• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    кааператыўнага гандлю рэспублікі толькі за 1951 — 1958 гг. павялічыўся болей чым у 2 разы і склаў 1,8 млрд руб. (у цэнах таго часу). Спажыванне насельніцтвам агародніны і садавіны ўзрасло ў 3,4 раза, малака і малочных прадуктаў — на 40 %, мяса — на 50, рыбы — на 90 %.
    Больш увагі стала ўдзяляцца будаўніцтву і абсталяванню прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. У 1959 — 1965 гг. на гэтыя мэты ў Беларусі было расходавана 68 млн руб., столькі, колькі за 15 папярэдніх гадоў. У 1965 г. у рэспубліцы працавала 22 879 магазінаў і гандлёвых кропак і 5874 прадпрыемствы грамадскага харчавання. Толькі ў Мінску былі ўведзены ў эксплуатацыю магазіны ”1000 дробязяў”, ’’Доммэблі”, ”ЦУМ Мінск”, ’’Сінтэтыка” і інш. У цэлым за 50 — 60я гг. рознічны тавараабарот дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю ў Беларусі павялічыўся прыкладна ў 5 разоў, а колькасць прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання — амаль у 2 разы.
    Аднак, нягледзячы на значнае паляпшэнне забеспячэння насельніцтва Беларусі прадуктамі харчавання і відавочны рост іх спажывання, патрэбнасці насельніцтва рэспублікі ў харчовых таварах, асабліва ў прадукцыі жывёлагадоўлі, задавальняліся не поўнасцю. Па спажыванні прадукцыі жывёлагадоўлі Беларусь значна адставала ад сваіх суседзяў — рэспублік Прыбалтыкі, якія знаходзяцца прыкладна ў аднолькавых прыроднакліматычных рэсурсах.
    Пэўныя зрухі адбыліся і ў бытавым абслугоўванні насельніцтва Беларусі. 6 сакавіка 1957 г. урад краіны прыняў пастанову ” Аб паляпшэнні бытавога абслугоўвання насельніцтва”, у якой ставілася задача за бліжэйшыя 2 — 3 гады значна пашырыць сетку атэлье і мастэрань па рамонту і пашыву адзення, абутку, рамонту мэблі і рознай бытавой тэхнікі. Ужо ў 1960 г. у рэспубліцы налічвалася 4500 майстэрань, цэхаў і атэлье бытавога абслугоўвання, якія аказалі насельніцтву паслуг на 28 млн руб. У канцы 60х гг. у Беларусі было ўжо 8063 прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, якія аказвалі насельніцтву 350 відаў паслуг.
    Асабліва хуткімі тэмпамі ў 50 — 60 гг. развівалася жыллёвакамунальнае будаўніцтва, што адыграла даволі значную ролю у павышэнні матэрыяльнага дабрабыту людзей і развіцці сацыяльнай сферы. У пачатку 50х гг. жыллёвае пытанне ў Беларусі працягвала заставацца вельмі важным для гаражан. У ліпені 1957 г. па ініцыятыве Н.С.Хрушчова была прынята пастанова ўрада СССР, а ў лістападзе — урада БССР аб паскарэнні жыллёвага будаўніцтва.
    359
    Ставілася задача будаваць больш, хутчэй і танней за кошт шырокага прымянення тыпавых праектаў дамоў з жалезабетону і панельных блочных канструкцый, укаранення індустрыяльных метадаў будаўніцтва. У гарадах было вырашана будаваць пераважна чатырох і пяціпавярховыя дамы. У іх можна было абыйсціся без ліфтоў, спрасціць спецыяльнае інжынернае абсталяванне. Да 1960 г. было намечана ўвесці ў эксплуатацыю 7 млн м2 агульнай плошчы, а ў сельскай мясцовасці — 104 тыс. жылых дамоў.
    На жыллёвае будаўніцтва ў Беларусі былі адпушчаны вялікія сродкі, значна пашырана вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Толькі за 1956 — 1958 гг. — першыя тры гады шостай пяцігодкі — на будаўніцтва жылых дамоў было выдзелена 247 млн руб., больш чым за ўсю пятую пяцігодку. За 50я гг. больш чым у 2 разы павялічыўся выпуск цэглы, больш чым у 3 разы — чарапіцы, у 1,5 раза — цэмента. Будаўнічыя арганізацыі рэспублікі сталі лепш забяспечвацца тэхнікай, што дазволіла механізаваць земляныя работы на 80 %, пагрузачнаразгрузачныя — на 54, малярныя — на 52 %.
