• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Пануючае становішча сацыяльнага сектара ў гандлі стварала важныя перадумовы для арганізацыі планамерна277
    га размеркавання прамысловых і харчовых тавараў паміж гарадскім і сельскім насельніцтвам. К канцу 1940 г. у БССР працавала 18 728 магазінаў і палатак супраць 4502 у 1928 г. Колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання павялічылася амаль у 9 разоў — да 2487.
    Рост рэальных даходаў працоўных, расшырэнне гандлёвай сеткі, а таксама адмена картачнай сістэмы на прамысловыя і харчовыя тавары станоўча адбіліся на павелічэнні рознічнага тавараабароту дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю БССР. У 1940 г. яго аб’ём склаў 524,4 млн руб., ці ў 15,7 раза больш, чым у 1928 г.
    Некаторыя зрухі адбыліся і ў спажыванні калгаснага сялянства рэспублікі. У 1934/35 гаспадарчым годзе яны набылі значна больш тавараў, чым у 1931/34: цукру і кандытарскіх вырабаў — на 60,6 %, абутку скуранога — на 18,1, тканін — на 21,9, гатовай вопраткі — на 36, газы — на 20, мыла гаспадарчага — на 37, культтавараў — на 31,3, мэблі і гаспадарчых рэчаў — на 43,4 %. Усяго на набыццё прамысловых тавараў у 1934/35 гаспадарчым годзе калгаснікі рэспублікі выдаткавалі сродкаў на 25,8 % больш, чым у 1933/34 гаспадарчым годзе.
    Асноўнай крыніцай даходаў калгаснікаў былі прысядзібныя ўчасткі. У 1938 г. яны займалі толькі 3,9 % усіх плошчаў і давалі 45 % усёй сельскагаспадарчай прадукцыі. 3 гэтых участкаў сяляне атрымлівалі больш паловы іх збожжавага збору, амаль поўнасцю забяспечвалі сябе прадуктамі жывёлагадоўлі і агароднінай, мелі ад 70 да 85 % грашовага даходу за кошт продажу некаторых ’’лішкаў” на калгасным рынку. Невялікія прысядзібныя ўчасткі давалі больш за 70 % мяса і малака і каля 45 % шэрсці, якая выпрацоўвалася ў краіне.
    Аднак жыццё сялян было цяжкім. Большасць калгаснікаў, а яны складалі каля паловы ўсіх працоўных, не мелі водпуску; яны не атрымлівалі ніякіх выплат у час хваробы; калгасніцам не давалі аплачваемыя водпускі па цяжарнасці і родам. Амаль ні ў каго з калгаснікаў не было пенсіі.
    У многіх беларускіх вёсках не было электрычнасці, радыё, бытавых паслуг. У 1940 г. на беларускай вёсцы (на 7121 тыс. насельніцтва (79 %) было толькі 132 дзіцячых ясляў, а ў дзіцячых садзіках выхоўвалася 7,8 тыс. дзяцей.
    Адсутнасць пашпарта ўскладняла і без таго бяспраўнае становішча селяніна.
    Адным з паказчыкаў росту працоўных служаць даныя аб укладах насельніцтва ў ашчадныя касы (табл. 12.3).
    278
    Табліца 12.3 Уклады насельніцтва Беларускай ССР у ашчадныя касы
    Паказчыкі	1928	1941
    Сума ўкладаў, тыс. руб. У тым ліку:	4537,3	174 000
    у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу	3794,7	155 000
    у сельскай мясцовасці	742,6	19 000
    Сярэдні памер уклада, руб. У тым ліку:	45,0	410
    у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу	56,5	430
    у сельскай мясцовасці	22,1	290
    3 даных бачна, што адбыліся змены ў даходах не толькі рабочых і служачых, але і калгаснага сялянства. Сума іх даходаў узрасла з 4,5 млн руб. у 1928 г. да 174 млн руб. у 1941 г., або больш чым у 38 разоў. Сярэдні памер уклада павялічыўся ў 9 разоў, але ён склаў толькі 17,6 % сярэднегадавой зарплаты рабочых і служачых.
    Складанай была сітуацыя з жыллём. За гады даваенных пяцігодак у БССР на жыллёвае будаўніцтва (без індывідуальнага) было выдаткавана 61,4 млн руб. дзяржаўных капіталаўкладанняў. Прадпрыемствы, арганізацыі (без калгасаў) і гарадское насельніцтва ўвялі ў дзеянне 1599 тыс.м2 агульнай плошчы, у тым ліку 1339 тыс.м2 — прадпрыемствы і арганізацыі. У 1940 г. абагулены жыллёвы фонд рэспублікі дасягнуў 4,8 млн м2 і павялічыўся ў параўнанні з 1913 г. у 3 з лішнім разы. Аднак у сувязі з тым, што план жыллёвага будаўніцтва не быў выкананы ні ў адной з даваенных пяцігодак, жыллёвая праблема была вельмі вострай. Насельніцтва гарадоў і рабочых пасёлкаў жыло ў складаных умовах. Прырост гарадскога жыллёвага фонду паранейшаму адставаў ад росту насельніцтва. На аднаго чалавека прыходзілася (па гарадскім абагуленым жыллёвым фондзе) 5,6 м2 жылля (у 1929 г. — 5,49 м2).
