• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Будаўніцтва сацыялізму яны звязвалі ў першую чаргу са стварэннемяго матэрыяльнатэхнічнай базы. Стваралася ж гэта база на падмурках планавай эканомікі, якой І.Сталін у фарміраванні адміністрацыйнакаманднай сістэмы надаваў асабліваезначэнне. У 1927 г. ён гаварыў: ’’Нашы планы ... планыдырэктывы абавязковыя для кіруючых органаў”. Гэта гучала як упэўненасць у неабходнасці выканання планаў любой цаной.
    Пачынаючы з 1926 г. Дзяржплан і ВСНГ сталі рыхтаваць варыянты пяцігадовага плана. Лепшыя спецыялісты началез Г.М.Кржыжаноўскім падрыхтавалі два варыянты плана — максімальны і мінімальны. Па максімальным за пяць гадоў прамысловая вытворчасць павінна была ўзрасці на 180 % (амаль што ў 3 разы), у тым ліку вытворчасць сродкаў вытворчасці — на 230 %. Прадукцыйнасць працы ў індустрыі неабходна было падняць на 110 %. Сельскай гаспадарцы быў зададзены прырост аб’ёмаў на 55 %. Былі запраграміраваны хуткі рост рэальнай зарплаты, падваенне нацыянальнага даходу.
    Заданні невыглядаліфантастычнымі — прыкладнатакімі былі рэальныя хуткасці развіцця ў папярэднія гады. Усё ж планавікі падстрахаваліся: па мінімальным варыянце заданні скарачаліся на 20 %. Гэта і зразумела, таму што максімальны варыянт зыходзіў з таго, што ўсе пяць гадоў будуць ураджай нымі, замежжа дасцьтэхніку і крэдыты, паменшацца расходы на абарону. Але ў справу ўмяшаўся асабіста І.Сталін, які даў указанне браць у разлік толькі максімальны варыянт.
    Эканоміка Савецкай Беларусі была неад’емнай, арганічнай часткай эканомікі Савецкага Саюза. Разам з тым у Беларусі меліся свае асаблівасці. Іншымі былі тут тэрміны і тэмпы, галіновыя прапорцыі і структурныя зрухі. Пачынаю чы з 1926 г. (і да канца першай пяцігодкі) у рэспубліцы асноўную ўвагу ўдзялялі развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці, што было абумоўлена наяўнасцю мясцовай сыравіны, склаўшыміся кадрамі, існуючымі традыцыямі боль шага выкарыстання мясцовай сыравіны і прыродных багаццяў, а таксама павелічэння першараднай перапрацоўкі прадуктаў сельскай гаспадаркі. I аж да сярэдзіны 1929 г. у 246
    Беларусі праводзілася эканамічная палітыка, якая сумяшчала ў сабе і дырэктыўныя пачаткі, і таварнаграшовыя адносіны.
    Канец гэтаму сумяшчэнню паклаў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, які быў распрацаваны на аснове агульнасаюзнага плана, зацверджанага IX Усебеларускім з’ездам Саветаў (май 1929 г.). Яго характэрнай асаблівасцю з’яўлялася збалансаванасць і дакладная абгрунтаванасць мэт і задач пяцігодкі. Галоўная задача плана фармулявалася як фарсіраваны тэмп індустрыялізацыі Беларускай ССР, павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы і на гэтай аснове магутны ўздым эканомікі і культуры, ліквідаванне эканамічнай і культурнай адсталасці рэспублікі, рэканструяванне сельскай гаспадаркі, выцісканне капіталістычных элементаў у горадзе і вёсцы.
