• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі

    Эканамічная гісторыя Беларусі


    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 432с.
    Мінск 1996
    146.08 МБ
    Такім чынам, сельская гаспадарка рэспублікі к 1927 г., атрымаўшы значны стымул для развіцця ў перыяд НЭПа, аднавіла свае даваенныя аб’ёмы і мела некаторыя магчымасці для далейшага прагрэсу. Разам з тым яна была даволі адсталай, патрабавала карэннага пераўтварэння. Метады ж, выбраныя для дасягнення гэтай мэты, супярэчылі інтарэсам сялян і ў цэлым усёй дзяржавы.
    11.3.	Прамысловасць і гандаль у 1921 — 1927 гг.
    Новая эканамічная палітыіса спрыяльна адбівалася на развіцці не толькі сельскай гаспадаркі, але і прамысловасці. Эканамічны комплекс рэспублікі сфарміраваўся ў выніку двух узбуйненняў тэрыторыі БССР. Пасля далучэння Віцебшчыны ў 1924 г. прамысловасць павялічыла сваю магутнасць на 90 %, а ў выніку далучэння Гомельшчыны ў 1926 г. — яшчэ на 45 %. Гэта значыць, што фактычна да 1926 —1927 гг. прамысловасць расла галоўным чынам колькасна, якасныя бакі яе знаходзіліся ў пачатковым стане.
    Аднаўляліся буйныя прадпрыемствы, на працягу 1922 — 1927 гг. было пераабсталявана 1 прадпрыемства, расшырана 119, некаторыя былі перабудаваны карэнным чынам, напрыклад мінскі металаапрацоўчы завод ’’Энергія” (цяпер станкабудаўнічы завод Кастрычніцкай рэвалюцыі). У цэлым жа капітальнае будаўніцтва, якоеўпершынюў 1926/27 гаспадарчым годзе насіла рэканструкцыйны характар, дало станоўчыя вынікі толькі ў 1927/28 гаспадарчым годзе. Да гэтага часу для прамысловасці былі характэрныя фізічнае і маральнае старэнне асноўных фондаў, крайняя тэхнічная адсталасць, нізкі ўзровень вытворчасці працы і кваліфікацыі работнікаў, высокі сабекошт прадукцыі, недастатковая насычанасць вытворчасці спецыялістамі. Напрыклад, на 1 кастрычніка 1927 г. у рэспубліканскай прамысловасці налічвалася 474 спецы
    231
    232
    ялісты, што ў адносінах да агульнай колькасці занятых рабочых складала 1,9 %, прычым больш паловы з іх — практыкі, а вышэйшую адукацыю мелі толькі 17,3 %. Але, нягледзячы на гэта, была праведзена вялікая работа па наладжванні нармальных вытворчых працэсаў. Аб тэмпах адра джэння і развіцця прамысловасці рэспублікі гавораць даныя табл. 11.4.
    Відавочна, што была адноўлена палова буйных прамысловых прадпрыемстаў, якія дзейнічалі да першай сусветнай вайны, колькасць рабочых амаль зраўнялася з даваенным узроўнем (93,9 %), а выпуск валавой прадукцыі перавысіў даваенны на 41,7 %.
    Значна хутчэй і ў больш поўным аб’ёме аднаўляліся дробныя саматужна рамесніцкія прадпрыемствы, бо яны валодалі больш значным вопытам у параўнанні з буйной і не патрабавалі вялікіх капітальных укладанняў. К 1927 г. такіх прадпрыемстваў было 85,7 % ад даваеннай колькасці, аднак занята ў гэтай сферы было менш работнікаў (68,7 %), а выпуск валавой прадукцыі дасягнуў толькі 62,5 % даваеннага ўзроўню.
    Асноўнымі галінамі буйной прамысловасці БССР былі харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая. К 1927 г. назіралася замаруджанасць тэмпаў развіцця асноўных галіновых груп зза недахопу сыравіны, адсталай тэхнічнай базы, пераразмеркавання ў саюзным маштабе раёнаў збыту. Востра паўстала пытанне аб арганізацыі новых вытворчасцяў.