    Некаторыя змены адбыліся ў бытавым абслугоўванні насельніцтва. Добраўпарадкоўваліся гарады, электра і радыёфіцыраваліся жылыядамы, будавалісягасцініцы, пракладваліся вадаправоды. Напярэдадні вайны на Беларусі налічвалася 168 камунальных гасцініц, вадаправоды былі толькі ў 13 гарадах, хаця працяг іх у параўнанні з дарэвалюцыйным перыядам павялічыўся ў 6,5 раза і склаў 470,5 м2. Каналізацыю мелі чатыры гарады — Мінск, Брэст, Гродна і Магілёў. У рэспубліцы працавала ўсяго 190 камунальных лазняў і 6 механічных пральняў. У Мінску і
    279
    Віцебску працаваў трамвай, у дзевяці гарадах рэспублікі курсіравалі 85 аўтобусаў. 3 1934 г. у Мінску пасажыраў абслугоўвалі таксі.
    Аднак трэба заўважыць, што бытавое абслугоўванне насельніцтва рэспублікі ў гады даваенных пяцігодак не зрабіла значнага кроку наперад у параўнанні з перыядам НЭПа. Выцясненне ўласніка са сферы абслугоўвання было памылкай, якая адмоўна адбілася на дабрабыце працоўных.
    Важнае значэнне для павышэння матэрыяльнага д2брабыту працоўных меў стан медыцынскага абслугоўвання, фізкультуры і адукацыі. У Беларусі, напрыклад, у 1913 г. працавала 911 урачоў, гэта значыць адзін урач прыходзіўся на 1000 жыхароў, а на вясковага ўрача прыходзілася 30 тыс. жыхароў. Радыус медыцынскага абслугоўвання дасягаў 60 — 100 км. У бальніцах налічвалася ўсяго 6,4 тыс. ложкаў, або 9 ложкаў на 1000 чалавек. Большасці насельніцтва медыкаменты былі недаступныя, таму што іх прадавалі ўсяго 70 невялікіх прыватных аптэк.
    У 1940 г. сетка медыцынскіх устаноў павялічылася больш чым у 2 разы, колькасць ложкаў на 10 тыс. насельніцтва — у 3 з лішнім, урачоў — у 4,4 і сярэдніх медыцынскіх работнікаў — у 8 разоў. Былі адкрыты 311 жаночых і дзіцячых кансультацый, якіх да 1917 г. зусім не было. Колькасць бальнічных ложкаў для цяжарных і рожаніц узрасла ў 20 разоў. Усё гэта дазволіла весці паспяховую барацьбу з рознымі захворваннямі. К 1941 г. поўнасцю былі ліквідаваны асобныя інфекцыі воспы і адваротнага тыфу, значна паніжана захворванне брушным тыфам, трахомай, малярыяй. Аднак якасць медыцынскага абслугоўвання заставалася невысокай, таму што дзіцячая смяротнасць у 1940 г. была вышэйшай, чым у 1926 г.
    Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў рэспубліцы налічвалася 154 545 фізкультурнікаў, аб’яднаных у 3295 калектываў. 3 1937 г. пачаў падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. У пачатку 1941 г. на выкладчыцкай, трэнерскай і арганізацыйнай рабоце, у масавых спартыўных грамадствах было занята больш за 2 тыс. чалавек. I ўсё ж трэба адзначыць, што развіццё фізічнай культуры поўнасцю знаходзілася ў руках дзяржаўных органаў і мела на мэце не столькі паляпшэнне і ўмацаванне здароўя працоўных, сколькі падрыхтоўку іх да працы і абароны. Для гэтага быў распрацаваны і ўведзены ў 1929 г. комплекс ’Татоў да 280
    працы і абароны СССР” (ГПА), абавязковы для выканання ўсімі калектывамі фізкультуры.
    У Беларусі, дзе 80 % насельніцтва да кастрычніка 1917 г. было непісьменным, з першых дзён усталявання Савецкай улады пачалася перабудова сістэмы народнай адукацыі. Так, у 1940/41 вучэбным годзе ў Беларусі налічвалася 12 294 агульнаадукацыйныя школы ўсіх відаў, у тым ліку 2572 сямігадовыя і 842 сярэднія. У іх навучалася 1737 тыс. чалавек. За гады даваенных пяцігодак было пабудавана 7 тыс. школьных будынкаў, ажыццёўлена ўсеагульная абавязковая пачатковая і сямігадовая адукацыя дзяцей школьнага ўзросту. Шырокае развіццё атрымалі таксама завочная і вячэрняя адукацыя працуючай моладзі.
