• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Што ўяўляла сабой гаспадарчае жыццё беларускіх зямель у гады Вялікай Айчыннай вайны? Эканамічная палітыка акупантаў была накіравана на рабаванне і каланізацыю захопленых тэрыторый. Яе сутнасць вызначалася ў ’’Дырэктывах па кіраўніцтву эканомікай у зноў акупіраваных усходніх абласцях” (так званая ’’Зялёная папка”), згодна з якімі 309
    "неабходна прыняць усе меры да неадкладнага і поўнага выкарыстання акупіраваных абласцей у інтарэсах Германіі”.
    Разам з тым, разглядаючы гэтае пытанне, усю тэрыто рыю рэспублікі таго часу можна ўмоўна раздзяліць на дзве асноўныя часткі: тую, дзе панаваў гітлераўскі рэжым гена цыду і рабавання, і тую, якая знаходзілася пад кантролем савецкіх партызанскіх фарміраванняў.
    Ужо ў 1941 г. у ворага былі адваяваны тэрыторыі, якія ўвайшлі ў гісторыю як партызанскія зоны. Яны былі не толькі ваеннапалітычнымі, але і эканамічнымі базамі развіцця патрыятычнага руху супраціўлення ворагу. Партызанскія зоны і тэрыторыі фактычна ператварыліся ў своеасаблівы тыл, дзе ішла актыўная гаспадарчая дзей насць па забеспячэнні партызан зброяй, узрыўчаткай, абмундзіраваннем, харчаваннем, усім неабходным для вядзення баявых дзеянняў. Да таго ж наяўнасць гэтых тэрыторый не дазваляла акупантам ажыццяўляць рабаванне эканамічнага патэнцыялу немалой часткі Беларусі.
    У шэрагу партызанскіх фарміраванняў таго часу былі створаны майстэрні па рамонту стралковай і іншай зброі: у брыгадах ’’Мсцівец”, ’’Смерць фашызму” Віцебскай, імя С.М.Кірава, ’’Разгром”, ”3а Радзіму” Мінскай абласцей, a таксама ў іншых месцах дыслацыравання народных мсціўцаў.
    У Рудабельцы Акцябрскага раёна ў памяшканні спіртзавода была адкрыта майстэрня, дзе займаліся не толькі рамонтам зброі, але і яе вытворчасцю. У брыгадзе імя і.В.Сталіна Баранавіцкай вобласці ажыццяўлялася вы творчасць аўтаматаў уласных канструкцый. Па падліках некаторых даследчыкаў, амаль трэцяя частка стралковай зброі ў той час была выраблена ў партызанскіх зонах.
    У шэрагу населеных пунктаў наладжвалася работа прамысловых прадпрыемстваў. У Пудаці Суражскага раёна працавалі лесапільня, маслазавод, млын, гарбарня, абутковая, колава абозная арцелі. У Расонскім раёне да вясны 1943 г. працавалі 12 гарбарных, 26 рамонтнапашывачных і шавецкіх майстэрань, 7 хлебапякарань. У ПолацкаЛепельскай партызанскай зоне працавалі 3 электрастанцыі, 6 млыноў, 2 шкіпінарнадзягцярных заводы, шэраг іншых невялікіх прадпрыемстваў.
    Дзейнасць шматлікіх вытворчых адзінак у месцах, якія кантраляваліся партызанамі, дапамагала не толькі развіццю барацьбы супраць захопнікаў, але і забяспечвала мясцовае насельніцтва жыццёва неабходнай прадукцыяй у той цяжкі ваенны час.
    310
    Важным пытаннем гаспадарчага жыцця ў партызанскіх зонах з’яўлялася забеспячэнне атрадаў і брыгад харчаваннем. Тады існавала тры асноўныя крыніцы атрымання сельскагж падарчай прадукцыі: ад сялян, захоп у якасці трафеяў фа шысцкіх абозаў у выніку іх разгромаў і нарыхтоўкі харчавання на гаспадарчых партызанскіх базах. Пры гэтым значная ўвага ўдзялялася арганізацыі і правядзенню сельскагаспадар чых работ. Ва ўмовах варожага тылу калгасы не адраджаліся. Але некалькі сельгасарцеляў у ЛюбанскаАкцябрскай партызанскай зоне не прыпынялі сваёй дзейнасці да сярэдзіны 1942 г.: калгасы ’’Камінтэрн”, ’’Новы мір”, імя К.Маркса ў Ляскавічскім сельсавеце Акцябрскага раёна, ’’Чырвоны Кастрычнік”, імя К.Маркса, ’’Рассвет” у Загальскім сельсавеце Любанскага раёна. Сяляне супольна вырашалі многія гаспа дарчыя і вытворчыя пытанні, дапамагалі адзін другому.
