Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
У 1943 г., пасля паражэння пад Сталінградам, ваўмовах пагаршэння становішча ў сельскай гаспадарцы, акупанты былі вымушаны пайсці далей на распальванне прыватнаўласніцкіх інстынктаў сялян — пачаць трэці этап аграрных пераўтварэнняў. 3 чэрвеня 1943 г. Розенберг выдаў ’’Дэкларацыю аб сялянскім праве ўласнасці”. Замест ”пра ва ўладання” зямельным надзелам селянін атрымліваў права ўласнасці на яго.
У першую чаргу зямлю павінны былі атрымліваць тыя вясковыя жыхары, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі, былі лаяльнымі да гітлераўскага рэжыму. Аднак у дэкларацыі не ўдакладняліся тэрміны перадачы зямлі грамадскіх гаспадарак сялянам і акупанты не спяшаліся з рэалізацыяй гэтага рашэння. А тым часам савецкія войскі няўхільна набліжаліся да Беларусі, і з верасня 1943 г. пачалося яе вызваленне.
Такім чынам, у гады акупацыі народнагаспадарчы патэнцыял рэспублікі быў падвергнуты жорсткай эксплуатацыі і рабаванню, што ў канчатковым выніку прывяло эканоміку Беларусі да разбурэння і заняпаду. 318
14.3. Першыя аднаўленчыя работы ў 1943 — 1945 гг.
Яркай старонкай энтузіязму і цяжкай самаадданай працы нашых суайчыннікаў з’явілася аднаўленне гаспадарчага жыцця, адраджэнне разбураных гарадоў і вёсак.
У выніку вайны і акупацыі Беларусь панесла велізарныя людскія страты. Згодна з афіцыйнымі данымі, у рэспубліцы было знішчана 2 млн 220 тыс. грамадзян (кожны чацвёрты жыхар) (дадатак 12). Па сведках некаторых даследчыкаў, на самай справе, гэтыя лічбы значна вышэй і складаюць каля 2,9 млн загінуўшых, альбо 32 % насельніцтва рэспублікі. На катаржныя работы ў Германію было вывезена каля 380 тыс. юнакоў і дзяўчат, з якіх многія дзесяткі тысяч загунулі ад непасільнай працы, пакут і катаванняў.
Велізарныя матэрыяльныя страты панесла народная гаспадарка Беларусі. Толькі прамыя народнагаспадарчыя страты склалі 75 млрд руб. (у цэнах 1941 г.). У выніку вайны было загублена звыш паловы нацыянальнага багацця рэспублікі, у той час як па СССР у цэлым страты складалі каля 30 % яго нацыянальнага багацця. ГІа некаторых найбольш важных галінах (прамысловасць, энергетыка) эканоміка была адкінута да ўзроўню 1913 г., а па агульным узроўні развіцця — да 1928 г.
Акупанты спалілі і разбурылі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 сёл і вёсак рэспублікі. У Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку і некаторых іншых гарадах разбурэнні складалі 70 — 90 % і больш. Многія раёны Беларусі, напрыклад Суражскі, Мехаўскі, Плешчаніцкі і інш., былі цалкам спалены. У выніку мільёны людзей, а дакладней трэцяя частка насельніцтва, засталася без прытулку.
Гітлераўцы разбурылі звыш 10 тыс. прадпрыемстваў — 85 % даваенных фабрык і заводаў. Абсталяванне было вывезена ў Германію або знішчана. Амаль поўнасцю былі разбураны электрастанцыі рэспублікі. Пасля вызвалення на яе тэрыторыі дзейнічала толькі 2 % даваенных энергетычных магутнасцяў. Вялікім разбурэнням падвергся транспарт рэспублікі, як чыгуначны, так і водны і аўтамабільны.
Вялікія страты панесла сельская гаспадарка Беларусі. Былі разрабаваны і спустошаны 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС. За гады акупацыі ў параўнанні з 1940 г. прыкладна на 40 % скараціліся пасяўныя плошчы, пагалоўе буйной рагатай жывёлы — амаль на 49, коней — на 61, свіней на 89, авечак і коз — на 78 %. Энергетычная і тэхнічная база сельскай гаспадаркі была поўнасцю разбурана.
