у строй Новаполацкі нафтаперапрацоўчы завод. Адначасова развівалася вытворчасць гумаватэхнічных вырабаў, сінтэтычных смолаў, шкловалокнаў. Пачалі даваць прадукцыю Пінскі завод штучнай скуры, Лідскі завод па вытворчасці лакаў і фарбаў. Удзельная вага хімічнай прамысловасці ў вытворчых фондах усёй прамысловасці Беларусі за 1959 — 1965 гг. падвоілася.
    Другой асаблівасцю развіцця народнай гаспадаркі Беларусі ў гады сямігодкі стала апераджальнае развіццё новых неметалаёмістых галін — прыборабудавання і электронікі. За 1959 — 1965 гг. выпуск электратэхнічных вырабаў і электронікі ўзрос прыкладна ў 5 разоў, a ўдзельная вага прадукцыі прыборабудавання, радыёэлект ронікі і электронікі ў агульным аб’ёме машынабудавання за 1959 — 1965 гг. павялічылася прыкладна ў 4 разы.
    Як і ў мінулыя гады, высокімі тэмпамі развіваліся машынабудаванне і металаапрацоўка. Працягвалі нарошчвацца магутнасці па вытворчасці грузавых аўтамабіляў і трактароў, сельскагаспадарчых машын і г.д. У 1965 г. было выпушчана 23,1 тыс. аўтамабіляў, 70,2 тыс.трактараў. Асаблівасцю развіцця машынабудавання рэспублікі стала будаўніцтва ком плексу звязаных паміж сабой машынабудаўнічых і металаапрацоўчых прадпрыемстваў па выпуску канструктыўна і тэхналагічна аднароднай прадукцыі. Сярод іх завод 350
    аўтаагрэгатаў у Баранавічах, завод карданных валаў у Гродна, рэсорны і маторны заводы ў Мінску і г.д. Такіх падэтальна спецыялізаваных прадпрыемстваў за 1959 — 1965 гг. было пабудавана 35. У 1965 г. машынабудаванне Беларусі было амаль поўнасцю забяспечана ўласным чугунным і стальным ліццём, на 2/3 — пакоўкамі і штампоўкамі, на 97 % — гумаватэхнічнымі вырабамі. Але большая часгка камплектуючых працягвала паступаць зза межаў рэспублікі.
    Яшчэ адной асаблівасцю развіцця народнай гаспадаркі Беларусі ў 1959 — 1965 гг. стала значнае павелічэнне ў паліўным балансе долі больш эканамічных відаў паліва — нафты і прыроднага газу, удзельная вага якіх павялічылася з 4,2 % у 1958 г. да 34,6 % у 1965 г. Былі пракладзены газаправоды Дашава — Мінск, Шчорс — Гомель і ад галінаванні ад іх. Пачалася газіфікацыя кватэр у гарадах і на вёсцы. У 1965 г. прыродным газам карысталіся ўжо жыхары 11 гарадоў, у тым ліку Мінска, Гомеля, Гродна, Брэста і інш. Станоўчы ўплыў на развіццё паліўнаэнергетычнай прамыс ловасці аказала адкрыццё Рэчыцкага радовішча нафты і пачатак у 1964 г. прамысловай здабычы нафты.
    Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў пачатку 60х гг. адмоўна адбілася на развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі. Вытворчасць мяса, малака, збожжа, льновалокнаў у 1960 г. было ніжэй, чым у 1958 г. 3 мэтай павышэння рэнтабельнасці сельскагаспадарчай вытворчасці і матэрыяльнай зацікаўленасці калгасаў і саўгасаў з ліпеня 1962 г. былі павышаны закупачныя цэны на мяса на 35 %, на масла — на 25 %. Адначасова былі зніжаны цэны на грузавыя аўтамабілі для вёскі на 17 %, на трактары — на 9, на запчасткі для іх і бензін  на 40 %. Гэта садзейнічала павышэнню эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, але не ў дастатковай меры. Цэны на сельскагаспадар чую прадукцыю не пакрывалі выдаткаў на іх вытворчасць, не хапала мінеральных удабрэнняў, будаўнічых матэрыя лаў, сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання.
