Эканамічная гісторыя Беларусі
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 432с.
Мінск 1996
лічыліся занадта ліберальнымі ў адносінах да сялян. Толькі за год сваёй работы яны ’’выкрылі” і звольнілі з калгасаў 2700 "кулакоўшкоднікаў”, знялі з работы за ’’варожую” дзейнасць 1544 работніка. Пры непасрэдным удзеле палітаддзелаў у Беларусі было калектывізавана 174 тыс. гаспадарак. Толькі ў 1933 — 1934 гг. яны падабралі на кіруючыя і іншыя пасады ў калгасы 2338 старшынь, загадчыкаў фермаў, брыгадзіраў паляводчых брыгад.
Палітаддзелы былі ініцыятарамі і арганізатарамі сацыялістычнага спаборніцтва ў сельскай гаспадарцы. К сярэдзіне 1934 г. яны выканалі ўскладзеную на іх партыяй задачу і былі пераўтвораны ў звычайныя партыйныя органы.
Дзейнасць МТС і мясцовых партыйных і савецкіх органаў па сацыялістычнай перабудове вёскі дала некаторыя станоўчыя вынікі. У пачатку 1932 г. калектывізацыя сялянскіх гаспадарак склала 50,4 %. Аднак ужо вясной гэтага года ў выніку слабай арганізацыі працы, адсутнасці ўліку і матэры яльнай зацікаўленасці ў працы працэнт калектывізацыі паменшыўся да 43,7 — распалася звыш 1000 калгасаў.
Партыйнаму кіраўніцтву краіны стала зразумела, што толькі голым адміністраваннем вырашыць праблему перабудовы сельскай гаспадаркі немагчыма. Тады ў лютым 1932 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову ” Аб чарговых мерапрыемствах па арганізацыйнагаспадарчым умацаванні калгасаў”, а ў чэрвені гэтага года — пастанову аб калгасным гандлі і памяншэнні падатку на гандаль сельскагаспадарчымі прадуктамі. Былі намечаны канкрэтныя мерапрыемствы па арганізацыі, уліку і аплаце працы, умацаванні грамадскай гаспадаркі, аб размеркаванні ўраджаю і даходаў калгасаў, па забеспячэнні асабістай жывёлы калгаснікаў кармамі, вызначаны меры па паляпшэнні калгаснага гандлю. Усё гэта некалькі садзейнічала ўмацаванню калгасаў.
I ўсё ж галоўнымі метадамі, якімі кіраваліся бальшавікі пры правядзенні калектывізацыі, былі гвалтоўныя: запалохванне, прымус, раскулачванне, спецпасяленні, расстрэлы. Аб гэтым яскрава сведчыць пастанова ЦВК і СНК СССР ад 1 лютага 1930 г., якая заканадаўча замацоўвала ліквідацыю кулацтва як класа. Нізавыя партыйныя і савецкія органы атрымалі нават ’’квоту” раскулачваемых — (3)5 % ад усіх сялянскіх гаспадарак. Кулацтва было падзелена на тры катэгорыі: актыўныя праціўнікі калектывізацыі, найбольш за можныя і ўсе астатнія. Раскулачванне адбывалася наступным чынам. 3 органаў партыйнай і савецкай улады раёна ў вёску накіроўваўся ўпаўнаважаны, які разам з членамі сельсавета 264
і бядняцкім актывам складаў спісы тых, каго належала раскулачыць. Усіх аднесеных да першай катэгорыі без суда і следства, паводле рашэння ’’троек” (першы сакратар райкама партыі, старшыня райвыканкама і начальнік ДПУ) арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Залічаных у другую катэгорыю разам з сем’ямі вывозілі на Поўнач, Урал, у Сібір або Казахстан. Трэцяя катэгорыя раскулачваемых пазбаўлялася права на надзел зямлі ў сваёй вёсцы і атрымлівала ўчасткі за межамі калгасаў. Але ў Беларусі адчувалася велізарная нястача зямлі, таму гэтыя людзі траплялі ў катэгорыю спецпасяленцаў, якія знаходзіліся пад адміністрацыйным наглядам у своеасаблівых рэзервацыях. Паколькі выразных крытэрыяў размежавання ’’трох катэгорый” не існавала і яны мелі вельмі ўмоўны характар, пад раскулачванне пападала намнога шырэйшае кола сельскіх жыхароў. Так, толькі за чатыры месяцы (люты —май 1939 г.) у Беларусі было раскулачана 15 629 сялянскіх гаспадарак, што складала амаль 2 %. Вясной 1931 г. пачалася новая хваля раскулачвання. Дзеля кіраўніцтва і кантролю за яе ажыццяўленнем была створана спецыяльная камісія на чале з намеснікам старшыні СНК СССР А. Андрэевым.