    У дарэвалюцыйнай Беларусі не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы, ніводнага прафесійнага тэатра. У 1921 г. стаў функцыяніраваць Беларускі дзяржаўны універсітэт — першая вышэйшая навучальная ўстанова. У далейшым на базе факультэтаў універсітэта былі створаны новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы — медыцынскі, педагагічны, народнай гаспадаркі і політэхнічны інстытуты. У 1940 г. у БССР налічвалася 25 ВНУ, у якіх навучалася 21,5 тыс. студэнтаў.
    Значна павялічыўся лік тэхнікумаў і спецыяльных сярэдніх устаноў і колькасць вучняў у іх. Лік гэтых вучэбных устаноў у 1940/41 вучэбным годзе склаў 128 супраць 15 у 1914/15 г., а колькасць навучэнцаў павялічылася за гэты час з 1425 да 35034, гэта значыць у 25 разоў.
    Колькасць масавых бібліятэк у БССР ў 1940 г. складала 4172 (у 1913 г. — 851), а іх кніжны фонд перабольшваў 5 млн экземпляраў (у 1913 г. — 423 тыс.) — амаль у 12 разоў больш, чым у 1913. Клубных устаноў было 3919 (у тым ліку рабочыя і калгасныя клубы, Дамы культуры і г.д.). У БССР былі створаны тэатры. Многія з іх, такія як Беларускі драматычны тэатр ім. Я.Купалы, Віцебскі тэатр ім.Я.Коласа, Рускі драматычны ім.М.Горкага, Вялікі тэатр оперы і балета, вядомыя далёка за межамі рэспублікі.
    3 ростам беларускага тэатра звязана развіццё беларускай драматургіі. П’есы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы, К.Чорнага і іншых беларускіх драматургаў шырока вядомы і ставіліся ў шэрагу тэатраў Савецкага Саюза.
    Вырасла за даваенныя гады і музыкальная культура Беларусі. У Мінску былі створаны кансерваторыя — вы281
    шэйшая музычная ўстанова — і шэраг музычных вучылішчаў і школ. Яны выхавалі многіх таленавітых музыкантаў — выканаўцаў, спевакоў, дырыжораў, музыказнаўцаў, кампазітараў.
    Значным дасягненнем у галіне выяўленчага мастацтва з’явілася адкрыццё ў 1939 г. Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР.
    Былі дасягненні і ў справе кінафікацыі БССР. У 1940 г. лік кінаўстановак дасягнуў 763, амаль у 14 разоў больш, чым у 1914 г. Была створана Беларуская кінастудыя, якая да Вялікай Айчыннай вайны выпусціла шэраг вядомых кінастужак ("Балтыйцы”, ’’Шлях карабля”, ’’Шукацелі шчасця” і інш.).
    Расла і друкарская вытворчасць. Дастаткова сказаць, што ў 1940 г. у БССР было выдадзена 772 назвы кніг агульным тыражом у 10,4 млн экземпляраў. Калі ў 1914 г. агульны тыраж кніг і часопісаў, выдадзеных на тэрыторыі сучаснай Беларусі, склаў 200 тыс. экземпляраў, то ў 1940 г. ён дасягнуў 11,5 млн.
    Аднак усе гэтыя дасягненні ў галіне культуры адбываліся ў час усталявання і ўмацавання таталітарнага рэжыму ў краіне і рэспубліцы, калі не толькі ў эканоміцы, палітыцы, але і ў ідэалогіі, навуцы і нават маралі стаўка рабілася на дыктат. Усё павінна было падпарадкоўвацца аднаму чалавеку — І.Сталіну. Праціўнікамі таталітарызму выступалі прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, супраць якіх былі прыменены жорсткія рэпрэсіі. Сотні беларускіх інтэлігентаў былі падвергнуты арыштам, здзекам і катаванням, а затым заключаны ў канцэнтрацыйныя лагеры ці высланы ў розныя аддаленыя раёны СССР. У 30я гг. фактычна была разгромлена Беларуская акадэмія навук. Было рэпрэсіравана 26 акадэмікаў і 6 членаўкарэспандэнтаў. У 1937 — 1938 гг. загінулі прэзідэнты Беларускай акадэміі навук П.В.Горын, І.З.Сурта, акадэмікі Я.М.Афанас’еў, Т.Ф.Домбаль, П.Я.Панкевіч, І.А.Пятровіч, Б. А.Тарашкевіч і інш. Больш за 100 беларускіх пісьменнікаў прайшло праз яжоўскаберыеўскія засценкі. Многія з іх, як і навукоўцы, былі расстраляны. Гэта П.Р.Галавач, М.І.Гарэцкі, М.Я.Зарэцкі (Касянкоў), М.С.Чарот (Кудзелька) і інй.