    На развіцці сельскай гаспадаркі адмоўна адбіліся суб’ектывізм і валюнтарызм у кіраванні гэтай галіной эка номікі. Калгасы і саўгасы атрымлівалі шаблонныяўказанні з цэнтра па структуры пасяўных плошчаў, агратэхніцы і тэхналогіі вырошчвання, вытворчасці той ці іншай сельскагаспадарчай культуры без уліку мясцовых умоў. Пад уплывам такіх указанняў у Беларусі былі ліквідаваны севазва роты, паслаблена ўвага да лугоў і культурных пашаў, пачалася ’’кукурузная ліхаманка” і г.д.
    351
    У выніку сельская гаспадарка 1>еларусі, як і СССР у цэлым, па тэмпах развіцця стала адставаць ад іншых галін народнай гаспадаркі. На працягу I960 — 1964 гг. сярэднегадавыя тэмпы росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі рэспублікі склалі 4 %, што прывяло да пагаршэння прадуктовага забеспячэння гарадскіх жыхароў, недахопу многіх тавараў, росту цэн, змяншэння рэальных даходаў людзей.
    Нарастанне цяжкасцяў у развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі, бясконцыя перабудовы, непрадуманыя рэарганізацыі і, як следства, — абвастрэнне сацыяльнай напружанасці ў савецкім грамадстве сталі прычынамі змены палітычнага кіраўніцтва СССР. У кастрычніку 1964 г. М.С.Хрушчоў быў вызвалены ад займаемых пасад. Першым сакратаром ЦК КПСС быў выбрапы Л.І.Брэжнеў, Старшынёй Савета Міністраў СССР быў назначаны А.М.Касыгін.
    Новае кіраўніцтва краіны разумела, што к сярэдзіне 60х гг. была ўжо дасягнута тая мяжа змен, якія магчыма было б ажыццявіць за кошт частковых удасканаленняў. Патрабаваўся кардынальны паварот у арганізацыі эканамічнага жыцця.
    Пачатак гаспадарчай рэформы сярэдзіны 60х гг. быў пакладзены Сакавіцкім (1965 г.) пленумам ЦК КПСС, які прыняў пастанову ”Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР”. У гэтым дакуменце былі адзначаны прычыны адставання вядучай галіны народнай гаспадаркі краіны і намечаны наступныя меры па яе развіцці.
    1.	Была зменена існуючая сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Калі раней планы нарыхтовак даводзіліся. толькі на год, на працягу якога не аднойчы павышаліся, то зараз уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі.
    2.	Закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю былі павялічаны ў сярэднім у 1,5 — 2 разы. Акрамя таго, за кожную тону збожжа, якую здавалі звыш плана, уводзілася 50%ная надбаўка ад закупачнай цаны. Такое павышэнне падводзіла даволі трывалую эканамічную базу пад вытворчасць раслінаводства і жывёлагадоўлі, давала магчымасць павысіць рэнтабельнасць сельскай гаспадаркі і матэрыяльную зацікаўленасць калгаснікаў. Адначасова былі зняты неабгрунтаваныя абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы калгаснікаў, рабочых і служачых.
    3.	3 мэтай умацавання матэрыяльнатэхнічнай базы
    352
    было вырашана за 1965 — 1969 гг. паставіць на вёску 1 млн 790 тыс. трактараў, 1 млн 100 тыс. грузавых аўтамабіляў, шмат іншай тэхнікі і абсталявання, пабудаваць 200 рамонтных заводаў. Акрамя таго, дзяржава брала на сябе ўсе работы па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў.