    У выніку тэмпы ўводу ў эксплуатацыю жылой плошчы значна ўзраслі. Калі ў 1956 г. у рэспубліцы было ўведзена ў эксплуатацыю 953 тыс. м2 агульнай жылой плошчы, то ў 1958 г. — больш 1,8 млн м2. У 60я гг. тэмпы жыллёвага будаўніцтва нарасталі. За 1959 — 1965 гг. было пабудавана ўжо 15,6 млн м2 жылой плошчы, што ў 2,2 раза больш чым за папярэднія сем гадоў. Гэта дазволіла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы 2675 тыс. чалавек. Акрамя таго, у сельскай мясцовасці Беларусі было пабудавана 145,4 тыс. дамоў. Менавіта ў гэтыя гады ў Беларусі былі пабудаваны новыя добраўпарадкаваныя гарады — Салігорск, Новаполацк, Светлагорск, значная праца была праведзена па развіцці камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкаванні вёсак і гарадскіх пасёлкаў. Але адставанне ў гэтай галіне было настолькі вялікім, што ў цэлым пераадолець крызіс у гэтыя гады не ўдалося.
    У 50 — 60я гг. значна палепшылася і ахова здароўя людзей. У 1958 г. на гэтую справу было зрасходавана 112,9 млн руб., што было ўдвая больш, чым у 1950 г. На ахову здароўя кожнага жыхара Беларусі ў канцы 50х гг. прыходзілася 13,2 руб. У 1965 г. на ахову здароўя было зрасходавана ўжо 213,5 млн руб., што ў разліку на кожнага жыхара склала 29 руб.
    Паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту і развіццё аховы здароўя садзейнічалі павелічэнню працягласці жыцця, памян360
    шэнню смяротнасці і павышэнню прыросту насельніцтва. У сярэдзіне 60х гг. сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі раўнялася 73 гадам і была ў той час адной з самых высокіх у свеце. Прырост насельніцтва на 1000 чалавек быў у сярэднім таксама даволі высокім — 11 чалавек.
    Падсумоўваючы сказанае, можна адзначыць, што за 50 — 60я гг. матэрыяльны і культурны ўзровень жыцця беларускага народа, становішча сацыяльнай сферы палепшыліся. Гэтыя гады засталіся ў памяці грамадства, як час відавочнага павышэння матэрыяльнага дабрабыту народа, асабліва становішча з жыллём і ў сацыяльнай сферы.
    Такім чынам, народная гаспадарка Беларусі за 50 — 60я гг. дабілася бясспрэчных поспехаў. Вырас экаыамічны патэнцыял рэсцублікі, палепшылася жыццё людзей. Разам. з тым гэта быў супярэчлівы перыяд, перыяд барацьбы ў палітычным і сацыяльнаэканамічным жыцці краіны дэмакратычнай і кансерватыўнай тэндэнцый, якая ў канцы 60х гг. закончылася перамогай апошняй. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі і рэфарматарства 50х гг. уступілі месца кансерватыўным эканамічным поглядам, якія ў рэшце прывялі савецкую краіну спачатку да стагнацыі, застою, а потым і да цяжкага эканамічнага крызісу.
    Г л а в a 17
    ЭКАНОМІКА БЕЛАРУСІ Ў 70 я ПЕРПІАЙ ПАЛОВЕ 80х іт.
    НАРАСТАННЕ КРЫЗІСНЫХ З’ЯЎ
    17.1.	Развіццё прамысловасці, транспарту і сувязі. Нарастанне супярэчнасцяў
    К пачатку 70х гг. гаспадарчая рэформа сярэдзіны 60х гг. зза шматлікіх карэкціровак, паправак і дапаўненняў фактычна спынілася. Але пачатак згортвання гэтай рэформы для эканомікі Беларусі, як і для ўсяго народнагаспадарчага комплексу СССР, быў яшчэ не такім адчувальным і прыкметным, як у будучым.
    У 70я — першай палове 80х гг. выконваліся планы дзевятай (1971 — 1975), дзесятай (1976 — 1980) і адзінаццатай (1981 — 1985) пяцігодак. Галоўныя задачы гэтых пяцігодак амаль не адрозніваліся адна ад другой і ставілі сваёй мэтай забяспечыць значны ўздым матэрыяль24. Зак. 5237.	361
    нага і культурнага ўзроўню жыцця народа на падставе высокіх тэмпаў развіцця сацыялістычнай вытворчасці, павышэння яе эфектыўнасці, навуковатэхнічнага прагрэсу, росту прадукцыйнасці працы і паляпшэння яеякасці ваўсіх галінах народнай гаспадаркі. Падкрэслівалася неабходнасць пераводу эканомікі на інтэнсіўны шлях развіцця, больш рацыянальнага выкарыстання вытворчага патэнцыялу краіны, эканоміі ўсіх відаў рэсурсаў.