    Агульны аб’ём капіталаўкладанняў у прамысловасць рэспублікі за пяцігодку склаў 243 млн руб. і перавысіў укладанні папярэдніх 10 гадоў больш чым у 5,3 раза. 3 гэтай сумы на новае будаўніцтва было выдаткавана 58,8 %, на расшырэнне і рэканструкцыю дзеючых прадпрыемстваў — 38,6 %. Асаблівая ўвага звярталася на развіццё такіх галін прамысловасці, як дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная. Адначасова планавалася развіццё машынабудавання для патрэб сельскай гаспадаркі і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
    У Беларусі разгарнулася будаўніцтва новых прамысловых прадпрыемстваў. Былі пабудаваны швейная фабрыка ’’Сцяг індустрыялізацыі” і панчошнатрыкатажная фабрыка ”КІМ” у Віцебску, далі першую прадукцыю фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і іііэраг іншых. Усяго за пяцігоддзе ў строй уступіла 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх прамысловых прадпрыемстваў. Аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся з 241,2 млн руб. у 1927/28 гаспадарчым годзе да 916,8 млн руб. у 1932 г., гэта значыць у 3,8 раза. Пры гэтым пераважны рост наглядаўся ў лёгкай прамысловасці. Так, пры сярэднегадавым прыросце прадукцыі чатырох наркаматаў, роўным 52,2 %, у групе А ён склаў усяго 37,2 %. За пяцігоддзе прадукцыя металаапрацоўчай прамысловасці павялічылася на 377,2 %, тады як харчасмакавай  на 473,8, гарбарнаабутковай — на 601,6 і швейнай — на 1270,4 %.
    Дзякуючы хуткаму росту прамысловасці ўжо ў 1931 г.
    247
    аб’ём яе прадукцыі перавысіў аб'ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі.
    3 аграрнай рэспубліка ператваралася ў індустрыяльнааграрную. Калі ў 1928 г. удзельная вага прамысловай прадукцыі ў валавой прадукцыі народнай гаспадаркі складала 41,3 %, дык у 1932 г. яна дасягнула 67 %.
    Адзначым, што ў пачатку пяцігодкі ў рэспубліцы перабольшвала дробная прамысловасць (60,2 тыс. дробных прадпрыемстваў, у тым ліку 54,5 тыс. рамеснасаматужных) і толькі 30 прадпрыемстваў налічвалі больш за 300 рабочых. За гады пяцігодкі было пабудавана 538 прадпрыемстваў, з іх 78 буйных, рэканструявана 74 фабрыкі і заводы. У выніку новыя і рэканструяваныя прадпрыемствы ў сістэме чатырох наркаматаў (цяжкай, лёгкай, харчовай прамысловасці і забеспячэння) у 1932 г. склалі 40,2 % усіх заводаў і фабрык. Яны выпусцілі 57,3 % усяго аб’ёму прадукцыі, і на іх было занята больш паловы ўсіх прамысловых рабочых.
    Гэтыя даныя гавораць аб тым, што прамысловасць рэспублікі сапраўды зрабіла вялікі крок наперад, але адначасова трэба мець на ўвазе і тое, што ўстанаўленне таталітарнага рэжыму і адказ ад НЭПа на рубяжы 30х гг. прывялі да значных змен у ходзе індустрыялізацыі. У кіраўніцтве прамысловасцю ўсталёўваюцца цэнтралізм і валюнтарысцкія метады, эканамічныя стымулы і гаспадарчы разлік уступаюць месца каманднай эканоміцы. Заданні пяцігадовага плана былі фактычна адкінуты. Са студзеня 1930 г. І.Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраваных тэмпаў індустрыялізацыі — "вялікага скачка”. Гэта знайшло сваё адлюстраванне на месцах. XII з’езд КП(б)Б (чэрвень 1930 г.), абмяркоўваючы пытаннеаб ходзе выканання пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі і культуры, адзначыў, што выкананне пяцігодкі ў чатыры гады з’яўляецца першачарговай гаспадарчай задачай. На яе вырашэнне павінны быць накіраваны намаганні камуністаў і ўсяго рабочага класа Беларусі. Але такое паскарэнне вяло да звышнапружанасці і ломкі ўсёй сістэмы кіравання, пастаянных збоях у вытворчасці, а масавыя арышты спецыялістаў і прыток неабучаных рабочых — да росту аварый, якія ў большасці аб’яўляліся ’’вылазкамі класавага ворага”.
    3 мэтай назапашання сродкаў для разгортвання індустрыялізацыі праводзілася гвалтоўная калектывізацыя сялянства, скарачалася доля нацыянальнага даходу, якая ішла на спажыванне, праводзілася эмісія грошай і г.д.
    Усё гэта не паскарала, а, наадварот, прыводзіла да па
    248
    дзення тэмпаў развіцця прамысловасці. Ужо на XIV з’ездзе КП(б)Б (студзень 1932 г.) прызнавалася ’’невыкананне прамысловасцю БССР колькасных і якасных паказчыкаў у 1932 годзе”. План па валу быў выкананы толькі на 79 %, сабекошт прадукцыі не памяншаўся, а рос. Прадукцыйнасць працы ў прамысловасці рэспублікі ўзрасла ўсяго на 15 % замест 33, прадугледжаных планам. I хаця было аб’яўлена аб выкананні пяцігодкі за чатыры гады і тры месяцы, фактычна мінімальны варыянт пяцігадовага плана не быў выкананы.