319
Аднаўленчыя работы ў рэспубліцы пачаліся адразу ж з пачаткам вызвалення яе ўсходніх раёнаў у верасні 1943 г. Гэта была адна з найважнейшых эканамічных задач. Разам з тым працэс аднаўлення эканомікі Беларусі значна ўскладняўся таму, што яшчэ на працягу паўтара года ішла вайна і краіна працягвала накіроўваць усе сродкі на патрэбы фронту. Адсюль выцякала і галоўная асаблівасць аднаўленчых работ у народнай гаспадарцы Беларусі 1943 — 1945 гг. — уключэнне ў супольную работу ўсіх вызваленых тэрыторый з мэтай павелічэння агульнай сумы ваеннай вытворчасці, а не імкненне дасягнуць даваенных паказчы каў. У той час новае капітальнае будаўніцтва, якое разгарнулася пасля перамогі над Германіяй, пакуль яшчэ не ажыццяўлялася.
У гэтай сувязі першапачатковая ўвага ўдзялялася аднаўленню цяжкай прамысловасці і транспарту, якія адыгрывалі вялікую ролю ў забеспячэнні наступлення савецкіх войскаў. У пачатку 1944 г. адраджэнне эканомікі ішло амаль у 40 вызваленых раёнах Гомельскай, Магілёўскай, Віцебскай абласцей, на прадпрыемствах Гомеля, Мазыра, Добруша, Рэчыцы. Ужо ў маі 1944 г. уступілі ў дзеянне некаторыя гомельскія прадпрыемствы: паравозарамонтны, тры цагельныя заводы, сілікатны ў Клімавічах. У жніўні гэтага ж года першую прадукцыю даў ’Томсельмаш”. У чэрвені пачала дзейнічаць Гомельская ГЭС. У Мінску, вызваленым 3 ліпеня 1944 г., у пачатку жніўня далі прадукцыю 13 фабрык і заводаў.
Хуткімі тэмпамі аднаўляўся чыгуначны транспарт. Першы цягнік прыйшоў у Мінск ужо на сёмы дзень пасля вызвалення — 10 ліпеня, у Маладзечна — 11, у Ліду — 19 ліпеня. У пагранічны Брэст чыгуначныя саставы прыбылі на трэці дзень пасля вызвалення.
3 поўным вызваленнем беларускіх зямель ад нямецкіх акупантаў пачаўся чарговы этап адраджэння народнай гаспадаркі рэспублікі, якое разгарнулася ўжо на ўсёй тэрыторыі БССР. Асаблівая ўвага ўдзялялася тым прадпрыемствам, якія выраблялі ваенную тэхніку для нашай арміі. Ужо ў верасні 1944 г. рабочыя Мінскага завода імя Варашылава перадалі фронту першую калону адрамантаваных танкаў. Раней устаноўленага тэрміну ўступіў у строй авіяцыйны завод, на якім рамантавалі і збіралі самалёты. Да сакавіка 1945 г. на ім было сабрана і адрамантавана 237 баявых самалётаў. За кароткі час бьгў пабудаваны Мінскі аўтазборачны завод, які адправіў на фронт 8 тыс. аўтамашын. 320
У Мінску за 7 месяцаў пасля вызвалення поўнасцю былі ўведзены ў дзеянне 36 і часткова 14 прамысловых прадпрыемстваў. Ў Бабруйску у верасні 1944 г. ужо давалі прадукцыю 18 прадпрыемстваў. Да пачатку 1945 г. у Гомелі было часгкова адноўлена і ўведзена ў строй 36 прамысловых аб’ектаў, у Гродна — 17 фабрык і заводаў. У выніку да мая 1945 г., калі завяршылася вайна, было ўведзена ў строй 12 000 прамысловых аб’ектаў, у тым ліку 8000 прадпрыемстваў і 4000 арцеляў і майстэрань. Аб’ём іх прадукцыі складаў 20,4 % даваеннага ўзроўню. Востра адчуваўся недахоп сродкаў вытворчасці, кваліфікаванай рабочай сілы. Нягледзячы на тое, што прадукцыйнасць працы ў прамысловасці рэспублікі ў 1945 г. у параўнанні з 1944 г. павялічылася на 10 %, яна складала толькі 47 % даваеннай.
Характэрнай рысай эканамічнага жыцця рэспублікі пасля яе вызвалення з’яўлялася тое, што побач з аднаўленнем прадпрыемстваў, якія існавалі раней, пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў, у Гродзенскай вобласці — першага ў Беларусі цукровага завода і г.д.