    Але кансерватыўныя эканамічныя погляды, якія ўсталяваліся ў краіне ў канцы 60х гг. і вызначыліся рэзкай апазіцыяй да прыхільнікаў эканамічных метадаў кіраўніцтва, рыначных адносін, схільнасцю да захавання старых прыярытэтаў і экстэнсіўных шляхоў у развіцці народнай гаспадаркі, адміністрацыйнакамандных метадаў і прывілегій партыйнадзяржаўныхчыноўнікаў, адмовайад новых формаў, прывялі да тармажэння ў выкананні дзевятага, дзесятага і адзінаццатага пяцігадовых планаў, а потым і да застою ў развіцці эканомікі СССР, у тым ліку і Беларусі. Гэта дало падставы характарызаваць 70я — першую палову 80х гг. як перыяд ’’застою”.
    Аднак, на нашу думку, ’’застой” у эканамічным жыцці ніколі не быў поўным і абсалютным. Перыяд з 1970 па 1985 г. быў для народнай гаспадаркі супярэчлівым, шматкаляровым, поўным парадоксаў і кантрастаў. Ствараліся новыя галіны прамысловаці і адначасова адбывалася скарачэнне тэмпаў эканамічнага росту. Разам з перадавым узроўнем у аэракасмічнай і абароннай галінах захоўваліся застарэлыя абсталяванне і тэхналогіі ў большасці іншых галін прамыловасці. Быў дасягнуты безумоўны рост дабрабыту і рэальных даходаў насельніцтва і адначасова з гэтым хутка рос дэфіцыт тавараў першай неабходнасці. Велізарная ўлада цэнтра, мноства правільных, прадуманых пастаноў спалучаліся з бяссіллем улады ў ажыццяўленні ўласных жа рашэнняў.
    Гэта адмоўна паўплывала на эканамічныя вынікі, якія сталі падобныя на ступені ўніз: сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці СССР у дзевятай пяцігодцы складаў 5,1 %, у дзесятай — 3,8 %, у адзінадцатай — 3,1 %. 3 улікам росту колькасці насельніцтва 3,1 % сярэднегадавога прыросту прамысловай прадукцыі ў 1981 — 1985 гг. азначалі ўсяго 2,2 % у разліку на душу насельніцтва. А калі яшчэ ўлічыць рост выдаткаў на здабычу сыравіны, на ахову прыроды і апераджальны рост запасаў, такі тэмп даваў толькі крыху болей 1 % гадавога прыросту фонда спажывання ў разліку на душу насельніцтва. У 1982 г. прырост рэальных даходаў 362
    на душу насельніцтва ў краіне знізіўся да неадчувальнай велічыні —0,1 %.
    Разам з тым у 70я гг. — першай палове 80х гг. меліся і пэўныя поспехі. Капіталаўкладанні ў народную гаспадарку Беларусі за 1970 — 1985 гг. дасягнулі больш 68 млрд руб. У строй дзеючых былі ўведзены звыш 170 прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны — у Жлобіне, сінтэтычных валокнаў — у Гродна, інструментальны — у Оршы, чацвёрты калійны камбінат у Салігорску, а таксама дзесяткі прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці.
    Расла вытворчасць прадукцыі тых галін прамысловасці, якія вызначаюць навуковатэхнічную рэвалюцыю, асабліва прыборабудавання, электроннай і радыётэхнічнай прамысловасці, вытворчасці сродкаў сувязі. Так, удзельная вага прыборабудавання ў агульным аб’ёме прадукцыі машынабудавання і металаапрацоўкі толькі за 1970 —1980 гг. узрасла з 5,5 да 16 %, электроннай і радыётэхнічнай — з 11,3 да 25 %.
    Узрос тэхнічны ўзровень вытворчасці. За гады дзевятай, дзесятай і адзінаццай пяцігодак прамысловасць Беларусі засвоіла серыйны выпуск 2197 новых тыпаў машын, абсталявання, прыбораў, апаратаў і матэрыялаў. Сярод іх электроннавылічальныя машыны трэцяга і чацвёртага пакаленняў, станкі з асабліва высокай ступенню дакладнасці, каляровыя тэлевізары, радыёпрыёмнікі і г.д. Ажыццяўляліся агульнасаюзныя комплексныя праграмы па тэхнічным перааснашчэнні прамысловасці. Калі ў 1971 г. на комплексную механізацыю і аўтаматызацыю было пераведзена 151 прадпрыемства і 1426 вытворчасцяў, цэхаў і ўчасткаў, то ў 1985 г. іх колькасць вырасла адпаведна да 227 і 4100. У 1985 г. у рэспубліцы налічвалася ўжо 8131 механізаваная і 1749 аўтаматызаваных ліній, у той час калі ў 1970 г. іх было адпаведна 5118 і 662. На працягу 1971 — 1985 гг. у народнай гаспадарцы Беларусі было выкарыстана каля 2 млн вынаходніцтваў і рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі эканомію ў 254,1 млн руб.