• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Такімчынам, таталітарная палітыка 30х гг. прывялада грубейшых дэфармацый у сацыяльнаэканамічным развіцці рэспублікі, адмоўна адбілася на ўзроўні матэрыяльнага дабрабыту і культуры народа.
    282
    Г л а в a 13
    ЭКАНОМІКА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАДЗЕ ІІОЛЬШЧЫ
    13.1.	Становішча прамысловасці заходнебеларускіх зямель
    У выніку польскасавецкай вайны 1920 г. згодна з Рыжскім мірным дагаворам, падпісаным у сакавіку 1921 г., заходнія вобласці Беларусі (разам з заходняй часткай Украіны) былі далучаны да Польшчы. На гэтых землях быў уведзены прыняты ў краіне адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел — ваяводствы, паветы, гміны. Уласна беларускія тэрыторыі складалі Віленскае, Навагрудскае, Палескае і ўсходняя частка Беластоцкага ваяводстваў, якія атрымалі назву ’’Заходняя Беларусь”, ці ’’ўсходнія крэсы” (ускраіны). Гэта 24 % тэрьггорыі і 11 % насельніцтва Польшчы.
    Агульная плошча Заходняй Беларусі складала каля 113 тыс. км2 — амаль палову тэрыторыі БССР. Колькасць насельніцтва(1931 г.) — 4,6 млн чалавек(беларусы — 65%, палякі — 15, яўрэі — 11, украінцы — 4, літоўцы — 2,5, рускія — 2 %). У верасні 1939 г. яна ўжо складала каля 5 млн чалавек.
    Разглядаючы праблемы развіцця прамысловасці ў заходнебеларускім краі, неабходна адзначыць, што гэтая галіна эканомікі займала надта невялікую ўдзельную вагу ў агульным эканамічным патэнцыяле краіны. Так, у 1926 г. на Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы прыходзілася толькі 1,8 % рабочых і 2,8 % прадпрыемстваў, дзе працавала па 20 і больш рабочых. Згодна з данымі перапісу насельніцтва 1921 г., у прамысловасці і будаўніцтве было занята ўсяго 6,2 % насельніцтва Заходняй Беларусі.
    На заходнебеларускіх землях адсутнічала цяжкая прамысловасць. Пераважалі дрэваапрацоўчая, харчовая і лёгкая галіны. Большасць прадпрыемстваў былі дробныя (да 20 рабочых) і займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. У 1926 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 127 фабрык і заводаў з колькасцю рабочых звыш 20 чалавек і толькі 19 з іх мелі звыш 100 рабочых. Гэта шклозавод ’’Нёман” у Навагрудскім павеце, запалкавая фабрыка ’’ПрагрэсВулкан” у Пінску, фабрыка гумавых вырабаў ’’Ардаль” у Лідзе, тытунёвая фабрыка ў Гродне, фанерныя фабрыкі ў Мікашэвічах і Гарадзішчы і
    283
    інш. На іх было занята 7872 рабочых — удвая менш, чым у 1913 г. Акрамя таго, на заходнебеларускіх абшарах знаходзіліся сотні дробных цагельных, шкляных, скураных, лесапільных, вінакурных прадпрыемстваў і майстэрань. У вагонарамонтных майстэрнях і паравозных дэпо Гродна, Баранавіч, Ліды, Маладзечна, Брэста, Лунінца, Ваўкавыска працавала таксама некалькі тысяч рабочых.
    Металаапрацоўчая прамысловасць не атрымала развіцця ў значнай ступені таму, што сіндыкат польскіх металургічных заводаў у канкурэнтнай барацьбе з заходнебеларускімі прадпрыемствамі выкарыстоўваў тактыку пазбаўлення іх сыравіны і меў выключна ільготны чыгуначны тарыф. Машынабудаўнічая, металургічная, вугальная, амаль уся будаўнічая, тэкстыльная, цукровая, электратэхнічная галіны прамысловасці знаходзіліся ў цэнтральнай Польшчы. Тут было звыш 80 % фабрык і заводаў, друкарань, санітарных і лячэбных устаноў.
    3 Польшчы ў заходнебеларускія ваяводствы ўвозіліся прамысловыятавары: цукар, папера, абутак, нафтапрадукты, жалеза і вырабы з яго, тэкстыльныя і іншыя тавары па высокіх цэнах, а па танных скупляліся сыравіна і сельскагаспадарчыя прадукты. Польскія ўлады не былі зацікаўлены ў развіцці эканомікі Заходняй Беларусі і імкнуліся ператварыць гэтыя раёны ў аграрнасыравінны прыдатак прамысловых раёнаў этнічнай Польшчы.