    3 увядзеннем НЭПа многія буйныя прадпрыемствы былі зняты з дзяржбюджэту і пераведзены на гасразлік. Па ініцыятыве Гомельскага саўнаргаса першай са студзеня 1922 г. на гасразлік была пераведзена папяровая прамысловасць, а на працягу 1922 г. — прадпрыемствы Мінскай і Віцебскай губерняў. К канцу 1922 г. амаль уся дзяржаўная прамысловасць Беларусі была знята з дзяржзабеспячэння і пераведзена на гасразлік. Адбывалася таксама павелічэнне і трэставанне прамысловых прадпрыемстваў. Трэсты ствараліся галоўным чынам на тэрыторыі Гомельскай губерні, у астатніх жа губернях — аб’яднанні аднародных прадпрыемстваў ці аб’яднанні прадпрыемстваў, звязаных тэрытарыяльна. Гэта тлумачыцца тым, што аб’ядноўваць у трэсты неаднародныя дробныя і сярэднія прадпрыемствы было немэтазгодна. Таму на тэрыторыі былой Мінскай губерні асноўнай формай упраўлення прамысловасцю сталі групавыя ўпраўленні, якія аб’ядноўваліся па прынцыпу аднароднасці. Толькі к верасню 1924 г. трэсты былі ар16. Зак. 5237. 233
    ганізаваны па ўсёй тэрыторыі рэспублікі: Скуратрэст, Паператрэст, Шклотрэст, Харчтрэст, Дзяржспірт, Мегалатрэст і інш. Усяго ў канцы 1924 г. існавала 9 трэстаў.
    К 1925 г. валавая прадукцыя цэнзавай (буйной) прамысловасці перавысіла ўзровень 1913 г. на 28,5 %. Доля дзяржаўнага сектара ў буйной прамысловасці рэспублікі ў пачатку 1926 г. склала 96,8 %. Некаторае развіццё атрымала металаапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць якой за 1923 — 1925 гг. павялічылася больш чым у 5 разоў. Выпрацоўка торфу перавысіла даваенны ўзровень у 2,3 раза. Былі праведзены работы па электрыфікацыі. Калі ў 1913 г. электрастанцыі меліся толькі ў Мінску, Магілёве, Полацку, Клімавічах, дык к 1925 г. яны былі ва ўсіх акружных цэнтрах. Усяго ў 1925 — 1926 гг. у Беларусі дзейнічала 40 электрастанцый.
    Аднак, нягледзячы на зрухі ў развіцці прамысловасці, у цэлым яна мела паўсаматужны характар і базіравалася амаль выключна на мясцовай сыравіне. Пры адносна вялікай колькасці ўсіх прамысловых прадпрыемстваў найбольш буйных, якія знаходзіліся ў распараджэнні ВСНГ, у 1925 г. налічвалася 76, з якіх дзейнічала 67. Асноўны капітал рэспубліканскай дзяржаўнай прамысловасці на 1 кастрычніка 1925 г. складаў 9,57 млн руб., ці ў сярэднім на адно прадпрыемства 126 тыс. руб. Некалькі металаапрацоўчых заводаў выпускалі прадметы хатняга ўжытку і нескладаны сельскагаспадарчы інвентар. Удзельная вага рабочых, занятых у металаапрацоўчай прамысловасці, склала ў 1926 г. толькі 9,2% ад агульнай колькасці рабочых цэнзавай прамысловасці.
    Велізарнае значэнне ў эканоміцы БССР мела дробная прамысловасць. У 1926 г. у ёй было занята 73 % рабочых, a па валавой прадукцыі на яе долю прыходзілася каля 58 % вытворчасці ўсёй прамысловасці. Дамінуючымі галінамі з’яўляліся (у зыходным парадку): харчовая, вытворчасць адзення, гарбарнафутравая, апрацоўка металаў, дрэва, воўны, мінералаў. Прадпрыемствы гэтых галін былі маладаходнымі, ужываемыя метады вытворчасці адсталымі, кошт маёмасці аднаго прадпрыемства ў сярэднім не перавышаў 250 руб.
    Значэнне дзяржпрадпрыемстваў у дробнай прамысловасці было даволі значным: у 1926/27 гаспадарчым годзе тут было занята 13,5 % рабочых дробнай прамысловасці і выпушчана амаль 1/4 валавой прадукцыі.
    Саматужнарамесніцкая прамысловасць мела ў рэспубліцы спрыяльныя ўмовы існавання і далейшага развіцця, паколькі тут мелася шмат свабодных рабочых 234
    рук, была недастаткова развіта буйная прамысловасць, марудна ііпоў працэс накаплення капіталаў. Яна магла параўнаўча доўгі час запаўняць сваімі вырабамі прабелы на рынку прамтавараў.
    Пачаўся працэс кааперыравання дробнага таваравытворцы, які некалькі паскорыўся пасля стварэння ў 1925 г. арганізацыйнаэканамічнага цэнтра ’’Белсаматужпрамсаюз”. Ha 1 кастрычніка 1927 г. у рэспубліцы налічвалася 265 вытворчых прамысловых арцеляў. Але ў аб’ёме прадукцыі дробнай прамысловасці кааператыўны сектар займаў толькі 5,6 %.
