Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Аднак сталінскі рэжым не спрабаваў распрацоўваць новую аграрную палітыку, якая б апіралася наэканамічныя стымулы. Пакуль усё больш удасканальваўся механізм загадвання. Так, у 1950 г. пачалося аб’яднанне дробных калгасаў у буйныя. Толькі за год у рэспубліцы было ўзбуйнена 11 242 гаспадаркі ў 3852 калгасы. Лічылася, што гэта дало магчымасць больш поўна забяспечыць калгасы ворнымі землямі, лугамі, пашамі, скараціць кіраўніцкі апарат і г.д. Аднак сялянства не было псіхалагічна падрыхтавана да ссялення дробных вёсак у буйныя калгасныя пасёлкі. Да таго ж ажыццяўленне гэтых пераўтварэнняў на вёсцы адразу набыло характар прапагандысцкай кампаніі, якая праводзілася адміністрацыйнымі метадамі.
У канчатковым выніку аграрная палітыка насіла антысялянскі характар. Сродкі з сельскай гаспадаркі перакач336
валіся ў прамысловасць. Выключалася ўсялякая гаспадарчая самастойнасць калгасаў і саўгасаў. Ушчамляліся і сацыяльныя правы сялян, якія не мелі пашпартоў і фактычна прымусова прымацоўваліся да зямлі. Існуючая напаўпрыгонніцкая сістэма аграрных адносін ужо не магла вырашыць складаных эканамічных пытанняў.
15.3. Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
Пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі прадугледжваў шэраг сацыяльных мерапрыемстваў па разгортванні тавараабароту, павышэнні расходаў на жыллёвае і культурнабытавое абслугоўванне насельніцтва, павелічэнні заработнай платы і г.д. У выніку планавалася не толькі аднавіць даваенны ўзровень дабрабыту грамадзян, але і перавысіць яго.
Аднак рэалізацыя гэтых задач стрымлівалася шматлікімі складанасцямі. У першыя пасляваенныя гады матэрыяльнае становішча насельніцтва Беларусі было цяжкім. На аднаўленне народнай гаспадаркі ішла большая частка сродкаў, фонд тавараў народнага спажывання значна скараціўся. Таму да канца 1947 г. у рэспубліцы, як і ў краінеў цэлым, захоўвалася сістэма нарміраванага размеркавання важнейшых харчовых і прамысловых тавараў. Усе без выключэння гарады і працоўныя пасёлкі забяспечваліся хлебам па картках, аднак макаронныя вырабы і тлушчы выдаваліся па картках не ўсюды. Нормы спажывання былі невялікімі: рабочыя атрымлівалі 500 — 700 г хлеба, служачыя — 400 —500, утрыманцы і дзеці — 300 г. Самыя неабходныя прамысловыя тавары (мыла, скураны абутак, валёнкі, целагрэйкі, шарсцяныя вырабы і г.д.) да снежня 1947 г. выдаваліся па спецыяльных ордэрах і талонах.
Пэўная колькасць прадуктаў звыш нарміраванага забеспячэння паступала насельніцтву з калгасных рынкаў. Аднак яго магчымасці былі абмежаваныя. Попыт значна перавышаў прапанову. Гэта адбывалася таму, што сельская гаспадарка цалкам знаходзілася на рэйках абавязковых паставак. I калгаснікі, і аднаасобнікі былі абкладзены вялікімі грашовымі выплатамі і натуральным падаткам на карысць дзяржавы. Таму ўзровень цэн на калгасным рынку ў першы пасляваенны год быў у 5,5 раза вышэйшы, чым у 1940г., і амальу Юразоў перавышаў узровень дзяржаўных цэн на нарміраваныя тавары.
337
3 1945 г. на Беларусі быў уведзены камерцыйны дзяржаўны гандаль спачатку харчаваннем, а затым і прамысловымі таварамі. Цэны на камерцыйныя прадукты былі ў некалькі разоў вышэйшымі, чым на тыя, якія адпускаліся па картках, напрыклад, цукар у 36 разоў, хлеб з пшанічнай мукі другога гатунку 17,6. Нягледзячы на гэта, камерцыйны гандаль з’яўляўся дадатковай крыніцай забеспячэння харчаваннем і адыграў пэўную ролю ў наступным пераходзе да свабоднага гандлю па адзіных дзяржаўных цэнах.
Істотнай крыніцай атрымання харчовых рэсурсаў рабочымі і служачымі ў той час было стварэнне падсобных гаспадарак. Для гэтага прадпрыемствам і ўстановам пад калектыўныя і індывідуальныя агароды адводзіліся свабодныя землі гарадоў, пасёлкаў, бліжэйшых калгасаў і саўгасаў.