    У выніку ўдзельная вага прамысловасці Заходняй Беларусі ва ўсёй прамысловай вытворчасці Польшчы складала 3 %, а колькасць занятых рабочых — 4,9 %. У той час, калі ў Варшаўскім ваяводстве ў індустрыі было занята 21 % насельніцтва, у Лодзінскім — 31, у Навагрудскім і Палескім ваяводствах — 7 —8, у Віленскім — 10,2 %.
    Прамысловая вытворчасць у заходнебеларускім рэгіёне, як і ва ўсёй Польшчы, развівалася цыклічна. На змену перыядам пэўнага пад’ёму прыходзілі перыяды дэпрэсіі, спаду, крызісу. Пры гэтым, нягледзячы на тое, што польская эканоміка знаходзілася ў цэлым на сярэднім узроўні развіцця, да пачатку другой сусветнай вайны агульны аб’ём прамысловасці не дасягнуў 1913 г.
    У 1923 — 1924 гг., пасля заканчэння вайны, у сувязі з павышэннем попыту на прамысловыя тавары і пашырэннем замежнага гандлю назіраўся пэўны пад’ём прамысловай вытворчасці, які прывёў да некаторага росту занятасці. У Заходняй Беларусі колькасць рабочых лесапільнай вытворчасці дасягнула 89,2 % у параўнанні з 1913 г., у кардонна284
    папяровай прамысловасці —90,6, запалкавай — 120 %. Пры гэтым пераход да стабілізацыі эканомікі, які праходзіў у Польшчы ў 1922 — 1929 гг., у заходнебеларускіх землях адбываўся больш павольна.
    У пачатку 1924 г. новы ўрад У.Грабскага пачаў актыўна ажыццяўляць палітыку фінансавай стабілізацыі. Былі павышаны ўскочныя падаткі на спажыванне спіртных напіткаў у 2 разы, цукру — у 10, запалак — у 20 разоў, некалькі скарочаны ваенныя расходы, праведзены шэраг іншых мерапрыемстваў. У выніку ў лютым 1924 г. бюджэт краіны ўпершыню быў зведзены са станоўчым сальда.
    Значную ролю ў гэтых працэсах адыграла грашовая рэформа. Пасля вайны інфляцыя набыла катастрафічны характар. Каліўканцы 1919 г. долар каштаваў 119 польскіх марак, то ў чэрвені 1923 г. — ужо 100 тыс., а ў кастрычніку — прыкладна 1,7 млн польскіх марак. У красавіку 1924 г. прыступіў да дзейнасці Польскі банк, які увёў у абарачэнне новую валюту — злоты, які быў падлічаны у золаце і прыраўнены да 1,8 млн польскіх марак.
    Дадзеныя меры дазволілі некалькі стабілізаваць фінансаваграшовую сістэму, прыпыніць інфляцыю. Аднак гэта было зроблена ў значнай ступені за кошт зніжэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Нармалізацыі эканамічнага жыцця перашкаджала мілітарысцкая палітыка кіруючых колаў. У 1923 г. толькі прамыя ваенныя патрэбы складалі 42 % дзяржаўных расходаў. Стабілізацыя эканомікі Польшчы не мела моцнай асновы, суправаджалася інфляцыяй, безупынным ростам знешняй запазычанасці, значным пранікненнем замежнага капіталу. Ускладненню эканамічнай сітуацыі садзейнічалі неўраджай 1924 г., а таксама і мытная вайна Германіі супраць Польшчы, якая пачалася ў 1925 г. прывяла да адказу ад імпарту польскага вуглю.
    У выніку ў канцы 1924 г., калі ў асноўных капіталістычных краінах пачалася эканамічная стабілізацыя, Польшча апынулася ў стане эканамічнага крызісу, які прывёў да агульнага спаду вытворчасці. У Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах у 1925 г. бяздзейнічалі 17 % прадпрыемстваў, знізілася заработная плата, узраслі дарагоўля, інфляцыя. Спад вытворчасці ў прамысловасці выклікаў і рост беспрацоўя. Калі ў 1924 г. на лесапільных заводах Палескага ваяводства было занята каля 2400 рабочых, то ў 1925 г. — толькі 1582. Згодна з афіцыйнымі данымі, у гарадах Заходняй Беларусі ў 1926 г. налічвалася 21 тыс. беспрацоўных. У 1925 — 1926 гг. былі 285
    закрыты ўсе ўласныя тытунёвагільзавыя фабрыкі і 32 лікёрагарэлачныя прадпрыемствы.