Адраджалася энергетычная гаспадарка рэспублікі. Яе магутнасць у 1945 г. дасягнула каля 50 % даваеннага ўзроўню. Гэта дазваляла механізаваць працаёмкія работы, павысіць прадукцыйнасць працы. Наладжвалася работа аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, сродкаў сувязі, гідратэхнічных збудаванняў. У кароткі тэрмін, да лютага 1945 г., у эксплуатацыю было здадзена звыш 10 000 км чыгуначных пуцей, каля 2000 чыгуначных мастоў. Працоўныя Заходняй чыгункі ўжо да канца 1944 г. аднавілі 8% усёй даваеннай эксплуатацыйнай лініі.
У аднаўленні разбуранай эканомікі рэспублікі ўдзельнічала ўся краіна, і Беларусь хутка інтэгрыравала ў народную гаспадарку адзінай дзяржавы. У 1943 г. саюзны ўрад выдзеліў БССР 37 млн руб., у 1944 г. — 400,8 млн, у 1945 — 1200 млн руб. У 1944 г. — першай палове 1945 г. рэспубліка атрымала 37 металаапрацоўчых прадпрыемстваў з агульнай колькасцю станкоў 7 тыс., некалькі турбагенератараў, энергапаяздоў і іншае абсталяванне. Але не трэба забываць, што, дапамагаючы Беларусі ў яе адраджэнні з руін, савецкія рэспублікі таксама расплачваліся з ёю за тое, што менавіта беларускі народ прыняў на сябе самы страшэнны ўдар ворага, значную долю гора, нягод і разбурэнняў, стрымліваючы пераможнае шэсце армій вермахта ў глыб СССР.
21. Зак. 5237.
321
Вельмі цяжка наладжвалася сельская гаспадарка рэспублікі. У 1944 г. значная частка калгасаў не мела магчымасцяў для правядзення першага веснавога севу. Таму ў рэспубліцы істотна скараціліся пасяўныя плошчы. Аб памерах пасяўных плошчаў у калгасах БССР напярэдадні вайны і пасля вызвалення сведчаць даныя табл. 14.1.
Табліца 141 Памеры пасяўных плошчаў Беларусі напярэдадні і пасля Вялікай Айчынай вайны
Культуры Напярэдадні вайны, га Пасля вызвалення, га Скарачэнне, %
Усяго 2894,6 1760,6 39,2
У тым ліку:
зернавыя 1977,0 1413,9 29,0
тэхнічныя 234,5 56,9 75,8
кармавыя 289,4 29,2 89,1
бульба 393,7 260,1 23,0
У выніку калгаснікі 30 раёнаў, галоўным чынам Віцебскай, Магілёўскай і Палескай абласцей, свае першыя сельскагаспадарчыя работы пачалі ў 1945 г., пасля таго як дзяржава выдзеліла ім тэхніку, насенне, жывёлу. Дзякуючы матэрыяльнай дапамозе да моманту завяршэння вайны 95 % даваенных калгасаў і саўгасаў былі фактычна адноўлены, пачалі працаваць 3000 МТС. Паступова павялічваліся памеры пасяўных плошчаў. Аднак вясной 1945 г. яны складалі толькі 73,8 % даваенных. Гэта тлумачылася тым, што ў вытворчасці ўдзельнічала не больш паловы даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны. У сувязі з тым, што ў калгасах была толькі трэць трактароў ад узроўню 1941 г., прыходзілася апрацоўваць зямлю з дапамогай кароў, ускопваць яе ўручную.
У выніку большасць калгасаў у 1945 г. атрымалі нізкі ўраджай, а валавы збор збожжа склаў менш паловы даваеннага, нязначнай была аплата працадня, слаба развівалася грамадская жывёлагадоўля. Сказваліся пры гэтым і метады сталінскай аграрнай палітыкі.
Некаторыя асаблівасці аднаўлення сельскай гаспадаркі мелі заходнія вобласці Беларусі. У 1939 г., калі гэтыя землі зноў увайшлі ў склад Беларусі, тут была адменена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыцкія землі з інвентаром і прысядзібнымі будынкамі, а таксама часткова асадніцкія і кулацкія землі былі канфіскаваны. Зямля стала дзяр322
жаўнай уласнасцю. Пачаліся размеркаванне і падзел гэтых зямель. У выніку больш паловы гаспадарак па сваім эканамічным становішчы ператварылася ў серадняцкія. Разам з нацыяналізацыяй зямлі пачалося стварэнне калектыўных гаспадарак. Аднак да вайны масавая калектывізацыя не праводзілася, таму ў Заходняй Беларусі напярэдадні гітлераўскай акупацыі налічвалася 1115 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 6,7 % сялянскіх гаспадарак.