Што тычыцца спажывання беларускага сялянства, дык сістэма нарміраванага размеркавання харчовых і прамысловых тавараў на калгаснікаў не распаўсюджвалася. Аднак, паколькі ў сялянскім бюджэце асноўная роля адводзілася асабістай дапаможнай гаспадарцы, развіццё якой значна абмяжоўвалася, узровень спажывання сялянства быў вельмі нізкім.
3 1946 г. урад краіны праводзіў палітыку збліжэння цэн на тавары, якія прадаваліся па картках (пайкавыя цэны) і праз камерцыйны гандаль, шляхам павышэння першых і зніжэння другіх. У выніку камерцыйныя цэны на мяса былі паніжаны амаль у 2 разы, на цукар — у 3 разы, на масла сметанковае — на 34 %, на рыбныя тавара — на 64 і на нехарчовыя тавары — у сярэднім на 37 %. Адпаведна былі павышаны пайкавыя цэны. У выніку разрыў паміж дзвюмя катэгорыямі цэн скараціўся ў 2 — 2,5 раза.
Адначасова павышэнне пайкавых цэн суправаджалася пэўным павелічэннем пенсій, стыпендый і заработнай платы, быў павышаны неабкладаемы падаткам мінімальны заробак. Гэтыя меры ў некаторай ступені змягчалі вынікі праведзеных цэнавых пераўтварэнняў.
У снежні 1947 г. у краіне была адменена карткавая сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары і ажыццёўлены пераход да продажу іх у парадку свабоднага гандлю без картак па адзіных дзяржаўных цэнах. На асноўныя харчовыя тавары — хлеб, муку, крупу — яны былі на 10 — 12 % ніжэй пайкавых. На яйкі, садавіну, малако дзяржаўныя цэны ўстанаўліваліся на 10 — 25 % вышэй пайкавых. На мяса, рыбу, тлушч, цукар, кандытарскія вырабы, соль, бульбу і агародніну захоўваліся цэны на 10 — 25 % вышэй пайкавых, 338
але ў 3 з лішнім разы ніжэй камерцыйных. Адмена карткавай сістэмы і ўстанаўленне адзіных цэн садзейнічалі паступоваму скарачэнню разрыву паміж дзяржаўнымі і рыначнымі цэнамі, зніжэнню спекуляцыі.
Пры гэтым, калі на некаторыя харчовыя тавары першай неабходнасці цэны былі некалькі паніжаны, яны яшчэ не дасягнулі даваеннагаўзроўню. Так, напрыклад, пры камерцыйнай цане за 2 кг хлеба аржанога да адмены карткавай сістэмы 8 руб. рознічная цана была ўстаноўлена 3 руб., у той час як ў 1940 г. яна складала 1 руб. За 1 кг ялавічыны суадносна 80 — 30 і 12 руб., 1 кг масла сметанковага 1га гатунку — 210 — 60 і 24 руб. У выніку новы ўзровень цэн, які склаўся пасля адмены картак, аказаўся ў 3 разы вышэй даваеннага.
Разам з адменай карткавай сістэмы была праведзена грашовая рэформа. Скарачэнне аб’ёму вытворчасці і рознічнага тавараабароту ў гады вайны, грашовая эмісія для пакрыцця вялікіх ваенных расходаў, а таксама выпуск фашыстамі на акупіраванай савецкай тэрыторыі фальшывых грошай прывялі да іх вялікай колькасці ў абарачэнні, росту цэн, інфляцыі. Замена старых грошай на новыя праводзілася ў разліку 10 руб. старых на 1 руб. новых. Уклады ў ашчадных касах да 10 тыс. руб. пераацэньваліся ў такім парадку: першыя 3 тыс. — 1 руб. за 1 руб., астатняя частка ўклада — 3 руб. старых на 2 руб. новых грошай. Уклады звыш 10 тыс. руб. абменьваліся ў разліку: першыя 10 тыс. па такому ж прынцыпу, астатняя частка ўклада — за 3 тыс. руб. старых 1 тыс. руб. новых грошай. Грашовыя сродкі кааператыўных арганізацый і калгасаў, якія знаходзіліся на разліковых і бягучых рахунках, пераацэньваліся ў суадносінах 5 : 4. Гэта дазволіла ліквідаваць буйныя грашовыя накапленні спекулятыўных элементаў, стабілізаваць эканаміку. Аднак у працэсе замены грошай пэўныя страты панеслі і некаторыя працоўныя.