    3 другой паловы 1926 г. у Польшчы пачаўся прамысловы ўздым. Ён супаў з прыходам да ўлады ў выніку перавароту Ю.Пілсудскага. Ажыўленню гаспадарчага жыцця садзейнічалі добры ўраджай, павышэнне цэн на вугаль, што прывяло да пашырэння знешняга гандлю, пад’ёму некаторых галін прамысловасці. Да таго ж кіруючыя колы ЗША і Англіі далі ўраду Ю.Пілсудскага вялікія пазыкі. У мэтах стабілізацыі злотага восенню 1927 г. Польшча атрымала пазыку ў 62 млн долараў і 2 млн фунтаў стэрлінгаў.
    У выніку ў час паступовага эканамічнага ўздыму коль касць дзеючых у Заходняй Беларусі прадпрыемстваў і занятых на іх рабочых наблізілася да ўзроўню 1913 — 1914 гг. Аднак у 1928 г. на долю Віленскага, Навагрудскага і Палескага ваяводстваў прыходзілася толькі 2 % агульнага аб’ёму прамысловай вытворчасці і 1,5 % рабочых.
    Цяжкім выпрабаваннем для польскай прамысловасці з’явіўся вядомы эканамічны крызіс 1929 — 1933 гг. Ён паразіў Польшчу з большай сілай, чым іншыя краіны, і быў больш глыбокім і зацяжным. Гэта тлумачылася яе агульнай гаспадарчай адсталасцю, значнай эканамічнай залежнасцю ад замежнага капіталу. Адной з прычын, якая абумовіла выключную вастрыню і зацяжны характар крызісу, было яго перапляценне з аграрным крызісам.
    У асабліва цяжкім стане апынулася эканоміка беларускіх ваяводстваў. У іх крызіс выклікаў закрыццё або перавод на няпоўны рабочы тыдзень многіх прадпрыемстваў. Закрываліся тэкстыльныя, металаапрацоўчыя, гарбарныя, цагельныя, шкляныя, вінакурныя, харчовыя прадп рыемствы. За гады крызісу спынілі вытворчасць запалка выя фабрыкі ў Гродне, Брэсце, Слоніме, цэментны завод у Ваўкавыску, многія лесапільныя прадпрыемствы, быў за кансерваваны шэраг шклозаводаў.
    Журботная карціна назіралася ў некаторых прамысловых цэнтрах. Да лета 1932 г. у Пінску з наяўных трох фанерных, адной запалкавай фабрыкі, двух лесапільных заводаў, двух шклозаводаў спынілі існаванне дзве фанерныя фабрыкі, абодва шклозаводы, у Слоніме — два лесапільныя, два цагельныя заводы, чатыры млыны, у Ваўкавыску — чатыры цагельныя і два лесапільныя прадпрыемствы.
    Па афіцыйных даных, у Заходняй Беларусі было закрыта 230 прадпрыемстваў, а колькасць рабочых да сярэдзіны 1933 г. скарацілася на 46 %. Прадукцыя прамыс28б
    ловасці да пачатку 1930 г. паменшылася на 30 — 40 % у параўнанні з 1928 г.
    Разам з закрыццём фабрык і заводаў узрасла недагружанасць вытворчых магутнасцяў. Толькі ў Навагрудскім ваяводстве ўжо ў 1931/32 гаспадарчым годзе дрэваапрацоўчая галіна была загружана на 30 %, сілікатная — на 50, гарбарная — на 56, металаапрацоўчая — на 62 %. У 1933 г. лесапільныя заводы ў Навагрудскім ваяводстве выкарыстоўвалі вытворчыя магутнасці на 61 %, у Палескім — на 49, у Віленскім — на 43,1 %. Пры гэтым адзначым, што дрэваапрацоўчая галіна з’яўлялася вядучай на беларускіх землях і ў ёй было занята каля паловы ўсіх фабрычназаводскіх рабочых. Аналагічным было становішча і ў іншых галінах вытворчасці.
    У выніку крызісу масавы характар набыло беспрацоўе. У той час як колькасць прадпрыемстваў у заходнебеларускім краі скарацілася на 17,4 %, колькасць занятых рабочых — на 39 %. У канцы 1933 г. толькі зарэгістраваных беспрацоўных у Заходняй Беларусі было 9500 чалавек, ці 47,7 % усіх прамысловых рабочых. У Польшчы ў гэты перыяд узровень беспрацоўя складаў 38,7 %.