    4.	Звярталася ўвага на неабходнасць арганізацыйнагаспадарчага ўмацавання калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены празмернай рэгламентацыі іх гаспадарчай дзейнасці, развіцця ўнутрыкалгаснай дэмакратыі. Было прызнана неабходным распрацаваць новы Статут сельскагаспадарчай арцелі, які і быў прыняты ў 1969 г. Разам з тым намячаўся шэраг мер па ўкараненні ў сельскую гаспадарку дасягненняў навукі і перадавога вопыту, павышэнні ролі спецыялістаў і навукоўцаў.
    Наступным крокам у вырашэнні буйнамаштабнай эканамічнай рэформы сярэдзіны 60х гг. стаў Вераснёўскі (1965 г.) пленум ЦК КПСС, які па дакладу Старшыні Савета Міністраў СССР А.М.Касыгіна прыняў пастанову ”Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”. У ім канстатавалася, што ў першай палове 60х гг. у краіне пачалі зніжацца тэмпы росту нацыянальнага даходу і прадукцыйнасці працы, абвастрыліся дыспрапорцыі паміж сельскай гаспадаркай і прамысловасцю, групамі А і Б, маруднымі тэмпамі вялося капітальнае будаўніцтва, недастаткова хутка ўкараняліся ў вытворчасць дасягненні навуковатэхнічнага прагрэсу.
    У мэтах ліквідацыі маючых недахопаў, прывядзення кіравання прамысловасцю суадносна з новым узроўнем развіцця прадукцыйных сіл было вырашана:
    1.	Удасканаліць сісгэму планавання ў прамысловасці. Дзеля гэтага замест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія спускаліся прадпрыемству зверху, цяпер засталося толькі 8. Калі раней асноўным паказчыкам работы прадпрыемства быў аб’ём валавой прадукцыі, што не арыентавала працаўнікоў на паляпшэнне якасці прадукцыі, то зараз ім стаў аб’ём рэалізаванай прадукцыі. Акрамя яго прадпрыемству зацвярджаліся асноўная наменклатура прадукцыі, фонд зарплаты, сума прыбытку і рэнтабельнасці, аб’ём капіталаўкладанняў і некаторыя іншыя. Астатнія паказчыкі гаспадарчай дзейнасці прадпрыемствы планавалі самастойна.
    2.	Пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў на аснове гаспадарчага разліку. Прадпрыемствам дазва 23. Зак. 5237. 353
    лялася самастойна распараджацца часткай прыбытку і ствараць грашовыя фонды для развіцця вытворчасці, удасканалення тэхнікі, матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, паляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і служачых. Замест бясплатнага фінансавання капіталаўкладанняў у развіцці вытворчасці было вырашана перайсці да доўгатэрміновага крэдыту, што прымушала кіраўнікоў больш думаць над мэтазгоднасцю і эфектыўнасцю расходаў на новае будаўніцтва.
    3.	Змяніць арганізацыю кіравання прамысловасцю. Былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці, якія сталі несці поўную адказнасць за стан гэтай галіны, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі, правядзенне адзінай тэхнічнай палітыкі па стандартызацыі і ўніфікацыі вырабаў і дэталяў да іх, укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць.
    Такім чынам, рашэнні Сакавіцкага і Вераснёўскага (1965 г.) пленумаў ЦК КПСС паклалі пачатак буйнамаштабнай эканамічнай рэформе, якая была накіравана на ўзмацненне эканамічных метадаў кіраўніцтва.
    Першыя крокі гаспадарчай рэформы ўсялялі надзеі. Восьмая пяцігодка, разлічаная на 1966 — 1970 гг., па шэрагу важных эканамічных паказчыкаў была выканана. Валавая прадукцыя прамысловасці Беларусі ў супастаўных цэнах павялічылася за пяцігодку на 79 % пры плане 70 %. Агульны аб’ём капіталаўкладанняў у народную гаспадарку рэспублікі ў 1966 — 1970 гг. склаў 10,8 млрд руб., што было больш, чым за дзве папярэднія пяцігодкі, разам узятыя.