Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
Тым не менш у тыя трагічныя для Беларусі дні цаной неверагоднага напружання ўдалося эвакуіраваць у тыл пэўную частку прамысловага абсталявання, энергетычных установак, рухомага чыгуначнага саставу, трактарнага парка, сыравінных рэсурсаў. Пры эвакуацыі "Гомсельмаша” — аднаго з буйнешых індустрыяльных прадпрыемстваў рэспублікі — былі вывезены не толькі ўсё абсталяванне, падземны кабель, але і незавершаная прадукцыя і запасы матэрыялаў. Маёмасць толькі гэтага завода, якая заняла 1100 вагонаў, была пагружана і адпраўлена на працягу трох сутак.
У ліку эвакуіраваных прадпрыемстваў былі Віцебскі, Гомельскі і Магілёўскі станкабудаўнічыя заводы, Віцебскія трыкатажная і швейная фабрыкі, Гомельскі паравозавагонарамонтны завод, абутковая і запалкавая фабрыкі, Магілёўская фабрыка штучнага шоўку, Аршанскі льнокамбінат і інш.; было таксама эвакуіравана абсталяванне буйнейшай электрастанцыі — БелДРЭС.
Такім чынам, дзякуючы напружанай, сапраўды гераічнай працы нашых суайчыннікаў з Беларусі было вывезена асноўных вытворчых магутнасцяў больш чым на 478 млн руб. (у цэнах таго часу). Усяго на ўсход СССР былі адпраўлены абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых і 14 прамысловых арцеляў, што, безумоўна, са305
дзейніча іа хуткаму пераводу народнай гаспадаркі Савец кай дзяржавы на ваенныя рэйкі.
Разам з тым трэба адзначыць, што выратаваны ад захопу немцамі прамысловы патэнцыял Беларусі складаў адносна невялікую частку, бо напярэдадні вайны ў рэспубліцы толькі за 1929 1940 гг. было ўведзена ў строй і рэканструявана 1863 прадпрыемствы. Як бачна. значная колькасць абсталявання засталася на акупіраванай захопнікамі тэрыторыі, частка — знішчана ў час эвакуацыі. Усяго ў рэспубліцы было ўзарвана болып за Ютыс. прамыслова вытворчых будынкаў прадпрыемстваў, знішчана або вывезена ў Германію 83,9 % металарэзных, 74.7 % дрэваапрацоўчых станкоў, 96 % абсталявання і арбарнаабутковай прамысловасці, 79,5 % — пра мысловасці буіаўнічых матэрыялаў.
He менш намаганняў патрабавала эвакуацыя ў савецкі тыл матэрыяльных рэсурсаў сельскай гаспадаркі, машыннага парку МТ( . ка.ігаснай і саўгаснай жывёлы. Пэўная колька< нь скапіны была перададзена часцям Чырвонай Арміі, пасельніптву. частка — забіта на месцы (бо свіней, напрык.іад, нелыа было адганяць на вялікую адлегласць). Адзначым, што сельскагаспадарчая тэхніка і грамадская жывёла ў асноўным эвакуіраваліся сваім ходам.
Усяго ў тыл было адпраўлена каля 45 тыс. т збожжапрадуктаў, амаіь 5 тыс. трактароў, 223 камбайны, 136 малатарняў, іншая тэхніка і абсталяванне. 3 неакупіраваных раёнаў на ўсход было перагнана звыш 674 тыс. галоў жывёлы.
У выпадках, калі не было магчымасці вывезці трактары і іншыя сельгасмашыны, іх разбіралі і хавалі ад гітлераўцаў.
У выніку ў тылавыя раёны ўдалося вывезці больш за 60 % трактароў, 18 % камбайнаў, 53 % буйной рагатай жывёлы. Гэты сельскагаспадарчы патэнцыял быў уключаны ў агульнасаюзны эканамічны комплекс і працаваў у гады вайны на нашу перамогу.
Выключную ролю ў эвакуацыі летам 1941 г. адыгралі чыгункі рэспублікі. Па меры адступлення Чырвонай Арміі працоўныя БрэстЛітоўскай, Беларускай і Заходняй чыгункі гналі ў глыб краіны рухомы састаў, матэрыяльныя каштоўнасці і мёмасць чыгуначных вузлоў Баранавічаў, Барысава, Оршы, Віцебска. Асноўная частка гаспадаркі і кадравы састаў трох магістраляў былі эвакуіраваны. Апошні эшалон з занятага ворагам Мінска быў выведзены 28 чэрвеня.