    Менавіта ў гэты час склаўся механізм, які забяспечваў перш за ўсё рост аб’ёмаў вытворчасці. Перавага аддавалася колькасным паказчыкам. Якасць прадукцыі і фінансавая эфектыўнасць адсоўваліся на другі план. Такое гаспадаранне апіралася на шырокае выкарыстанне экстэнсіўных фактараў: у вытворчасць уцягваліся ўсё новыя дадатковыя рэсурсы, матэрыяльныя і працоўныя.
    У пачатку 30х гг. з цэнтральных органаў краіны рэгламентаваліся фактычна ўсе асноўныя паказчыкі работы рэспубліканскай прамысловасці. Пачасціліся несправядлівыя абвінавачванні мясцовых партыйных і дзяржаўных кадраў у нацыяналухілізме. Да таго ж многім гаспадарчым працэсам наогул стала надавацца востра палітычнае значэнне, невыкананне плана растлумачвалася інтрыгамі контррэвалюцыянераў, ’’нацдэмаў”, ’’шкоднікаў” і г.д.
    Правядзенне індустрыялізацыі ў такіх абставінах не магло не адбіцца на канчатковых выніках рэспубліканскай пяцігодкі. Па плане, напрыклад, намячалася давесці вытворчасць электраэнергіі да 260 млн кВт • гадз., а было выпрацавана ўсяго 177 млн кВт • гадз., або 69 % ад запланаванага. He атрымалася паскарэнне і ў многіх іншых галінах прамысловасці: у тарфяной план быў выкананы толькі на 85 %, у цаглянай — на 90 %. Аналагічнае становішча было і ў харчовай, хімічнай, тэкстыльнай галінах. У выніку замест пазапланавага росту нацыянальнага даходу за пяць гадоў на 100 % атрыманы толькі 86, а прамысловасць рэспублікі не дадала прадукцыі на суму ў 192,5 млн руб.
    На Беларусі ўзніклі новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хімікафармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарына, малочнай кіслаты і інш. Павысілася ўдзельная вага металаапрацоўчай, тарфяной, хімічнай, швейнай, тэкстыльнай і абутковай галін прамысловасці.
    Буйная прамысловасць за гады пяцігодкі павялічыла
    249
    выпуск прадукцыі больш чым у 4 разы, і яе ўдзельная вага ў народнай гаспадарцы БССР узрасла з 41,3 да 67 %.
    Але побач з буйной прамысловасцю ў рэспубліцы развівалася і дробная, саматужная прамысловасць, якая базіравалася на выкарыстанні мясцовай мінеральнай і сельскагаспадарчай сыравіны (здабыча торфу, вытворчасць мясцовых будаўнічых матэрыялаў, лесахімічная, харчовая, лёгкая і дрэваапрацоўчая галіны).
    У цэлым несумненна трэба адзначыць поспехі ў развіцці прамысловасці, якіх дасягнулі працоўныя рэспублікі за гады пяцігодкі, але адначасова і не трэба абсалютызаваць іх.
    Другі пяцігадо.вы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933 — 1937 гг. быў распрацаваны на падставе агульнасаюзнага і ўхвалены ў студзені 1934 г. Як і ў гады першай пяцігодкі, калі ствараўся падмурак сацыялістычнай эканомікі, так і ў гады другой пяцігодкі, калі будаваўся будынак сацыялізму, цяжкая прамысловасць займала вядучае месца ў развіцці савецкай эканомікі. 3 1674 млн руб. капіталаўкладанняў, прадугледжаных планам на развіццё народнай гаспадаркі, звыш адной чацвёртай накіроўвалася ў прамысловасць. Па плане намячалася далейшае развіццё металаапрацоўчай, хімічнай, тарфяной і іншых галін цяжкай прамысловасці, развіццё энергетыкі і павелічэнне магутнасці электрастанцый. Прадугледжваліся развіццё лёгкай і харчовай прамысловасці, рэканструкцыя 80 буйных прамысловых прадпрыемстваў, будаўніцтва шэрага новых аб’ектаў, стварэнне двух энергетычных вузлоў — Гомельскага і Мінскага.