Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Аднак жыллёвы фонд удалося аднавіць толькі на 74,5 % і патрэбы насельніцтва ў жыллі яшчэ далёка не былі забяспечаны. Да канца 1949 г. у Мінску, напрыклад, 20 % жылой плошчы прыпадала на баракі і 14 % — на інтэрнаты. Кватэры ў жылых дамах, як правіла, засяляліся папакаёва. У сталіцы рэспублікі і Віцебску на аднаго жыхара ў 1949 г. прыходзілася каля 3 м2, у Брэсце —2,5 м2 жылой плошчы. У сярэднім на гарадскога жыхара Беларусі прыпадала 5 м2 жылля, што было менш, чым да вайны.
У гады чацвёртай пяцігодкі беларускі народ дабіўся пэўных поспехаў у аднаўленні і развіцці школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Колькасць навучэнцаў у агульнаадукацыйных школах, спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Беларусі ў 1950/51 навучальным годзе дасягнула 1628,8 тыс. чалавек. Колькась вышэйшых навучальных устаноў павялічылася з 25 у 1940/41 да 29 у 1950/51 навучальным годзе. Ва ВНУ рэспублікі ў 1950/51 навучальным годзе займалася 31,8 тыс. студэнтаў супраць 21,5 тыс. у 1940/41 г. Была адноўлена матэрыяльная база Акадэміі навук БССР, пашыранасетка навуковадаследчых інстытутаў. Падыходзіла да канца будаўніцтва навучальных карпусоў політэхнічнага і лесатэхнічнага інстытутаў, інстытута народнай гаспадаркі, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і іншых ВНУ.
Аднак, гаворачы аб развіцці сацыяльнай сферы, трэба падкрэсліць, што магчымасці дзяржавы тут былі абмежаваныя, прыходзілася на ўсім эканоміць у інтарэсах аднаўлення народнай гаспадаркі. У гэтых умовах складаўся тэхнічны вобраз мыслення кіруючых органаў, планавікоўгаспадарнікаў, калі галоўная і часта выключная ўвага ўдзялялася вытворчым задачам, а сацыяльныя патрэбы адсоўваліся на задні план. На сацыяльныя патрэбы і дабрабыт людзей вылучаліся толькі тыя рэсурсы, якія заставаліся пасля вытворчых затрат. Планавыя органы дапускалі яўныя дыспра341
порцыі пры размеркаванні паміж галінамі капітальных укладанняў. Усё гэта вяло да таго, што верх узяў астатковы прынцып вылучэння сродкаў на сацыяльныя патрэбы, адбылося парушэнне сацыяльнай справядлівасці.
Такім чынам, у разглядаемы перыяд беларускі народ пераадолеў у асноўным цяжкасці і нягоды ваеннага часу, у найкарацейшы тэрмін аднавіў народную гаспадарку, стварыў умовы для яе далейшага развіцця. Разам з тым у пасляваенныя гады больш выразна сталі праяўляцца прыкметы крызісу сістэмы кіраўніцтва грамадствам і народнай гаспадаркай.
Г л а в a 16
НАРОДНАЯ ГАСПАДАРКА БЕЛАРУСІ Ў 50 — 60я гг.
16.1. Гаспадарчае развіццё Беларусі ў 50я гт.
Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі
Пасля аднаўлення народнай гаспадаркі ў першыя пасляваенныя гады перад эканомікай СССР, у тым ліку і нашай рэспублікі, у пачатку 50х гг. паўсталі новыя задачы, з якіх, на нашу думку, асноўнымі з’яўляліся наступныя:
1) павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця савецкага народа;
2) актыўнае ўключэнне ў навуковатэхнічную рэвалю цыю, якая ўжо ажыццяўлялася ў Заходняй Еўропе;
3) перааснашчэнне Савецкай Арміі новымі відамі ўзбраення.
Але дастатковых фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў для адначасовага вырашэння гэтых задач у краіне не было. Таму, як і ў мінулыя гады, прыярытэт аддаваўся вытвор часці сродкаў вытворчасці і ваеннапрамысловаму комплексу, а ў адносінах да вытворчасці тавараў народнага спажывання і павышэння матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця народа паранейшаму дзейнічаў астатковы прынцып размеркавання сродкаў і рэсурсаў.
Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў пятым пяцігадовым плане развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1951 — 1955 гг. Дырэктывамі пяцігодкі прадугледжваўся рост валавой прадукцыі прамысловасці Беларусі на 75 — 80 %. Апераджальнымі тэмпамі планавалася развіваць у рэспубліцы цяжкую прамысловасць і вытворчасць сродкаў вытворчасці. Тэм342
пы росту валавой прадукцыі машынабудавання і металаапрацоўкі былі запланаваны ў 1,7 раза вышэй, чымастатнія галіны прамысловасці. Магутнасць электрасганцый павінна была ўзрасці ў 2 разы, здабыча торфу — у 1,5, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў — у 1,5 — 2 разы. Вытокамі такіх тэмпаў расшыранага ўзнаўлення павінны былі стаць рост прадукцыйнасці ў прамысловасці і будаўніцтве на 50 — 55 % і зніжэнне сабекошту прадукцыі на 20 — 25 %. Планавалася правесці рэканструкцыю і мадэрнізацыю шэрага прадпрыемстваў, укараніць аўтаматызыцыю і механізацыю вытворчасці, палепшыць якасныя паказчыкі работы прамысловасці і будаўніцтва. Прадугледжваліся і пэўныя меры па павелічэнні вытворчасці тавараў народнага спажывання і павышэнні ўзроўню жыцця працоўных.
Пасля смерці І.В.Сталіна 5 сакавіка 1953 г. у краіне пачаў ажыццяўляцца курс на ліквідацыю аўтарытарнага рэжыму культу асобы Сталіна, на дэмакратызацыю грамадства. Гэта патрабавала ў сваю чаргу перагляду эканамічнай палітыкі, яе гуманізацыі, арыентацыі на паляпшэннеўмоў жыцця людзей. Неабходнасць перамяшчэння акцэнтаў у народнагаспадарчым развіцці краіны, сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі найбольш выразна прагучалі на Жнівеньскай (1953 г.) сесіі Вярхоўнага Савета СССР. На гэтай сесіі Старшыня Савета Міністраў СССР Г.М.Малянкоў, які быў назначаны на гэту пасаду пасля смерці Сталіна ў сакавіку 1953 г., выступіў з абгрунтаваннем эканамічнай палітыкі новага палітычнага кіраўніцтва краіны па сацыяльнай пераарыентацыі народнай гаспадаркі. У яго прамове была пастаўлена задача адначасова з высокімі тэмпамі развіцця цяжкай прамысловасці больш хутка развіваць вытворчасць тавараў народнага спажывання, значна павялічваць капіталаўкладанні 'ў лёгкую, харчовую прамысловасці і сельскую гаспадарку. У прынятым на сесіі Дзяржаўным бюджэце СССР на 1953 г. былі ўжо прадугледжаны вялікія датацыі на вытворчасць тавараў народнага спажывання. Акрамя таго, былі значна зніжаны цэны, і хлеб у канцы 1953 г. быў у 3 разы танней, чым у 1948.
Але павялічыць вытворчасць тавараў народнага спажывання, пераарыентаваць эканоміку ў бок паляпшэння ўмоў жыцця людзей было немагчыма без пераадолення крызіснага стану сельскай гаспадаркі. У адпаведнасці з рашэннямі Жнівеньскай (1953 г.) сесіі Вярхоўнага Савета СССР і Вераснёўскага (1953 г.) пленума ЦК КПСС у краіне былі значна павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, у тым ліку на жывёлу і птушку, у 5,5 разоў, на 343
бульбу — у 2,5, на малако і масла сметанкавое — у 2 разы. Акрамя таго, былі спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сяльгаспадатку за папярэднія гады, з 1954 г. гэты падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 раза, а з 1958 г. ён быў наогул адменены. Былі таксама зніжаны абавязковыя дзяржпастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў, умацавана іх матэрыяльнатэхнічная база, павялічаны капіталаўкладанні на патрэбы вёскі. Калі з 1951 па 1953 г. асігнаванні на развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі павялічыліся на 7,5%, то толькі за 1954 г. яны ўзраслі на 52 %1.
Менавіта з верасня 1953 г. у краіне пачала распрацоўвацца цэлая сістэма эканамічных і сацыяльных мер, якія прывялі да значных пазітыўных зрухаў у развіцці народнай гаспадаркі. У хуткім часе былі прыняты, рашэнні аб развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці прамысловых і харчовых тавараў для народа, развіцці бытавога і гандлёвага абслугоўвання насельніцтва і шэраг іншых. Аб’ектыўна ў той час мелася магчымасць карэктыроўкі гаспадарчага механізма адміністрацыйнакаманднай сістэмы на карысць эканамічных метадаў, адзіна здольных забяспечыць аптымальную збалансаванасць грамадскай вытворчасці і спажывання. Але размовы аб аб’ектыўных эканамічных законах, таварнаграшовых адносінах не выйшлі за рамкі навуковых дыскусій.