Такім чынам, беларускі народ, нягледзячы навыключна неспрыяльныя ўмовы для эвакуацыі, разам з усёй краінай прыняў актыўны удзел у ратаванні нацыянальнага багацця,
ЗОб
перабазіраванні на ўсход прамысловасці, сельскай гаспадаркі, матэрыяльных каштоўнасцяў. Амерыканскі часопіс ”Лайф” назваў тады перамяшчэнне прадукцыйных сіл СССР у глыбокі тыл легендарным. ’Тэты ажыццяўляемы ў гіганцкіх маштабах перавод прамысловасці на ўсход, пісаў ’’Лайф”, — адна з найвялікшых car у гісторыі”.
Разам з кровапралітнымі баямі на абшарах Беларусі, што вялі нашы войскі, працоўныя рэспублікі прыкладалі велізарныя намаганні па пераводу эканомікі на ваенны лад і забеспячэнні арміі зброяй, боепрыпасамі, харчаваннем.
Перавод эканомікі на ваенныя рэйкі пачаўся ў Беларусі ўжо з першых гадзін вайны. 23 чэрвеня ў дзеянне ўводзіцца мабілізацыйны план вытворчасці боепрыпасаў. Шэраг прадпрыемстваў адразу перайшлі на вытворчасць ваеннай прадукцыі. He лічачыся з часам, людзі працавалі па 10 — 12 гадзін у суткі. Гомельскія заводы ’’Рухавік рэвалюцыі” і "Гомсельмаш” пачалі рамантаваць баявую тэхніку і выпускалі міны. Завод імя Кірава і Новабеліцкі лесакамбінат перайшлі на вытворчаць супрацьтанкавых мін. Прадпрыемствы мясцовай прамысловасці пачалі выраб ручных гранат. Сярод іх арцель ’’Чырвоны металіст” (Бабруйск), "Молат” (Мозыр), ’’Металіст” (Віцебск). У Гомелі, Клімавічах і Мазыры былі створаны майстэрні па рамонце танкаў. Гомельскія чыгуначнікі абсталявалі 30 перасовачных аўтамайстэрань па рамонце ваеннай тэхнікі.
Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасцяў на яшчэ не захопленай ворагам тэрыторыі рэспублікі выраблялі для Чырвонай Арміі абутак, бялізну, абмундыраванне, хлеб, сухары, мясныя кансервы.
Працаўнікі вёскі паскорылі тэмпы ўборкі ўраджаю і здачы збожжа дзяржаве. 3 дзяржаўных і грамадскіх фондаў была вывезена ў тыл і перададзена Чырвонай Арміі на месцы 93,6 тыс. т зерня, каля 5 тыс. трактароў.
А тым часам матэрыяльныя каштоўнасці, абсталяванне і працоўныя Беларусі, якія былі эвакуіраваны на ўсход, уключыліся ў агульнасаюзны ваеннаэканамічны механізм. Якія ж рэгіёны іх размяшчэння былі вызначаны ваенна гаспадарчым планам перабудовы прамысловасці на ваенны лад? Асноўнымі раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа (47 прадпрыемстваў), Урал (35), сярэдняя паласа РСФСР (28), Заходняя Сібір (8 прадпрыемстваў) і інш. Больпіая частка перабазіраваных заводаў і фабрык Беларусі ўжо восенню 1941 г. пачала выпускаць абаронную прадукцыю для фронту. Наладжванне гэтых прадпрыемстваў 307
на новых месцах рабочыя і інжынернатэхнічны персанал праводзілі з велізарнай працоўнай напружанасцю. Працавалі на будаўнічых пляцоўках па некалькі змен без адпачынку. Станкі часта ставіліся пад адкрытым небам або пад часовымі навесамі, і пачынаўся выпуск прадукцыі.
Адзін з буйнейшых у краіне заводаў — ’Томсельмаш” — быў размешчаны ва ўральскім горадзе Курган на вытворчай плошчы завода, які выпускаў бідоны, сепаратары і іншую дробную прадукцыю. Разгарнуць на такой базе гігант было непамерна цяжка — фактычна трэба было перабудаваць завод. Работы вяліся бесперапынна. Людзі па 5 — 6 змен не пакідалі сваіх месцаў. I ўжо ў верасні 1941 г. калектыў ’Томсельмаша” даў першую партыю прадукцыі.
Гомельскі станкабудаўнічы завод імя Кірава ў Свярдлоўску ўваходзіў у лік галоўных прадпрыемстваў па выпуску узбраення. Яго прадукцыя вызначалася высокімі тэхнічнымі якасцямі.