Вельмі дарагую цану заплаціў беларускі селянін за сталінскую калектывізацыю. Па афіцыйных даных, у 1929 г. да кулацкіх было аднесена прыкладна 4 % сялянскіх гаспадарак, а колькасць раскулачаных у асобных раёнах дасягала 10—15 %. Калі сюды яшчэ дабавіць ’’лішэнцаў” — людзей, незаконна пазбаўленых выбарчых правоў, якіх было каля 20 %, то атрымаецца, што ў Беларусі было разбурана прыкладна 95 500 сялянскіх гаспадарак і 600 — 700 тыс. чалавек назаўсёды пакінулі родныя мясціны.
Адначасова з калектывізацыяй сялянскіх гаспадарак бальшавікі разгарнулі будаўніцтва саўгасаў. На іх думку, яны павінны былі стаць галоўнай апорай сацыялістычнага будаўніцтва на вёсцы. Колькасць іх паступова павялічвалася. Так, калі ў 1929 г. было створана 227, то ў 1931 — 358, але ў 1941 г. іх заставалася толькі 132 (памяншэнне за кошт узбуйнення) і за гэты перыяд колькасць рабочых і служачых вырасла з 12,1 да 56,4 тыс. чалавек.
Саўгасы ствараліся галоўным чынам на меліяратыўных, дзяржаўных і сялянскіх землях. Нягледзячы на тое, што яны лепш, чым калгасы, забяспечваліся рознымі сельскагаспадарчымі машынамі і ўраджайнасць у іх была крыху вышэй, чым у сялянаднаасобнікаў і калгасаў, тым не менш яны не 18. Зак. 5237. 265
карысталіся асаблівай павагай беларускіх сялян і не змаглі стаць прыкладам вядзення буйной сацыялістычнай сельскай гаспадаркі. Іх доля ў агульным аб’ёме сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1932 г. не перабольшвала 6 %.
Такім чынам, намаганнямі бальшавіцкага кіраўніцтва за гады першай пяцігодкі было калектывізавана 47,8 % сялянскіх двароў, створана больш 9 тыс. калгасаў. Каля 50 % пасяўных плошчаў належалі сацыялістычнаму сектару. Аднак намечаны на першую пяцігодку ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці не быў дасягнуты. Больш таго, рост вытворчасці валавой прадукцыі пасля 1930 г. стаў хутка скарачацца. У сельскай гаспадарцы рэспублікі, як і ўсёй краіны, к канцу пяцігодкі паказчыкі рэзкаўпалі. Напрыклад, пагалоўе буйной рагатай жывёлы скарацілася ў параўнанні з 1928 г. у 1932 г. на 34,2 %, свіней — на 37,9, статак авечак — на 50,8 %. Ураджайнасць збожжа культур к канцу пяцігодкі заставалася на ўзроўні 1927/28 гаспадарчага года.
У першыя гады другой пяцігодкі ў рэспубліцы працягвалася калектывізацыя аднаасобных сялянскіх гаспадарак. Уступленне ў калгасы часцей за ўсё не суправаджалася павелічэннем вытворчых фондаў. Аднаасобнікі нярэдка знішчалі хатнюю жывёлу, якая належала да абагульнення. У выніку гэтага пагалоўе жывёлы працягвала скарачацца. На працягу 1933 г. колькасць коней ва ўсіх катэгорыях гаспадарак Беларусі паменшылася на 9,2 %, кароў — на 8, свіней — на 3, авечак — на 33,3 %.
Недастатковае забеспячэнне жывёлы кармамі было галоўнай прычынай яе нізкай прадукцыйнасці. У выніку скарачэння коней зацягваліся пасяўная, уборка і іншыя палявыя работы. Калі ў 1928 г. на аднаго працоўнага каня прыходзілася 5 га ворыва, то ў 1933 г. — 11 га. Сеў ярыны ў 1933 г. цягнуўся да канца ліпеня, азімых — да канца кастрычніка, уборка збожжа і бульбы расцягвалася на паўтара — два месяцы.
Адмоўна сказвалася на ўмацаванні і развіцці грамадскай гаспадаркі недастатковая матэрыяльная зацікаўленасць кал гаснікаў ва ўздыме вытворчасці. Аплата працы была нізкай, а ў многіх калгасах яна зусім адсутнічала.