Гэтаяскрава бачна на прыкладзе вырашэння збожжавай праблемы, якую як у рашэннях Жнівеньскай (1953 г.) сесіі Вярхоўнага Савета СССР, так і Вераснёўскага (1953 г.) пленума ЦК КПСС па сутнасці абыходзілі. Між тым у 1953 г. быў атрыманы нізкі ўраджай збожжа, яго не хапала для задавальнення патрэб горада і вёскі і хлебанарыхтоўкі восені 1953 г. і зімы 1953/54 гг. зноў набылі добра знаёмыя рысы харчовай развёрсткі. Надзвычайнасць сітуацыі з хлебам патрабавала ад урада тэрмінова знайсці шляхі рэзкага павелічэння вытворчасці збожжа ў краіне. Выхад з такога становішча бачыўся перш за ўсё ў асваенні цалінных зямель, у павышэнні ўраджайнасці і зацікаўленасці калгаснікаў у атрыманні высокіх ураджаяў.
Фактару асваення цаліны адводзілася рашаючая роля. Па рашэнні Лютаўскасакавіцкага (1954 г.) пленума ЦК КПСС на працягу 1954 — 1955 гг. у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі было вырашана асвоіць не менш 13 млн га цалінных
'Г.Г.Герасіменка, Л.П.Кісель, В.І.Галубовіч. Народная гаспадарка Беларусі ў перыяд спроб эканамічных рэформ (50 — 60я гг.) //Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. Мн., 1993. С. 229.
344
зямель. На цаліну была накіравана вялікая колькасць тэхнікі, сотні тысяч навасельцаў, у тым ліку 35 тыс. юнакоў і дзяўчат з Беларусі. Усяго за 1954 — 1956 гг. было ўзнята каля 36 млн га цалінных зямель, што склала 30 % усіх пасяўных плошчаў СССР таго часу. Гэта дазволіла краіне хутка атрымаць дадаткова сотні мільёнаў пудоў хлеба. У рэкордным для 50х гг. ураджаі 1956 г. — 12 млн т — доля хлеба з цаліны склала 50 %. Між тым, па некаторых сучасных ацэнках, прыросг вытворчасці збожжа, аналагічны атрыманаму на цаліне, можна было 6 забяспечыць і на ўжо асвоеных землях. Паварот да цаліны як асноўнага сродку рашэння зерневай праблемы па сутнасці азначаў адмову ад інтэнсіўных метадаў пад’ёму сельскай гаспадаркі, зварот на сгарыя шляхі экстэнсіўных метадаў, выкарыстання ўсё новых і новых рэсурсаў.
У цэлым у гады пятай пяцігодкі становішча сельскай гаспадаркі Беларусі, як і ўсёй краіны, значна палепшылася. Вырасла ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе жывёлы, і, хоць яе прадукцыйнасць была яшчэ нізкай, калгасы і саўгасы рэспублікі ў 1955 г. у параўнанні з 1953 г. павялічылі нарыхтоўкі мяса на 50 тыс. т, малака — на 123 тыс. т, яек — на 41,3 млн штук. Аднак па шэрагу паказчыкаў заданні і гэтай пяцігодкі ў галіне сельскай гаспадаркі не былі выкананы.
У прамысловасці Беларусі ў 1951 — 1955 гг. разгарнулася вялікае капітальнае будаўніцтва. Уступілі ў строй падшыпнікавы завод, камвольны камбінат, гадзіннікавы завод і завод будаўнічых матэрыялаў у Мінску, першы ў рэспубліцы цукровы завод у Скідзелі, завод швейных машын у Оршы, шоўкаткацкая фабрыка ў Віцебску і інш. Усяго за гады пятай пяцігодкі ў Беларусі ўвайшло ў строй 1010 новых прамысловых прадпрыемстваў, у тым лікў каля 150 буйных. Працягвала ўзрастаць значнасць вядучых галін прамысловасці — энергетыкі, паліўнай, машынабудавання і металаапрацоўкі. Іх сукупная ўдзельная вага ў асноўных вытворчых фондах прамысловасці, колькасці рабочых і валавой прадукцыі ў 1955 г. склала адпаведна 47, 37,3 і 31 %. Пры сярэднім росце прадукцыйнасці працы ў прамысловасці Беларусі за 1951 —1955 гг. на 60 % прадукцыйнасць працы ў гэтых галінах павялічылася адпаведна на 102, 79 і 119 %.