Адмена карткавай сістэмы і грашовая рэформа садзейнічалі павышэнню пакупніцкай здольнасці насельніцтва. На працягу 1948 г. рознічны тавараабарот у рэспубліцы павялічыўся на 18,4 %. Узрос тавараабарот спажывецкай кааперацыі. Насельніцтву Беларусі было прададзена хлеба на 61% больш, чым у 1947 г., цукру — болей чым на 100, рыбных тавараў — амаль на 50, кандытарскіх вырабаў — на 100, баваўняных тканін — на 59, абутку — на 22 % і г.д.
Характэрнай рысай першых пасляваенных гадоў з’яўлялася тое, што павышэнне рэальных даходаў на339
сельніцтва ажыццяўлялася як за кошт павышэння зарплаты рабочых і служачых, так і шляхам пэўнага зніжэння цэн.
У 1950 г. фонд заработнай платы ў народнай гаспадарцы рэспублікі ў 2,5 раза перавысіў яго ў 1945 г., а ў параўнанні з 1940 г. заработная плата рабочых і служачых у гэты час была павялічана амаль у 2 разы. 3 канца 1947 г. да сакавіка 1949 г. дзяржаўныя рознічныя цэны былі зніжаны на 14 %, а з 1 сакавіка 1949 г. па 1 сакавіка 1950 г. узровень цэн панізіўся ў параўнанні з папярэднім годам яшчэ амаль на 20 %. У выніку трох паслядоўных паніжэнняў цэн у сакавіку 1950 г. яны сталі на 43 % ніжэй сярэдняга ўзроўню цэн IV квартала 1947 г.
Разам з тым узровень рэальнай заработнай платы так і не дасягнуў даваеннага перыяду. Гэта тлумачыцца тым, што, нягледзячы на неаднаразовыя паніжэнні цэн у другой палове 50х гг., яны паранейшаму былі значна вышэй даваенных. Індэкс цэн на ўсе тавары ў 1950 г. складаў 186 да сярэднегадавых цэн 1940 г., у тым ліку на харчовыя — 203, на нехарчовыя — 165. Да таго ж у тыя гады адбыўся рост падаткаў, якія збіраліся непасрэдна з заработнай платы. У гады вайны былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. Цяжарам на плечы грамадзян клаліся штогадовыя дзяржаўныя пазыкі, якія праводзіліся пад націскам партыйных і адміністрацыйных органаў. Так званая падпіска на аблігацыі вызначалася на суму не менш месячнага аклада ў год. I без таго невялікая заработная плата яшчэ больш змяншалася і пры склаўшымся ўзроўні цэн не забяспечвала неабходных сродкаў для сапраўднага матэрыяльнага дастатку.
Больш цяжкім было жыццё вясковага насельніцтва. Аднаўленне сельскай гаспадаркі Беларусі некалькі палепшыла матэрыяльнае становішча сялянства,Калі ў 1946 г. крыху больш чым у 10 % калгасаў сяляне атрымлівалі (без уліку трактарыстаў) на адзін працадзень (з дадатковай аплатай) 18 кап., збожжа — 336 г, бульбы — 80, агародніны — 81, сена — 862, саломы і мякіны —452 г, аў астатніх нічога, то ў 1950 г. сярэдняя выдача збожжа павялічылася ў параўнанні з першым пасляваенным годам у 2,6, а бульбы — у 2,4 раза. Але ў сярэднім на адзін працадзень выдавалася збожжавых і іншых прадуктаў яшчэ менш, чым да вайны. Да таго ж асабістая гаспадарка селяніна знаходілася пад магутным падатковым прэсам. На ўсё, што ён трымаў на сваім падвор’і, накладаўся такі падатак, што трымаць жывёлу, вырошчваць садавіну было нявыгадна.
340
У пасляваенныя гады ў рэспубліцы ў шырокіх памерах ажыццяўлялася жыллёвае будаўніцтва. У выніку нямецкафашысцкай акупацыі жыллёвакамунальны фонд гарадоў Беларусі быў знішчаны на 80 — 90 %. Найбольш інтэнсіўна будаўніцтва вялося ў буйных гарадах рэспублікі, дзе былі адноўлены разбураныя і ўведзена нямала новых шматпавярховых дамоў. У гэты час у гарадах і гарадскіх пасёлках было ўведзена ў строй 4,2 млн М“ жыллёвай плошчы, у тым ліку 2,6 млн м2 дзяржаўнымі прадпрыемствамі і мясцовымі Саветамі.