Трэба адзначыць, што ў сувязі з правядзеннем калектывізацыі была зменена форма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Да калектывізацыі дзяржава заключала дагаворы з сялянскімі гаспадаркамі на кантрактацыю розных прадуктаў, а таксама закупала лішкі ў сялян. У 1932 г. былі ўведзены абавязковыя пастаўкі мяса і малака, у 1933 г. — 266
збожжа, бульбы і іншых прадуктаў земляробства, у 1940 г. — агародніны, сена, сямян алейных культур, у 1941 г. — яек.
Абавязковыя пастаўкі вылічваліся зыходзячы з плана сяўбы сельскагаспадарчых культур і фактычнай колькасці пагалоўя жывёлы. Такі парадак не стымуляваў уздыму земляробства і жывёлагадоўлі і ў 1940 г. быў заменены пагектарным прынцыпам. Пастаўка дзяржаве прадуктаў паляводства налічвалася з кожнага гектара ворыва, а прадуктаў жывёлагадоўлі — з кожнага гектара ворыва, лугоў і выганаў, замацаваных за калгасам. Гэты прынцып быў больш прагрэсіўны, але і ён таксама не ўлічваў спецыялізацыі калгасаў, якасці глебы і іншых умоў.
На прадукцыю, якая прадавалася дзяржаве ў парадку абавязковых паставак, былі ўстаноўлены цэны, якія ў большасці выпадкаў не пакрывалі затрат на вытворчасць здаваемай прадукцыі. Яны былі ў 10 — 12 разоў ніжэй рыначных.
Увядзеннем абавязковых паставак гарантавалася паступленне ў дзяржаўныя рэсурсы магчыма большай колькасці сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўмовах, калі вытворчасць іх была яшчэ недастатковай. Абавязковыя пастаўкі прадукцыі дзяржаве па нізкіх цэнах з’явіліся адной з крыніц, неабходных для індустрыялізацыі і рэканструкцыі ўсёй народнай гаспадаркі краіны. Але адначасова яны стрымлівалі назапашванне сродкаў у калгасах, тармазілі рост грамадскай гаспадаркі, узмацнялі адміністрацыйны ціск на селяніна, пагаршалі яго матэрыяльнае становішча.
Адной з адміністрацыйных спроб палітычнага кіраўніцтва краіны ўмацаваць эканоміку сельскай гаспадаркі быў Другі Усесаюзны з’езд калгаснікаўударнікаў (люты 1935 г.) (па сутнасці з’езд калгасных актывістаў), які прыняў Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі. У гэтым Статуце абагуль няліся і замацоўваліся новыя эканамічныя адносіны, азначаліся прававыя асновы развіцця калгасаў, асноўныя прынцыпы арганізацыі вытворчасці і грамадскага жыцця ў калгасах. Уся зямля знаходзілася ў карыстанні калгасаў, бязвыплатна і навечна замацоўвалася за калгасамі. Да канца 1936 г. за калгасамі рэспублікі было замацавана навечна 7 млн га зямлі. Увядзенне здзельнай аплаты працы садзейнічала арганізацыйнагаспадарчаму ўмацаванню калгасаў, паляпшэнню ўнутрыгаспадарчых адносін.
Статут сельскагаспадарчай арцелі прадугледжваў асабісгую гаспадарку ў кожным калгасным двары з мэтай палепшыць матэрыяльнае становішча калгаснікаў паскорыць рост грамадскай гаспадаркі. Асноўнай крыніцай даходу кал
267
гаснай сям’і павінна была стаць грамадская гаспадарка, a асабістай гаспадарцы надаваўся падсобны характар.
Але і гэты статут, як і папярэдні 1930 г., не выканаў ускладзенай на яго ролі стымулятара развіцця сельскай гаспадаркі, таму што асноўныя яго палажэнні насілі пераважна дэкларатыўны характар; яны ў любы час маглі быць перагледжаны партыйным кіраўніцтвам на сваю карысць. На першым месцы стаялі інтарэсы дзяржавы, ім была падпарадкавана ўся дзейнасць калгасаў. Калгаснікі фактычна былі прымацаваны да калгаса. Яны не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад свайго старшыні. Старшыня ў сваю чаргу падпарадкоўваўся райкаму партыі, ад якога залежаў яго лёс. Напрыклад, толькі ў 1936 г. у Беларусі было заменена 1500 старшыяь калгасаў.