    Немалую дапамогу як пры правядзенні вясенняй сяўбы, так і ў час збору ўраджаю аказвалі сельскаму насельніцтву партызанскія атрады, савецкія ўлады. Увесну 1943 г. партызаны ПолацкаЛепельскай зоны ў час севу дазволілі выкарыстоўваць у якасці цяглавай сілы 375 сваіх коней, 215 кароў. У партызанскіх зонах Пінскай вобласці атрады і брыгады народных мсціўцаў дапамагалі цяглавай сілай і, акрамя таго, рамантавалі сельскагаспадарчы інвентар, вы лучалі насенне. Нярэдка ў сельскагаспадарчых работах прымалі ўдзел і байцы партызанскіх фарміраванняў, якія абаранялі працуючых у полі сялян ад нападаў гітлераўцаў.
    Для рашэння харчовай праблемы ў шэрагу выпадкаў за партызанскімі атрадамі і брыгадамі замацоўваліся вёскі, у якіх ажыццяўлялася нарыхтоўка прадуктаў. Парадак нарыхтовак сельгаспрадуктаў вызначаўся ўпаўнаважанымі атрадаў сумесна з жыхарамі вёсак.
    Разам з тым большая частка беларускіх зямель знаходзілася пад непасрэднай нямецкайакупацыяй. Эканоміка захопленай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны характар. Пастаўлены на чале генеральнага камісарыята Беларусі гаўляйтэр В.Кубе падкрэсліваў: ”Мы прыбылі ў гэту краіну з агульнай дырэктывай кіраваць... і паставіць эканоміку гэтай краіны на службу вайне... Дастаць з краіны ўсё, што можна з яе эканамічнай моцы".
    Для эканамічнай эксплуатацыі беларускіх зямель быў створаны спецыяльны апарат, падначалены штабу па кіраўніцтве эканомікай ”Ост”, або ’’Ольдэбург”. Гэты апа рат уяўляў сабой шматлікія спецыяльныя гаспадарчыя каманды, інспекцыі, атрады для збору сродкаў вытворчасці
    311
    і сыравіны. 3 мэтай выкарыстання нацыянальнага багацця рэспублікі ў інтарэсах Германіі таксама былі створаны 17 кампаній: цэнтральнае гандлёвае таварыства ’’Усход” і ’Терман Герынг”, прыватныя нямецкія фірмы, акцыянерныя таварыствы ’’Борман”, ’’Трэбец”, ’’Троль”, ’’Шляхтгофт” і інш.
    Найбольш драпежніцкімі метадамі дзейнічала Цэнт ральная гандлёвая кампанія, якая займалася рабаваннем сельскагаспадарчых рэсурсаў і эксплуатацыяй прадпрыем стваў Беларусі. Сыравінныя рэсурсы для тэкстыльнай прамысловасці Германіі вывозіла кампанія ’’Усход валакно”.
    У фашысцкіх планах эканамічнага грабяжу Беларусі важнае месца займалі лясныя багацці. За 1941  1942 гг. у Беларусі было нарыхтавана 1,6 млн м3 драўніны. У выніку начальнік аддзела лясной гаспадаркі і драўніны адзначаў у дакладной запісцы свайму начальству, што ’’пасля двухгадовага знаходжання тут германскіх улад усе эканамічныя рэзервы, якія меліся паблізу абласных гарадоў і чыгунак, поўнасцю ахоплены, распрацаваны і ўжо знясілены”. Беларуская драўніна выкарыстоўвалася ў германскім самалётабудаванні, ішла на экспарт з Германіі ў іншыя краіны.
    Вялікае значэнне надавалася акупацыйнымі ўладамі беларускім тарфяным рэсурсам. Гэтая сыравіна выкарыстоўвалася немцамі ў якасці паліва і падсціла для жывёлы. Акупанты планавалі здабываць у год 790 — 800 тыс. т гэтай каштоўнай сыравіны.
    Разам з тым актыўная дзейнасць партызан супраць гітлераўскіх мерапрыемстваў па арганізацыі леса і торфа нарыхтовак, сабатаж працуючых у значнай ступені зрывалі гэтыя драпежніцкія планы.