    Асноўная маса прадпрыемстваў або належала прыватным асобам, або здавалася ў арэнду. Дзейнасць прыватнакапіталістычных прадпрыемстваў абмяжоўвалася і рэгулявалася дзяржавай. Іх патрэбы ў абсталяванні, матэрыялах, атрыманні крэдытаў задавальняліся ў апошнюю чаргу, на дзейнасць гэтых прадпрыемстваў аказвала ўздзеянне падатковая сістэма. Таму ўдзельная вага прыватнай прамысловасці (зыходзячы з валавой прадукцыі, валюціраванай па тагачасных цэнах) паступова зніжалася: ад 4,4 % у 1925/26 гаспадарчым годзе да 3,1 % у 1926/27 і 0,6 % у першай палове 1927/28.
    Здача прадпрыемсгваў у арэнду ў БССР пачалася з другой паловы 1921 г. Аб яе памерах гавораць даныя табл. Ц.5.
    Табліца 11.5. Памеры здачы прадпрыемстваў у арэнду
    Прамысловасць	Колькасць прадпрыемстваў						
    	1921 I	1922	1923 |	1924 I	1925 I	1926	Усяго
    Буйная	24	50	8	3	5	—	90
    Дробная	76	230	19	121	86	4	536
    Усяго	100	280	27	124	91	4	626
    Па памерах вытворчасці і колькасці занятых рабочых прадпрыемствы, якія здаваліся ў арэнду, былі невялікія. У сярэднім на адно прадпрыемства цэнзавай прамысловасці, якое знаходзілася ў арэндзе прыватных асоб, прыходзілася каля 15 чалавек, а ў дробнай прамысловасці і таго менш. Здаваліся яны ў арэнду на кароткі тэрмін. 3 536 прамысловых прадпрыемстваў на тэрмін да аднаго года было здадзена 61,2 %, на два — 20,7, на тры — 10,8 на чатыры і больш — 7,3 %. Найбольшую распаўсюджанасць набыла арэнда ў харчовай (асобую зацікаўленасць праявілі арандатары да мукамольнай прамысловасці), гарбарнай, лесапільнай, сма
    235
    лакурнашкіпінарнай і цэглавай прамысловасцях. Памер арэнднай платы ўстанаўліваўся ў залежнасці ад кошту маёмасці. Яна вызначалася на таргах, якія назначаліся арэнднымі камісіямі з шырокім абвяшчэннем у друку. Улічваліся таксама стан прадпрыемства, затраты на яго аднаўленне, магчымая эфектыўнасць выкарыстання.
    Але не заўсёды вызначаныя да здачы ў арэнду прадпрыемствы знаходзілі сабе арандатараў. Гэта тлумачыцца тым, што, як правіла, здаваліся дрэнна абсталяваныя нерэнтабельныя прадпрыемствы. Прыватныя прадпрымальнікі стараліся пускаць свой капітал у больш выгаднае гандлёвае абарачэнне. Прычым у перыяд павелічэння ёмкасці рынку цікавасць да арэнды павышалася, у перыяд дэпрэсіі колькась прадпрымстваў, якія здаваліся ў арэнду, рэзка падала.
    Нягледзячы на некаторыя поспехі ў развіцці прамысловасці рэспублікі, яе магчымасці да далейшага пашырэння вытворчасці былі абмежаванымі. Слабае развіццё вытворчых сіл, аграрнае перасяленне абумовілі беспрацоў’е — на 1 кастрычніка 1925 г. па ўліку біржаў працы, яўна прыменшанаму, у гарадах налічвалася 17 тыс. беспрацоўных. Для забеспячэння эканамічнай стабільнасці неабходна было правядзенне індустрыялізацыі. 3 1926 г. у рэспубліцы разгарнулася будаўніцтва шэрага буйных прадпрыемстваў, такіх як Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Гомсельмаш, Магілёўская фабрыка штучнага шоўку, запалкавая фабрыка ’’Чырвоная Бярэзіна” у Новабарысаве, некаторых цэглавых заводаў. У 1928 г. у Мінску быў заснаваны металаапрацоўчы завод "Камунар”, цяпер імя С.М.Кірава. 3 1927 г. пачата будаўніцтва БелДРЭС.
    У выніку к 1927/28 гаспадарчаму году валавая прадукцыя цэнзавай прамысловасці рэспублікі ўзрасла да 177,3 млн руб., перавысіўшы ўзровень 1913 г. амаль у 2 разы. Аднак укладваемых сродкаў, атрыманых ад дзяржаўных займаў, даходаў ад унутранага і знешняга гандлю, было яўна недастаткова. Кіраўніцтва краіны з канца 20х гг. пераарыентавалася на жорсткія, надзвычайныя метады накаплення рэсурсаў для індустрыялізацыі — у асноўным за кошт рабавання сялянства.