Між тым вялікім тормазам у наладжванні вытворчасці на новых месцах быў недахоп рабочай сілы. Далёка не ўсім заводам і фабрыкам удалося захаваць свае вытворчыя кадры. Адны пайшлі на фронт, другія засталіся на акупіраванай тэрыторыі. Напрыклад, з Гомельскага завода ’’Рухавік рэвалюцыі”, на якім да вайны налічвалася 251 чалавек, былоэвакуіравана 120, на Віцебскай трыкатажнай фабрыцы ”КІМ” з 5176 чалавек толькі 400.
Аднак, нягледзячы на гэтыя і іншыя цяжкасці, вытворчасць заводаў і фабрык, перабазіраваных з Беларусі, расла з месяца ў месяц. Той жа ’Томсельмаш”, напрыклад, ужо ў снежні 1941 г. выпускаў прадукцыі на 25 % больш, чым у даваенны час, а ў сакавіку 1942 г. — на 50 %.
Да вясны 1942 г. усе эвакуіраваныя на ўсход прадпрыемствы Беларусі ўвайшлі ў строй і пачалі выпуск прадукцыі для фронту. Рэзка змянілася іх спецыялізацыя: металаапрацоўчыя і машынабудаўнічыя заводы выпускалі боепрыпасы, зброю, баявую тэхніку; прадпрыемствы мясцовай прамысловасці і прамкааперацыі — лыжы, ранцавыя агня мёты, санітарныя павозкі, сапёрныя лапаткі, насілкі і інш.; прадпрыемствы лёгкай прамысловасці выраблялі шынельнае сукно, тканіны для гімнасцёрак, бялізну, целагрэйкі, боты, кансервы і г.д.
Страта часткі эканамічнага патэнцыялу, перабазіраванне тысяч прадпрыемстваў на ўсход, разбурэнні, неабходнасць перабудовы вытворчасці прывялі да таго, што ў другой палове 1941 г. істотна скараціўся аб’ём прамыс308
ловай вытворчасці, у тым ліку і ў абаронных галінах. 3 чэрвеня па лістапад аб’ём валавой прадукцыі СССР паменшыўся ў 2,1 раза. Аднак са снежня 1941 г. зніжэнне аб’ёмаў прамысловай вытворчасці ўдалося спыніць, а з сакавіка 1942 г. — пачалося іх хуткае нарошчванне (дадатак 11). Да сярэдзіны 1942 г. краіна мела ваенную гаспадарку, якая забяспечвала ўсё ўзрастаючыя патрэбнасці Чырвонай Арміі ў ваеннай прадукцыі. Да восені 1942 г. перавага Германіі ў вытворчасці асноўных відаў узбраення была ліквідавана. У гэтым быў і пэўны ўклад нашых землякоў.
У гэтай сувязі паўстае пытанне аб ролі каманднаадміністрацыйнай сістэмы кіравання народнай гаспадаркай у гады Вялікай Айчыннай вайны. Нельга адмаўляць, што ў тых экстрэмальных умовах смяротнай схваткі з фашызмам існуючая сістэма кіравання адыграла станоўчую ролю. Яна была апраўдана тым, што вырашалася праблем жыцця і смерці народаў краіны, якая закранула практычна кожнага грамадзяніна СССР.
Разам з тым неабходна адзначыць, што абставіны таго часу ўладарна патрабавалі адкінуць тое, што не адказвала патрабаванням часу, з’яўлялася перашкодай на шляху да перамогі. Так, напрыклад, ужо ў пачатку вайны былі значна пашыраны правы народных камісараў краіны, якія адказвалі за канкрэтныя галіны прамысловасці, дырэктараў і начальнікаў будоўляў у рашэнні многіх пытанняў вытворчасці, скарачалася структура кіраўніцтва апарату, што дазваляла ліквідаваць шматлікія ведамасныя бар’еры і г.д. Да таго ж тады страцілі сваю ролю добра вядомыя ўсім нам ’’вытворчыя дасягненні”, праяўленыя ў яркіх лічбах і трохзначных працэнтах. Фронт патрабаваў рэальнай адчувальнай прадукцыі: танкаў, гармат, самалётаў і прытым самай высокай якасці. I гэта звязвала савецкую вытворчасць з канчатковымі яе вынікамі, якіх кожны дзень патрабавала ваюючая армія.
14.2. Асаблівасці вытворчасці на акупіраванай тэрыторыі