    У гады вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала каля 60 адносна буйных прадпрыемстваў (з колькасцю рабочых больш 30) пераважна металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці, а таксама значная колькасць дроб ных, рамесных, саматужных гаспадарчых адзінак. Асноўная частка фабрык і заводаў апынулася ў руках розных нямецкіх манапольных аб’яднанняў, фірмаў. Прадпрыемствы, якія ўдалося акупантам пусціць у ход, у асноўным займаліся рамонтам сапсаванай тэхнікі, зброі, рухомага чыгуначнага саставу. Так, на ’Томсельмашы” гітлераўцы рамантавалі танкі, у майстэрнях гаража Саўміна (Мінск)  артылерыйскія гарматы. На Віцебскім заводзе імя С.М.Кірава выконвалі рамонт стралковай зброі, а фабрыку піяніна ў 312
    Барысаве акупанты выкарыстоўвалі для вытворчасці павозачных колаў. Уцалеўшыя прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці абслугоўвалі армію вермахта.
    Пры гэтым існавала тэндэнцыя пераўтварэння буйных прамысловых прадпрыемстваў у невялікія рамонтныя і саматужныя майстэрні, якія былі ў асноўным прымітыўна аснашчаны і базіраваліся, як правіла, на ручной працы.
    У рабоце прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ў гады акупацыі праяўлялася іншая тэндэнцыя — паступовае скарачэнне колькасці дзеючых прадпрыемстваў і аб’ёмаў вытворчасці. Калі ў Мінску ўвосень 1941 г. з 332 існуючых да вайны буйных прадпрыемстваў гітлераўцам удалося запусціць 39, то напярэдадні вызвалення сталіцы іх працавала толькі 19. У Віцебску ў 1944 г. дзейнічалі толькі лесапілка, паравы млын і некаторыя іншыя дробныя прадпрыемствы. Падзенне вытворчасці было абумоўлена як недахопам сыравіны, так і сабатажам працуючых, дыверсійнымі актамі партызан і падпольшчыкаў.
    Набор рабочых на прадпрыемствы быў прымусовы, праз абавязковую рэгістрацыю на біржы працы. Рабочыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Працяглась рабочага дня дасягала 10—12 гадзін, але адміністрацыя мела права павялічваць яго, біць рабочых, за сабатаж саджаць у кар цэр, высылаць у канцлагеры.
    У прымусовым парадку, па прызнанні акупацыйных улад, на прадпрыемствах генеральнай акругі ’’Беларусь” працавала толькі 0,6 % працаздольнага насельніцтва. Да канца 1943 г. — пачатку 1944 г. недахоп рабочай сілы складаў ужо 20 тыс. чалавек. Толькі ў Мінску акупантам на пачатку 1943 г. не хапала 10 тыс. кваліфікаваных рабочых і каля 2 — 4 тыс. разнарабочых. 3 мэтай укамплектавання прадпрыемстваў рабочай сілай паліцыя праводзіла аблавы.
    Матэрыяльнае становішча працоўных у гады акупацыі было вельмі цяжкім. Заработная плата складала мізэрную суму. Нават у справаздачах акупацыйных органаў прызнавалася, што на яе сярэднія служачыя могуць карміць сям’ю толькі 3 — 6 дзён. Кваліфікаваны рабочы ў Мінску атрымліваў не больш 60 марак у месяц, чорнарабочы — адну марку ў дзень. Кошт жа хлеба даходзіў да 6 марак, сціплы абед у чайной каштаваў 3 — 5 марак, адна пара туфляў — прыкладна 35 марак. Нягледзячы на пэўныя захады гітлераўскіх улад аднавіць сістэму сацыяльнага забеспячэння, страхавання, медыцынскай дапамогі, насельніцтва
    313
    акупіраванай Беларусі знаходзілася ў бядотным стане: голад і хваробы з’яўляліся спадарожнікамі тагачаснага жыцця.
    Акупацыйныя ўлады дазвалялі дробнае прыватнае прадпрымальніцтва, прыватную практыку медыцынскім і некаторым іншым работнікам, уладанне невялікімі саматужнымі прадпрыемствамі, майстэрнямі, крамамі. Тым, хто будзе падтрымліваць ’’новы парадак”, абяцалі права на нерухомасць, маёмасць, зямлю. Аднак на практыцы ўсё гэта было рэалізавана ў даволі абмежаваных памерах.